Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Асноўныя тэрміны і паняцці

Дэсідэнты – асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай – у XVII–XVIII ст. – хрысціяне – не-католікі (праваслаўныя і пратэстанты).

Канстытуцыя 3 мая 1791 г. асноўны закон Рэчы Паспалітай, адна з найбольш дэмакратычных канстытуцый у свой час. Захоўваючы феадальны лад у краіне, яна разам з тым адчыняла шлях буржуазным рэформам.

Храналогія падзей

1764–1795 гг. – гады праўлення Станіслава Аўгуста Панятоўс-кага, апошняга караля Рэчы Паспалітай.

1767 г. – утварэнне канфедэрацый: праваслаўнай у Слуцку, пра-тэстанцкай – у Торуне.

1768 г. – утварэнне Барскай канфедэрацыі.

1772 г. – падпісанне канвенцыі аб першым падзеле Рэчы Паспа-літай.

3 мая 1791 г. – прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай.

1793 г. – другі падзел Рэчы Паспалітай.

1794 г. – паўстанне на чале з Т. Касцюшка.

1795 г. – трэці падзел Рэчы Паспалітай.

Пытанні для самаправеркі

1. Назавіце прычыны падзення Рэчы Паспалітай.

2. Калі і як адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай?

3. Якое значэнне мела Канстытуцыя 1791 г.?

4. Назавіце прычыны і мэты паўстання 1794 г.

Пытанне 14. Культура Беларусі ў другой палове XVI – XVIII ст.

Развіццё культуры беларускай народнасці адбывалася ў цесных узаемакантактах з культурамі іншых краін. На ёй ляжаў моцны адбітак агульнаеўрапейскага Адраджэння, Гуманізму і Рэфармацыі. Хаця і са спазненнем у параўнанні з большасцю еўрапейскіх краін, але і на Беларусі ў другой палове XVIII ст. пачалі распаўсюджвацца прагрэ-сіўныя ідэі Асветніцтва. Усталяванню Асветніцтва спрыялі адкрыцці ў прыродазнаўстве і дасягненні гуманітарных навук. Вялікі ўплыў на светапогляд дзеячоў беларускай культуры другой паловы XVIII ст. аказвалі ідэі французскіх энцыклапедыстаў: Ф. Вальтэра, Д. Дзідро, Ж.-Ж. Русо, а таксама Дж. Лока, Ф. Бэкана, Д. Дэкарта. З 70-х гадоў XVIII ст. французскі вучоны Ж.Э. Жылібер нават быў кіраўніком медыцынскай школы ў Гродна. Ідэі Асветніцтва, з характэрным для яго прыярытэтам асветы, навукі і розуму ў жыцці як кожнага чалавека, так і ўсяго грамадства, знайшлі адлюстраванне ў беларускай філасоф-скай думцы, літаратуры і мастацтве.

Асветніцтва дало нам нямала сапраўды таленавітых дзеячоў. Гэта філосаф і матэматык Б. Дабшэвіч, паэт і эканаміст І. Храптовіч, паэт і астраном М. Пачобут-Адляніцкі. Апошні доўгі час вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор’е і стаў адным з заснава-льнікаў Віленскай абсерваторыі, а таксама быў рэктарам Галоўнай школы Літоўскай. І. Храптовіч быў прыхільнікам ідэй фізіякратаў, яго пяру належыць шэраг трактатаў на беларускай, польскай, лацінскай мовах па філасофіі, эканоміцы, эстэтыцы. Асаблівую вядомасць набы-ла яго бібліятэка ў Шчорсах. У сваіх творах прапаведваў асветніцтва і Г. Каніскі, царкоўна-палітычны і культурны дзеяч, які заснаваў Магі-лёўскую духоўную семінарыю, а з 1783 г. стаў беларускім праваслаў-ным архіепіскапам.

У другой палове XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школы, якая право-дзілася пад кіраўніцтвам С. Канарскага. У 1773 г. ствараецца Адука-цыйная камісія, за 20 гадоў дзейнасці якой на Беларусі было адкрыта 20 школ (Гродна, Мазыр, Бабруйск, Пінск, Паставы і інш.). Яны з’яў-ляліся сярэдняй ступенню навучання. Ад рэлігійных навук прыярытэт у адукацыі пераходзіў да прыродазнаўчых і грамадскіх.

