Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрография РБ / ПОСОБИЕ / Гидрогр-резерв.doc
Скачиваний:
42
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
6.59 Mб
Скачать

6.5. Сляпянская водная сістэма.

Сляпянская водная сістэма, сістэма , даўжынёй каля 25 км, сістэма штучных канадаў і вадасховішчаў прызначана для добраупарадкавання усходняй часткі горада Мінска, была пабудавана у 1977-1988 гг.. Сістэма уключае вадасховішча “Дразды”, шэраг вадаводаў, Цнянскае вадасховішча, закрыты калектар на вадападзеле Свіслачы і Сляпянкі, вадаём у мікрараёне “Зялёны Луг”, сістэму каналаў па даліне рэчкі Слепні і Чыжоўскае вадасховішча і апаясывае плошчу горада каля 90 км2. Перапад вышыняў Сляпянскай воднай сістэмы складае 25 метраў.

Другую водну паўакружнасць у горадзе Мінску павінна стварыць лошыцкая водная сістэма, якая знаходзіцца у стадыі будаўніцтва. У Лошыцкую водную сістэму увойдуць дзейнічуючый вадавод, вадасховішча “Курасоўшчына” і сажалкі ніжнім цячэнні р.Лошыца. Расход вады пасля будаўніцтва Лошыцкай воднай сістэмы павінен скласці 1,5 м3/c. Велічіня падзення сістэмы перавышае 50 м. Гэта дазволіць ажыццявіць вадазабор вады з сістэмы некаторымі прамысловымі прадпрыемствамі.

6.6. Мікашэвічскі канал.

У 1974-1978 гг. на Палессі у басейны ракі Прыпяць быў пабудаваны судаходны Мікашэвіцкі канал, які злучыў галоўную яго водную артэрыю з пабудаваным новым портам “Мікашэвічі”. Канал знаходзіцца у шасці кіламетрах на захад ад пас. Мікашэвічы. Даўжыня канала складае усяго 7 кіламетраў. У 19791980 гг. канал быў паглыблены, прычал перабудаваны. Канал прызначаны для вывазу прадукцыі вытворчага аб’яднання “Граніт” па Беларусі і за яе межы.

6.7. Меліяратыўныя каналы.

Упершыню асушэнне балот праводзілася на Палессі у 1873 – 1898 гг. спецыяльна створанай Заходняй экспедыцыяй на чале з рускім геадэзістам ураджэнцая Беларусі І. І. Жылінскім. У выніку гэтых работ упершыню былі пракапаны сотні вёрст вадаадвадных каналаў.

За гады правядзення меліаратыўных работ на Палессі на усім працягу было каналізавана больш, чым 500 рэк. Рэгуляванне сцёку разам з каналізацыяй асобных участкаў было зроблена больш, чым на 1500 рэках. Пры каналізаванні рэк іх рэчышчы паглыблялісь, праводзілася выпраўленне меандраў (лукавін). Як правіла, пры каналізаванні рэчышчаў ліквідуюцца плесы і перакаты, мяняецца ухіл рэчышча і, адпаведна, павялічваецца хуткасць плыні, рэкі становяцца мелкаводнымі, асабліва у межань, паскараецца сцёк з вадазбораў увогуле. Такія змены у марфалогіі рачного рэчышча прыводзіць до збяднення фауны і флоры, рэкі губляюць сваю маляўнічасць. У сувязі з адмоўнымі вынікамі меліяратыўных работ з канца 70-х гг. ХХ стагоддзя каналізацыя малых рэк Беларусі абмяжоўваецца.

У сувязі з меліярацыяй і рэалізацыяй праектаў па рацыянальнаму выкарыстанню водных і зямельных рэсурсаў толькі на Палессі даўжыня рэчышчавай сеткі павялічылася амаль у 1,7 разы. На долю каналаў і пераутвораных вадатокаў прыходзіцца амаль яе палова. Гушчыня рачной сеткі павялічылася з мінімальнай лічбы для Беларусі (0,33 км/км2 ) да 0,53 км/км2. Агульная даўжыня штучнай гідраграфічнай сеткі Беларускага Палесся склала каля 60 тыс. км.

Басейн р. Заходняя Дзвина

Басейн р. Дняпро

Басейн р. Прыпяць

Басейн р. Нёман

Басейн р.Заходні Буг

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