Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_Belarusi.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
250.37 Кб
Скачать

Тэма 12. Беларусь у складзе Расійскай імперыі ў апошняй чвэрці хvііі – першай палове хіХст.

Перамены ў эканамічным, палітычным і сацыяльным стане беларускіх зямель пасля далучэння іх да Расійскай імперыі. Пазіцыя пануючага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага адносна царскага ўрада. Зямельная палітыка Кацярыны ІІ. Перавод часткі шляхты ў склад падатных саслоўяў. Падатко­вая палітыка. Рэкрутчына.

Рэлігійная палітыка царызму. Прымусовы перавод уніятаў у праваслаўе. Прыхільныя адносіны да езуітаў. Адкрыццё Полацкай езуіцкай акадэміі.

Адміністрацыйны падзел Беларусі. Мяжа яўрэйскай асед­ласці. Пачатак навуковага вывучэння тэрыторыі Беларусі. Палітыка царызму ў сістэме адукацыі. Віленскі ўніверсітэт і Віленская вучэбная акруга. Дзейнасць А.Чартарыйскага па ўзмацненні польскага ўплыву ва ўстановах адукацыі. Ужы­ванне беларускай мовы ва ўніяцкіх школах.

Расійска-французскія адносіны і палітычная сітуацыя ў беларускіх губернях напярэдадні вайны 1812. Праект аўта­номіі Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Расіі (М. Кл. Агінскі).

Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. Аба­рончыя баі каля мястэчкаў Мір і Клясціцы і вёскі Салтанаўка. Спадзяванні беларускай шляхты на аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага. Палітыка французскіх акупацыйных улад. Метады партызанскай барацьбы беларускага насельніц­тва. Адступленне французаў і пераправа цераз раку Бярэзіну. Заканчэнне вайны і яе вынікі для Беларусі.

Эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у першай пало­ве ХІХ ст. і іх уключэнне ў агульнарасійскі рынак. Спецыя­лізацыя ў сельскай гаспадарцы, распаўсюджанне тэхнічных культур і іх значэнне для з’яўлення новых галін вытворчасці. Люстрацыя дзяржаўных маёнткаў і інвентарызацыя памеш­чыцкіх маёнткаў. Значэнне названых рэформ. Развіццё гара­доў і мястэчак. Узнікненне купецкіх мануфактур і першых фабрык. Крамны гандаль і кірмашы. Пашырэнне ўнутранага рынку.

Захаванне рэвалюцыйных настрояў сярод беларускай шляхты. Тайныя таварыствы моладзі: прамяністыя, філама­ты, філарэты. “Дэмакратычнае таварыства”. Ф. Савіч. “Саюз свабодных братоў”. Паўстанне 18301831 гг., яго мэты, сацы­яльны склад, ход і значэнне. Наступствы паўстання для Беларусі. Зараджэнне беларускага нацыянальна-культурнага руху. Дзейнасць Я. Чачота,Т. Зана, Я. Баршчэўскага, В. Дуні­на-Марцінкевіча.

Тэма 13. Беларусь у другой палове хіх – пачатку хх ст. Рух за нацыянальнае адраджэнне

Неабходнасць адмены прыгоннага ладу і ажыццяўлення рэформы сельскай гаспадаркі. Падрыхтоўчы этап рэформы і пазіцыя землеўласнікаў Паўночна-Заходняга края. Маніфест 19 лютага 1861 г. Механізм правядзення рэформы ў памеш­чыцкіх гаспадарках беларускіх губерняў. “Агульнае палажэн­не” і “Мясцовыя палажэнні”, асаблівасці іх выкарыстання ў заходніх і ўсходніх частках Беларусі. Надзяленне сялян зям­лёй на ўмовах пастаяннага карыстання, розныя варыянты сялянскіх надзелаў. Часоваабавязаны стан і павіннасці сялян. Сутнасць выкупной аперацыі. Прычыны з’яўлення ў беларус­кіх губернях царскага загада ад 1сакавіка 1863 г. і яго змест. Значэнне рэформы 1861 г.

Землеўпарадкаванне дзяржаўных сялян у 1867–1876 гг. Рэформы дзяржаўнай структуры: судовая, цэнзурная, школь­ная, гарадская, ваенная. Асаблівасці правядзення земскай рэформы ў беларускіх губернях.

