Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_Belarusi.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
250.37 Кб
Скачать

Змест дысцыпліны Уводзіны

Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі Беларусі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі Беларусі. Задачы, структура і змест курса. Вучэбна-метадычнае забеспячэнне. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай і сусветнай гісторыі. Пе­рыядызацыя гісторыі Беларусі.

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі, яе асноўныя кірункі.

Крыніцы гістарычных ведаў: археалагічныя і пісьмовыя гістарычныя крыніцы. Агульная характарыстыка крыніц і лі­таратуры.

Раздзел і. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету і Сярэдніх вякоў і Беларусь Тэма 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі

Навука і рэлігія аб паходжанні чалавека. Найстаражытней­шае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Каменны век, фар­міраванне айкумены ў палеаліце і мезаліце. Неалітычная рэ­валюцыя.

Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Эт­нічная карта насельніцтва ў канцы каменнага веку. Уграфіны.

Насельніцтва Беларусі ў бронзавы і жалезны вякі. Гаспа­дарчыя заняткі, радавая абшчына, эвалюцыя сямейных адно­сін і грамадскага ладу. Узнікненне прыватнай уласнасці і маёмаснай няроўнасці. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства. Першыя вядомыя перасяленні на­родаў. Індаеўрапейцы – новыя пасяленцы Еўропы. Індаеўра­пейскі перыяд у этнічнай гісторыі Беларусі, балты і іх рас­сяленне на тэрыторыі Беларусі.

Пачатак рассялення славян і іх з’яўленне на тэрыторыі Бе­ларусі. Становішча ва Усходняй Еўропе ў пачатку шырокага рассялення славян на поўнач ад Прыпяці. Летапісы аб славян­скім рассяленні на тэрыторыі Беларусі. Славянізацыя балтаў.

Прагрэс у гаспадарчым жыцці ўсходніх славян, распаў­сюджванне больш дасканалых тыпаў сельскагаспадарчых прылад працы. Расслаенне грамадства, даніна і палюддзе. Зараджэнне раннефеадальных адносін. Рамесная вытворчасць і гандаль. Узнікненне гарадоў. Роля гарадоў у грамадскім жыцці. Грамадскі лад усходніх славян, тэрытарыяльная абшчына. Рэлігійныя ўяўленні, звычаі і абрады, сувязь паміж рэлігіяй і мастацтвам.

Тэма 2. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі

Фарміраванне класавага грамадства і зараджэнне дзяржаў­насці ва ўсходніх славян. Тры цэнтры ўсходніх славян.

Полацкае княства – адна з самых старажытных усходне­славянскіх дзяржаў. Полацкае княства ў ІХ–ХІ стст. Узаема­адносіны Полацка з Ноўгарадам і Кіевам. Полацкая дынас­тыя. Князь Усяслаў Брачыслававіч.

Раздробленасць Полацкай зямлі ў ХІІ – сярэдзіне ХІІІ ст., прычыны і вынікі. Княжацка-вечавы лад. Улада князя і яго абавязкі. Роля веча ў грамадскім жыцці. Тураўскае княства. Берасцейская зямля і Пасожжа.

Прычыны прыняцця хрысціянства. Язычніцтва і хрысціян­ства ва ўсходніх славян.

Пісьменнасць. Смаленская “Гандлёвая праўда” – першы пісьмовы помнік беларускай мовы. Помнікі эпіграфікі і сфра­гістыкі. Летапісанне. Рукапісныя кнігі, дойлідства, жывапіс і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Царкоўнае і абарончае дойлідства. Полацкая і Гродзенская школы дойлідства. Фрэс­кі, мініяцюры, абразкі. Лазар Богша. Культура Беларусі ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.

Рэлігійна-асветніцкія дзеячы: Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]