Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

СЭГ РБ / Курчев_Лінгвістычнае раянаванне Беларусі

.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
13.06.2017
Размер:
4.06 Mб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ГЕАГРАФІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

Кафедра эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці

ЛІНГВІСТЫЧНАЕ РАЯНАВАННЕ БЕЛАРУСІ.

(Рэферат)

Курчава Антона Андрэевіча

Студэнта 4 курса,

Геаграфічнага факультэта,

Спецыяльнасць «геаэкалогія»

Мінск 2015

Беларуская мова — мова беларусаў, уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, славянскую групу, ўсходнеславянскую падгрупу. Пашырана ў асноўным у Беларусі. Распаўсюджана таксама і ў іншых краінах, галоўным чынам у Расіі, Украіне, Польшчы [2].

Паводле перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году, з’яўлялася роднай для абсалютнай большасці жыхароў краіны (5058,4 тыс. чалавек; 53,2%). Пры гэтым была мовай зносінаў толькі 23% насельніцтва (2227,2 тыс. Чалавек, Малюнак 1). Паводле перапісаў 1999 і 2009 гадоў за 10 год праз русіфікацыю болей чым на 20 адсоткавых пунктаў (з 73% да 53%) зьнізілася доля жыхароў, чыя родная мова была беларускай, на 14 адсоткавых пунктаў (з 37% да 23%) стала менш беларускамоўных [6]. Праз такія перамены ў 2009 г. Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаннях адукацыі, навукі і культуры залічыла беларускую мову да ліку загрожаных [1].

Малюнак 1. Выкарыстанне беларускай мовы насельніцтвам Беларусі [6].

Першыя комплексныя даследаванні беларускай народнай гутарковай мовы з боку славістаў пачаліся з першай паловы ХІХ ст., калі на этнічнай тэрыторыі беларусаў пачалі праводзіць сваю дзейнасьць тагачасныя мовазнаўцы. Пераважная большасць з іх з’яўлялася жыхарамі Расійскай імпэрыі і ажыцьцяўляла збор інфармацыі з мэтаю папаўнення мовазнаўчых матэрыялаў найбуйнейшых навучальных установаў Расіі, у склад якой уваходзіў арэал беларускай мовы. Праходзілі этнаграфічныя даследаваньні, арганізаваныя на энтузіясцкай аснове дзеячамі мясцовай беларускай паланізаванай шляхты [2].

З сярэдзіны гэтага ж стагоддзя — выхад навуковых працаў, у якіх агляд гаворак і дыялектаў беларускай мовы здзяйсняўся ў якасьці асобных навуковых працаў (Р. Эркерт, А. Рытых, Я. Карскі). З канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў сярод даследчыкаў у галіне беларускай дыялекталогіі пачынаюць з’яўляцца мовазнаўцы, этнографы беларускага паходжання, за аўтарствам якіх выпускаюцца ўласныя працы па даследаванні дыялектаў беларускай мовы (М. Доўнар-Запольскі, Я. Станкевіч).

Вялікі ўклад у вывучэнне асаблівасцяў гаворак беларускай мовы ўнёс акадэмік Расійскай Імператарскай Акадэміі навук Яўхім Фёдаравіч Карскі. У 1903 годзе ў Варшаве выйшаў першы том выдання «Беларусы» [4]. У гэтым выданні Карскі склаў «этнаграфічную карту беларускага племені» (Малюнак 2).

Малюнак 2. Этнаграфічная карта беларускага племені (Карскі, 1903 год) [4].

Пасля распада Расійскай імпэрыі, утварэння БССР і пачатку развіцця навуковых даследаванняў на тэрыторыі БССР навуковая дзейнасць у галіне беларускай дыялекталогіі атрымала значны ўздым. Этнаграфічныя экспэдыцыі, якія арганізоўваліся з мэтаю збору адпаведнага матэрыялу, атрымліваюць большае распаўсюджванне; працягваецца выданне адпаведных працаў. Па заканчэнні Другой сусветнай вайны Інстытутам мовазнаўства Акадэміі навук БССР сумесна з Беларускім дзяржаўным унівэрсытэтам і пэдагагічнымі інстытутамі было арганізавана падрабязнае і сістэматызаванае даследаванне гаворак беларускай мовы ў межах БССР. На падставе сабраных матэрыялаў быў складзены падрабязны «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» [3], «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» [5].

У ХХ ст. амаль паўсюдна ў лінгвістычнай літаратуры зацвердзілася наступная схема класыфікацыі гаворак беларускай мовы (Малюнак 3): 1. Палескія гаворкі — нягледзячы на ўласную назву, у беларускай дыялекталогіі вылучаюцца асобна, поруч з дыялектамі. 2. Паўднёва-заходні дыялект — тэрыторыі паўднёвага захаду Беларусі (за выключэннем заходняга Палесся), прылеглых раёнаў Польшчы і Літвы, невялікіх прылеглых частак Украіны. 3. Паўночна-ўсходні дыялект — тэрыторыі практычна ўсёй Віцебскай, цэнтру, поўначы, усходу Магілёўскай, паўночнага ўсходу Мінскай вобласьцяў, прылеглыя часткі Літвы і Латвіі, шэраг памежных рэгіёнаў Расіі. 4. Сярэднебеларускія гаворкі — незважаючы на тэрмін, вылучаюцца асобна, нароўні з астатнімі дыялектамі беларускай мовы. Адпавядаюць параўнальна вузкай дыяганальнай паласе паміж арэаламі паўночна-ўсходняга і паўднёва-заходняга дыялектаў. Гаворкі, якія палеглі ў аснову беларускай літаратурнай мовы.

