- •1. Прадмет, значэнне і мэты курса па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветнай цывілізацыі). Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Крыніцы вывучэння курса.
- •2. Засяленне тэрыторыі Беларусі.
- •3. Вялікае перасяленне народаў. Рассяленне індаеўрапейцаў. Балты і славяне на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
- •4. Увядзенне хрысціянства і яго ўплыў на развіцце беларускіх земляў.
- •5. Паганства на землях Беларусі.
1. Прадмет, значэнне і мэты курса па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветнай цывілізацыі). Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Крыніцы вывучэння курса.
Гісторыя (грэч. historia – апавяданне аб мінулых падзеях, аб тым, што пазнана, даследавана) ці гістарычная навука – інтэрпрэтацыя мінулага дзеля будучыні. Гісторыя Беларусі у кантэксце сусветнай цывілізацыі вывучае мінулае і цяперашняе бел. народа. Аб’ект гісторычнага аналізу – уся сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства, гэта эканамічныя, сацыяльныя, культурныя мадэлі (тыпы), у якія арганізуецца дзейнасць людзей, механізмы функцыянавання, узаемадзеяння і ўзаемаўздзеяння гэтых сістэм. Гістарычная навука ў параўнанні з іншымі грамадска-гуманітарнымі навукамі выступае як навука комплексная, інтэгральная.
Навуковае паняцце “гісторыя” выкарыстоўваецца у некалькіх выпадках: па-першае, калі размова ідзе аб мінулым грамадства, развіцці дзяржавы і, па-другое, калі маецца на ўвазе навука, якая даследуе мінулае чалавецтва. Жыццё чалавека заусёды было звязана з грамадствам, дзяржавай, эканамічнай сістэмай, навукай і тэхнікай, культурай і сям’ёй. Усё гэта знаходзіла адлюстраванне ў чалавечай дзейнасці. Жыццё і дзейнасць чалавека ў мінулым складаюць змест сусветна-гістарычнага працэсу і з’яўляюцца прадметам гістарычнай навукі.
Самаадданая праца беларускага народа, матэрыяльныя і духоўныя набыткі бацькаўшчыны, войны, рэвалюцыі, гісторыя дзяржаўнасці, развіццё нацыі - усё гэта таксама з'яўляецца прадметам гісторыі нашай Айчыны. Адначасова предметам курсу з'яуляецца працэс цывілізацыйнага развіцця народаў іншых краін. Бо без гэтага немагчыма навуковае асэнсаванне месца і ролi беларусаў у агульнай гiсторыi чалавецтва.
Гісторыя як навука выконвае цэлы шэраг функцый:
-
Прагматычная функцыя ўключае ў сябе акумуляцыю, прапаганду і практычную перадачу вопыту гістарычнага развіцця. Крытычнае ўспрыманне мінулага вопыту дапамагае даследчыку зразумець і асэнсаваць, якія матэрыяльныя і маральна-этычныя нормы мінулага перайшлі ў сучаснае, у якіх выпадках страчаная сувязь павінна быць адноўлена і ад якіх элементаў грамадскіх адносін трэба адмовіцца. Дадзеная функцыя дазваляе даследаваць розныя, іншы раз і супрацьлеглыя шляхі развіцця грамадства ў перспектыве.
-
Каштоўнасная функцыя заключаецца ў аналізе і тэарэтычным абагульненні фактаў з улікам маральнай ацэнкі мэт, шляхоў, сродкаў і вынікаў грамадскага развіцця з боку даследчыка. З дапамогай гэтай функцыі ў чалавека фарміруюцца грамадзянскія якасці, ен можа ўбачыць хібы грамадства, суаднесці класавыя і сацыяльныя інтарэсы з агульначалавечымі.
-
Культурная функцыя вызначаецца сацыяльнай памяццю. Гэта дазваляе зберагчы пераемнасць у гістарычным працэсе. Назапашванне ў сацыяльнай памяці гістарычных ведаў робіць агульным здабыткам метады і інструменты грамадскага развіцця, знаёміць з альтэрнатыўнымі формамі і мадэлямі грамадскага ладу. Менавіта на гістарычнай непісьменнасці шырокага кола людзей заўсёды спекулявалі прыхільнікі догмаў аб грамадстве.
-
Фундаментальная функцыя ўключае ў сябе акумуляцыю, аналіз і першасную тэарэтычную апрацоўку шматбаковай гістарычнай інфармацыі. Новыя гістарычныя веды спрыяюць навуковаму абгрунтаванню новых і канструктыўнай крытыцы існуючых гістарычных тэорый.
-
Светапоглядная функцыя. Сутнасць гэтай функцыі ў тым, што гісторыя ў спалучэнні з гістарычнымі тэорыямі ўяўляе сабой філасофію гістарычнага развіцця, а на аснове гістарычных ведаў фарміруецца логіка і стыль мыслення канкрэтнай асобы.
