Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
аааа.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
108.54 Кб
Скачать

11. Чалавек-зямля-сусвет у Куляшова.

Вершы “Як дзень адыходзіць” –тэма космасу. Напісаны ў 1930г. Малы астраном – лірычны герой. Імкненне спазнаць свет. Разгадаць з’явы прыроды.

Прыведзены верш быў напісаны ў 1962 годзе, праз год пасля таго, як наша «зямное» светаадчуванне было ўзарвана палётам у Космас першага чалавека, не ўсімі яшчэ асэнсаваным як пачатак касмічнай эры ў развіцці чалавецтва.(«Парушыўшы законы прыцягнення... »)

Вершы «Новай кнігі» — вынік таго, што свядомасць аўтара ўключыла ў сябе Космас як частку сферы пражывання чалавека, — сведчаць не пра аператыўнасць Куляшова ў засваенні новай моднай тэматыкі, а пра апярэджванне свайго часу яго паэтычнай думкай. Развіццё тэмы Космасу ў паэзіі гэтага аўтара — яскравы таму прыклад.

Наватарства вершаў «Новай кнігі» ў тым, што, аб чым бы ні пісаў паэт, ён глядзіць на праблему вачыма чалавека новай эры, касмічнай, бо Космас для Куляшова — не абстракцыя далёкіх сусветаў, як, скажам, у яго рускіх папярэднікаў, а прастора, якую абжывае чалавек.

12. Куляшоў. Філасафізм.Цунамі.Варшаўскі шлях

У паэме «Цунамі» (1968) пераважала нацэленасць на філасофскае асэнсаванне галоўнай праблемы веку: лёс зямлі, чалавецтва і асабістая адказнасць за іх.«Цунамі» — ужо іншай танальнасці. Тут выразна чуецца дыханне трагедыі. Праўда, яе прыход разумеўся па-ранейшаму з таго ж заходняга кірунку, з-за акіяна. Ніхто не ўяўляў, якія катастрофы «мірны атам» ужо выспельваў пад бокам, у Сібіры, у Чарнобылі. Але паэма Куляшова відушча прадвяшчала рэальную мажлівасць ядзернай трагедыі ўвогуле. Гэта паэма з ускладнёнаўмоўным, шматпланавым падтэкстам. Паэт не карыстаўся паэтыкай міфатварчасці народа. Ён сам тварыў шматзначную прытчу, міф — своеасаблівую «адысею» вандраванняў і выпрабаванняў сваіх герояў — Яго і Яе. На лёсеіхрызыкоўнайвандроўкі па акіяну на першабытнайпірозепаэтвырашаўпаставіць як бы своеасаблівыэксперымент, прасачыць, як будуцьсябепаводзіцьЁн і Яна, аддаўшысяспрадвечнамужаданню: у акіянежыццяпадветраземкаханняадшукацьутульны кут. Героіапынаюццаперадтворамадвечныхстыхійжыцця — кахання, волі, адвагі, сумленнасці. Трывогізямлі, шумны свет, здавалася б, пакінуты за плячыма. Аднакдаплысці ў свет першабытнайцішыніім так і не суджана было. Паваротныммомантам у развіцціўмоўнагадзеяннястановяццаагучаныяалітэрацыяйрадкі: «А ветразідванаццатага веку // Сустрэчным ветрам век дваццаты рве». Ускалыхнутаяатамнымвыбухамакіянская хваля-цунаміспачатку не ўяўлялася як сапраўдны «гнеўзямлі», як трагедыя. Трагедыяпрыйшлапазней, ужо на зацішнымвостраве, куды Яна, каханая, дамагласязавітаць — героічакалінараджэнняновагажыцця. Дызацішнывостраўстаўсямесцамтрагедыі, якая сімвалічнапапярэджваечалавецтва: «Хібамагланаперадпамяцьзнаць, // Штосуджанатрунойкалысцыстаць?..» Выбухдагнаўіх сына. Выбухператварыў у труны не толькітое, штомеласянарадзіцца. Трагедыя сына — праблемапраблембудучынілюдзей. Бацькагэтаўжоразумеў: «сына // Не ёнадзін, а ўсязямляпавінна // Хавацьшматлюднымзборышчамсваім».