Малюнак 3. Лінгвістычнае раянаванне Беларусі [5].

Палескія гаворкі падзяляюцца на Брэсцка-Пінскую і Мазырскую групы гаворак. Супрацьпастаўляюцца асноўнаму масіву дыялектаў беларускай мовы. Шэраг дыялектолагаў разглядае палескія гаворкі Беларусі як гаворкі ўкраінскай мовы, альбо як гаворкі, пераходныя ад беларускай да ўкраінскай мовы.

Адной з найбольш значных прыкмет заходнепалескіх гаворак з’яўляецца захаванне галоснага [о] ў ненаціскным становішчы, ці оканне: голова, вода, город. У некаторых гаворках гэтага віду ў адпаведнасці з націскным [о] ў складах перад націскам вымаўляецца галосны [у], ці уканне: нуга, гулува, муроз, сулома. Адметнай фанетычнай рысай з’яўляецца ікавізм (ліс, хліб, хвіст).

Паўднёва-заходні дыялект уключае ў сябе наступныя групы гаворак: брэсцка-пінскую, заходнюю (гродзенскую), слуцка-бабруйска-мазырскую.

Паўднёва-заходні дыялект характарызуецца недысымілятыўным аканнем і яканнем: вада, нага, вясна; цвёрдым гукам [р]: рака, бяроза; прыстаўным [г] у словах тыпу гавечка, гуліца; наяўнасцю дыфтонгаў [уо], [іе] ў словах дуом, сіена; наяўнасцю канчатка -му ў дзеясловах будучага часу: казацьму, рабіцьму; постфікса -са ў зваротных дзеясловах: памыласа, садземса і інш.

Паўночна-ўсходні дыялект займае паўночна-ўсходнюю частку Беларусі, яго паўднёвая мяжа праходзіць па лініі Свір-Бягомль-Магілёў-Касцюковічы.

Паўночна-ўсходні дыялект характарызуецца дысымілятыўным аканьнем і яканьнем: выда, ныга, зімля; цьвёрдым і мяккім гукам [р]: рака, треба; канчаткамі -эць (-ець), -аць у дзеясловах трэцяй асобы адзіночнага ліку I спражэньня: кажаць, бярэць, нясець; наяўнасьцю суфікса -онак (-ёнак) у назвах маладых істот: цялёнак, ягнёнак; наяўнасьцю канчаткаў -ый (-ій), -эй (-ей) у прыметніках мужчынскага роду адзіночнага ліку: добрый, сіній, маладой, плахей і інш.

Сярэднебеларускія гаворкі палеглі ў аснову беларускай літаратурнай мовы. Характарызуюцца тым ці іншым спалучэннем асаблівасцей і сродкаў адной і другой дыялектнай разнавіднасці. Разам з тым яны вылучаюцца і адрозніваюцца комплексам уласных асаблівасцей і сродкаў.

Адна з істотных асаблівасцей – гэта недысімілятыўнае аканне. Сярэднебеларускія гаворкі характарызуюцца неадрозніваннем галосных [а], [о], [е], што выступаюць пад націскам, ва ўсіх ненаціскных складах, у тым ліку і ў канцавым адкрытым складзе: вада, галава, дарога, сена. Падобным з’яўляецца і недысімілятыўнае яканне: в’ ас’е л’л’а, пол’а, гул’айа. Відаць, з поўным аканнем і яканнем звязана наяўнасць у назоўніках у месным склоне адзіночнага ліку гука [а] ў ненаціскным становішчы ў канчатку: у хац’ а, на л’іпа, у шапца, на дароз’а. Характэрнай фанетычнай асаблівасцю гаворак з’яўляецца вымаўленне гука [о] пад націскам у становішчы перад [ў] у адпаведнасці з галосным [а]: заброў, уз’оў, проўда [1].

СПІС ЛІТАРАТУРНЫХ КРЫНІЦ

  1. Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ / Пад рэд. Грыгор’евай Л.А. — Мінск: Вышэйшая школа, 1994. — 366 с.

  2. Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.— 655 с.

  3. Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. У 2-х ч. / Пад рэд. Р. І. Аванэсава. — 1963.

  4. Карский Е.Ф. Белорусы. Т. I. Введение в изучение языка и народной словесности. — Варшава, 1903.

  5. Лінгвістычная геаграфія i групоўка беларускіх гаворак / Пад рэд. Р. І. Аванэсава. — 1968—1969.

  6. Перепись населения 2009. Национальный состав населения Республики Беларусь. Том 3. - Минск 2011.