![](/user_photo/_userpic.png)
- •Беларускі дзяржаўны універсітэт
- •9.Сажалкі
- •10. Кар’ерныя вадаёмы
- •Прадмова
- •П.С. Лопух
- •1. Гідраграфія як частка гідралогіі сушы
- •2. Водныя рэсурсы Беларусі і спецыфіка іх выкарыстання
- •2.1. Паняцці аб водных рэсурсах.
- •2.2. Агульная характэрыстыка водных рэсурсаў Беларусі
- •Размеркаванне водных рэсурсаў некаторых краін
- •Колькасць рэк Беларусі і іх даўжыня
- •Аб’ёмы вады і плошча воднай паверхні вадатокаў і вадаёмаў Беларусі
- •Перыяды аднаўлення вады на Зямлі
- •2.3. Размеркаванне сцёку па порам года
- •2.4 Размеркаванне сцёку па тэрыторыі Беларусі
- •Працягласць стаяння вады на пойме некаторых рэк и азёр Беларусі (па б.У. Фашчэўскаму, 1996)
- •3. Гісторыя фарміравання і сучасныя тэндэнцыі
- •3.1. Сувязь сучаснай гідраграфіі з тэктонікай
- •3.2 Развіццё гідраграфічнай сеткі у галацэне
- •3.3 Роля сучасных геамарфалагічных і рэчышчавых працэсаў, інжынерна-гаспадарчай дзейнасці у фарміраванні сучаснай гідраграфічнай сеткі
- •3.3.1. Роль сучасных геамарфалагічных працэссаў у фарміраванні гідраграфічнай сеткі
- •3.3.2. Сучасныя рэчышчавяыя працэссы і іх уплыў на фарміраванне рэчышчавай сеткі
- •3.3.3 Змяненне рэчышчавых працэсаў і пераутварэнне рэчышчаў у выніку інжынерна-гаспадарчай дзейнасці
- •4. Гідралагічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі
- •4.1 Прынцыпы гідралагічнага раянвання.
- •4.2 Характарыстыка гідралагічных раёнаў
- •Гушчыня рачной сеткі 0,40 км/км2. Рэчышчы устойлівыя, слаба звілістыя. Ухілы малых рэк 0,8 – 1,5 о/оо, сярэдніх — 0,3 – 0,5 о/оо.
- •5. Азёры і азёрна-рачныя сістэмы
- •Количество озёр Беларуси и объем водной массы по градациям площадей (о.Ф. Якушко, б.П. Власов и др., 1995).
- •Распределение озер и озёрность по областям Беларуси (б.В. Курзо, с.В. Богданов, 1989)
- •6. Каналы
- •6.1. Дняпроўска-Бугскі водны шлях.
- •6.2. Беразінская водная сістэма.
- •6.3. Аўгустоўская водная сістэма.
- •6.4. Вілейска-Мінская водная сістэма.
- •6.5. Сляпянская водная сістэма.
- •6.6. Мікашэвічскі канал.
- •6.7. Меліяратыўныя каналы.
- •7. Асноўныя элементы і характырыстыка рачной сеткі Беларусі
- •7.1 Асноўныя элементы рачной сеткі
- •7.2. Гідраграфічныя характарыстыкі рачнога басейна
- •7.3. Агульная характарыстыка гідраграфічнай сеткі Беларусі
- •8. Вадасховішчы
- •8.1. Агульная характарыстыка.
- •8.2. Размеркаванне вадасховішчаў па басейнам рэк
- •8.3. Гідрамарфалагічныя асаблівасці вадасховішчаў.
- •8.4. Воднагаспадарчы баланс вадасховішчаў.
- •8.5. Зарстанне вадасховішчаў
- •9. Сажалкі
- •9.1 Тыпы сажалак і іх размеркаванне па тэрыторыі Беларусі
- •9.2. Марфаметрычныя асаблівасці сажалак
- •9.3. Гідралагічныя асаблівасці сажалак.
- •9.4. Гідрахімія
- •9.5. Фільтрацыя вады з сажалак
- •9.6. Асаблівасці зарастання сажалак.
- •9.7. Донныя адклады і заіленне сажалак
- •9.8. Прызначэнне і асаблівасці выкарыстання сажалак
- •9.9. Вадагаспадарчае раянаванне Беларусі па выкарыстанню мясцовага сцеку.
- •10. Кар’ерныя вадаемы
- •10.2. Паходжанне кар’ерных вадаемаў
- •10.3. Хімічны састаў вод і ложа кар'ераў як аснова для ўтварэння вадаемаў
- •10.4. Рэкультывацыя кар'ераў
- •9.5. Марфалагічныя і марфаметрычныя асаблівасці кар'ерных вадаемаў
- •9.6. Гідралагічныя асаблівасці
- •10.7. Донныя адклады
- •10.8. Зарастанне кар’ерных вадаемаў
- •Літаратура
- •Колькасць каналаў і іх даўжыня па асноўным рачным басейнам Беларусі (на 2000 г.)
