Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Асноўныя тэрміны і паняцці

Віцебскія (Суражскія) "вароты"40-кіламетровы пралом у лініі фронту паміж Пеліпсам і Усвятамі, які ўтварыўся ў выніку наступлення 4-й ударнай арміі Калінінскага фронту і вызвалення прыфрантавых раёнаў беларускімі партызанамі. Існавалі з 10 лютага да 28 верасня 1942 г.

Партызанская зонатэрыторыя, якую кантралявалі партыза-ны (на канец 1943 г. – каля 58% даваеннай плошчы рэспублікі).

Партызанскія рэйдыбаявыя рэйды партызан, праводзіліся з мэтай дэзарганізацыі тылу і актывізацыі партызанскага руху, а таксама перадыслакацыі ў новыя раёны дзеянняў.

Рэйкавая вайнаспланаваная ў стратэгічным маштабе акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камуніка-цый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. Праводзілася напярэ-дадні буйных наступальных аперацый Чырвонай Арміі (з 3 жніўня 1943 г. па ліпень 1944 гг.)

Храналогія падзей

30 мая 1942 г. – арганізацыя Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР).

Кастрычнік 1942 г. – пачатак дзейнасці Беларускага штаба пар-тызанскага руху (БШПР).

3 жніўня 1943 г. – пачатак рэйкавай вайны.

Пытанні для самаправеркі

1. Раскрыйце на канкрэтных фактах масавы характар супраціў-лення фашысцкім захопнікам у Беларусі.

2. Ахарактэрызуйце формы гэтага руху.

3. У чым праявілася кіруючая роля падпольных партыйных ар-ганізацый у разгортванні антыфашысцкай барацьбы?

4. Назавіце імёны вядомых кіраўнікоў і герояў падпольнага і партызанскага руху.

5. Як рыхтавалася і была ажыццёўлена "рэйкавая вайна"? Якія яе вынікі?

Пытанне 50. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі

Пасля перамогі ў Курскай бітве Чырвоная Армія распачала нас-тупленне на велізарным фронце – ад Невеля да Чорнага мора. Восенню 1943 г. яна ўступіла на тэрыторыю Беларусі. 23 верасня быў вызвале-ны першы раённы цэнтр БССР – горад Камарын. Асенне-зімовае на-ступленне савецкіх войскаў прынесла поўнае або частковае вызва-ленне 36 раёнам і двум абласным цэнтрам – Гомелю і Мазыру. Нема-лаважнае значэнне ў гэтым мела фарсіраванне Дняпра ў раёне Лоева. 183 воіны 65-й арміі, якая ажыццявіла гэту аперацыю, былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Разам з Чырвонай Арміяй у наступальных баях удзельнічалі салдаты і афіцэры 1-й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, сфарміраванай на тэрыторыі СССР па ініцыятыве Саюза польскіх патрыётаў. Камандаваў дывізіяй палкоўнік Э. Берлінг. Яе баявы шлях пачаўся ў бітве 12–13 кастрычніка 1943 г. пад Леніна (недалёка ад Горак Магілёўскай вобласці). Многія воіны дывізіі вызначыліся ў баі і былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а трое атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.

Наступаючым часцям Чырвонай Арміі дапамагалі падполь-шчыкі і партызаны. Яны паралізавалі рух на чыгунках, штурмам авалодвалі мястэчкам Горваль і ўтрымлівалі яго да падыходу савецкіх войскаў, удзельнічалі ў вызваленні Калінкавіч, Васілевіч, Лельчыц і іншых населеных пунктаў. Не дазвалялі ворагу рабаваць і спальваць вёскі, вывозіць на катаргу жыхароў.

У 1944 г. пачаўся заключны этап Вялікай Айчыннай вайны – поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі, вызваленне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства і крушэнне гітлераўскай Германіі. Значную ролю ў рашэнні задач на гэтым этапе адыграла аперацыя “Баграціён".

