Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз ответы.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
58.88 Кб
Скачать

3. Паняцце билингвизма.

Білінгвізм – сітуацыя валодання пэўнай асобай ці цэлым калектывам дзвюма мовамі. Беларусы ў сваёй маўленчай дзейнасці сустракаюцца з уздзеяннем беларускай мовы на рускую і наадварот-- рускай мовы на беларускую. Гэта вядзе да моўнай інтэрферэнцыі. Беларуская ўлада паступова адмаўляецца ад роднай беларускай мовы. Сёння ў краіне две афіцыйныя дзяржаўныя мовы: руская і беларуская. Між тым, нягледзячы на ўсе ляманты нешматлікіх зацікаўленых у захаванні беларускай мовы грамадзян, большасці беларусаў, строга кажучы, пляваць на мову. Тры чвэрці насельніцтва штодня размаўляюць на рускай мове, а ў гарадах гэты адсотак яшчэ вышэй. Сёння калі дзе і сустрэнеш беларускамоўных людзей, дык гэта альбо сярод апазіцыі і схільнай да яе моладзі, альбо сярод невялікага ліку ўніверсітэцкіх выкладчыкаў, альбо на сяле. 

4. Интэрферэнцыя и яе виды.

Інтэрферэнцыя – парушэнні ў сістэме ці ў маўленчай норме адной мовы, выкліканыя ўздзеяннем другой мовы. Гэтыя парушэнні назіраюцца на розных узроўнях маўленчай нормы, таму выдзяляюць наступныя віды інтэрферэнцыі:

I. Фанетычная інтэрферэнцыя – недакладнае гукавое афармленне слова.

II. Акцэнтная інтэрферэнцыя – парушэнні ў пастаноўцы націску ў словах. Часцей за ўсё назіраецца ў рускай мове пад уздзеяннем норм беларускай мовы.

III. Лексічная інтэрферэнцыя назіраецца тады, калі ў беларускім маўленні выкарыстоўваюцца рускія словы, і наадварот. Лексічная інтэрферэнцыя падзяляецца на:

уласна-лексічную. Леший его ведает, отчего так часто его бьёт (И.Мележ), И не заставляйте, как летось, чтобы мы искали (И.Мележ);

лексіка-семантычную. У беларускім маўленні выкарыстоўваюцца словы ў значэннях, якія характэрны для рускай мовы, і наадварот. Прилетел с приветом // Важный лист – читай (Е.Лось), Урал богатырём приветливым // Ручник дороги разостлал (Р.Бородулин);

лексіка-стылістычную. Рускамоўныя і беларускамоўныя лексемы маюць аднолькавае значэнне, але належаць да розных стыляў маўлення. Рус. хвороба (дыялектн.) – бел. хвароба (літаратурн.), рус. наместник (устарэлае) – бел. намеснік (літаратурн.), рус. смак (размоўн.) – бел. смак (літаратурн.).

Лексічная інтэрферэнцыя праяўляецца, у прыватнасці, у міжмоўнай аманіміі. Міжмоўныя амонімы – словы з розных моў, якія поўнасцю або часткова супадаюць у гучанні або напісанні, але маюць рознае значэнне. У працэсе перакладу тэксту з рускай мовы на беларускую ці наадварот магчымы іх непажаданыя ўзаемазамены, што прыводзіць да непаразумення.

IV. Марфалагічная інтэрферэнцыя – несупадзенні ў формах часцін мовы (род, лік, канчаткі назоўнікаў, формы параўнальнай ступені прыметнікаў, канчаткі дзеясловаў і г.Д.).

V. Сінтаксічная інтэрферэнцыя – несупадзенні пры каардынацыі дзейніка і выказніка, у дапасаванні і кіраванні.

7. Канцэпцыи паходжання беларускай мовы.

11. Беларуская мова часоу вкл. Першыя рукаписныя и друкаваныя помники на беларускай мове.

За часы існавання Вялікага княства Літоўскага склалася беларуская народнасць на аснове кансалідацыі крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Элементы іх жывой мовы сталі інтэнсіўна пранікаць у пісьмовыя тэксты, і з такога сінтэзу ўжо ў XIV ст. сфарміравалася беларуская літаратурная мова (яе называюць яшчэ старабеларускай). На гэтай мове напісаны ўсе важныя пісьмовыя дакументы перыяду існавання ВКЛ і Рэчы Паспалітай, яна выконвала функцыю дзяржаўнай мовы, г.зн. была ўзведзена на міжнародны ўзровень.

Па даўняй традыцыі, якая ўжо дзесяцігоддзямі ўсталявалася ў беларускай філалогіі, усе помнікі старабеларускай пісьменнасці падзяляюцца па трох жанравых разнавіднасцях на: дзелавыя помнікі (граматы, акты, судовыя статуты); помнікі свецка-мастацкага характару (беларускія летапісы, мемуарная літаратура, палітычная сатыра, перакладныя рыцарскія раманы і аповесці, хронікі, хранографы, лінгвістычная літаратура); помнікі рэлігійнага зместу (Біблія, творы рэлігійна-павучальнага і палемічнага характару, жыціі і інш.).

дзелавыя помнікі : статут Вялікага княства Літоўскага (гл. Дадатак 1), адна з першых у Еўропе канстытуцый на нацыянальнай мове, вядомы ў трох рэдакцыях: 1529, 1566 і 1588 гг.), метрыкі (Метрыка Вялікага княства Літоўскага (гл. Дадатак 1) налічвае каля 600 тамоў).

Свецка-мастацкія помнікі пісьменнасці: «Хроніка польская, літоўская, жмудская і ўсёй Русі» Мацея Стрыйкоўскага; «Хронікі» М.Стрыйкоўскага яскрава адлюстроўвае тыя асаблівасці, якія былі ўласцівы жанру старабеларускай пісьменнасці — арыгінальнай мемуарнай літаратуры; «Граматыка» Мялеція Сматрыцкага;

Рэлігійныя помнікі пісьменнасці: «Евангелля» В.Цяпінскага;