![](/user_photo/_userpic.png)
- •Беларускі дзяржаўны універсітэт
- •9.Сажалкі
- •10. Кар’ерныя вадаёмы
- •Прадмова
- •П.С. Лопух
- •1. Гідраграфія як частка гідралогіі сушы
- •2. Водныя рэсурсы Беларусі і спецыфіка іх выкарыстання
- •2.1. Паняцці аб водных рэсурсах.
- •2.2. Агульная характэрыстыка водных рэсурсаў Беларусі
- •Размеркаванне водных рэсурсаў некаторых краін
- •Колькасць рэк Беларусі і іх даўжыня
- •Аб’ёмы вады і плошча воднай паверхні вадатокаў і вадаёмаў Беларусі
- •Перыяды аднаўлення вады на Зямлі
- •2.3. Размеркаванне сцёку па порам года
- •2.4 Размеркаванне сцёку па тэрыторыі Беларусі
- •Працягласць стаяння вады на пойме некаторых рэк и азёр Беларусі (па б.У. Фашчэўскаму, 1996)
- •3. Гісторыя фарміравання і сучасныя тэндэнцыі
- •3.1. Сувязь сучаснай гідраграфіі з тэктонікай
- •3.2 Развіццё гідраграфічнай сеткі у галацэне
- •3.3 Роля сучасных геамарфалагічных і рэчышчавых працэсаў, інжынерна-гаспадарчай дзейнасці у фарміраванні сучаснай гідраграфічнай сеткі
- •3.3.1. Роль сучасных геамарфалагічных працэссаў у фарміраванні гідраграфічнай сеткі
- •3.3.2. Сучасныя рэчышчавяыя працэссы і іх уплыў на фарміраванне рэчышчавай сеткі
- •3.3.3 Змяненне рэчышчавых працэсаў і пераутварэнне рэчышчаў у выніку інжынерна-гаспадарчай дзейнасці
- •4. Гідралагічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі
- •4.1 Прынцыпы гідралагічнага раянвання.
- •4.2 Характарыстыка гідралагічных раёнаў
- •Гушчыня рачной сеткі 0,40 км/км2. Рэчышчы устойлівыя, слаба звілістыя. Ухілы малых рэк 0,8 – 1,5 о/оо, сярэдніх — 0,3 – 0,5 о/оо.
- •5. Азёры і азёрна-рачныя сістэмы
- •Количество озёр Беларуси и объем водной массы по градациям площадей (о.Ф. Якушко, б.П. Власов и др., 1995).
- •Распределение озер и озёрность по областям Беларуси (б.В. Курзо, с.В. Богданов, 1989)
- •6. Каналы
- •6.1. Дняпроўска-Бугскі водны шлях.
- •6.2. Беразінская водная сістэма.
- •6.3. Аўгустоўская водная сістэма.
- •6.4. Вілейска-Мінская водная сістэма.
- •6.5. Сляпянская водная сістэма.
- •6.6. Мікашэвічскі канал.
- •6.7. Меліяратыўныя каналы.
- •7. Асноўныя элементы і характырыстыка рачной сеткі Беларусі
- •7.1 Асноўныя элементы рачной сеткі
- •7.2. Гідраграфічныя характарыстыкі рачнога басейна
- •7.3. Агульная характарыстыка гідраграфічнай сеткі Беларусі
- •8. Вадасховішчы
- •8.1. Агульная характарыстыка.
- •8.2. Размеркаванне вадасховішчаў па басейнам рэк
- •8.3. Гідрамарфалагічныя асаблівасці вадасховішчаў.
- •8.4. Воднагаспадарчы баланс вадасховішчаў.
- •8.5. Зарстанне вадасховішчаў
- •9. Сажалкі
- •9.1 Тыпы сажалак і іх размеркаванне па тэрыторыі Беларусі
- •9.2. Марфаметрычныя асаблівасці сажалак
- •9.3. Гідралагічныя асаблівасці сажалак.
- •9.4. Гідрахімія
- •9.5. Фільтрацыя вады з сажалак
- •9.6. Асаблівасці зарастання сажалак.
- •9.7. Донныя адклады і заіленне сажалак
- •9.8. Прызначэнне і асаблівасці выкарыстання сажалак
- •9.9. Вадагаспадарчае раянаванне Беларусі па выкарыстанню мясцовага сцеку.
- •10. Кар’ерныя вадаемы
- •10.2. Паходжанне кар’ерных вадаемаў
- •10.3. Хімічны састаў вод і ложа кар'ераў як аснова для ўтварэння вадаемаў
- •10.4. Рэкультывацыя кар'ераў
- •9.5. Марфалагічныя і марфаметрычныя асаблівасці кар'ерных вадаемаў
- •9.6. Гідралагічныя асаблівасці
- •10.7. Донныя адклады
- •10.8. Зарастанне кар’ерных вадаемаў
- •Літаратура
- •Колькасць каналаў і іх даўжыня па асноўным рачным басейнам Беларусі (на 2000 г.)
- •Пералік пастоў на рэках, каналах, азёрах і вадасховішчах Беларусі (па стану на 01.01.2003)
3.3.3 Змяненне рэчышчавых працэсаў і пераутварэнне рэчышчаў у выніку інжынерна-гаспадарчай дзейнасці
Інжынерна-гаспадарчая дзейнасць на рэках Беларусі звязана з наступнымі відамі гаспадарання:
беззваротная здабыча з рэчышчаў нярудных будаўнічых матэрыялаў (пяску, пясчана-гравійнай сумесі;
расчыстка і паглыбленне рэчышчаў з мэтай іх гідраэкалагічнага аздараўлення, павялічэння прапускной здольнасці у перыяды паўнаводдзяў і паводак;
выпраўленне лукавін пры абароне населеных пунктаў і другіх аб’ектаў ад падмва і затаплекння, для паляпшэння судаходных умоў і памяншэння пагрозы утварэння ледзяных затораў.