У Беларусі была сканцэнтравана магутная групоўка фашысцкіх войскаў. Асноўную сілу яе складала група армій "Цэнтр”, якая ўклю-чала 63 дывізіі і 3 брыгады колькасцю 1200 тыс. чалавек, на ўзбраенні якіх знаходзілася 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1350 самалётаў. У красавіку – маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай Арміі распрацаваў план аперацыі "Баграціён”. Да яго ажыццяўлення прыцягваліся войскі франтоў: 1-га Беларускага (ка-мандуючы генерал арміі К.К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (генерал-палкоунік Г.Ф. Захараў), 3-га Беларускага (генерал-лейтэнант І.Д.Чарняхоўскі), І-га Прыбалтыйскага (генерал арміі І.Х. Баграмян), а таксама Дняпроўская флатылія, авіяцыя далёкага дзеяння і ПВА. Да ўдзелу ў аперацыі прыцягваліся і партызанскія злучэнні. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Савецкага Саюза А.М. Васілеўскі і Г.К. Жукаў. Супраць групы арміі “Цэнтр” быў напраўлены ўдар велізарнай сілы. Савецкія войскі пераўзыходзілі праціўніка ўдвая па жывой сіле, больш чым у два разы па гарматах і мінамётах, у чатыры – па танках і самаходных устаноўках, амаль у тры – па баявых сама-лётах. Фактычна стаўка і рабілася на перавагу ў сілах.

З вясны 1944 г. разгарнулася старанная падрыхтоўка да наступ-лення. У войсках вялася напружаная баявая вучоба. Воінам растлу-мачваліся задачы па вызваленню Беларусі.

Раніцай 23 чэрвеня 1944 г. авіяцыя нанесла магутны бомбавы ўдар. Затым была праведзена такая ж магутная артылерыйская падрых-тоўка, у бой уступілі войскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў. На трэці дзень баёў войскам 1-га Прыбалтыйскага фронту ўдалося акружыць віцебскую групоўку праціўніка і вызваліць Віцебск. Да канца чэрвеня 1944 г. была вызвалена Орша, штурмам узяты Магі-лёў. Тады ж была завершана ліквідацыя варожых войскаў, акружаных на паўднёвы ўсход ад Бабруйска, і на наступны дзень вызвалены Бабруйск.

Фашысцкае камандаванне пастаралася ўмацаваць абарону Мін-ска. Баі за яго вызваленне пачаліся на досвітку 3 ліпеня і паспяхова завяршыліся да канца таго ж дня. На ўсход і паўднёвы ўсход ад Мінска было завершана акружэнне больш чым стотысячнай групоўкі праціў-ніка. Галоўныя сілы варожай групы "Цэнтр" з яе шматлікай тэхнікай аказаліся ў так званым “мінскім катле". Яго межы распрасціраліся ад Беразіно да Мінска і ад Смалявіч да ракі Пціч. Сем дзён “кіпеў кацёл”. Фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго. 70 тыс. гітлераў-цаў было забіта і 35 тыс. узята ў палон. У ходзе далейшага наступлен-ня савецкія войскі 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фашысцкія за-хопнікі былі выгнаны з беларускай зямлі.

Такім чынам, у ходзе аперацыі “Баграціён” савецкія войскі поўнасцю разграмілі 17 дывізій і 3 брыгады праціўніка, 50 нямецкіх дывізій страцілі больш чым палову свайго саставу. Вялікую дапамогу Чырвонай Арміі ў вызваленні Беларусі аказалі партызаны і падпольш-чыкі, увесь беларускі народ, які паказаў бязмежную адданасць сваёй Радзіме.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя на беларускай зямлі, больш за 1600 генералаў, афіцэраў і салдат атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, ардэнамі і медалямі ўзнагароджана больш за 400 тыс. воінаў і партызан. 747 вайсковых часцей і злучэнняў атрымалі ганаровыя най-менні беларускіх гарадоў.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя жыхарамі Мінска ў барацьбе супраць нямецкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, 26 чэрвеня 1974 г. сталіцы Беларусі прысвоена ганаровае званне “Горад–герой”.