Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. не всё отредактир.docx
Скачиваний:
87
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
213.56 Кб
Скачать

1.Бел м - нац мова бел народа, элемент нац к-ры.Дыферэнц бел нац мовы літар мова, дыялекты, прастамоуе. Мова –найважн прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. ( жыццёвы вопыт народа, асаблвасці яго мыслення i пcіxікі)..Моўная к-ра бел народа багатая i самабытная. Моўныя скарбы раскрывают гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтьгчных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы, авалодаць сакрэтамі яго мова-творчай дзейнасці. Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, што прынята называць культурай, мова яднае нашчадкаў i продкаў, звязвае мінулае з сучасным i будучым. Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. (свае сферы ўжывання і свае формы бытавання) Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з’яуляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радые, тэлебачання, мастацкай -ры, гуманітарнай навукі і г.д. Л-рная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавае і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем. На тэрыторыі Беларусі вызначаюць два дыялекты — паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні, якія разьдзяляюцца паласой пераходных сярэднебеларускіх гаворак. Паўднёва-заходні дыялект Трасянка— моўны фэномэн, які ўзьнікае пры зьмяшаньні расейскай і беларускай моваў, а дакладней у выніку кантамінацыі беларускай мовы расейскім лексыконам, а часам і сынтаксісам. Трасянка падобная да такіх моўных зьяваў як крэольскія мовы і піджын.

2.Нормы бел лит мовы. Норма и варыянтнасць. Норма – найбольш пашыранае і агульнапрынятае выкарыстанне моўных сродкаў, якое стала ўзорным і таму заканадаўча замацаваным у выглядзе правіл, рэгламентацый. Моўная норма – катэгорыя гістарычная, адносна ўстойлівая і адначасова зменлівая. ( не пастаянная, мае варыянты) Варыянты – гэта разнавіднасці адной і той жа моўнай адзінкі, якія валодаюць аднолькавым значэннем, але адрозніваюцца па форме (дзіця-дзіцё; у адрас – на адрас). Варыянты існуюць на ўсіх моўных узроўнях (арфаэпічных, акцэнталагічных, марфалагічных, лексічных).Працэс змены норм адбываецца наступным чынам. Новае трапляе ў мову ў процівагу існуючым правілам. Друг эт - збліжэнне гэтых двух з’яў. Трэці - дзве з’явы ўжываюцца як варыянты нормы. Чацвёрты - зрух нормы: пазалітаратурны варыянт паступова выцясняе першапачатковы варыянт і замацоўваецца ў літаратурнай мове. Тыпы норм: імператыўныя і дыспазітыўныя.Імператыўныя (г.з. строга абавязковыя) – гэта такія нормы, парушэнне якіх расцэньваецца як слабае валоданне мовай (напрыклад, парушэнне норм скланення, спражэння і пад.). Гэтыя нормы не дапускаюць варыянтаў, іншыя іх рэалізацыі разглядаюцца як неправільныя.Дыспазітыўныя (не строга абавязковыя) нормы дапускаюць стылістычна адрозныя або нейтральныя варыянты (клавіш – клавіша, тры студэнты – трое студэнтаў). + Арфаэпічныя н -- правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, гукавых спалучэнняў, правілы інтанацыі. Акцэнталагічныя н –с-ма націску ў сучаснай бел мове. Марфалагічныя н -- правілы формаўтва і словазмянен ў галіне самастойных часцін мовы Сінтаксічныя н. - віды сувязей, на аснове якіх арганізуюцца словазлучэнні і сказы. Віды сувязей (каардынацыя, дапасаванне, кіраванне, прымыканне) Лексічныя н –правілы словаўжывання, пад якімі звычайна разумеецца правільнасць выбару слова і прымянення яго ў агульнавядомым значэнні і ў агульнапрынятых спалучэннях. Словаўтвар н патрабуюць правільнага падзелу слоў на значымыя часткі Стылістычная норма - звязана з усімі стылямі, паколькі ўключае заканамернасці адбору і арганізацыі стылістычных сродкаў ва ўсіх функцыян стылях.

