Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. не всё отредактир.docx
Скачиваний:
89
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
213.56 Кб
Скачать

36.Агульная.Характарыстыка.Личэбника.Як.Часцины.Мовы.

Л і ч э б н і к — самастойная часціна мовы, якая абазначае адцягнены лік (пяць, сем, дзесяць), колькасць аднародных прадметаў (пяць кніг, тры алоўкі, чатыры бярозы), парадак іх пры лічэнні (шосты вучань, пяты дзень). Лічэбнікі адказваюць на пытанні колькі?, я к і?, к ат о р ы?.

Лічэбнікі, якія называюць адцягнены лік, маюць значэнне адцягненай колькасці, якая перадаецца без сувязі лічэбніка з назоўнікам: дваццаць дзеліцца на пяць, тры плюс два — пяць,

Значэнне канкрэтнай колькасці, парадкавага нумару пры лічэнні выяўляецца толькі пры спалучэнні лічэбнікаў з назоўнікамі: сем дзён, восем студэнтаў, пяць экзаменаў; пяты год, дзевяты кіламетр.

Усе лічэбнікі (акрамя дзевяноста і паўтара) скланяюцца. Лічэбнікі (за выключэннем адзін, тысяча, мільён, мільярд) не маюць граматычнага значэння ліку; яно выражаецца лексічным значэннем самога лічэбніка. Лічэбнік адзін мае форму множнага ліку ў спалучэнні з назоўнікамі, што абазначаюць парныя прадметы (адны рукі, адны боты, адны вочы), а таксама ў спалучэнні з назоўнікамі, якія маюць форму толькі множнага ліку (адны сані, адны дзверы, адны вароты, адны акуляры).

Не змяняюцца лічэбнікі і па родах, акрамя лічэбнікаў адзін, два, абодва (адзін, адна, адно; два, дзве; абодва, абедзве), паўтара (паўтары), тысяча, мальён, мільярд. Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве захоўваюць родавыя адрозненні ва ўсіх склонавых формах: Р.скл.- двух (абодвух) вучняў, дзвюх (абедзвюх) вучаніц; Д.скл.- двум (абодвум) вучням, дзвюм (абедзвюм) вучаніцам; Т.скл.- двума (абодвума) вучнямі, дзвюма (абедзвюма) вучаніцамі. Родавыя адрозненні гэтых лічэбнікаў выражаюцца не канчаткамі (як, напрыклад, у назоўнікаў ці прыметнікаў), а асноваю: у формах мужчынскага і ніякага роду аснова цвёрдая, а ў формах жаночага роду--мяккая. Значэнне мужчынскага роду маюць лічэбнікі мільён, мільярд, значэнне жаночага — тысяча.

Ад лічэбнікаў трэба адрозніваць словы двойка, адзінка, тройка... дзесятак, сотня. Яны маюць значэнне апрадмечанай колькасці і з'яўляюцца назоўнікамі. Як і назоўнікі, яны змяняюцца па ліках, адрозніваюцца ў родзе: заслужаная пяцёрка і заслужаныя пяцёркі; тая пяцёрка і той дзесятак; могуць спалучацца з лічэбнікамі і мець пры сабе азначэнні: дзве, тры тройкі, пяць дзесяткаў, поўны дэесятак.

Пры лічэбніках два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры назоўнікі (з прыметнікамі і іншымі словамі) ужываюцца ў Н. скл. мн. ліку: дзве цікавыя кнігі, два цікавыя творы, дзве ( абедзве), тры, чатыры працавітыя дзяўчыны.

У дробавых лічэбніках пры словах два (дзве), тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі і прыметнікі стаяць у Н.скл. мн. ліку: дзве шостыя, тры пятыя, чатыры сёмыя.

Пры зборных лічэбніках назоўнікі маюць форму Р.скл. мн.ліку: двое студэнтаў, трое рабочых, чацвёра юнакоў.

Пры лічэбніку паўтара (паўтары) назоўнікі стаяць у Р.скл. адз. ліку: паўтара кілаграма, паўтары тоны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]