- •КрынIцы гIсторыI БеларусI (спроба гiсторыка-генетычнага
- •I кампаратыўнага агляду)
- •Уводзіны
- •Што такое гістарычныя крыніцы
- •Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц
- •Прадмет крыніцазнаўства. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства
- •Гістарычная крыніца і гістарычны дапаможнік. Крыніцазнаўства і гістарыяграфія
- •Праблемы вывучэння рэчавых і іншых відаў непісьмовых крыніц
- •Пошук гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая эўрыстыка
- •Аналiз гiстарычнай крынiцы
- •I. ДакументальныЯ крынIцы.
- •1. Заканадаўчыя дакументы.
- •1.1. Агульная характарыстыка.
- •1.2. Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX-XIII стст.
- •1.3. Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага.
- •1.4. Заканадаўства Расiйскай iмперыi (канец XVIII ст. - пачатак XX ст.).
- •1.5. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу.
- •2. Актавыя матэрыялы
- •2.4.Этапы развiцця актавых матэрыялаў.
- •3. Матэрыялы справаводства
- •3.1. Агульная характарыстыка.
- •3.2. Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIV-XVIII стст.). “Лiтоўская метрыка”.
- •3.3. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі.
- •3.4. Дакументы справаводства савецкага часу.
- •4. Эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчыя і статыстычныя апісанні. Статыстычныя матэрыялы.
- •4.2. Перадвесне статыстыкі. Гаспадарчыя апісанні і дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва XVI-XVIII стст.
- •4.3.Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII - першай паловы хіх стст.
- •4.4 Статыстычныя крыніцы другой паловы хіх -- пачатку хх стст.
- •4.5. Статыстычныя крыніцы навейшага часу.
- •Іі. Апавядальныя крыніцы.
- •1. Летапісы і хронікі.
- •1.1. Агульная характарыстыка.
- •1.2. Этапы летапiсання на Беларусi.
- •1.3. “Аповесць мiнулых гадоў” як гiстарычная крынiца.
- •1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс.
- •1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII-XIII стст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi.
- •1.6. Cагi як гiстарычная крынiца.
- •1.7. Беларускае летапiсанне XV-XVI стст.
- •1.8. Асаблiвасцi летапiсання XVII-XVIII стст. На Беларусi.
- •2. Мемуарная лiтаратура.
- •2.1. Агульная характарыстыка.
- •2.2. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі.
- •2.3. Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI-xviіi стст.
- •2.4. Мемуарная лiтаратура XVIII ст.1
- •2.5. Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI-XVIII стст.
- •2.6. Мемуарная літаратура навейшага часу.
- •3. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы.
- •3.1. Агіяграфічныя крыніцы.
- •3.2. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI-XII стст.
- •3.3. Публiцыстычныя творы XIV-XVIII стст.
- •3.4. Публiцыстычныя творы XIX-XX стст.
- •3.5. Эпiсталярныя крынiцы.
- •Раздзел iі. АпавЯдальныЯ крынiцы
- •Літаратура
- •Публікацыі крыніц
- •Содержание
Праблемы вывучэння рэчавых і іншых відаў непісьмовых крыніц
Для общих благ мы то перед скотом имеем
Что лутче, как они, друг друга разумеем
И помощию слов, как мысль ни глубока
Описываем все чувствия и страсти
И мысли голосом делим на мелки части.