3.Гистарычныя умовы и асноуныя этапы развицця беларускай мовы. У наш час большасць даследчыкаў сцвярджае, што ў Стар Русi iснавала лiтаратурнае двухмоўе: 1) царкоўнаслав мова двух тыпаў: а) уласна царкоўнаславянская мова – мова богаслужэбнай; б) славяна-руская мова – мова напiсаных усходнiмi славянамi арыгiнальных твораў,; 2) старажытнар лiт мова двух тыпаў: а) мова мастацка-апавядальнай лiтаратуры, усходнеславянская ў сваёй аснове; б) мова справавога пiсьменства i прыватнай перапiскi. Стар бел лiт мова. 14--16 ст. -складв бел народнасць з уласцiвай ёй моваю У 15-17ст. было справавое (актавае) пiсьменства (дагаворы, статуты) У 1517-1519гг. Фр Ск зрабiў пераклад Старога запавету. 16ст усё на польскi ўзор. Новая беларуская лiтаратурная мова У канцы 18ст. афiцыйнай мовай на Бел стала русская Адсутнасць свайго нац дзяржаўна-палiтычнага ўтварэння было галоўнай прычынай што склад агульнай пiсьмова-лiт нац мовы адбываўся больш за стагоддзе: ад пачатку ХІХ ст. да 20-х гадоў ХХ ст Важную ролю ў працэсе фармiравання бел лiт мовы ў 19ст. адыгрывала публiцыстыка, у прыватнасцi нелегальная газета «Мужыцкая праўда» Кастуся Калiноўскага.Пачатак 20 ст. азнаменаваўся пашырэннем нацыянальна-вызваленчага руху, ажыўленнем кнiгавыдавецкай дзейнасцi. 24 лiстапада 1905г. ўступiў у дзеянне так званы закон аб свабодзе друку. З1906г. пачынаецца гiсторыя беларускай легальнай прэсы, калi з’яўляюцца газеты «Наша доля», «Наша нiва», «Гоман». З 20-х гадоў ХХ ст. бел мова набывае шырокiя грамадскiя функцыi, што запатрабавала стварэння нацыянальнай тэрмiналогii, здольнай абслугоўваць важнейшыя сферы сацыяльна-грамадскага жыцця. 26 студзеня 1990г. 14-я сесiя Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб мовах у Беларускай ССР» i вызначыла парадак ужывання беларускай, рускай i iншых моў у рэспублiцы. Паводле гэтага закона беларуская мова стала адзiнай дзяржаўнай мовай на тэрыторыi Беларусi.

4.Паняцце пра гук. Галосныя гуки и литары у беларускай мове. Гукавы складУлучае 6 галосных і 39 зычных гукаў. Часам да іх далічваюцца 9 падоўжаных адмен зычных гукаў(: [ж̅] [з̅’̅] [д̅з̅’̅] [л̅’̅] [н̅’̅] [с̅’̅] [ц̅’̅] [ч̅] [ш̅]) +існуюць спецыфічныя зычн - [дз’], [дж], [ў], [ц’]; няма мяккіх падоўжаных [ж̅’̅] і [ш̅’̅]; заўсёды цвёрдыя [ч] і [р]; гукі [г] заўсёды фрыкатыўныя, выбухныя гукі [г] практычна не існуюць, апроч некалькіх гістарычна іншаземных словаў; "Аканне" і "яканне"Вымаўленне [о], [а], [э] як [а] (графічна — "а", "я") у ненаціскных складах. "Дзеканне" і "цеканне"Пераход гукаў [д] і [т] у, адпаведна, гукі [дз’] і [ц’] пры памякчэнні. Пераход галосных у зычныя Пераход гуку [у] ў гук [ў] пасля галосных ". Фанетыка - гэта навука аб гуках маўлення, а фаналогія - навука аб гуках мовы. Агульныя рысы артыкуляцыйнай базы беларускай мовы — агульная ненапружанасць пры гукаўтварэнні, моцнае памякчэнне (палаталізацыя) адных зычных і цвёрдасць (велярызацыя) іншых. Пераважная колькасць гукаў утвараюцца ў цэнтры ротавай поласці пры высокім агульным пад'ёме языка, самая актыўная частка яго — сярэдняя. У задняй частцы ротавай поласці ўтвараецца нязначная колькасць гукаў. Характэрная і досыць яркая рыса — схільнасць да моцнага памякчэння зычных ("мяккасць") і велярызацыя ўсіх цвёрдых зычных. «Спеўнасць» мовы - адсутнасці рэдукцыі галосных Мяккія і цвёрдыя зычныяЧастка беларускіх зычных можа быць цвёрдымі і мяккімі, утвараючы пары.Заўсёды цвёрдыя, без мяккіх адпаведнікаў: [ж], [ш], [дз][6], [дж], [ч], [ц][7], [р]. Заўсёды мяккія: [й]. Свісцячыя зычныя: [с], [з], [ц], [дз], [с’], [з’], [ц’], [дз’], і шыпячыя зычныя: [ш], [ж], [ч], [дж].

