Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 4. Пошук гістарычных крыніц..doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
41.98 Кб
Скачать

Тэма 4. Пошук гістарычных крыніц

  1. Выяўленне гістарычных крыніц. Задачы крыніцазнаўчай эўрыстыкі.

  2. Пошук апублікаваных крыніц. Бібліяграфічная эўрыстыка.

  3. Тыпы і віды публікацый. Праблемы, ўзнікаючыя ў працэсе работы з апублікаванымі крыніцамі.

  4. Выяўленне крыніц у архівах. Архіўная эўрыстыка. Сетка архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь.

  5. Пошук гістарычных крыніц у глабальнай кампьютарнай сетцы.

  1. Выяўленне гістарычных крыніц. Задачы крыніцазнаўчай эўрыстыкі

Выяўленнем гістарычных крыніц займаецца спецыяльная дысцыпліна – крыніцазнаўчая эўрыстыка (ад грэч. – адшукваю, адкрываю), якая распрацоўвае спецыяльныя метады пошуку крыніц. Задачамі крыніцазнаўчай эўрыстыкі з’яўляюцца:

  • вызначэнне тыпаў і відаў крыніц, якія адпавядаюць тэме даследавання;

  • устанаўленне ўстаноў (архіваў, музеяў, бібліятэк) альбо месцаў (у выпадку археалагічных раскопак), дзе гэтыя крыніцы трэба шукаць;

  • распрацоўка праграмы і метадаў пошуку раней вызначаных тыпаў крыніц у гэтай установе альбо мясцовасці, выкарыстоўваючы сродкі навігацыі (каталогі, даведнікі, архіўныя вопісы, дадзеныя аэрафотаздымкі, візуальныя прыкметы старажытных паселішчаў і інш.).

2. Пошук апублікаваных крыніц. Бібліяграфічная эўрыстыка

Пачынаць пошук пісьмовых крыніц неабходна з бібліятэкі, дзе яны знаходзяцца. Гэта неабходна для таго, каб не ўводзіць зноў у навуковы абарот ужо вядомыя архіўныя крыніцы альбо музейныя прадметы. Па правілах бібліяграфічнай эўрыстыкі, якая распрацоўвае спосабы пошуку літаратуры ў бібліятэцы, на першым этапе мэтазгодна пазнаёміцца з бібліяграфічнымі паказальнікамі і энцыклапедычнымі выданнямі, што дазваляе скласці першапачатковы спіс крыніц і літаратуры па выбранай тэме. На другім этапе пошуку неабходна звярнуцца да бібілятэчных каталогаў. У сістэматычным (тэматычным) каталогу ўсе публікацыі размешчаны па тэмах альбо галінам ведаў, у алфавітным – па прозвішчы альбо імені аўтара альбо пры яго адсутнасці па назве крыніцы. У апошнія гады ў бібліятэках з’явіліся электронныя каталогі, якія дазваляюць ажыццявіць пошук па прозвішчах аўтара, назвах публікацый, ключавым словам і іншым атрыбутам. Пры рабоце з літаратурай па тэме неабходна звяртаць увагу на навукова-даведачны аппарат, дзе можна знайсці спасылкі на крыніцы, якія цікавяць даследчыка.

3.Тыпы і віды публікацый. Праблемы, узнікаючыя ў працэсе работы з апублікаванымі крыніцамі

Публікацыі крыніц па мэце іх выдання падзяляюць на навуковыя, навучальныя (хрэстаматыі), літаратурна-мастацкія і навукова-папулярныя. У навуковых публікацыях крыніца адлюстравана, як правіла, найбольш поўна і дакладна. Сярд іх можна выдзеліць факсімільныя публікацыі, якія дакладна перадаюць знешні выгляд крыніцы (напрыклад, выданне Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г.). Калі няма магчымасці прадставіць у публікацыі знешні выгляд крыніцы, тады яе апісваюць па навукова распрацаваным, строгім правілам публікацыі. Распрацоўкай гэтых правіл займаецца спецыяльная гістарычная дысцыпліна – археаграфія. Навуковыя публікацыі крыніц заўсёды аснашчаны даведачным апаратам, каментарыямі, імянным і геаграфічным паказальнікамі. Навучальныя публікацыі прадвызначаны для адукацыйных мэтаў і ўяўляюць сабой адаптаваныя для разумення тых якія навучаюцца. Літаратурна-мастацкія публікацыі крыніц – гэта перавод крыніцы на сучасную мову. Прыкладам такой публікацыі служыць пераклад “Слова аб палку Ігаравым” беларускім паэтам Я.Купалам. Навукова-папулярныя публікацыі служаць для прапаганды гістарычных ведаў сярод народа, таму ў іх крыніцы перакладзены на сучасную мову і адаптаваны для разумення звычайным чалавекам. Навучальныя, літаратурна-мастацкія і навукова-папулярныя публікацыі не рэкамендуецца выкарыстоўваць у навуковым даследаванні.

Па паўнаце прадстаўлення крыніцы адрозніваюць публікацыі першасныя і другасныя. Акрамя першасных публікацый крыніц (вышэй названых), існуюць і другасныя – інфармацыйныя выданні (рэфераты), даведачная літаратура (энцыклапедыі, слоўнікі), бібліяграфічныя дапаможнікі, у якіх перадаецца толькі змест крыніцы.

Пры рабоце з апублікаванымі крыніцамі ў даследчыка могуць узнікаць пэўныя праблемы. Напрыклад, пры нефаксімільным выданні, дзе не прадстаўлены арыгінал крыніцы, чытач вымушаны даверыцца публікатарам у правільнасці прачытання імі тэксту. Неабходна ўлічваць і той факт, што ў шэрагу афіцыйных выданняў, якія мелі ідэалагічныя мэты, крыніцы падбіраліся адпаведна мэтам (напрыклад, каб паказаць ганенні на праваслаўную царкву ў перыяд Рэчы Паспалітай), а ў выданнях прыватных асоб – часта не прытрымліваліся правілаў публікацыі.