Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 2. Гісторыя крыніцазнаўства..doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
40.96 Кб
Скачать

Тэма 2. Гісторыя крыніцазнаўства Перадумовы і асноўныя этапы развіцця крыніцазнаўства

Крыніцазнаўства як навуковая дысцыпліна сфарміравалася ў сярэдзіне XIX ст. у працах па тэорыі і метадалогіі гісторыі англійскага гісторыка Э.Фрымена (Метады гістарычнага даследавання.1866.), нямецкага метадолага Э.Бернгейма (Падручнік гістарычнага метада. У рускім перакладзе асноўныя палажэнні гэтай працы апублікаваны ў рабоце: Уводзіны ў гістарычную навуку. Спб.,1908. Яго ж. Філасофія гісторыі, яе гісторыя і задачы. М.,1898.), французскіхфесараў Ш.-В.Ланглуа і Ш.Сеньобаса (Уводзіны ў вывучэнне гісторыі. М.,1898.).

Крыніцазнаўства развівалася пад уплывам пазітывісцкай канцэпцыі метадалогіі гісторыі, найбольш яркім выражэннем якой былі “Уводзіны ў вывучэнне гісторыі” прафесараў Ш.-В.Ланглуа і Ш.Сеньобаса Парыжскай школы вышэйшых даследаванняў пры Сарбоне. Аўтары “Уводзін” не ставілі сваёй задачай замяніць будучаму гісторыку яго прафесійную падрыхтоўку, а імкнуліся схіліць спецыяліста разважаць аб прыёмах даследавання гістарычнага матэрыялу, якія прымяняліся амаль машынальна. Праблемы крытыкі і вытлумачэння крыніцы трактавалісь французскімі вучонымі як падрыхтоўчы цыкл, які завяршаецца толькі падчас гістарычнага абагульнення.

Ва ўмовах прыярытэта тэхнакратычных уяўленняў на рубяжы XIX-XX стст. аналіз крыніц разглядаўся як пэўная тэхніка і прыкладныя прыёмы. У рамках пазітывісцкай канцэпцыі гісторыі гуманітарныя веды імкнуліся даказаць сваю прыгоднасць пры дапамозе аналогій уласных метадаў пазнання з тэхнічнымі прыёмамі.

У пачатку XX ст. пазітывісцкая канцэпцыя крыніцазнаўства, што была арыентавана на вывучэнне тэкстаў пісьмовых крыніц, сустрэла сур’ёзную крытыку з боку вучоных-неаканціанцаў, якія падкрэслівалі асобую ролю пазнання даследчыка пры інтерпрытацыі крыніц.

Развіццё крыніцазнаўства ў Расійскай імперыі. Зараджэнне расійскай школы крыніцазнаўства.

Даследаванні гістарычных крыніц у Расійскайімперыі былі пачаты з сярэдзіны XVIII – першай паловы XIX ст. у працах рускіх гісторыкаў: В.М.Тацішчава, М.І.Карамзіна, С.М.Салаўёва, князя М.М.Шчарбатава, М.Т.Качаноўскага; нямецкіх вучоных: Г.Ф.Мілера, А.-Л.Шлёцера і Баўэра і інш. Прафесар Віленскага універсітэта І.Лелявель у 1822 г. выдаў кнігу “Навукі, якія дазваляюць вывучаць крыніцы”.

Вялікую ролю ў выданні і вывучэнні крыніц адыгралі Археаграфічныя камісіі. Напрыклад, Археаграфічная камісія ў Санкт-Пецярбурзе, якая пачала сваю дзейнасць з сярэдзіны 30-х гг. XIX ст., выдала “Поўны збор рускіх летапісаў”, “Акты, якія адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі”, у якіх было шмат дакументаў па гісторыі Беларусі XIV-XVIIстст.

Крыніцазнаўства як спецыяльная гістарычная дысцыпліна сфарміравалася ў Расійскай імперыі толькі ў 90-я гг. XIX ст. В.В.Ключэўскі чытаў курс “Крыніцазнаўства” у Маскоўскім універсітэце ў 1894 г. У пачатку ХХ ст. вялікую ролю ў развіцці крыніцазнаўства сыгралі працы А.А.Шахматава па вывучэнню летапісаўі А.С.Лапо-Данілеўскага, распрацаваўшага метадалогію крыніцазнаўства і арыгінальны падыход у даследаванні крыніц.