Ёсць у паэме і іншыягероі: гадзіннік, штовядзеняўмольныадлік часу, транзістар, якіданосіць гром цяжкіхпадзей свету; лічыльнік Гейгера, а яшчэ, можа, самыгалоўныперсанаж — сумленне, якое на гэты раз з'яўляеццаперсаніфікавана, у воблікужанчыны-музы як увасабленнетворчайвернасці часу, памечанагатрагізмам.

Філасофскаякатэгорыя — смерці і жыцця — уваходзіць у паэтычныэпасКуляшовапераважна ў набалелымсацыяльна-грамадскімаспекце, набываючыглабальнуюмаштабнасць. Трагедыявыступае як адно з самыхвысокіхувасабленняўмастацтва. У сваіхасэнсаванняхтрагічныхмомантаўпаэтзаглыбляецца ў складаныфіласофскі і сацыяльнызмест і, мабыць, найбліжэйпадыходзіць да выяўлення «прагіідэалу» (Ч. Айтматаў). Перажываннесамогамомантутрагедыіпрабуджаевышэйшы стан творчага і духоўнагажыцця — вышэйшуюгатоўнасць у імяжыццесцвярджэння.

Варшаўскі напрамак - штуршком для напісання паэмы «Варшаўскі шлях» (1972) стала смерць Аляксандра Твардоўскага, рускага савецкага паэта, добрага сябра А. Куляшова. Яны пазнаёміліся ў Мінску ў 1934 г., калі А. Твардоўскі разам з іншымі смаленскімі паэтамі наведаў Беларусь. У 1939 г. сустрэліся ў Маскве. Але дружба пачалася ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пасля таго як А. Куляшоў волей лёсу апынуўся ў сталіцы СССР.

Паэма складаецца з чатырнаццаці частак, роўных па колькасці радкоў (іх дваццаць чатыры), і эпілога. У першай частцы (яна з'яўляецца экспазіцыяй) акрэсліваецца асноўная тэма твора: «Пагутарым аб часе, аб Твардоўскім». Вобраз часу адзін са скразных у паэме. Ён шматаблічны: ваенны, пасляваенны, як выява лепшага ў чалавеку і як выява чалавечай дробязнасці, нікчэмнасці (пятая частка). Скразным з'яўляецца таксама вобраз Варшаўскага шляху, да якога звяртаецца, з якім вядзе дыялог-размову паэт. Варшаўскі шлях — гэта і канкрэтная дарога, Варшаўская шаша, і сімвал яднання людзей, сімвал чалавечага лесу. Цэнтральным у паэме выступае вобраз А. Твардоўскага, які раскрываецца шырока і шматгранна. А. Куляшоў згадвае ваенны лёс сябра («Жыццё і смерць. Дуэль радкоў з крыжамі. // З вайною, не кіруючы франтамі, // На ўсіх франтах, мой шлях, ён вёў баі»). Прыгадвае знакамітую паэму пісьменніка «Василий Тёркин» і пры гэтым гаворыць пра яго грамадзянскую пазіцыю, імкненне да праўды жыцця.

Думка аўтара пра талент А. Твардоўскага, пра яго месца і ролю ў літаратуры і жыцці грамадства натуральна кіруецца да разваг пра сэнс чалавечага існавання. У шостым раздзеле прыгадваецца надпіс на надмагільных камнях, які сустракаецца на хрысціянскіх могілках: «Спыніся, падарожны! // СваіМ маўчаннем ушануй мой прах. // Я дома, ты яшчэ ў гасцях». Паэт разважае, дзе сапраўдны чалавечы дом, на гэтым свеце ці на тым. Здаецца, ён нават прымае традыцыйнае хрысціянскае ўяўленне.

