Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз ответы.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
58.88 Кб
Скачать

12. Гисторыя беларускай мовы у 19-20 ст. Першыя спробы кадыфикацыи.

13. Агульныя звестки аб ф.Скарыны и я.Карскага

Ф.Скарына: ў 1517 – 19 гг. пракаменціраваў і надрукаваў 23 кнігі Бібліі пад агульным загалоўкам «Бивлия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Вярнуўшыся не пазней 1521 г. на радзіму, Скарына стварыў у Вільні новае выдавецтва, абсталяваў у доме Бабіча друкарню і выпусціў на царкоўнаславянскай мове некалькі выданняў пад агульным загалоўкам «Малая падарожная кніжка» (каля 1522 г.), дзе аб'яднаны Псалтыр, Часасловец, Шасцідневец, 8 акафістаў, 10 канонаў, Саборнік (уключае «Святцы» і Пасхалію са звесткамі з астраноміі і грамадзянскага календара, пасляслоўе); у 1525 г. апублікаваў «Апостал».

Я.Карски: Галоўны клопат жыцця Карскага – беларусістыка. 37 гадоў жыцця Карскі аддаў сваёй асноўнай працы – шматтомнай манаграфіі «Беларусы», у якой на аснове глыбокага параўнальна-гістарычнага даследавання гісторыі мовы, фальклору, пісьменнасці, шматвяковай культуры беларускага народа ўпершыню была навукова абгрунтавана яго нацыянальная самабытнасць як самастойнага славянскага народа. Тры тамы «Беларусаў», якія ўключаюць сем кніг, – гэта сапраўдная энцыклапедыя беларусазнаўства, роўнай якой, па прызнанні аўтарытэтных вучоных, няма ні ў аднаго славянскага народа.

На працягу 12-ці гадоў Яўхім Фёдаравіч бясплатна рэдагаваў самы буйны ў дарэвалюцыйны час часопіс па філалогіі – «Русский филологический вестник ».

Яго «Граматыка царкоўнаславянскай мовы» вытрымала 19 выданняў.

14.Паняцце функцыянальны стыль. Асабливасци публицыстычнага стылю.

З улікам функцый мовы, а таксама сферы і мэты зносін у літаратурнай мове вылучаюцца функцыянальныя стылі. Стыль – гэта разнавіднасці мовы, якія адрозніваюцца паміж сабой сферай абслугоўвання грамадскага жыцця і ўласцівымі ім моўнымі сродкамі. Кожны стыль мае свае задачы і характарызуецца адпаведнымі яму моўнымі асаблівасцямі. У сучаснай беларускай мове выдзяляецца пяць функцыянальных стыляў: мастацкі, навуковы, публіцыстычны, афіцыйна-справавы, размоўны.

Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў газетах, грамадска-палітычных і літаратурна-мастацкіх часопісах, у сродках масавай камунікацыі, у агітацыйна-прапагандысцкіх выступленнях. Важнейшымі асаблівасцямі яго з’яўляюцца папулярнасць, інфармацыйнасць, вобразнасць, палемічнасць выкладу. Задача публіцыстычнага стылю – фарміраваць светапогляд чытача, абуджаць грамадзянскія якасці асобы.

15. Асабливасци навуковага и гутарковога стылю.

Навуковы стыль абслугоўвае навуковую дзейнасць грамадства і выкарыстоўваецца пераважна ў пісьмовай форме ў навуковай літаратуры – манаграфіях, артыкулах, дысертацыях, дакладах, справаздачах аб навукова-даследчай працы і інш.

З развіццём сродкаў масавай камунікацыі, а таксама з павелічэннем ролі навукі ў грамадстве і ростам розных кантактаў навукоўцаў (з’езды, канферэнцыі, сімпозіумы) узрастае роля і вуснай формы навуковай мовы.

Экстралінгвістычныя прыкметы навуковага стылю – гэта дакладнасць фармулёвак, навуковая доказнасць, паслядоўнасць у тлумачэнні фактаў або з’яў, абстрактнасць, лаканічнасць думкі і аб’ектыўнасць. Яны арганізуюць усе моўныя сродкі, якія фарміруюць навуковы стыль. Тут не дапускаецца выкарыстанне дыялектных і стылістычна афарбаваных слоў, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. Амаль кожнае слова ў навуковым тэксце абазначае паняцце.

Мэта навуковых тэкстаў – данесці да чытача аргументаваную інфармацыю, выкладзеную лагічна, ясна, дакладна і аб’ектыўна.

Размоўны (размоўна-бытавы, гутарковы) стыль абслугоўвае сферу бытавых зносін і часцей выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення (у пісьмовай форме ў тэкстах мастацкага стылю, асобных жанрах публіцыстычнага). Асаблівасці жывога, вуснага маўлення вызначаюць у большасці асаблівасці размоўнага стылю, для якога характэрна нязмушанасць, суб’ектыўнасць, дыялагічнасць і эмацыянальнасць.