Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Трэніровачныя тэсты да 1.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
21.11.2018
Размер:
43.61 Кб
Скачать

Станаўленне вкл

1.Дзяржава, якая ўтварылася ў сярэдзіне 13 ст. на землях Верхняга і Сярэдняга Панямоння, у летапісах называецца:

1.”Літва Міндоўга2 2.”княства Літоўскае і Наваградскае” 3.”княства Літоўскае і Віленскае” 4.”княства Літоўскае і Кіеўскае”

2.Назва “Літва” упершыню ў пісьмовых крыніцах узгадваецца пад:

1.988 г. 2. 1009 г. 3.1040 4.1067 г.

3.Гады праўлення вялікага князя Трайдзеня прыпадаюць на:

1.першую палову 13 ст. 2.другую палову 13 ст. 3.першую палову 14 ст. 4.другую палову 14 ст.

4.Князь, які ў 1385 г. заключыў Крэўскую унію, - гэта:

1.Міндоўг 2.Віцень 3.Вітаўт 4.Ягайла

5.У другой палове 13 ст. вялікімі князямі ў ВКЛ з’яўляліся:

1.Альгерд 2.Гедзімін 3.Войшалк 4.Трайдзень

6.Перыяд безкаралеўя ў Польшчы наступіў:

1.з 1382 г. 2.з 1385 г. 3.з 1386 г. 4.з 1387г.

7.Дынастычная барацьба за вярхоўную ўладу ў ВКЛ адбывалася ў:

1.1323-1325 гг. 2.1357-1362 гг. 3.1377-1392 гг. 4.1393-1395 гг.

8.Міндоўг каранаваўся ў Наваградку ў:

1.1219 г. 2.1235 г. 3.1248г. 4.1253 г.

9.Пасля звяржэння Яўнута ВКЛ было падзелена паміж Альгердам і ...?

10.Паклаў пачатак ліквідацыі буйных удзельных княжанняў у ВКЛ і ўвёў намесніцтвы:

1.Гедымін 2.Кейстут 3.Вітаўт 4.Ягайла

11.Альгерд быў вялікім князем літоўскім у ...? гадах

12.Суаднясіце элементы двух мностваў:

1.Альгерд А.пацярпеў паражэнне ад татар на р.Ворскле

2.Ягайла Б.выдаў прывілей, які паклаў пачатак запрыгоньванню сялян

3.Вітаўт В.заключыў Крэскую унію з Польшчай

4.Казімір Г.разбіў татар на р.Сінія Воды

Д.увёў першы статут ВКЛ

13.Аб’яднанне тэрыторыі сучаснай Беларусі ў складзе ВКЛ завяршылася пры князі:

1.Гедыміне 2.Альгердзе 3.Ягайле 4.Вітаўце

14.Адзін з першых князёў літоўскіх, які нанёс шэраг паражэнняў Ордэну, вёў уппартую барацьбу з галіцка-валынскім князямі, кіраваў краінай 12 год

15.Выказаў меркаванне аб тым, што летапісная Літва знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі гісторык ...? (прозвішча)

16.Жамойць была канчаткова далучана да ВКЛ пры князю:

1.Альгердзе 2.Ягайле 3.Вітаўце 4.Аляксандры

17.У летапісных крыніцах “Літва Міндоўга” узгадваецца ў:

1.1009 г. 2.1040 г. 3.1235г. 4.1253 г.

18.Суаднясіце элементы двух мностваў:

1.княжанне ў ВКЛ Альгерда А.1393-1395 гг.

2.феадальная вайна ў ВКЛ Б.1295-1316 гг.

3.ліквідацыя Вітаўтам удзельных В.1432-1436 гг.

княжанняў Г.1345-1377 гг.

4.княжанне ў ВКЛ Віценя Д.1432-1440 гг.

19.Востраўскае пагадненне было заключана ў ...? годзе

20.Востраўскае пагадненне было заключана паміж ...? і ...?

