Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Пытанне 46. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы

У выніку савецка-польскай вайны тэрыторыя Заходняй Беларусі была захоплена Польшчай і паводле Рыжскага дагавора 1921 г. паміж урадамі Савецкай Расіі і Польшчы была ў яе складзе да верасня 1939 г. Агульная плошча Заходняй Беларусі складала 113 тыс. км2, насельніц-тва 4,6 млн. чалавек (1931 г.). Па адміністратыўна-тэрытарыяльнаму падзелу Польшчы гэтая тэрыторыя была падзелена на 29 паветаў, што ўваходзілі ў склад 4 ваяводстваў: Беластоцкага (Беластоцкі, Ваўкавыс-кі, Гродзенскі, Аўгустоўскі, Сакольскі паветы), Віленскага (Ашмянскі, Браслаўскі, Вілейскі, Дзісненскі, Маладзечанскі, Пастаўскі, Свянцян-скі, Вілейска-Трокскі паветы), Навагрудскага (Баранавіцкі, Валожын-скі, Лідскі, Навагрудскі, Нясвіжскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучын-скі паветы), Палескага (Брэсцкі, Драгічынскі, Кобрынскі, Косаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі паветы). Найбуйнейшыя гара-ды Вільня, Гродна, Брэст, Беласток, Слонім, Ліда, Навагрудак, Пінск, Лунінец, Кобрын, Пружаны, Ваўкавыск, Баранавічы, Маладзечна, Ві-лейка. Галоўным горадам рэгіёна, яго культурным і навуковым цэнт-рам была Вільня.

Заходняя Беларусь была адносна адсталай аграрнай ускраінай Польшчы і выкарыстоўвалася апошняй пераважна як крыніца сыра-віны і таннай рабочай сілы, як рынак збыту для яе прамысловасці. У эканоміцы Заходняй Беларусі назіраўся застой. Працоўныя пакутвалі і ад эксплуатацыі, і ад нацыянальнага ўціску. Разбураная войнамі пра-мысловасць аднаўлялася марудна, новыя прадпрыемствы амаль не бу-даваліся, прыродныя багацці краю (асабліва лясы) няшчадна рабавалі-ся, часта распрадаваліся замежным фірмам. Многія галіны прамысло-васці так і не дасягнулі ўзроўню 1913 г. У 1928 г. у 3аходняй Беларусі дзейнічала каля 2 тыс. прадпрыемстваў, але на 80% з іх працавала ад 5 да 20 чалавек. Складаючы 24% тэрыторыі і 13% насельніцтва Польш-чы, удзельная вага прамысловасці 3аходняй Беларусі ледзь перавы-шала 1%. Рабочы дзень дасягаў 10–12 гадзін, зарплата была больш нізкая, чым у карэннай Польшчы.

Больш за 80% насельніцтва 3аходняй Беларусі займалася сель-скай гаспадаркай. Сяляне пакутвалі ад малазямелля, перажыткаў пры-гонніцтва, цяжкіх падаткаў, высокіх цэн на прамысловыя тавары шы-рокага ўжытку (запалкі, соль, газа, тытунь), нізкіх цэн на сельска-гаспадарчыя прадукты, запазычанасці банкам, самаўпраўства чыноў-нікаў і паліцыі. У начатку 20-х гг. польскі ўрад пачаў праводзіць зя-мельныя рэформы, якія ўключалі продаж праз Зямельны банк часткі памешчыцкай зямлі дробнымі надзеламі (парцэлямі), быў узяты курс на камасацыю (хутарызацыю). Польскі ўрад пачаў засяляць беларускія землі ваеннымі каланістамі-асаднікамі, большасць якіх складалі афіцэ-ры і ўнтэрафіцэры. Яны атрымлівалі бясплатна або за невялікую цану зямельныя ўчасткі па 15–45 га. У 1926 г. Ю. Пілсудскі пачаў ажыц-цяўляць палітыку “санацыі”.

У адносінах да беларусаў польскія ўлады праводзілі палітыку прымусовай паланізацыі і асіміляцыі. Яны забаранялі беларускія шко-лы, абмяжоўвалі прыёмы з беларускіх школ у вну, не дазвалялі ка-рыстацца роднай мовай у дзяржаўных установах, не прызнавалі тэр-міна «3аходняя Беларусь» і ў афіцыйных дакументах называлі яе «крэ-сы ўсходні», або Белапольшчай. Мэтам паскоранай паланізаныі бела-рускага насельніцтва служылі дзяржаўны апарат, шавіністычны друк, польскія школы і каталіцкая царква. 3400 беларускіх школ, што існа-валі на тэрыторыі 3аходняй Беларусі да польскай акупацыі, у 1939 г. не засталося ніводнай. Былі закрыты 2 настаўніцкія семінарыі (у Ба-рунах і Свіслачы), 8 беларускіх гімназій (у Будславе, Гродне, Грудку, Клецку, Маладзечне, Навагрудку, Нясвіжы, Радашковічах). Каля 35% насельніцтва 3аходняй Беларусі заставалася непісьменным (1939 г.). У выключна прыгнечаным стане знаходзілася беларуская інтэлігенцыя. Беларускіх настаўнікаў, як правіла, адхілялі ад работы і замянялі польскімі.

