Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_Belarusi.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
250.37 Кб
Скачать

Тэма 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага (вкл) у хііі – першай палове хіv ст.

Палітычная сітуацыя на беларускіх землях у канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст. Пагроза з боку крыжакоў і ардынцаў. Бараць­ба са знешняй пагрозай. Знешнепалітычныя ўмовы ўзнікнен­ня ВКЛ. Сярэдняе і Верхняе Панямонне ў пачатку ХІІІ ст. Узвышэнне Наваградскага княства, абранне Міндоўга нава­градскім князем. Падпарадкаванне летапіснай Літвы. Кара­нацыя Міндоўга ў Наваградку. Абранне Войшалка на нава­градскі трон. Шварн Данілавіч, Трайдзень.

Крыжацкая агрэсія, Давыд Гарадзенскі. Цэнтралізатарская палітыка Віценя, Гедыміна. Заснаванне дынастыі Гедыміна. Перанясенне сталіцы ВКЛ з Наваградка ў Вільню. Пашырэн­не тэрыторыі дзяржавы пры Гедыміне і Альгердзе. Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад Вялікага Княства Лі­тоўскага і Рускага. Федэратыўны характар і беларускі этніч­ны падмурак Вялікага Княства Літоўскага і Рускага.

Тэма 4. Беларуска-літоўская дзяржава ў другой палове XIV – першай палове XV ст.

Узаемаадносіны Вялікага Княства Літоўскага з Тэўтонскім ордэнам, Залатой ардой і Маскоўскім княствам. Унутраная і знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове ХІV ст. Альгерд і Кейстут. Далучэнне да Вялікага Княства Літоўскага Чарнігаўскай, Бранскай, Смаленскай і Кіеўскай зямель. Барацьба Ягайлы за вялікае княжэнне. Ягайла і Вітаўт, барацьба Вітаўта за вялікакняжацкі пасад. Цэнтралізатарская палітыка Вітаўта, інстытут намесніцтва. Завяршэнне фарміравання тэрыторыі дзяржавы. Вялікае Кня­ства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

Узрастанне знешняй пагрозы. Барацьба Вітаўта з татарамі і бітва на Ворскле. Віленска-Радомская унія. Барацьба з кры­жакамі. Грунвальдская бітва: вынікі і гістарычнае значэнне. Пашырэнне ўплыву каталіцкай царквы. Гарадзельская унія. Барацьба Вітаўта за каралеўскую карону.

Абранне Свідрыгайлы вялікім князем. Грамадзянская вай­на за вялікакняжацкі пасад паміж Свідрыгайлам і Жыгімон­там Кейстутавічам. Прывілеі праваслаўным баярам. Абранне Казіміра Ягелончыка вялікім князем.

Дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання ВКЛ. Адміні­страцыйна-тэрытарыяльны падзел. Вышэйшыя органы ўлады і дзяржаўнага кіравання. Вялікі князь. Рада і сойм. Абмежа­ванне ўлады вялікага князя і павышэнне ролі магнатаў у кіраванні дзяржавай. Сістэма мясцовых органаў кіравання. Войска. Заканадаўства.

Тэма 5. Беларуска-літоўская дзяржава ў другой палове XV – першай палове XVI ст.

Рост уплыву і значэння баяр-шляхты ў жыцці дзяржавы. Прывілей 1447 г. Судзебнік Казіміра Ягелончыка 1468 г. Су­пярэчнасці паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай. Змаганне вялікіх князёў літоўскіх за самастойную праваслаў­ную царкву. Фларэнтыйская царкоўная унія і яе ўплыў на праваслаўе ў Беларусі. Змова супраць Казіміра апазіцыйных князёў.

Праўленне Аляксандра Казіміравіча і прывілей 1492 г. Па­шырэнне правоў паноў рады. Адносіны з Польшчай і Мас­коўскім княствам у канцы XV – пачатку XVІ ст. Княжанне Жыгімонта І Старога. Страта ВКЛ першынства ў збіранні “рускіх” зямель. Войны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Кня­ствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Тэрытарыяльныя стра­ты. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоў­скім 1507–1508 гг. Выступленне Міхаіла Глінскага. Вайна 1512–1522 гг. і бітва пад Оршай 1514 г. Гетман князь К. І. Астрожскі.

Саюз вялікага маскоўскага князя Івана ІІІ і крымскага хана. Напады крымскіх татар на Украіну і Беларусь.

Адміністрацыйныя рэформы ў першай палове ХVI ст. Утварэнне на ўсёй тэрыторыі ваяводстваў і паветаў. Ліквіда­цыя ўдзельных княстваў, акрамя Слуцкага.

Статуты Вялікіга Княства Літоўскага. Юрыдычнае замаца­ванне правоў шляхты, адлюстраванне ў статутах сацыяльнай і саслоўнай структуры грамадства і грамадскіх адносін. Мес­ца і роля Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў гісторыі Еўропы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]