5.Артыкуляцыйная характарыстыка зычных гукау. 39 зысных гукаў. Пры класіфікацыі улічваюцца 4 прыметы:

1) удзел голасу і шуму (удзел гал звязак.)

2) месца утвар (перашкоды па шляху выраж паветра)

3) спосаб утварэння (спосаб пераадольвання гэтых перашкод)

4) наяўн. або адсутн змягчэння (наяўны дадатак рух языка ў напрамку да цв паднябеннага.)

1 – удзел голасу і шуму: шумныя – гл і шум, сонорныя (больш голасу, а не шуму.)

непарныя цв [дж], [ж], [ш], [ч], [р], [ў]

непарныя мяк [j’]

зацвярдзелыя [ж], [ш], [дж], [ч], [р]

санорныя (л, л’, м, м’, н, н’,р,в, в’. ў, й)

6.Асимиляцыя,аглушэнне звонкага зычнага на канцы слова як фанетычныя працэссы беларускай мовы,што не перадаюцца на письме.

Асіміляцыя – фон. працесс прыпадаблення аднаго гука да другога.

– рэгрэсіўная – памер гукаў, прагрэсіўная - падаўжэнне

1) па гляхасці - даро[ш]ка, сту[ш]ка, але: канцы не, а зуб, дуб, нож, грыб, дождж, як шыпячыя.

2) па звонкасці - про[з’]ба, но[з’]біт

3) па мяккасці [з] [с] [ч] [ц] - [з’]мена, [с’]вята.

4) [з], [с] – свіст перад шып [ж] [ш]: пераво[ж]чык, [ж]жаць, ра[ш]чоска.

  1. закон аглушэння звонкіх зычных на канцы слоў (грыбы – гры/п/, маразы – маро/с/). Выключэнняў няма. З закону вынікае, што на канцы слова перад паўзай у сучаснай беларускай мове звонкія зычныя ніколі не сустракаюцца;