У эпілозе, дапускаючы магчымасць новай вайны, паэт просіць свайго субяседніка, Варшаўскі шлях, тады яго «ўспомніць як салдата», а вершу дазволіць змагацца са злом.

Іван Мележ Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыўсярэднюю школу (1938), працаваў у Хойніцкімрайкамекамсамола. У 1939 паступіў у Маскоўскіінстытутгісторыі, філасофіі і літаратуры і з 1-га курса быўпрызваны ў ЧырвонуюАрмію. ЗпершыхдзёнВялікайАйчыннайвайны на фронце. У чэрвені 1942 падРастовамцяжкапаранены і паслялячэння ў тбіліскімгошпіталіадпраўлены ў тыл. Жыўу Бугуруслане, потымвыкладаўваеннуюпадрыхтоўку ў Малдаўскімпедагагічнымінстытуце, а з 1943 — у БДУ, якізнаходзіўсятады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзевучыўсяспачаткузавочна на філалагічнымфакультэце, а затымперайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 ужо ў Мінску). Паслявучыўся ў аспірантуры, выкладаўбеларускуюлітаратуруваўніверсітэце, працаваў у рэдакцыічасопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. Член СП СССР з 1945, з 1966 — сакратар, а ў 1971—1974 — намеснікстаршыніпраўлення СП БССР.Памёр 09.08.1976 г.

Творчасць.Дэбютаваў у 1939 вершамі. Першаевыступленне ў друку як празаікаадносіцца да 1943 (газета «Бугурусланская правда»). Першаеапавяданне на беларускаймове «Сустрэча ў шпіталі» (1944). Адно з ранніхапавяданняў — «Узавіруху» — высока ацаніў Кузьма Чорны. У 1946 яно дало назвузборніку. Пісьменнік зрабіў рашучы крок да авалодання майстэрствам псіхалагічнага аналізу. Усё ў творы – пейзаж, дыялог, мастацкія дэталі – падпарадкавана аднаму: раскрыць гераічнае ў звычайным, унутр свет чалка, паказаць як пачуццё абавязку, салдацкага таварыства дапамагаюць герою вытрымаць нечалавечыя пакуты. Аповесць «Гарачы жнівень» (1946) пра цяжкасці аднаўленчага перыяду. Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (апавяданні, аповесці, нарысы, 1961).

25. Ваеннае минулаеПершы раман «Мінскі напрамак» (1952). У 1960—70-я г. гэты твор перапрацаваны і стаў больш шматпланавым і маштабным па ахопе падзей, багатым на сапраўдныя народныя характары, праз якія паказана героіка і трагедыя вайны. Аўтар імкнуўся да панарамнага паказу падзей,каб прасачыць лёсы людзей, якія зведалі боль адступлення, прайшлі па цяжкіх ваенных дарогах, змагаліся ў партызанскіх атрадах і данеслі, праз ахвяры і страты, пераможныя сцягі да сталіцы Беларусі, каб гнаць ворага далей на захад. Падзе, апісаныя ў рамане, ахопліваюць па часе каля 3 мес. Аўтар паказвае фронт у дні падрыхтоўкі важнай ваеннай аперацыі і ў момант самой бітвы. Ён пераносіць дзею ў партызанскія атрады, паказвае Мінск у дні акупацыі. Розныя людзі ад радавых салдат да вопытных камандзіраў. Пры напісанні рамана дапамагла падтрымка А. Фадзеева.

Палеская хроніка

Іван Мележ — аўтар цыкла раманаў «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1978). Раман «Людзі на балоце» ён пачаў як твор лірычны і называў яго «лірычным раманам», а наступныя раманы трылогіі ствараў ужо як трагедыйныя раманы-даследаванні. У іх выявіпася грамадзянская смеласць і ідэйна-мастацкая маштабнасць у асэнсаванні складаных абставін калектывізацыі на Палессі, жыцця Беларусі 1920—30-х г., праўдзівасць і шчырасць аўтара ў спалучэнні з яго высокай прафесійнай культурай, глыбокім і тонкім псіхалагізмам, разуменнем душы беларускага селяніна. Непаўторная мастацкая канцэпцыя тагачаснага жыцця народа, вялікі ідэйны змест данесены праз дасканалую мастацкую форму і адметныя вобразы. «Палескаяхроніка» — глыбокаефіласофска-мастацкаеасэнсаваннежыццябеларускага народа на вельміважнымгістарычным этапе, яна стала нацыянальнайэпапеяй.

