Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрография РБ / ПОСОБИЕ / Гидрогр-резерв.doc
Скачиваний:
42
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
6.59 Mб
Скачать

Гушчыня рачной сеткі 0,40 км/км2. Рэчышчы устойлівыя, слаба звілістыя. Ухілы малых рэк 0,8 – 1,5 о/оо, сярэдніх — 0,3 – 0,5 о/оо.

Сярэднішматгадавы модуль сцёку 5,6 л/с. км2 на Цэнтральна_Бярэзінскай раўніне і 4,9 л/с. км2 — у Перадпалессі. Рэкі Цэнтральна-Бярэзінскай раўніны адрозніваюцца больш выраўненным сцёкам на працягу года. Доля веснавога сцёку тут у сярэднім 53 %. Рэкі Перадпалесся адрозніваюцца больш высокім сцёкам веснавога паўнаводдзя (59 %) і больш нізкім сцёкам у летне-асенні перыяд.

Прыпяцкі гідралагічны раён размешчаны на поўдні тэрыторыі Беларусі і ахоплівае басейн Пріпяці без узвышаных яго акраін (вярхоўя рэ\к Пцічы, Случы і г. д.), ніжняе цячэннеБярэзіны (ніжэй вусця Р. Рудзенкі), Сажа (ніжэй вусця р. Проні), Дняпра (ніжэй г. Жлобіна) і басейн р. Заходні Буг у межах тэрыторыі Беларусі.

Раён прадстаўляе плоскую старажытную алювіальную нізіну з чаргаваннем град і паніжэнняў. Перавагаюць вышыні у межах 100 – 130 м. У паўночна-заходняй частцы раёна выдзяляецца халмісты участак Прыбугскай раўніны, а на паўночна-усходняй на фоне забалочанай нізіны выдзяляецца Мазырскі краж і Хойнікска-Брагінская града. Падсцілаючай пародай з’яўляецца мел. Над мелавымі пародамі размешчаны паслятрэтічныя адклады — пераважна пяскі, суглінкі і гліны. Чацвяртічныя адклады — пераважна пяскі алювіальнага паходжання, магутнасць якіх дасягае да 30 м.

Глебы прадстаўлены комплексам пясчаных падзолістых і балотных разнавіднасцей.

У гідралагічных адносінах раён характэрызуецца шырокім развіццём ваданосных гарызонтаў. Для яго характэрна высокае стаянне узроўня грунтовых вод — ад 0,1 да 3 м. Запасы грунтовых вод верхніх гарызонтаў з’яўляюцца асноўнымі крыніцамі падземнага жыўлення рэк. Аднак падземны сцёк запаволены і невысокі. Раён характэрызуецца найбольш высокім паказчыкам балоцістасці (28 %).

Найбольшае распаўсюджанне у раёне атрымалі хваёвыя лясы. часткова дубова-грабавыя. Лясістасцьскладае 33 %. Значныя плошчы заняты лугамі. Значная частка балот раёна меліаріравана і узарана (25 %).

Гушчыня рачной сеткі самая нізкая для Беларусі (0,30 л/с. км2). Рэкі характэрызуюцца вельмі нізкай велічінёй падзення, шырокімі і плоскімі, слаба выражанымі далінамі, нізкімі і балоцістымі берагамі, нізкай звілістасцю рэчышча і павольным цячэннем.

У асобныя гады на рэках, асабліва левых прытокаў, з плошчай вадазбра да 1000 – 1200 км2 характэрна перасыханне і з плошчай да 54 км2 — перамярзанне рэчышча.

Гадавая колькасць атмасферных ападкаў 550-600 мм. Сярэдняя тэмпература паветра 6,5 оС.

Сярэдняя норма сцёку рэк 4,1 л/с. км2 на поўначы і 3,5 л/с. км2 на поўдні. Рэкі паўночнай часткі раёна адрозніваюцца наіменьшай прыроднай зарэгуляванасцю сцёку, дзе веснавы сцёк складае 65 % ад гадавога. Тут назіраецца наіменьшы межанны сцёк для усёй Беларусі.

Некалькі большай зарэгуляванасцю сцёку адрозніваюцца рэкі паўдневай часткі раёна, дз доля веснавога сцёку дасягае каля 56 %. На захадзе раёна у басене Заходняга Буга сцек на працягу года найбольш роўны, і вясной ён складае у сярэднім каля 46 % ад гадавога.

5. Азёры і азёрна-рачныя сістэмы

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