7.Аканне.яканне,прыстауныя галосныя,як фанет. Працессы бел.мовы.што перадаюццана письме.закон змянення /о/, /э/ на /а/ у пазіцыі не пад націскам (поўнач – паўночны, сок – сакавіты, цэны – цана, рэзаць – выразаць). Гэта з’ява носіць назву аканне, яна перадаецца на пісьме. Аканне пасля мяккіх зычных мае свае асаблівасці – дзйнічае толькі ў першым складзе перад націскам: /в’о/сны - /в’а/сна, /м’э/х - /м’а/шок, але /в’э/снавы, /м’э/шкавіна. На пісьме аканне пасля мяккіх зычных выступае ў выглядзе чаргавання літар е,ё – я, таму мае яшчэ і адметную назву – яканне (лёд – лядок, несці – нясу). Яканне – спецыфічная рыса беларускай мовы. Запазычаныя словы даволі часта не падпарадкоўваюцца закону акання і якання: рэкорд, трыо, медаль, сезон;закон узнікнення прыстаўных гукаў. Прыстаўныя галосныя /і/, /а/ з’ўляюцца перад збегам зычных, які пачынаецца з санорных /л/, /р/: ільгота, іржышча, ірваць, аржаны. Прыстаўныя галосныя знікаюць, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны гук: каля львіцы, многа льну (але: з ільвіцай, шмат ільну). Прыстаўны зычны /в/ - перад пачатковым націскным /о/: азёры – возера, аблічча – воблік, асенні – восень. Прыстаўны /й/ з’яўляецца ў некаторых словах перад пачатковым націскным /і/ (на пісьме гэта не адлюстроўваецца): /йі/ншы, /йі/ней, /йі/скра. У запазычаных словах прыстаўныя гукі не ўзнікаюць; Правапіс прыстаўных галосных.Прыстаўныя /і/а пішуцца:а) у пачатку слова перад групай зычных, у якой першай літарай выступае р або л, калі слова з такой групай зыч-ных стаіць у пачатку сказа або пасля знака прыпынку ці папярэдняга слова на зычную: Раўлі самалёты, ірваліся бомбы, грукаталі танкі, беглі па збожжы сал-даты б) калі група зычных пачынаецца літарай м, то перад м прыстаўныя пішуцца заўсёды, незалежна ад становішча слова ў сказе або знакаў нрыпынку: Унізе імгліліся прысады ў тумане. Прыстаўныя не пішуцца:а) калі слова з групай зычных, у якой першай выступае літара р або л, стаіць пасля слова на галосную: За акном праляталі неспа-койныя рваныя кудлы дыму з паравоза б) пасля прыставак і першай часткі складанага слова,

8.Дзеканне,цеканне,прыстауныя зычныя.Падаужэнне зычных.Як фанет.Працессы бел.Мовы.Што перадаюцца на письме.

Дзеканне і цеканне – адметная рыса беларускага вымаўлення, яна замацавана і на пісьме;Правапіс падоўжаных зычных гукі [з'], [дз'], [ц'], [л'], [н'], [с'], [ж], [ч], [ш] могуць вымаўляцца падоўжана. Такое іх вымаўленне на пісьме перадаецца падвое-ным напісаннем адпаведнай літары:, вя-селле, падарожжа. Падоўжаны [дз'] перадаецца спалучэннем літар ддз:, суддзя, стагоддзе. У словах іншам паходж не перадае падвоеныя зычныя: гама, група, каса, Выключ:ванна, , мадонна. Падаўжэнне - фан з'ява, яго трэба адроз-ніваць ад падпаення - марфалагічнай з'явы (напісанне дзвюх аднолькавых літар на стыку марфем: прыстаў-кі і кораня, кораня і суфікса): аддаць, бяззубы, рас-сеяць,

Правапіс прыстаўных зычных (в пішацца):

1. Перад націскным галосным [о] ў пачатку слова і пасля прыставак: воблака, вобыск 2. У словах вока, востры і ва ўтвораных ад гэтых слоў формах незалежна ад націску заўсёды пішацца пры-стаўная в: вачыма, вачаняты, шэравокі, вастрэйшы, ва-сгрыць, завостраны і інш. 3. Перад літарай о ў словах, якія пачынаюцца з пры-ставак о-, об-, од- (от-): водпуск, вобмацкам. 4. Перад націскным [у] ў пачатку і сярэдзінс слоў, пасля прыставак і першай часткі складанага слова: вугал, навука, завулак. 5. Прыстаўная в пішацца перад о і у ў некаторых уласных імёнах: Лявон, Радзівон, Навуменка; у словах павук, цівун і ў вытворных ад іх формах: павуцінне, цівуновы і інш. Прыстаўная е не пішацца: Перад націскной літарай о ў словах іншамоўнага па-ходжання і некаторых уласных імёнах і геаграфічных на-звах: ода, опера, ордэн; Орша, Омск, Осла; Обручаў, Ом, але: Возера (назва населенага пункта), Вогненная Зямля.

9.Пазицыйныя и камбинаторныя змены галосных гукау. Вымаўленне галосных залежыць ад націску і суседніх гукаў.