Жорстка праследвалася беларуская прэса, асабліва рэвалюцый-нага кірунку. Беларускія газеты і часопісы часта забараняліся і кан-фіскоўваліся, штрафаваліся друкарні, у якіх яны выдаваліся. Калі ў 1927 г. легальна выдавалася 23 беларускія газеты і часопісы, то ў 1932 г. 8. Не было беларускіх тэатраў і музыкальных устаноў. Улады вышуквалі розныя прычыны, каб закрываць беларускія выдавецтвы, бібліятэкі, клубы, хаты-чытальні. Галоўным метадам кіравання польскага ўрада ў 3аходняй Беларусі быў прымус, а часам і тэрор.

На ўзмацненне ўрадавай дыктатуры працоўныя 3аходняй Бела-русі часта адказвалі ўздымам барацьбы за сваё поўнае вызваленне. Бяспраўе і нацыянальны прыгнёт стваралі ўмовы для ўзмацнення на-цыянальна-вызваленчага руху, у якім існавалі два напрамкі: рэвалю-цыйна-вызваленчы і нацыянальна-дэмакратычны.

Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак узначальвала Камуністыч-ная партыя Заходняй Бсларусі (КПЗБ), створаная ў 1923 г. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху і давядзенне яго да змены палітычнай ўлады ў 3аходняй Беларусі. У 1926 г. аформілася масавая палітычная арганізацыя Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) на чале з Б. Тарашкевічам. Праграма партыі ўключала наступныя патрабаванні: самавызначэнне Заходняй Беларусі, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадача зямлі сялянам без выкупу. Урад Пілсудскага разграміў Грамаду, кінуўшы ў турму сотні актывістаў.

Між тым нацыянальна-вызваленчы рух не спыніўся, а, наадва-рот, набыў найбольш вострыя формы ў гады сусветнага эканана-мічнага крызісу (1929–1933 гг.) і ў перыяд стварэння адзінага анты-фашысцкага народнага фронту (1935 г.). Найбуйнейшымі антыўра-давымі выступленнямі сялян былі: Косаўскае (І927 г.), Асташынскае (1932 г.), Кобрынскае (1933 г.), Ляплёўскае (1933 г.), выступленне нарачанскіх рыбакоў (1933 г.) і інш.

Вялікі ўплыў на развіццё нацыянальна-вызваленчага руху ў 3а-ходняй Беларусі мела творчасць беларускіх пісьменнікаў М.Танка (Я.І.Скурко), П. Пестрака, В.Таўлая, Л. Радзевіча, М. Васілька, А. Са-лагуба, М. Засіма, У. Жылкі, К. Сваяка, Г. Леўчыка, Н. Арсенневай, Х. Ільяшэвіча, П. Карузы, М. Краўцова, М. Гарэцкага, А. Стаповіча, М. Машары, У. Самойлы, публіцыстаў А. Альшэўскага, І. Канчэўскага, А. Луцкевіча, Я. Міско, А. Станкевіча; творчасць навукоўцаў Б. Та-рашкевіча, С. Рак-Міхайлоўскага, І. Дварчаніна. У 1930-я гг. пачалі сваю літаратурную дзейнасць беларускія пісьменнікі Я. Брыль, А.Іверс, Ф. Грышкевіч, А. Дубровіч, Я. Чабор, Н. Тарас, Г. Новік, П. Граніт, А. Клімовіч, С. Крывец, А. Мілюць. Сярод найбольш выдатных дзея-чоў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі былі І. Лагі-новіч (П.Корчык), З. Паплаўскі, С. Прытыцкі, В. Харужая, У. Ца-рук, Л. Янкоўская і іншыя.

Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР – новая старонка гісторыі беларускага народа.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Парцэляцыя – (франц. parcelle часцінка) раздрабленне зя-мельных надзелаў на маленькія ўчасткі (парцэлы) ад 2 да 20 га і про-даж іх праз банкі.

Камасацыя – (польск.komasacja) ліквідацыя церазпалосіцы са звядзеннем сялянскіх зямель у адзін участак з наступным выхадам на хутар.

Санацыя – назва дыктатарскага рэжыму ў Польшчы ў 1926–1939 гг. Паходзіць ад лозунгу “аздараўленне” (санацыя), абвешчанага пад час ваеннага перавароту 1926 г. Ю. Пілсудскім.

Асаднікі – ваенныя і цывільныя каланісты, якіх польскі ўрад перасяляў з раёнаў карэннай Польшчы ў Заходнюю Беларусь і Заход-нюю Украіну з мэтай умацавання сваіх класавых і нацыянальных інтарэсаў.

Пілсудскі Юзэф – польскі грамадска-палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч. Актыўны ўдзельнік дзяржаўнага пераварота 1926 г. у Польшчы, пасля якога стаў фактычна дыктатарам Польшчы. У 1926–1928 гг. і жніўні-снежні 1930 г. узначальваў польскі ўрад.

Храналогія падзей

1925 г. – пачатак дзейнасці ў Заходняй Беларусі сялянска-рабо-чай грамады (БСРГ).

3 лютага 1927растрэл польскімі ўладамі дэманстрацыі пра-цоўных у м. Косаве (Косаўскі растрэл).

1932 г.Асташынскае выступленне сялян.

1933 г.Кобрынскае ўзброенае выступленне сялян.

1933 г.Ляплёўскае паўстанне.

Жнівень 1935 г.выступленне нарачанскіх рыбакоў супраць польскіх улад.