(А.Сумарокаў)
Сапраўды, з таго часу, як у чалавека з’явiлася патрэба перадаць iнфармацыю, ен iмкнуўся вызначаць яе ў мове. Фiксацыя гукаў акрэсліла з’яўленне пiсьма. З часам з’явiлiся пэўныя вiды умоўных вызначэнняў (тое, што ў класiфiкацыi С.О.Шмiдта акрэслiваецца як канвенцыянальныя крынiцы) — iнфармацыя на штучных машынных носьбiтах. Развiцце тэхнiкi садзейнічала перадачы гукаў, мовы i iншымi сродкамi, спрыяла ўзнiкненню такога тыпу крынiц як фонадакументы. Безумоўна, форма фiксацыi iнфармацыi мае для гiсторыка пэўнае значэнне, i гiсторык часам проста вымушаны звяртацца да вывучэння выключна тэхнiчных аспектаў (магнiтафонны запiс справаздач i г.д.). Нягледзячы на пэўныя праблемы у дадзеным выпадку тут гiсторыку прасцей перавесцi такую сацыяльную iнфармацыю (вобразна гаворачы) на мову сваiх думак.
Намнога складаней сiтуацыя складваецца пры вывучэннi рэчавых i выяўленчых крынiц. Таму, калi зараз малады гiсторык звяртаецца да рок-музыкi, яго прываблiваюць найперш тэксты, а музыка застаецца па-за ўвагай. Яшчэ ў большай ступенi складана перавесцi на “мову думак” сацыяльную iнфармацыю, што заключана ў “мове рэчаў”. Тут выкарыстоўваюцца спецыфiчныя метады вывучэння, i ў адпаведнасцi з iмi вызначылiся такiя асобныя дысцыплiны як мастацтвазнауства, этнаграфiя i г.д. Дарэчы “мову рэчаў” вывучае i археалогiя. Але, па-першае, археологi выкарыстоўваюць i пiсьмовыя крынiцы. Па-другое, археолагi вывучаюць “старажытнасцi” — рэчы, iнфармацыя аб якiх страчана поўнасцю, альбо часткова1. Многiя схiльны нават вызначаць археалогiю як самастойную навуку побач з гiсторыяй. Безумоўна, у такiм выпадку ўзнiкае пытанне аб суадносiнах азначаных дысцыплiн з крынiцазнаўствам, i тут патрэбна заўважыць, што тым не менш, усе яны маюць аб’ектам вывучэння гістарычныя крынiцы. I пры вывучэннi рэчаў (напрыклад, iкон), узнiкаюць тыя ж пытаннi дацiроўкi, аўтарства, месца стварэння. Таму можна сцвярджаць, што тэорыя крынiцазнаўства распрацоўвае i павiнна распрацоўваць метады вывучэння самых розных тыпаў крынiц. Разам з тым можна разглядаць у якасцi асобную навуковую дысцыплiну прыкладное крынiцазнаўства, што вывучае пiсьмовыя крынiцы.
Асобныя з навук, што маюць аб’ектам вывучэння гiстарычныя крынiцы, распрацоўваюць i свае, спецыфiчныя метады. Iснуе i своеасаблiвая методыка пошуку крыніц. Як археолаг ведае, дзе трэба капаць? Як этнограф ведае, дзе патрэбна шукаць сляды той цi iншай легенды? Безумоўна, есць элемент выпадковасцi ў адкрыццi. Можна выпадкова натрапiць на дакумент у архiве, можна выпадкова знайсцi клад i г.д. Але ў пераважнай большасцi пошук вядзецца сiстэматычна i мэтанакiравана. Патрэбна дэтальна акрэсліць прадмет пошуку, даследчык павiнен выдатна ведаць умовы i вывучыць месца пошуку (фонды архiва альбо мясцовасць для археолага — лясiстая, слабалясiстая i г.д.). Даследчык павiнен ведаць магчымасцi прымянення тэхнiчных сродкаў (аэрафотаздымка, запiс на дыктафоне, сканiраванне тэкста, сканiраванне зямной паверхнi з самалета i спадарожнiка, выкарыстанне iнфармацыйных сiстэм). Пры той вялiкай адлегласцi, якая здаецца аддаляе палявую археалогiю ад працы даследчыкаў у архiве, ва ўсякiм разе ёсць адна рэч, што іх аб’ядноўвае: перш чым раскопваць трэба знайсцi дзе капаць; перш чым вывучаць пiсьмовую крынiцу, яе трэба адшукаць.