- •Пералік пастоў на рэках, каналах, азёрах і вадасховішчах Беларусі (па стану на 01.01.2003)
3.3 Роля сучасных геамарфалагічных і рэчышчавых працэсаў, інжынерна-гаспадарчай дзейнасці у фарміраванні сучаснай гідраграфічнай сеткі
3.3.1. Роль сучасных геамарфалагічных працэссаў у фарміраванні гідраграфічнай сеткі
Сучасная гідраграфічная сетка змяняецца пад уплывам уздзеяння гаспадарчай дзейнасці чалавека: будуюцца новыя рукатворныя вадаёмы, каналы, асушаюцца пераувільгатнённыя землі, выкарыстоўваюцца падземныя воды. разам з гэтым мяняецца і характар рэчышчавых працэсаў, а у выніку змяняецца гушчыня рачной сеткі, канфігурацыя вадазбораў, рачной сеткі. Мы не разглядаем марфалагічныя асаблівасці рэчышчаў (форма, памеры рэчышчаў, наяўнасць меандр, змяненне месцазнаходжання рэчышчаў і г.д.). У гэтым раздзеле мы разглядаем рэчышчавыя працэссы як фактар фарміравання рэчышчавай сеткі.
Для вывучэння гэтых працэсаў выкарыстоўваюцца рознамасштабныя матэрыялы, аэрафотаздымкі, касмічныя здымкі, тапаграфічныя карты розных год выдання, якія зафіксавалі гідраграфічную сетку тых часоў.
У выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека павышаецца ці паніжаецца базіс эрозіі рэк. Пагэтаму на асобных адрэзках яны уразаюцца у рачную даліну і утвараюць старыцы (незавершанае меандрыраванне). Пры будаўніцтве вадасховішчаў назіраецца адваротны працэсс: утвараецца крывая падпора і актывізіруюцца працэссы меандрыравання. Найбольш важанае значэнне мае працэс утварэння яроў пры дзейнасці часовых вадатокаў, паверхневай і лінейнай эрозіі, якія прыводзяць да утварэння новых элементаў рачной сеткі і павялічэння яе гушчыні.
Таблица
Колькасць рэк і ручаёў, якія адрэгуляваны на усёй даўжыні і іх даўжыня на па асноўным рачным басейнам Беларусі
3.3.2. Сучасныя рэчышчавяыя працэссы і іх уплыў на фарміраванне рэчышчавай сеткі
Для тэрыторыі Беларусі характэрна развіццё практычна усіх тыпаў рэчышчавых працэсаў. Гэта звязана з раўніннасцю тэрыторыі (плоска-раўнінны, ці палога хвалісты рэльеф), а таксама пародамі, якія складаюць вадазборы (флювіагляцыальныя пяскі, сепясі, лёссы), сярод усіх працэсаў найбольш сутракаюцца і атрымаў развіццё працэсс меандрыравання. Каля 90 % рэк Беларусі маюць меандры. Працэс меандрыравання ахоплівае рачную сетку басейна рэк Нёмана, Віліі, Бярэзіны, Сажа, Прыпяці. Толькі на Р.Нёман ніжэй г. Масты , а на Віліі ніжэй упадзення р. Нарач і Прыпяці у г. Мазыр адзначаюцца участкі, дзе не назіраюцца меандры.
Свабоднае меандрыраванне развіваецца па класічнай схеме, па адпаведным цыклам планавых дэфармацый, якія прыводзяць да павялічэння крывізны рэчышча. Крывізна рэчышчаў мяняецца ад слаба звілістых участкаў да фарміравання добра вызначаных лукавін. Цыкл развіцця меандраў завяршаецца прарывам вузкага перашыйка лукавін у выніку непасрэднага збліжэння размываемых берагоў дзвюх сседніх лукавін. Хуткасць размыва (перамяшчэння), бровак увагнутых берагоў лукавін вагаецца некалькі метраў да 10-18 метраў у год на рацэ Прыпяць. Пасля гэтага цыкл фарміравання лукавін меандраў паўтараецца. Такое меандрыраванне назіраецца у шырокіх рачных далінах. Даліны такіх рэк характэрызуюцца добра развітой поймай са складаным грывістым рэльефам і вялікай колькасцю старычных азёр — астаткаў лукавін старога рэчышча. такі тып меандрыравання назіраецца амальна 70 % даўжыні рачной сеткі. Такі тып меандрыравання асабліва характэрны для Бярэзіны, Свіслачы, Друці, Сажа, Беседзі, Іпуці, Прыпяці, Пцічы. На гэтых рэках свабоднае меандрыраванне назіраецца амаль ад вытоку да вусця. на больш буйных рэках сустракаюцца і другія тыпы рэчышчавых працэсаў. Але адрэзкі са свабодным меандрыраваннем маюць значную працягласць (на Дняпры — 300 км, Нёмане — 240 км, Заходняй Дзвіне каля 100 км). На такіх рэках як Дняпро, Ствіга, Стырь, Ясельда сустракаюцца адрэзкі, дзе адбываецца раздзяленне галоўнага рэчышча на самастойныя рукавы (фуркацыйныя участкі), якія таксама меандрыруюць.