Калі ж згадаць пра іншыя рысы майстэрства, дык тут трэба адзначыць найперш майстэрства псіхалагічнага аналізу. Пісьменнік так тонка, незаўважна ажыццяўляе пераход ад знешняга апісання прыроды, партрэта, паказу сцэн і эпізодаў чалавечага жыцця да адлюстравання ўнутранага свету герояў, што ствараецца ўражанне, быццам ён пастаянна адкрывае нам і свае перажыванні, і перажыванні дарагіх яму людзей. Можна з поўным правам лічыць, што творы Мележа блізкія да літаратуры плыні свядомасці. I гэтая плынь праходзіць перад вачыма чытачоў, кадр за кадрам. Як у кіно. Аўтар раманаў пра жыццё Палесся і палешукоў пастаянна кантралюе не толькі дзеянні герояў, але і іх унутраныя перажыванні... І.Мележ па-майстэрску спалучае ўнутраныя і знешнія формы характарыстыкі герояў. У Куранях загаварылі пра перадзел зямлі. Гэта вельмі ўстрывожыла Халімона Глушака. «Ціхі, лагодны, востры позіркам і слыхам, снаваў ён у дзіравым кажушку па сяле, прыліпаў да людскіх купак, прыслухоўваўся». Знешнія дзеянні, партрэтныя дэталі, мова выяўляюць узровень духоўнага багацця мележаўскіх персанажаў. Па-мастацку тонка, з майстэрствам дасканалага псіхалагічнага аналізу пісьменнік стварыў вобразы сваіх землякоў, сцвердзіўшы думку, што палешукі — людзі вольныя, працалюбівыя, жыццёва мудрыя, незалежныя, маюць высокае пачуццё асабістай годнасці. У кожнага героя рамана свій адметны х-р, які выяўляецца праз асаблівасці мовы. Апісваючы чалавека, пісьменнік карыстаецца прыёмамі няўласна-простай мовы. Пачынаючы апавяданне ад аўтара, ён затым пераключаецца на героя, праз яго манеру думаць дае магчымасць адчуць яго псіхалогію, убачыць яго жыццёвую пазіцыю. ІМ любіць жывое народнае слова, добра разумее схаваныя ў мове маляўнічыя магчымасці і карыстаецца імі з майстэрствам (васіль прыцягнуўся). Апейка гаворыць ціха, роўна, ніколі не перабівае. Мова Міканора – словы ваеннай лексікі. Камічныя рысы Андрэю Рудому надае звычка ўстаўляць недарэчы кніжныя словы. Зайчык прывык жартаваць…

Палессе для I. Мележа — яго родны край, дзе прайшлі гады ято дзяцінства і юнацтва. Таму з сыноўняй любоўю "вымаляваў" ёж кожны куточак бацькоўскай зямлі: лес, дарогу да Юравіч, грэблю, цагельню... Цеплынёй і замілаваннем сагрэта апісанне чэрвеньскай раніцы ў Куранях, калі "сонца выпырснула першыя праменні між вяршынь Церамоскага лесу, з каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах... чулася цырканне малака ў даёнкі", ля зруба калодзежа "задаволена, радасна зарыпеў" журавель, "касцы ладзілі, адбівалі малаткамі косы"...У апісанні куранёўскай раніцы адчуваецца і мінорны настрой аўтара, ледзь улоўны яго сум: цяжка жывецца селяніну ў вёсцы, адрэзанай ад знешняга свету непраходнымі палескімі балотамі. Сяляне заўзята і цярпліва працуюць на сваіх вузкіх палосках, але неўрадлівая зямля не здольна забяспечыць іх самыя скупыя патрэбы. Жывуць куранёўцы бедна: рэдка хто мае добрага каня і збрую, не ў кожнага ёсць карова. Таму пры самым ашчадным і старанным вядзенні гаспадаркі даводзіцца пазычаць у Глушака хлеб, бульбу, крупы, а пазней адрабляць за гэта касьбой, малацьбой, жнівом.I. Мележ паказвае штодзённае жыццё куранёўцаў, тое знешне няяркае, аднастайна-шэрае, з чаго і складаецца жыццё мільёнаў людзей, моцна прывязаных да зямлі. Ніякіх значных подзвігаў, нічога гераічнага куранёўцы не робяць. Кожны з іх заняты сваімі неадкладнымі справамі, клопатамі, якія паўтараюцца з году ў год. Яны жывуць паводле закону: летні дзень год корміць.

