Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 2. Гісторыя крыніцазнаўства..doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
40.96 Кб
Скачать

Распрацоўка крыніцазнаўства гісторыі Беларусі.

Вялікі ўклад у вывучэнне і публікацыю крыніц па гісторыі Беларусі ўнясла Віленская археаграфічная камісія, якая за перыяд з 1865 па 1915 гг. выдала 39 тамоў “Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі” і шмат іншых зборнікаў дакументаў. Крыніцы па гісторыі Беларусі даследаваліся ў рамках вывучэння крыніц расійскай гісторыі. Так, беларуска-літоўскімі летапісамі і актавымі крыніцамі перыяда ВКЛ Рэчы Паспалітай займаўся І.Даніловіч. У гурток графа М.П.Румянцава ў Гомелі ўваходзіў вядомы археограф І.І.Грыгаровіч, які выдаў у 1824 г. першы том “Беларускага архіва старажытных грамат”. У XIX – пачатку ХХ ст. вывучэнне крыніц па гісторыі Беларусі праводзілі польскія і нямецкія вучоныя. Вялікае значэнне для вывучэння крыніц па гісторыі Беларусі мелі ў пачатку ХХ ст. працы М.В.Доўнар-Запольскага, у якіх вывучаліся гаспадарчыя апісанні і рэвізіі XVI ст., “Баркулабаўскі летапіс”, мытныя кнігі і іншыя крыніцы.

Распрацоўка крыніцазнаўства гісторыі Беларусі як асобай дысцыпліны даследавання і выкладання пачалася ў 1920-я гг. У гэты перыяд у Беларускім дзяржаўным універсітэце Д.І.Даўгяла чытаў курс “Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі”, у якім вялікая ўвага надавалася заканадаўчым крыніцам (“Рускай Праўдзе”), актам “Метрыкі Вялікага княства Літоўскага”, археалагічным крыніцам. Аднак рэпрэсіі 1930-х – 1950-х гг. прывялі да знішчэння альбо высылкі з Беларусі шматлікіх даследчыкаў, якія працавалі ў крыніцазнаўстве (М.В.Доўнар-Запольскага, Д.І.Даўгяла, У.І.Пічэты і інш.). У гэты перыяд вялікае значэнне надавалася вывучэнню твораў класікаў марксізма-ленінізма, крыніц па гісторыі рэвалюцыйнага руху і Камуністычнай партыі (праграмы партыі, рашэнні партыйных з’ездаў, з’ездаў Саветаў і г.д.).

Толькі з пачатку 1960-х гг. актывізуюцца даследаванні па крыніцазнаўству гісторыі Беларусі. Працуючы ў Маскве М.М.Улашчык даследаваў крыніцы па гісторыі Беларусі XIX ст. - справаздачы губернатараў, рэвізіі, інвентары панскіх маёнткаў, "Мінскія губернскія ведамасці".”Асноўныя дасягненні М.М.Улашчыка ў крыніцазнаўстве былі звязаны з вывучэннем і выданнем беларуска-літоўскіх летапісаў. Пяру М.М.Улашчыка таксама належаць агляды публікацый крыніц па гісторыі Беларусі перыяда феадалізму, выдадзеных з 1824 г. па 1970-я гг. Даследаваннем беларуска-літоўскіх летапісаў займаецца таксама В.А.Чамярыцкі, які распрацаваў класіфікацыю ўсіх летапісаў па летапісных зводах. Мытныя кнігі беларускіх земляў вывучаў В.І.Мялешка. У 1960-я – 1970-я гг. П.Г.Казлоўскі і З.Ю.Капыскі даследавалі гаспадарчыя апісанні, рэестры і іншыя справаводчыя дакументы прыватных гаспадарак. Мемуарныя крыніцы па гісторыі Беларусі даследаваліся А.Ф.Коршунавым і А.І.Мальдзісам. В.П.Грыцкевіч і А.І.Мальдзіс вывучалі нататкі падарожнікаў, якія праязджалі праз тэрыторыю Беларусі. З канца 1970-х гг. у Беларускім дзяржаўным універсітэце спецкурс па крыніцазнаўству гісторыі БССР пачаў чытаць А.П.Ігнаценка.

Новая хваля цікаўнасці да крыніцазнаўства гісторыі Беларусі пачалася з другой паловы 1980-х – пачатку 1990-х гг. У гэты перыяд была створана кафедра крыніцазнаўства і музеязнаўства на гістарычным факультэце БДУ, аддзел спецыяльных гістарычных навук у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Выйшлі першыя вучэбныя дапаможнікі - СюМарозавай, прысвечаны пісьмовым крыніцам па гісторыі Беларусі да XVIII ст., і С.М.Ходзіна – крыніцам па гісторыі Беларусі. З’явіліся новыя працы, І.А.Юхо і Т.І.Доўнар, прысвечаныя заканадаўчым крыніцам па гісторыі Беларусі, В.С.Мянжынскага – кнігам Літоўскай Метрыкі, А.А.Семянчука – беларуска-літоўскім летапісам, А.А.Мельнікава – літаратурным творам.

Дакументальныя крыніцы па гісторыі Беларусі ў навейшы час вывучалі і вывучаюць польскія гісторыкі С.Кутшэба, В.Сямковіч, Г.Лаўмянскі, Ю.Бардах, М.Косман; літоўскія вучоныя Э.Баніоніс, С.Лазутка; расійскія даследчыкі В.Т.Пашута, А.Л.Харашкевіч.