Пад націскам (у моцнай пазіцыі) усе галосныя маюць найбольш выразнае гучанне: праца, добры. Націскны галосны [і] пасля галоснага, апострафа і мяккага знака, а таксама ў пачатку слова вымаўляецца ў спалучэнні з [jі]: кра[jі]на.

У ненаціскных (слабых) пазіцыях галосныя гучаць карацей за націскныя. Некаторыя з іх змяняюць сваю якасць. Але адметнасць беларускай арфаэпіі, у тым, што і ненаціскныя галосныя вымаўляюцца даволі выразна: падзяка.

Галосныя [э], [о], [а], калі з іх сыходзіць націск, вымаўляюцца пасля цвердых зычных (ва ўсіх перад- і паслянаціскных складах) як выразны гук [а], толькі крыху карацейшы за націскны (аканне на пісьме абазначаецца літарай а): цана, двары. Словы з націскным складамі ро, ло, рэ не падпарадкоўваюцца аканню. Не пад націскам [о], [э] замяняюцца гукам [ы]: глотка – глыток.

Пасля мяккіх зычных галосныя [э], [о], [а] вымаўляюцца як [а] толькі ў першым складзе перад націскам (яканне на пісьме абазначаецца літарай я): вядро, святло. Галосныя [а] у гэтай пазіцыі даволі выразны, яго нельга вымаўляць як [э] або [і] (“ікаючае” вымаўленне характэрна для рускай мовы: [в'и]сна. Ва ўсіх іных ненаціскных складах пасля мяккіх зычных у спрадвечна беларускіх словах вымаўляецца гук [э] або [э], набліжаны да [а]: [в'э]рабей. На месцы спрадвечнага [а] і ў ненаціскных складах вымаўляецца выразны гук [а]: су[в’а]зь.

У лічэбніках дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць у першым пераднаціскным складзе дапускаецца варыянтнае вымаўленне – гукаў [э] або [эа]: [дз’э]вяты і [дз’эа]вяты (але на пісьме – літара е).

Часціна не і прыназоўнік без падпарадкоўваюцца правілу ікання, [а] вымаўляецца, калі наступнае слова пачынаецца ненаціскным складам: [н’а]ведаў, але [н’э] дазволіў (аднак на пісьме – е).

Галосныя [і], [ы], [у] не пад націскам захоўваюць савю асноўную якасць: пытанне. Але ў моўнай плыні іх вымаўленне залежыць і ад становішча ў слове. Так, ненаціскны [і] (як і націскны) пасля апострафа і мяккага знака вымаўляецца ў спалучэнні з [j] як [jі]: у выра[jі].

У пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] можа вымаўляцца [j] а6о [jі]: да [j]вана (да Йвана). гэта датычыць і злучніка і: пасля галоснага ен можа вымаўляцца як [й]: сястра [j] брат (сястра й брат). Аднак пры запаволеным тэмпе маўлення гук [і] у гэтай пазіцыі звычайна захоўваецца; да Івана, сястра і брат.

Пасля цвердых зычных (апрача [г], [к], [х]) на стыку слоў, частак складаных слоў, прыстаўкі і кораня вымаўляецца гук [ы]: пед[ы]нстытут.

Галосны [у] пасля галоснага перад зычным вымаўляецца як [ў]: спеў. Замена [у] на [ў] адбываецца і ва ўласных назвах: на Ўкраіне (на пісьме не абазначаецца), а таксама ў словах іншамоўнага паходжання: ва [ў]ніверсітэце.

У запазычаных словах вымаўленне галосных мае пэўныя адрозненні. Многія словы іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца аканню і яканню. Так, у большасці запазычанняў пасля цвердых зычных захоўваецца не над націскам [э]: эпоха, рэкорд. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях [э] замяніўся на [а]: адрас, рамонт. У асобных словах, запазычаных праз рускую мову, пасля [р]і [ц] вымаўляецца [ы]: брызент.