Жыхары вёскі Курані — яркія, запамінальныя, непаўторныя. Маўклівасцю, замкнёнасцю, нават дзікаватасцю вылучаецца Пракоп. Процілегласцю яго выступае Сарока, з вуснаў якой, нібы з рэшата, сыплюцца прымаўкі, трапныя выразы і характарыстыкі людскіх якасцей, учынкаў. Андрэя Рудога можна назваць вясковым кніжнікам, палітыкам, у якім адлюстравалася спрадвечная цяга сялянскага розуму да пазнання свету, у якім жыве чалавек, да ведаў. Ганну, якая выдзяляецца сярод аднавяскоўцаў надзвычайным спрытам, мы бачым у асноўным за працай: на сенажаці, у полі, каля малатарні, на копцы бульбы, у клопатах па гаспадарцы. Недаверлівы, упарты, Васіль ве ўяўляе шчасця без зямлі. Ён ідзе да свайго поля, як "на сустрэчу а каханай". Усіх куранёўцаў аб'ядноўвае любоў да штодзённай працы, якая перадалася ім ад бацькоў і дзядоў. У працы змалку загартоўваліся людзі.У "Палескай хроніцы" шмат замалёвак побыту куранёўцаў, традыцыйных абрадаў (каляд, агледзін, змовін, дзявочніка, вяселля). Палешукі, жывучы сярод балот, не страцілі цікавасці да свету. Яны ўмеюць не толькі працаваць, але і адпачываць, радавацца жыццю, спадзявацца на лепшыя дні. Яны кахаюць і ненавідзяць, весяляцца і сумуюць, знаходзяць і губляюць...Ціхае жыццё куранёўцаў было абуджава рэвалюцыяй і калектывізацыяй. На вачах пачаў мяняцца лад. Па-рознаму аднесліся да гэтых грандыёзных перамен жыхары вёскі. Кожны з іх не да канца зразумеў сутнасць складанай і супярэчлівай рэчаіснасці. Кінутыя ў буру сацыялістычньгх пераўтварэнняў, яны ўсё ж такі змаглі захаваць адметныя і непаўторныя рысы нацыянальнага характару.I. Мележ у "Палескай хроніцы" паэтызуе, адухаўляе высокія чалавечыя якасці герояў, іх працавітасць, любоў да зямлі. Праўдзіва адлюстроўваючы жыццё палескай вёскі на пачатку нашага стагоддзя, пісьменнік стварыў мастацкія вобразы вялікай абагульняльнай сілы. Яму ўдалося так поўна, усебакова і па-майстэрску дасканала расказаць пра палешукоў, што яны зрабіліся цікавымі, запамінальнымі і блізкімі для многіх пакаленняў чытачоў.

Пезаж Прырода ў рамане арганічна ўпісваецца ў сюжэт. Эпічныя малюнкі прыроды чаргуюцца з лірычнымі; малюнкі сугучныя настрою герояў, змяняюцца кантрастамі да іх перажыванняў. Лірычнае адступленне пра рабіну ў пачатку рамана сцвярджае гармонію паміж малюнкамі прыроды і вобразам чалавека. Прз хараство прыроды хараство чалка.