Крыніцы па гісторыі Беларусі вельмі разнастайныя па форме, зместу і дакладнасці інфармацыі. Гісторыкі карыстаюцца некалькімі тыпамі крыніц. Кожны тып, у сваю чаргу, можа падзяляцца на больш дробныя састаўныя часткі.
-
Археалагічныя крыніцы. Гэты тып крыніц – асноўны для даследчыкаў да з’яўлення крыніц пісьмовых. Аднак і з існаваннем пісьмовых крыніц археалагічныя не страчваюць сваей вагі ў вывучэнні гістарычных падзей да XV-XVII ст. Да археалагічных крыніц адносяць: рэшткі старажытных паселішчаў, стаянак, гарадзішчаў, гарадоў; выкапневыя прылады працы, прадметы побыту, хатняе начыненне, адзенне; горныя выпрацоўкі, гідратэхнічныя збудаванні, палі старажытнага земляробства, дарогі; зброю, абарончыя збудаванні; магільнікі і інш. На ўсёй тэрыторыі Беларусі зарэгістравана каля 6 тысяч буйных археалагічных помнікаў, што ахопліваюць храналагічны перыяд ад часоў першых пасяленцаў (каля 100-40 тыс. гадоў да н.э.) і да XV ст.
-
Тапанімічныя крыніцы. Тапонімы – гэта назвы геаграфічных аб’ектаў. Яны былі дадзены яшчэ ў самыя старажытныя часы, захоўваючы звесткі пра этнічны склад старажытнага насельніцтва тэрыторыі, найбольш распаўсюджаныя яго заняткі. Так, існаванне падсечна-агнявой (ляднай) сістэмы земляробства знайшло адлюстраванне ў назвах населеных пунктаў Ляды, Чысць. Ад старадаўніх промыслаў і рамёстваў атрымалі назвы пунктаў Рудня, Кавалі, Пушкары. Ў 20-я – 60-я г. XX ст. праводзілася палітыка перайменавання паселішчаў. Шмат весак і гарадоў, што мелі “неблагозвучные” назвы страцілі іх. Так каля 1000 спрадвечных назваў населеных пунктаў зніклі з карты Беларусі. У выніку каштоўнасць гэтага тыпу крыніц значна знізілася.
-
Помнікі пісьменнасці. Пісьменнасць ва ўсходніх славян звязана з увядзеннем братамі Кірылам і Мяфодзіем у 863 г. кірылічнай азбукі, якая пакладзена ў аснову алфавітаў сучаснай беларускай, рускай і ўкраінскай моў.
Раннія пісьмовыя крыніцы – гэта «Аповесць мінулых гадоў», Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеўскі, Радзівілаўскі летапісы, «Руская праўда», «Слова аб палку Ігаравым» і інш. дакументы. У іх мы знаходзім самыя раннія звесткі пра гарады Полацк, Тураў, Брэст, Мінск, Друцк, аб рассяленні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, іх гаспадарчай дзейнасці, грамадскім ладзе. Разам з археалагічнымі крыніцамі яны даюць досыць поўнае ўяўленне аб жыцці і занятках насельніцтва старажытнай Беларусі.
Беларускія летапісы складаліся ў межах Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XIII-XVI стст. на старажытнарускай, старабеларускай і польскай мовах. Ранні этап беларускага летапісу прадстаўлены кароткімі летапіснымі рэдакцыямі. Гэта Супрасльскі, Увараўскі, Познанскі, Нікіфараўскі, Слуцкі, Акадэмічны летапісы. Да падрабязных летапісаў адносяцца «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», а таксама спісы Красінскага, «Летапіс Быхаўца». Яны адлюстроўваюць заканчэнне працэсу этнічнай, палітычнай і эканамічнай кансалідацыі беларускіх земляў, што адбылася да XVI ст. Летапісы канца XVI-пачатку XVII ст. (Баркулабаўскі летапіс, Віцебскі летапіс) аб беларускіх землях гавораць як аб адзіным палітычным і эканамічным рэгіёне.
Гаспадарчыя дакументы XV – першай паловы XIX ст. як крыніцы па гісторыі гаспадаркі Беларусі маюць выключную каштоўнасць. Яны прадстаўлены інвентарамі маёнткаў, гарадоў, рэвізіямі дзяржаўных і магнацкіх маёнткаў і г.д. Тут маюцца звесткі аб памерах зямельных угоддзяў, колькасці двароў, занятках насельніцтва, стане рамяства і гандлю і іншых баках дзейнасці насельніцтва.
Матэрыялы цэнтральных і мясцовых органаў дзяржаўнай улады Расійскай імперыі з’яўляюцца крыніцай па вывучэнню палітыкі цэнтральнага ўрада на беларускіх землях і стана развіцця гаспадаркі Беларусі ў XIX – пачатку XX ст.
Мемуарная літаратура і дзённікі ўтрымліваюць вельмі каштоўныя звесткі аб настроях, якія панавалі ў грамадстве ў тыя часы, а так сама спосабах вядзення гаспадаркі ў кожным канкрэтным маёнтку, якім валодаў аўтар.
