Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. Якія характэрныя асаблівасці беларускай прамысловасці парэ-форменнага перыяду?

  1. Што стрымлівала развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы?

Пытанне 24. Паўстанне 1863–1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі. К. Каліноўскі – кіраўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні

Падзелы Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.) з’явіліся перша-прычынай уздыму нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, Літве і на Беларусі ў XIX ст., у цэнтры якога было польскае пытанне – адзіная незалежная Польшча ў межах 1772 г. Расійскі імператар – рэфарматар Аляксандр II зрабіў некаторыя ўступкі палякам. Было адменена ваеннае становішча, частка сасланых паўстанцаў (1830–1831 гг.) вер-нута з Сібіры, у Варшаве заснавана земляробчае таварыства для выву-чэння сялянскага пытання.

Аднак гэтыя меры нават узмацнілі антырускія настроі сярод польскага грамадства ў канцы 50-х гадоў XIX ст. Узрастанне нацыя-нальных настрояў спалучалася з вырашэннем аграрнага пытання на карысць сялян. Пры гэтым патрыятычны лагер падзяляўся на дэмак-ратаў, якія выступалі за паўстанне (“чырвоныя”), і лібералаў – прыхіль-нікаў мірных сродкаў барацьбы (“белыя”). Прычым “чырвоныя” у сваю чаргу падзяляліся на правых – памяркоўных, і левых – прадстаў-нікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. Правыя рабілі стаўку на шляхту і асцерагаліся шырокага сялянскага руху. Яны прызнавалі роўнасць нацыянальных правоў беларусаў, літоўцаў, украінцаў з палякамі, але адзіную незалежную Польшчу ў межах 1772 г. Правыя прадугледжвалі надзяленне сялян зямлёй пры абавязковай грашовай кампенсацыі. Левыя выступалі за сялянскую рэвалюцыю, поспех якой яны бачылі ў саюзе і адзінстве з рускімі рэвалюцыянерамі, за лікві-дацыю памешчыцкага землеўладання. Яны прызнавалі права на нацы-янальнае самавызначэнне беларусаў, украінцаў і літоўцаў. Такія палі-тычныя плыні існавалі як у Польшчы, так і на тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Штуршком для падрыхтоўкі паўстання стаў расстрэл патрыя-тычнай дэманстрацыі ў Варшаве 8 кастрычніка 1861 г. Увосень 1861 г. у Варшаве быў арганізаваны паўстанцкі Гарадскі камітэт, пераймена-ваны ў 1862 г. у Цэнтральны Нацыянальны камітэт (ЦНК). Рэвалю-цыйныя сілы сталіцы ўзначаліў прадстаўнік “чырвоных” Я. Дамброў-скі. На Беларусі і ў Літве ўлетку 1862 г. у Вільні створаны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які падначальваўся ЦНК. У яго склад увайшлі як “чырвоныя”, так і “белыя”.

“Левых” на Беларусі ўзначальваў К. Каліноўскі (1838–1864). Ён паходзіў з сям’і збяднелага шляхціца Гродзенскай губерні, скончыў Пецярбургскі універсітэт. Вярнуўшыся на радзіму, К. Каліноўскі разам з В. Урублеўскім стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арга-нізацыю. У 1862–1863 гг. ён разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім выдаў падпольную газету “Мужыцкая праўда” (7 нумароў), якая друка-валася лацінкай на беларускай мове і была разлічана на беларускае насельніцтва.

У адказ на намер расійскага ўрада правесці масавы рэкруцкі набор 22 студзеня 1863 г. ЦНК абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам (ЧНУ) і заклікаў паўстанцкія атрады да нападу на рускія войскі. ЛПК не быў папярэджаны аб пачатку паўстання, але вырашыў падтрымаць польскіх патрыётаў. Перайменаваны ў Галоўны ўрад Літ-вы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім, ён 1 лютага 1863 г. звярнуўся з маніфестам у падтрымку паўстання ў Польшчы.

Адзінага плана баявых дзеянняў у паўстанцаў не было. Ім не ўдалося авалодаць якімі-небудзь значнымі стратэгічнымі пунктамі. Толькі ў красавіку 1863 г. на кароткі тэрмін быў захоплены павятовы горад Горкі (Магілёўская губ.). Найбольш актыўна паўстанцы дзей-нічалі ў Гродзенскай губерні, дзе ваяводскім камісарам быў К. Калі-ноўскі. Сярод паўстанцаў было няшмат сялян. У Гродзенскай губерні яны складалі 33%, у Віленскай – 27%, Мінскай – 20%, Магілёўскай – 13%, Віцебскай – 7%. На сялян значны ўплыў аказала паслабленне для беларускіх губерняў умоў рэформы 1861 г.

