Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрография РБ / ПОСОБИЕ / Гидрогр-резерв.doc
Скачиваний:
42
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
6.59 Mб
Скачать

2. Водныя рэсурсы Беларусі і спецыфіка іх выкарыстання

2.1. Паняцці аб водных рэсурсах.

Рэспубліка Беларусь адносна не багата воднымі рэсурсамі. Гэта акалічнасць абумоўлена шэрагам аб’ектыўных і другіх фактараў, якія адлюстроўваюць рэальную сітуацію з праблемамі забяспячэння і выкарыстання паверхневых і падземных водаў рэспублікі.

Звычайна прыродазнаўцы адносяць да катэгорыі рэсурсаў, у тым ліку і водных, усе сродкі для жыцця людзей, якія здабываюцца у прыродзе. Пры такіх умовах да катэгорыі натуральных прыродных рэсурсаў могуць адносіцца усе кампаненты прыроднага навакольнага асяроддзя, а гэта значыць расліны, жывёльны свет, глеба, паветра, паверхневыя і падземныя воды, карысныя выкапні. Крытэрыем да аднясення іх да прыродных рэсурсаў з’яўляецца сам факт іх выкарыстання у жыцці чалавецтва. Гэта азначае, што прыроднымі рэсурсамі з’яўляюцца усе кампаненты прыроды, якія выкарыстоўвалісь, выкарыстоўваюцца ці будуць выкарыстоўвацца у будучым.

У эканамічнай геаграфіі карыстаюцца больш вузкім паняццем гэтай катэгорыі. Пад прыроднымі рэсурсамі маюцца на увазе тыя рэчывы прыроды, якія выкарыстоўваюцца чалавецтвам у матэрыяльнай вытворчасці пры дадзеным узроўні развіцця вытворчых сіл, гэта значыць у канкрэтных гістарычных і эканамічных абставінах. Мажлівасць аднясення іх да прыродных рэсурсаў вызначаецца ступенню (узроўнем) іх вывучанасці, тэхнічным узроўнем грамадскасці, эканамічнай мэтазгоднасцю выкарыстання.

Такое паняцце поўнасцю адносіцца да водных рэсурсаў. Звычайна у гідралогіі “да водных рэсурсаў” адносяцца усе воды, якія знаходзяцца у прыродзе у свабодным стане (хімічна не звязаныя), што уключае воды паверхневага і падземнага сцёку, глебавую вільгаць, ваду ледавікоў, марскія воды і ваду паветра, штучных водных аб’ектаў.

З другога боку, напрыклад С. Л. Вендраў, лічыў, што пад воднымі рэсурсамі падразумяваюцца усе тыя прыродныя воды, якія можна выкарыстоўваць сёння, кіраваць іх рэжымам, а таксама якія будуць выкарыстоўвацца у будучыні і над гэтым зараз ужо вядуцца неабходныя работы. Такое паняцце адпавядае іх эканамічнаму паняццю, яно звязана з узроўнем развіцця чалавецтва.

На сённяшні час пры адпаведным развіціі вытворчых сіл выкарыстоўваюцца звычайна прэсныя воды. Вада сусветнага акіяну і ледавікоў разглядаецца як рэсурсы будучыні.

Па дзяржаўным стандартам водныя рэсурсы — гэта запасы паверхневых і падземных вод адпаведнай тэрыторыі

2.2. Агульная характэрыстыка водных рэсурсаў Беларусі

Былы Савецкі Саюз займаў першае месца у свеце па запасам паверхневых вод (табл. 2.1.).

Пры ацэнцы водных рэсурсаў і каб правільна уяўляць аб водных запасах рэспублікі неабходна улічваць наступныя аспекты:

  • неращнамернасць размеркавання водных рэсурсаў па тэрыторыі рэспублікі;

  • іх змяненне на працягу года і па гадам;

  • неабходнасць у вадзе у сувязі з развіццём гаспадаркі;

  • забруджванне вады сцёкавымі водамі;

  • забруджванне верхніх гарызонтаў грунтовых водаў, якія выкарыстоўваюцца для забяспячэння вясковага насельніцтва пітной вадой;

  • забруджванне вады радыёактыўнымі элементамі пасля аварыі на Чэрнобыльскай АЭС.

Табліца 2.1

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