Пры правядзенні такіх работ негатыўныя уздзеянні праяўляюцца у змяненні рэжыма наносаў і цячэнняў, што прыводзіць да парушэння зваротных і развіцця незваротных дэфармацый рэчышча, да паніжэння узроўня вады рэк і узроўня грунтовых вод на прылягаючай тэрыторыі. Здабыча на на рэках нярудных будаўнічых матэрыялаў рэгламентыруецца “Рэкамендацыямі папаярэджання эколага-гаспадарчай шкоды ад змянення рэчышчавага працэсса днопаглыбленнем і абвалаваннем” (Мінск, ЦНДІКВВР, 1998, 38 с).
Пасля некаторага спада здабычы нярудных карысных выкапняў, абумоўленных аканамічнымі праблемамі, у апошнія гады назіраецца актывізацыя гэтага працэса. У пачатку 2002 года на Беларусі прыблізна на 30 участках найбольш буйных рэк вядзецца здабыча нярудных будаўнічых матэрыялаў, якія знаходзяцца у асноўным каля буйных гарадоў: на Дняпры (Орша, Шклоў, Магілёў, Быхаў, Рагачоў, Жлобін,Рэчыца, Лоеў, Любеч, Камарын), на Прыпяці ( Пінск, Мазыр, Тураў, Петрыкаў), на Сажы ( Ветка, Гомель, урочышча “Сож”), на Бярэзіне (Барысаў, Бабруйск, Светлагорск, урочышча “Бярэзіна”), на Заходняй Дзвіне (Улла, Віцебск, Полацк, Верхнедзвінск).
Ступень уздзеяння здабычы нярудных будаўнічых матэрыялаў на змяненні рэчышчаў і рэчышчавых працэсаў залежыць ад мэты распрацовак. Пры гідраэкалагічным аздараўленні асобных участкаў рэк здабываюцца толькі донныя ілістыя адклады, якія з’яўляюцца вынікм тэхнагенных уздзеянняў на рэжым рэк і наносаў. Пры гэтым адбывецца не толькі паляпшэнне стану ракі, але аднаўленне і стабілізацыя рэчышчавага працэсу, які быў раней характэрны для дадзенага участка. Акрамя гэтага берагі рэрэацыйныя участкі ракі добраупардкоўваюцца. Прыкладам такіх работ з’яўляюцца берагі ракі Дняпро у раёне санаторна-аздараўляльнага комплекса “Беларуснафта” ніжэй г. Рэчыца, в г. Жлобіне.
Разчыстка рэчышчаў з мэтай павялічэння прапускной здольнасці рэк у паўнаводдзе і паводкі можа таксама прыводзіць к парушэнню дынамічнай раўнавагі воднага патоку і наносаў. Гэта прыводзіць у першую чаргу да змянення гідрографа ракі, уздзеяння у новых гідрадынмічных умовах воднай плыні на рэчышча не толькі у паўнаводдзе, але і межань, гідратэхнічным збудаванням, якія знаходзяцца ніжэй па цячэнню.
Характэрным прыкладам з’яўляецца павялічэнне жывога сячэння р. Прыпяць на тэрыторыі Украіны, якое было праведзена з мэтай павялічэння прапускной здольнасці ракі у паўнаводдзе і памяньшэння пагрозы ледзяных затораў у зоне Чэрнобыльскай АЭС. У выніку на Прыпяці у межах тэрыторыі Беларусі адбылось паніжэнне узроўня вады, што прывяло да пагаршэння умоў судаходства у межанны перыяд.
Найбольш значны уплыў на рэчышчавы працэс уплываюць выпрамленні рачных лукавін з мэтай паляпшэння судаходства на рэках. У найбольшай ступені такому уздзеянню падлягае рака Прыпяць, дзе было выпрамлена звыш двадцаці лукавін. Даволі часта выпрамленне рэк праводзіцца пры абароне населеных пунктаў ад падмыва і затаплення, пры будаўніцтве мастоў (в. Пагост на р. Прыпяць, в. Дубна на р. Нёман, участак ракі Сож у Веткаўскім раёне).
Значныя змяненні у звілістасці рэк адбываюцца пры правядзенні меліярацый. Гэта датычыцца у першую чаргу тых рэк, якія з’явіліся вадапрыемнікамі вады з меліяратыўных сістэм. На сённяшні дзень такія работы верагодны на асобных адрэзках рэк толькі пры рэканструкцыі меліяратыўных сістэм.
Сучасныя даследаванні сведчаць аб неабходнасці правядзення работ па стабілізацыі і аднаўленню рэчышчавых працэсаў. Яны павінны праводзіцца у некалькі этапаў: ацэнка ступені уздзеяння чалавека на рэчышчавый працэс, прагноз яго змянення, вызначэнне абмежаванняў пры правядзенні запланаваных мерапрыемстваў і правядзенне аднаўляючых (каменсіруючых) мерапрыемстваў, распрацоўка правіл правядзення работ і экалагічнай стабілізацыі пры інжынерна-гаспадарчай дзейнасці.