Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз ответы.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
58.88 Кб
Скачать

1. Паняцце и гипотезы паходжання бел мовы

Мова – слова мнагазначнае, яно абазначае важнейшы сродак чалавечай камунікацыі (чалавечых зносін) увогуле і пэўнай нацыянальнасці, мову асобнага, звычайна творчага, чалавека.

Мова – гэта не толькі сістэма гукавых і пісьмовых сродкаў перадачы інфармацыі. Словам «мова» можа абазначацца ўвогуле сістэма выразных сродкаў: мова музыкі, мова тэатра і т.д.

Мова – гэта неабходная ўмова існавання грамадства, яго падмурак. Без яе не можа быць грамадства, як і сама мова не можа існаваць без грамадства

З часоў Старажытнай Грэцыі (ад стоікаў) бярэ пачатак гукапераймальная гіпотэза, падтрыманая і развітая ў ХУІІІ – ХІХ стст. Яе сутнасць у тым, што мова ўзнікла праз перайманне (імітацыю) чалавекам гукаў навакольнага свету – шуму ветру, крыку звяроў, птушынага шчэбету, журчання вады, шапацення лісця і г.д.

выклічнікавая гіпотэза, якая ў больш складаных варыянтах існуе ў навуцы і зараз. Паводле яе, паходжанне мовы звязана з тымі натуральнымі гукамі, якімі насычана біялагічнае жыццё самога чалавека (крыкі, кашаль, сапенне, гукі, выкліканыя пачуццямі болю, радасці, абурэння, гневу і г. д.) тыпу ах, ой, мм, о–ё-ёй, гэй і інш. Ад іх узнікаюць словы тыпу ахаць, войкаць, мыкаць.

У ХІХ ст. французскім філосафам Л. Нуарэ была выказана гіпотэза пра тое, што мова ўзнікла ў час калектыўнай працы людзей, якія дапамагалі сабе выкрыкамі пры яе выкананні, і гэтыя працоўныя выкрыкі ляглі ў аснову мовы людзей. Гэтая гіпотэза атрымала назву тэорыі працоўных выкрыкаў.

У апошняй трэці ХІХ ст. Ф. Энгельсам была сфармулявана працоўная (сацыяльная) тэорыя паходжання мовы. У адпаведнасці з ёй, мова ўзнікае ў выніку сумеснай працоўнай дзейнасці першабытных людзей. Праца, мова, мысленне фарміраваліся адначасова, у адзінстве і ўзаемадзеянні. Неабходнасць узгадняць свае дзеянні ў час працы стымулявала ўзнікненне і развіццё пэўных гукавых комплексаў, якія ўскладняліся паралельна з развіццём грамадства, ускладненнем сродкаў працы і ўдасканаленнем свядомасці і мыслення.

2. Функцыи мовы. Адлюстрованне у мове патрэб людзей.

Асноўныя функцыі любой мовы – камунікатыўная (ад лац. communicatio ‘сувязь, зносіны’), г.зн. мова з’яўляецца асноўным сродкам зносін паміж людзьмі, і кагнітыўная, або пазнавальная (ад лац. cognitio ‘пазнанне’). Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфармацыю ад іншых людзей ці грамадскай суполкі, людзі разумеюць адзін аднаго, перадаюць патрэбную інфармацыю іншым асобам.

Намінатыўная функцыя мовы (ад лац. nominatio ‘называнне, найменне’), якая ажыццяўляе сувязь чалавека з навакольным светам. Пры дапамозе намінатыўнай функцыі чалавек называе прадметы, з’явы рэчаіснасці, дзеянні, прыкметы і т.д.

Сярод іншых функцый моў можна адзначыць, напрыклад, рэгулятыўную, ці фатычную (ад лац. fatum ‘выраз’), пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой.

Пры дапамозе слоў і іншых лінгвістычных сродкаў чалавек не толькі можа перадаваць інфармацыю, але і выражаць разнастайныя пачуцці, а праз іх выражаць сябе як асобу. Такая функцыя мовы называется эмацыянальнай (ад лац. emotio ‘пачуццё’). Гэтая функцыя праяўляецца ў інтанацыях, ацэнках, выклічніках.

Адной з важных функцый мовы з’яўляецца этнічная (ад лац. etnos ‘народнасць’), калі мова выступае як сімвал нацыі. Гэтая функцыя набывае для беларускай мовы асаблівае значэнне, паколькі Беларусь як самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі пры ўмове валодання адметнымі нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай спадчынай, культурай і мовай.