Пашыраецца кнігадрукаванне. Калі на Беларусі ў першай палове XVIII ст. налічвалася 2 друкарні, то ў другой палове – 11. Шматтысяч-ныя бібліятэкі, кнігазборы, архівы гістарычных дакументаў мелі ў сваіх маёнтках Радзівілы, Сапегі, Агінскія, Тышкевічы.

Літаратурнае жыццё Беларусі другой паловы XVIII ст. вызнача-лася полілінгвізмам, больш адметным, чым панаванне польскай мовы. Поўнага заняпаду беларускай літаратуры не адбылося. Сведчанне таму – творы песеннай інтымнай лірыкі таго часу, якіх налічваецца каля двухсот. Большая частка з іх уваходзіць у “Аршанскі зборнік”, які захоўваецца ў Кракаве ў бібліятэцы Чартарыйскіх. Песенная інтымная лірыка, як і літаратурныя творы іншых жанраў, пісалася на тагачаснай гутарковай беларускай мове.

У XVIII ст. магнацкія рэзідэнцыі становяцца цэнтрамі культур-нага жыцця Беларусі. Многія беларускія магнаты запрашалі да сябе на службу лепшых архітэктараў, мастакоў, музыкантаў. Важнай з’явай жыцця другой паловы XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Найбольш вядо-мымі на Беларусі былі прыгонныя тэатры Радзівілаў у Слуцку і Нясвіжы, Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, Ружанскі – Сапегаў, тэатр Тышкевічаў у Свіслачы, Слонімскі тэатр Агінскіх. У тэатрах ставілі п’есы Мальера, камедыі Вальтэра, але найбольш папулярныя былі творы гаспадыні Нясвіжа Францішкі Уршулі Радзівіл.

Свецкі характар у другой палове XVIII ст. набывае і музыка. Магнаты стваралі ў маёнтках прыватныя капэлы і аркестры. Самыя вялікія капэлы былі пры тэатрах Радзівілаў у Нясвіжы, Тыгенгаўза ў Гродна, Сямёна Зорыча ў Шклове. Але асаблівую еўрапейскую славу меў Слонімскі тэатр Міхайла Казіміра Агінскага. Рэпертуар тэатра складаўся з опер і балетаў італьянскіх кампазітараў, а таксама твораў М.К. Агінскага: “Елісейскія палі”, “Зменены філосаф” і інш.

На другую палову XVIII ст. прыходзіцца апошні этап развіцця барока на Беларусі. Позняму беларускаму барока ўласціва маляўні-часць, пластычнасць у спалучэнні з лёгкасцю, стромкасцю і хвалістымі абрысамі вежаў і франтонаў. Найбольш выразна гэтыя рысы выявіліся ў культавых пабудовах другой паловы XVIII ст.: перабудаваны Сафій-скі сабор у Полацку, Васкрасенская царква ў Віцебску, і Крыжаўздві-жанская ў Жыткавічах, касцёлы ў Слоніме, каля Шаркаўшчыны, каля Оршы ў Смалянах.

З 80-х гадоў XVIII ст. стыль барока ў архітэктуры саступае месца класіцызму. У гэты час уводзяцца выдатныя палаца-паркавыя ансамблі, якія спалучалі розныя стылявыя напрамкі – барока, ракако, класіцызм. Галерэю палацаў складаюць рэзідэнцыі буйных магнатаў: Агінскіх у Слоніме, Радзівілаў у Нясвіжы і Дзятлаве, Тызенгаўзаў у Гродна і інш.

У выяўленчым мастацтве Беларусі ў другой палове XVIII ст. назіраліся дзве тэндэнцыі – паступовая страта адметнасці беларускага іканапісу і развіццё свецкага жывапісу. Папулярным відам станковага жывапісу з’яўляўся партрэт. Ствараліся своеасаблівыя родавыя галерэі Тышкевічаў, Радзівілаў і інш. У канцы XVIII ст. барока саступіла месца новаму стылю ў выяўленчым мастацтве – класіцызму.

Другая палова XVIII ст. у гісторыі беларускай культуры не стала перыядам заняпаду, нягледзячы на паступовае акаталічванне, пагрозу паланізацыі. Адносна высокі ўзровень культуры з’явіўся адным з найважнейшых фактараў захавання этнічнай самасвядомасці беларускай народнасці.