Статыстычныя даведнікі выдаваліся ў межах Расійскай імперыі з пачатку XIXст. Адзін з першых даведнікаў: «Статистическое изображение городов и посадов Российской империи по 1825 год» (1829 г.) утрымліваў дакладныя звесткі аб эканамічным стане беларускіх гарадоў. Друкаваліся спецыялізаваныя даведнікі, яны ахоплівалі розныя сферы гаспадарчага развіцця («Фабрично-заводская промышленность России. Перечень фабрик и заводов» (1897 г.); «Статистика землевладений в 1905 г.» (1906-1907 гг.), а таксама матэрыялы рэвізій конскіх перапісаў і ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г.
Перыядычныя выданні – гэта агульная перыёдыка, прадстаўленая грамадска-палітычнымі, культурнымі часопісамі і газетамі «Русский архив» (1863-1917), «Русская старина» (1870-1918 гг.), «Губернскія ведамасці», “Мінскі лісток”, гарадскія газеты-капейкі, першымі беларускімі газетамі “Наша доля” і “Наша ніва”.
-
Архіўныя матэрыялы можна разглядаць як асобны тып крыніц. Зараз ў Нацыянальным архіве Беларусі налічваецца 7089 фондаў (па дакументах з XIV да XIX ст. – 3089, па дакументах XX ст. – 4000), у якіх захоўваецца больш за 2 млн. спраў, частка з іх – каштоўныя крыніцы па эканамічнай гісторыі Беларусі.
-
Да дадатковых гістарычных крыніц можна аднесці вусную народную творчасць - быліны, казкі, песні, прыказкі і прымаўкі, дзе змяшчаецца багаты матэрыял аб жыцці беларусаў.
Гісторыя XX ст. адлюстравана ў пісьмовых крыніцах і дакументах органаў улады, у перыядычным друку, мастацкай літаратуры, мемуарах, кінафотадакументалістыцы
.Перыядызацыя гісторыі Беларусі (7 эпохаў беларускай гісторыі):
-
Полацкае княства – першая беларуская дзяржава. Прадстаўнікі: Торвальд Вандроўнік – з захаду прапаведваў хрысціянства, Рагнеда і Ізяслаў
Беларускай дзяржавай лічыцца кожнае дзяржаўнае ўтварэнне, у межах якога ўсе найважнейшыя рашэнні беларускага лесу рашаюцца на тэрыторыі Беларусі.
-
ВКЛ – старажытная беларусская дзяржава. Першая сталіца – Наваградак (1253г), мова – старабеларуская, герб - Пагоня, прадстаўнік: Вітаўт
-
16 стагоддзе – Залаты век Беларусі. Прадстаўнікі: Францыск Скарына (каля 1490-1551гг.)(у 1517 годзе у празе друкуе 22 бібліі), канцлер Мікалай радзівіл Чорны. Жыгімонт Аўгуст.
-
канец 16 ст. – эліта ВКЛ выракаецца ідэяў Рэфармацыі (перамагае Контррэфармацыя). ВКЛ становіцца каталіцкай краінай. Адбываецца страта дзяржаўнасці у канцы 18 ст. Увогуле, 17-18 ст. – эпоха войнаў (вайна - 1.Узброеная барацьба паміж дзяржавамі, народамі і пад. Першая сусветная в. Вялікай Айчынная в. Холодная в. Знаходзіцца ў стане вайны з кім-н. Пайсці на вайну. В. нерваў (пераноснае значэнне). 2. пераноснае значэнне: Пра стан варожасці, барацьбу з кім-, чым-н. Эканамічная в. Аб'явіць вайну бракаробам.) і анархіі (анархія - 1. Уласцівае анархізму адмаўленне дзяржаўнай улады; безуладдзе. 2. Адсутнасць арганізаванага кіравання. А. вытворчасці)
-
19 ст. – спроба пакаяння нацыянальнай эліты і аднаўлення дзяржавы.
1794г. – паўстанне Т.Касцюшкі, 1830-1831гг. – паўстанне. якое пачалі студэнты, 1832г. – зачынены віленскі універсітэт 1839г. – была скасавана уніяцкая царква, 10 сакавіка 1864г. – быў павешаны К.Каліноўскі, Наша Ніва – першая беларуская газэта з рысункамі (1860-1915). 25 сакавіка 1918г. – урадам БНР былу адноўлена беларуская дзяржаўнасць. 1921г. – Беларусь была падзелена на Усходнюю і Заходнюю.
-
20 ст. – Беларусь пад ўплывам сацыялізму. 23 жніўня 1939г. – пакт Рыбентропа-Молатава
-
Аднаўленне незалежнасці 1991г. – сенешняя эпоха нашай гісторыі. 19 верасня 1991г. – назва РБ
Літаратура:
канспект па гісторыі Беларусі. http://www.gistoria.ru/pradmetmet/1-pradmet.html