Захоўваецца [э] у першым пераднаціскным складзе і пасля мяккіх зычных (няма якання): герой, медаль. Выключенне складаюць даўнія запазычанні, якія вымаўляюцца з [а]: сяржант.

У словах, якія канчаюцца спалучэннем галосных, захоўваецца ненаціскны [о]: трыо.

Перад пачатковым [і] не развіваецца прыстаўны [j]: імпарт, імперыя.

10. Пазицыйныя и камбинаторныя змены зычных гукау. Да правіл, якія вызначаюцца пераважна моўнай традыцыяй, можна аднесці:

а) заўседы цвердае вымаўленне гукаў [р] (рабіна, рака, цяпер) і [ж], [ш], [дж], [ч] (чалавек, ноч, шэры, сяджу);

б) вымаўленне фрыкатыўнага, працяжнага гука [г] (голад, гутарка, праграма), толькі ў нешматлікіх даўніх запазычаных з польскай і нямецкай моў вымаўляецца выбухны (гонта, швагер, гестка, ганак і інш.);

в) вымаўленне як аднаго гука афрыкат [дж], [дз’], [дз] (ураджай, дзень, дзынкаць), вымаўленне афрыкат як двух асобных гукаў [д] і [ж], [д] і [з’] (урад-жай, д-зед), а таксама вымаўленне [дз’] як мяккага [д’] – парушэнне арфаэпічнай нормы;

г) цвердае вымаўленне афрыкаты [ц] (крыніца, цана, цэгла) і мяккае вымаўленне афрыкаты [ц’] на месцы мяккага [т’] (цень, цемны), а таксама на месцы [т] цвердага ў выніку яго чаргавання з [ц’] (хата – ў хаце, брат – браце);

д) вельмі мяккае (мякчэй, чым у суседніх славянскіх мовах) вымаўленне свісцячых [з'] і [с'] (сеяць, зелкі, змена).

Правілы другой групы, заснаваныя на пазіцыйных чаргаваннях гукаў, складаюць аснову сучаснай беларускай арфаэпіі. Гэтыя правілы з'яўляюцца практычным, нарматыўным адлюстраваннем пазіцыйных змен, разгледжаных у фанетыцы (такіх, напрыклад, як асімілятыўныя змены зычных, аканне і інш.). Разгледзім іх асобна для зычных і галосных.

Вымаўленне зычнага залежыць ад таго, у суседстве з якімі зычнымі ен знаходзіцца, а таксама ад пазіцыі ў слове: канец слова ці сярэдзіна.

1. Звонкія зычныя на канцы слоў і перад глухімі вымаўляюцца як глухія: хле[п], ле[х]ка; а глухія перад звонкімі – як звонкія: лі[дж]ба (лічба), про[з']ба (просьба).

У звязанай мове звонкія зычныя аглушаюцца таксама на канцы слоў і перад санорнымі, і галоснымі: са[т] у квецені, сне[х] растаў. Аднак гэтаму правілу не падпарадкоўваюцца прыназоўнікі на звонкая зычныя: яны аглушаюцца толькі перад глухімі: а[т] пены, [с] просьбай, але: а[д] яго, 6е[з] віны.

Для вымаўлення глухіх перад звонкімі на стыку слоў няма адзінай нормы. Яно часта залежыць ад тэмпу маўлення: пры хуткім тэмпе глухія ў гэтай пазіцыі азванчаюцца, пры запаволеным тэмпе азванчэння не адбываецца (параўн.: жы[дз'] добра, не гор[ж] за іншых – хуткі тэмп маўлення, жы[ц'] добра, не гор[ш] за іншых – запаволены тэмп маўлення).

2. Зубныя зычныя перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца ў беларускай мове мякка (асімілятыўнае памякчэнне).

Зубныя [з] і [с] вымаўляюцца мякка перад мяккімі губнымі і зубнымі зычнымі: [с’л’]іва. Толькі ў некаторых выпадках не ў пачатку слова яны застаюцца цвердымі перад губнымі [в’] і [м’]: у назве, аб прызме. Ніколі не змягчаюцца [з] і [с] перад мяккімі заднеязычнымі [г’], [к’], [х’]: скінуць, схіліць, згніць. Перад губным [ф’] у запазычаных словах дапускаюцца варыянты – цвердае і мяккае вымаўленне: сфера і [с’]фера.