Незавершанае меандрыраванне адрозніваецца ад свабоднага тым, што прыродны цыкл фарміравання лукавін перарываецца задоўга да поўнага іх завяршэння. Сфарміраваныя пратокі маюць большы нахіл, чым асноўнае рэчышча. Яны паступова паглыбляюцца і самі становяцца самастойнымі і галоўнымі. У той жа час старое рэчышча паступова мялее, аддзяляецца ад новага. Працэс працягваецца некалькі гадоў, а часам і дзесяцігоддзі. У выніку на рацэ утвараецца мноства рукавоў у выглядзе паўмесяца з вялікай колькасцю астравоў. Незавершанае меандрыраванне сустракаецца на вялікіх і малых рэках (Дняпро, Бярэзіна, Сож, Прыпяць, Нёман).
Для тэрыторыі Палесся характэрна пойменная шматрукаўнасць, якая не звязана як правіла з рэчышчавым працэсам у галоўным рэчышчы. Дадатковыя рэчышчы (рукавы) утвараюцца шляхам прарыву паверхні поймы. Шматрукаўнасць утвараецца у шырокай добра развітай пойме. Пры гэтым на рукавах сустракаюцца самыя розны тыпы рэчышчавага працэсу (свабоднае, незавершанае, абмежаванае меандрыраванне, асярадковы тып). Добра выражаная пойменная шматрукаўнасць сустракаецца усяго на 22 рэках. Агульная даўжыня такіх рэк складае усяго 2 % ад даўжыні рачной сеткі (235 км). Участкі рэк з такім тыпам рэчышчавага працэса распаўсюджаны у асноўным на поўдні рэспублікі, на Палессі, у найбольш паніжаных участках рачных далін (Дняпро, Сож, Беседзь, Ясельда, Піна, Бобрык, Цна, Лань, Морач і інш.).
Абмежаванае меандрыраванне адрозніваеццаспаўзагннем слаба выражаных лукавін уніз па цячэнню без змяненя іх формы і памераў. Іх свабоднаму перамяшчэнню па рачной даліне мерашкаджаюць схілы далін. такі тып рэчышчавага працэса характэрны для раёнаў з вузкімі рачнымі далінамі і слаба развітымі поймамі. Абмежаванае меандрыраванне распаўсюджана галоўным чынам на поўначы Беларусі, з характэрным халмістым рэльефам. Гэты тып рэчышчавага працэса адзначаецца на Заходняй Дзвіне і яго прытока (Лучоса, Усвейка, Улла), а таксама у вярхоўях Дняпра і на яго некаторых прытоках (Сож, Віхра). На малых і сярэдніх рэках у асобна паніжаных і забалочаных участках Палесся сустракаюцца рэкі, для якіх звілістасць па форме нагадвае схему абмежаванага меандрыравання. Аднак тут спаўзанне лукавін адсутнічае. Утварэнне такіх лукавін не звязана з вузкай рачной далінай , ці характарам фарміравання поймы. Тут рэчышчавы працэс працякае вельмі вяла, а гэта звязана з нізкай воднасцю ракі, малой колькасцю наносаў, нізкімі падтопленымі берагамі.
Абмежаванае меандрыраванне сустракаецца у вярхоўях шматлікіх прытокаў рэк Прыпяці, Бярэзіны, Сажа. Агульная даўжыня такіх участкаў складае 580 км, ці 5 % агульнай даўжыні рэчышчавай сеткі.
Немеандрыруючыя аднарукаўныя рэчышчы з побачнявым тыпам рэчышчавага працэса характэрызуюцца адсутнасцю планавых дэфармацый. Асноўныя перафарміраванні рэчышча выражаюцца у перабудове рэльефа ракі. У выніку такога працэса назіраецца намыў у адных і размыў рэчышча на другіх участках. Па дну рэчышча спаўзаюць грады розных памераў. У сувязі з гэтым у рэчышчы назіраюцца перыядычныя змянені глыбінь, якія вызваны рухам град па дну рэчышча. Разнавіднасцю такога працэса руху наносаў з’яўляецца побачневы тып рэчышчавага працэсу. У гэтым выпадку буйныя грады размяшчаюцца у шахматным парадку. берагавыя, найбольш узвышаныя участкі пры спадзе узроўня вады абсыхаюць і утвараюць побачні, якія звычайна замацоўваюцца раслінамі. Рух побачняў назіраецца толькі у паўнаводдзе.
Гэты тып рэчышчавага працэса не атрымаў шырокага развіцця на рэках Беларусі. Агульная даўжыня рэк з такім тыпам працэса складае каля 10 % ад іх агульнай даўжыні (1170 км). Ён назіраецца на Заходняй Дзвіне, Касплі, Обалі, Нёмане, Віліі, Ашмянкі, Дняпра, на участках, дзе рэкі перасякаюць найбольш узвышаныя халмістыя раёны Беларусі. На Прыпяці гэты рэчышчавы працэс назіраецца на адрэзку Мазырскага кража.