21.Змова праваслаўных феадалаў супраць Казіміра адбылася ў ...? годзе

22.На думку гістрыкаў, Полацкая зямля ўвайшла ў склад ВКЛ шляхам:

1.дынастычнага шлюбу 2.ваенна-палітычнага ўціску 3. дагавораў 4.прывілея Ягайлы

23.Цэнтрам аб’яднання беларускіх і літоўскіх зямель у адну дзяржаву ў сярэдзіне 13 ст. быў горад ...?

24.Агульнадзяржаўны герб ВКЛ – “Пагоня” – увёў князь:

1.Міндоўг 2.Віцень 3.Гедымін 4.Вітаўт

25.Працэс фарміравання тэрыторыі ВКЛ ў асноўным закончыўся ў:

1.другой палове 13 ст. 2. пачатку 14 ст 3.сярэдзіне 14 ст. 4.другой палове 14 ст.

26.Працэс утварэння ВКЛ пачаўся ў:

1.сярэдзіне 12 ст. 2.сярэдзіне 13 ст. 3.к. 13 ст 4.пач. 14 ст.

27.У “Аповесці мінулых гадоў” пра Літву паведамляецца ў:

1.1009 г. 2.1040 г. 3.1235 г. 4.1253 г.

28.Вітаўт быў абвешчаны “каралём Літвы і Русі” ў выніку:

1.Гарадзельскай уніі 2.Віленска-Радамскай уніі 3.Грунвальдскай бітвы 4.пагаднення на в. Салін

29.Валынь і Кіеўская зямля былі ўключаны ў склад ВКЛ пры князі:

1.Міндоўгу 2.Гедыміне 3.Альгердзе 4.Вітаўце

30.Берасцейская зямля была далучана да ВКЛ пры князі ...?

31.Беларуска-літоўская дзяржава стала называцца Вялікім княствам Літоўскім і Рускім пры князі:

1.Віцені 2.Альгердзе 3.Гедыміне 4.Вітаўце

32.Літоўскі князь, які ўсталяваў сваю ўладу ва ўсім Верхнім Панямонні, - гэта:

1.Міндоўг 2.Транята 3.Войшалк 4.Трайдэн

33.У склад ВКЛ на працягу 50-70-х гг. 14 ст. былі ўключаны:

1.Пскоўшчына 2.Кіеўшчына 3.Браншчына 4.Палессе

34.Полацкая зямля была далучана да ВКЛ у ...? годзе

35.У 1320-1330-ыя гг. усклад ВКЛ увайшла(і):

1.Кіеўшчына 2.Браншчына 3. Полацкая зямля 4.Віцебская зямля

36.Першыя звесткі пра Літву змешчаны ў:

1.”Аповесці мінулых гадоў” 2.”Слове аб палку Ігаравым” 3.запісах г. Кведлінбурга 4.”Вялікай Хроніцы”

37.Гедымін перанёс сталіцу ВКЛ у Вільню ў ...? годзе

38.Князь Міндоўг каранаваўся ў горадзе ...?

39.Непасрэдна кіраваў войскамі ВКЛ у Грунвальдскай бітве ...?

40.У гісторыі ВКЛ быў палкаводзец, якога крыжакі не маглі перамагчы ў адкрытым баі, Забіты ён быў па здрадніцку наёмным забойцам нажом у спіну. Прозвішча яго ...?

41.Назавіце імя літоўскага князя, які быў запрошаны ў 60-ыя гады 13 ст княжыць у Полацк ...?

42.Назавіце імя роднага брата Альгерда, які княжыў разам з ім у ВКЛ ...?

43.Пасля Гедыміна вялікім князем стаў ...?

44.Старэйшы сын Альгерда ў другім шлюбе – гэта ...?

45.Беларускія землі траплялі ў склад ВКЛ:

1.шляхам ваеннага падпарадкавання 2.праз дагаворы 3.праз шлюбныя саюзы 4 ....падараванні мясцовых князёў

46.Трайдзень стаў вялікім князкм літоўскім у ...? годзе

47.Пракняжыў у ВКЛ 52 гады вялікі князь ...?