Перашкодай пашырэння паўстання з’явілася далучэнне да паўстанцаў “белых”. Больш таго, яны ўзялі кіраўніцтва паўстання ў свае рукі. У сакавіку 1863 г. па загаду ГНУ ў Варшаве Віленскі часовы ўрад Літвы і Беларусі быў распушчаны і створаны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у які ўвайшлі “белыя” на чале з памешчыкам Я. Гейштарам. К. Каліноўскі заняў пасаду ваяводскага камісара на Гродзеншчыне. Спадзяванне “белых” на падтрымку Англіі і Францыі не спраўдзілася. Ужо ў маі 1863 г. паўстанне ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях было задушана. Прадчуваючы хуткае паражэнне паўстання, “белыя” пачалі пакідаць свае пасты ў кіраўніцтве. Да ўлады зноў прыйшлі “чырвоныя”. У ліпені 1863 г. К. Каліноўскі стаў стар-шынёй Віленскага аддзела. Аднак выратаваць паўстанне бало ўжо немагчыма.

28 жніўня 1863 г. Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні. У верасні 1863 г. узброеная барацьба ў заходніх губернях Беларусі і ў Літве была падаўлена, а летам 1864 г. ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце. У студзені 1864 г. К. Каліноўскі па даносу здрадніка арыштаваны. Знаходзячыся ў турме, мужны рэвалюцыянер звярнуўся да народа з “Пісьмамі з-пад шыбеніцы”, у якіх заклікаў працягваць барацьбу.

Галоўную ролю ў падаўленні паўстання разам з рускімі войскамі адыграў віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў – вешаль-нік. Ваенна-палявы суд прыгаварыў К. Каліноўскага да расстрэлу. Ад-нак Мураўёў замяніў расстрэл павешаннем. 22 сакавіка 1864 г. К. Ка-ліноўскі быў павешаны ў Вільні за ўдзел у паўстанні. 128 чалавек пакараны смерцю, 853 сасланы на катаргу, каля 12,5 тыс. выселены, у тым ліку 504 – у Сібір.

Такім чынам, паўстанне 1863–1864 гг. пацярпела паражэнне, але яно прымусіла царскі ўрад прыняць цэлы шэраг змяненняў, якія значна палепшылі ўмовы правядзення аграрнай рэформы для сялян Беларусі. К. Каліноўскі стаў адным з самых вядомых прадстаўнікоў беларускай нацыі ў свеце.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Паўстанне – масавае ўзброенае выступленне супраць паную-чага ўрада ў абарону класавых або нацыянальных інтарэсаў.

Рэвалюцыя – карэнны пераварот у жыцці грамадства, які заклю-чаецца ў гвалтоўным звяржэнні старога грамадскага ладу і ўсталяванні новага, прагрэсіўнага грамадскага ладу.

Храналогія падзей

2 лютага 1838 – 22 сакавіка 1864 гг. – Каліноўскі Кастусь (Кан-станцін Вікенцій Сяменавіч) – рэвалюцыянер – дэмакрат.

1861 г. – арганізаваны ў Варшаве гарадскі паўстанцкі камітэт руху.

1862 г. – Гарадскі камітэт перайменаваны ў Цэнтральны нацыя-нальны камітэт (ЦНК); створаны ў Вільні Літоўскі правінцыяльны Камітэт (ЛПК).

18621863 гг. – “Мужыцкая праўда”.

22 студзеня 1863 г. – ЦНК абвясціў сябе Часовым нацыяналь-ным урадам і заклікаў паўстанцкія атрады да нападзення на рускія войскі.

Студзень люты 1863 г. – з’яўленне на Беларусі паўстанцкіх атрадаў з Польшчы.

Май 1863 г. – паўстанне задушана ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях; назначэнне М. Мураўёва-“вешальніка” віленскім генерал-губернатарам.

Ліпень 1863 г. – К. Каліноўскі стаў старшынёй Віленскага аддзела.

28 жніўня 1863 г. – Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні.

Лета 1864 г. – ліквідавана апошняя рэвлюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце.

Студзень 1864 г. – арыштаваны К. Каліноўскі. “Пісьмы з-пад шыбеніцы”.

22 сакавіка 1864 г. – павешанне К. Каліноўскага ў Вільні.