Зубныя [н] і [л] вымаўляюцца мякка перад зубнымі [дз’], [ц’], [н’], [j]: на фро[н’ц’]е, малі[н’]ік, ка[н’j

]ак. Зычны [л] заўседы мяккі перад спалучэннем ск: сельскі. У словах з трохгукавым спалучэннем зычных гук [н] не змякчаецца: дранцвець. Перад зубнымі [с’], [з’], [л’] гук [н] у большасці выпадкаў не змякчаецца: гартэ[н'з']ія.

Зубныя [д] і [т] перад мяккімі губнымі [в’] і [м’] вымаўляюцца як мяккія [дз'] і [ц’]: [дз’в’]еры. Не адбываецца такога змякчэння на стыку прыстаўкі і кораня: падвязаць, а таксама ў форме давальнага і меснага склонаў назоўнікаў на -тве: клятве.

На стыку самастойных слоў, калі папярэдняе слова канчаецца на цверды, а наступнае пачынаецца з мяккага, змякчэння не адбываецца: лес зімой. У службовых словах канцавыя зычныя [з’] і [с’] змякчаюцца: [з’]лесу. Не змякчаецца апошні зычны толькі ў прыназоўніках праз і цераз: цераз лес, праз цябе.

3. Губныя зычныя [б], [п], [м], [ф], перад мяккімі зычнымі не змякчаюцца. Цверда вымаўляюцца яны і ў канцы слоў: ся[мjа].

4. Губна-зубны гук [в] вымаўляецца перад галоснымі: гала[в]а. Пасля галоснага перад зычнымі і пасля галоснага ў канцы слова ен змяняецца губна-зубным гукам [ў]: гало[ў]ка.

5. Свісцячыя зычныя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: [ш]ытак; шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя: на до[с]цы. Аднак пры запаволеным тэмпе маўлення гукі ж і ш могуць не прыпадабняцца да свісцячых.

На стыку слоў шыпячыя гукі змяняюцца толькі па глухасці – звонкасці: не гор[ж]. Свісцячыя перад шыпячымі на стыку самастойных слоў захоўваюцца нязменна: лес шумеў, а ў межах фанетычнага слова вымаўляюцца як шыпячыя: [б’аш]шуму.

6. Зычныя [д] і [т] перад афрыкатамі [ч] і [ц] вымаўляюцца адпаведна як [ч] або [ц]: ле[ч]ык, у ло[ц]ы. Спалучэнні зск і дск вымаўляюцца адпаведна як [ск] або [цк]: каўка[ск']і, грама[цк']і.

7. Беларускай мове ўласцівы падоўжаныя зычныя. Падоўжана вымаўляюцца паміж галоснымі шыпячыя [ж], [ч], [ш] і мяккія зубныя [з’], [с’], |дз’], [ц’], [л’], [н’]: збо[ж]а, узвы[ш]а. Вымаўленне ў такіх выпадках аднаго гука ці спалучэнне зычнага з [j] (напрыклад, жыце ці жыцье) – парушэнне літаратурнай мовы.

У запазычаных словах вымаўленне зычных мае свае адметнасці. Яны найперш звязаны з перадачай цвердасці – мяккасці зычных. Так, большасць слоў іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца “дзеканню” і “цеканню”, г. зн. зычныя [д] і [т] не змякчаюцца перад галоснымі [э], [і]: дэкан, апладысменты. Выключэнне складаюць словы з суфіксамі -ін-, -ір-, -ік-, -ер-, -(ей)ск-, -(е)ец: каранцін, апладзіраваць.

Іншыя зычныя перад галоснымі [э], [і] у запазычанай лексіцы, як і ў словах спрадвечна беларускіх, вымаўляюцца ў асноўным мякка: вектар. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях вымаўляюцца ў гэтай пазіцыі цвердыя зычныя: бэлька, бэз.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]