Адмоўная тэндэнцыя ў развіцці сельскай гаспадаркі. Структура землеўладання ў Паўночна-Заходнім краі. Прабле­ма сервітутаў. Першыя прыкметы пранікнення капіталізму ў сельскую гаспадарку. Уплыў аграрнага крызісу канца ХІХ ст. на сельскую гаспадарку Беларусі.

Праблемы аграрнага сектара эканомікі ў пачатку ХХст. Сталыпінская аграрная рэформа як комплекс мер па пераво­дзе сельскай гаспадаркі на капіталістычны шлях. Новыя фор­мы гаспадарання. Вынікі сталыпінскай аграрнай рэформы.

Фарміраванне прыкмет капіталістычнай эканомікі ў пра­мысловасці. Асаблівасці прамысловага перавароту ў беларус­кіх губернях. Галіновая структура прамысловасці. Рост гара­доў. Развіццё транспартнай сістэмы, сродкаў сувязі, гарад­ской інфраструктуры. Знешні і ўнутраны гандаль. Грашовая сістэма. Банкі. Прыток замежнага капіталу. Фарміраванне бур­жуазіі і рабочага класа, асаблівасці іх нацыянальнага складу.

Зараджэнне рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні ў асярод­дзі беларускай шляхецкай моладзі. Дзейнасць К. Каліноў­скага па стварэнні рэвалюцыйнай арганізацыі на Гродзен­шчыне. “Мужыцкая праўда”, Літоўскі правінцыяльны камітэт (1862) і падрыхтоўка да паўстання. Тры плыні (белыя, чырво­ныя правыя, чырвоныя левыя) нацыянальна-вызваленчага руху, агульнае і асаблівае ў іх праграмах. Пазіцыя К. Калі­ноўскага па нацыянальным і аграрным пытаннях. Пачатак паўстання 1863 г. і барацьба ў яго кіраўніцтве. Баявыя дзеян­ні паўстанцкіх атрадаў. Сацыяльны склад паўстанцаў. Падаў­ленне паўстання. Палітыка царскага ўрада пасля заканчэння паўстання. Наступствы паўстання.

Пачатак адраджэння рэвалюцыйнага руху ў 1870-х гг. у форме народніцтва. Народніцкія гурткі ў Беларусі і іх арыен­тацыя на “Чорны перадзел”. Вядомыя беларускія нарада­вольцы І. Грынявіцкі, А. Бонч-Асмалоўскі, С. Кавалік і інш.

Першыя рабочыя хваляванні ў 1870–1880-х гг. Зараджэнне сацыял-дэмакратычнага руху і першых марксісцкіх гурткоў. І з’езд РСДРП. Утварэнне БУНДа, СДКПіЛ, ППС у Літве, Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). “Паліцэйскі сацыялізм”. Уздым рабочага руху ў пачатку ХХ ст.

Прычыны і пачатак рэвалюцыйных выступленняў у сту­дзені–верасні 1905 г. Масавыя выступленні сялянства. Ства­рэнне кааліцыйных саветаў і камітэтаў. Царскі Маніфест ад 17 кастрычніка 1905 г. “Курлоўскі расстрэл” у Мінску. Выба­ры ў Дзяржаўную думу. Дэпутаты ад Беларусі ў І і ІІ Дзяр­жаўных думах і іх пазіцыя па зямельным пытанні. Земская рэформа 1911 г.

Прадвеснікі беларускага нацыянальнага руху Ян Чачот, В. Дунін-Марцінкевіч, К. Каліноўскі. Гурткі студэнтаў-вы­хадцаў з Беларусі ў Пецярбургу і іх выданні з абгрунтаван­нем існавання самастойнага беларускага этнасу. Дзейнасць братоў І. і А. Луцкевічаў у Мінску і стварэнне студэнцкага “Гуртка беларускай народнай асветы” ў Пецярбургу і арга­нізацыі “Беларуская рэвалюцыйная грамада” (БРГ). Праграма БРГ. Уплыў рэвалюцыі 1905–1907 гг. на беларускі нацыя­нальны рух. Газеты “Наша доля” і “Наша ніва”. Сацыяльны склад беларускага нацыянальнага руху. Беларускія дыяспары і нацыянальна-культурныя суполкі ў Пецярбургу і іншых расійскіх гарадах.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]