Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

13 займеннік

.doc
Скачиваний:
86
Добавлен:
20.03.2016
Размер:
75.26 Кб
Скачать

13.Раскрыць сутнасць паняцця займенніка як часціны мовы. Апісаць разрады займеннікаў паводле суадноснасці з іншымі часцінамі мовы, поводле значэння. Раскрыць асаблівасці правапісу займеннікаў.

Займеннік – часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, якасць і колькасць, не называючы іх. Яго значэнне канкрэтызуецца толькі ў кантэксце: Старыя людзі памятаюць яе маленькай, на іхніх вачах яна вырасла ў гонкае дрэва, вышэйшае за дуб. Мы не ведаем, хто такая яна, бо не ведаем пачатку тэксту, дзе гаворыцца пра сасну.

Займеннікі хто, што не маюць катэгрый роду і ліку; займеннік сябе не мае формы назоўнага склону; займеннікі я, мы, ты, вы не маюць родавых адрозненняў.

Паводле значэння, марфалагічных прымет і сінтаксічнай ролі частка займеннікаў суадносіцца з назоўнікамі (мы, яны, хто, што, нішто, нехта, што-небудзь і інш.), частка – з прыметнікамі (той, гэты, наш, ваш, які, такі, кожны і інш.), невялікая колькасць – з лічэбнікамі (столькі, гэтулькі і інш.).

Займеннік у сказе можа быць дзейнікам: Мы нашых дзён радкі жывыя кладзём на музыку вясны.(Хв.), азначэннем – нашых у прыведзеным сказе, дапаўненнем: Навука гарнула Сцёпку і давалася яму лёгка. (К-с), рэдка – выказнікам: Гэтая зямля – наша.

Разрады займеннікаў паводле іх лексічнага значэння прадстаўлены у табліцы:

асабовыя

я, ты, ён, яна, яно, мы, вы, яны

зваротны

сябе

прыналежныя

мой, твой, свой, наш, ваш, іх(іхні), яго, яе

указальныя

гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі

азначальныя

сам, самы, увесь (уся, усё), кожны, іншы, усякі

пытальныя

хто? што?які? каторы? чый? колькі?

адносныя

хто, што, які, каторы, чый, колькі

адмоўныя

ніхто, нішто, ніякі, нічый, ніколькі

неазначальныя (няпэўныя)

Некалькі, нешта, некаторы, нейкі, нечы (нейчы), некалькі, хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, чый-небудзь, абы-хто, абы-што, абы-чый, абы-які

Асабовыя займеннікі не замяняюць якога-небудзь іншага слова.

Займеннік я абазначае таго, хто гаворыць: Я чую, як у мудрай цішыні то ліпа раптам зарыпіць калыскаю, то скрыпкаю яліна зазвініць. (Бур.)

Заменнік ты абазначае таго, да каго звяртаюцца ў размове: І калі ты ў шчасці будзеш велічны і ўзляціш да Марсаў і да Вег, дык успомні ўсіх, што сёння мелі мазалі, як гонар, а не грэх. (М.К.)

Займеннікі ён, яна, яно абазначаюць тых (тое), пра каго (пра што) ідзе гутарка: Не той ён чалавек, каб лёгка ўсё пакінуць…(Ш.)

! Асабовыя займеннікі я, ты не маюць катэгорыі роду. Род выказніка залежыць ад полу асобы, якая імі абазначаецца: я сказаў, я сказала. Гэтыя займеннікі не маюць формы множнага ліку.

Займеннік 1-й асобы множнага ліку мы звычайна абазначае групу асоб, у якую ўваходзіць і той, хто гаворыць. Ён мае наступныя разнавіднасці значэння: мы – я з імі, мы – пэўная група асоб, мы – я з табою, мы – я з ім: Прыгадваю я, што мы ў лесе, не дома. (К.) Мы, дзеці, пацягнуліся след у след за бацькам і маці.(Сач.) Мы жылі з ёй у згодзе, былі амаль што сябрамі…(К.)

Займеннік вы ўжываецца пры звароце да групы асоб (дзвюх ці больш) або да аднаго чалавека (так званая форма ветлівасці): Што ж вы, суседзі, надумалі? (К.К.) “Як вы правялі лета?” – спытаў ён [у яе], каб што-небудзь спытаць. (І.Н.)

! Іншы раз асабовыя займеннікі я, ты, мы ўжываюцца з абагульненным значэннем: Колькі шчасця і радасці вы пабачыце там! І цябе не пкідае думка. Што гэта ўсё наша…(К-с) Як добра адчуваць, што ты ў’яўляешся пэўнай вартасцю для людзей (П.П)

Займеннік сябе паказвае, што дзеянне накіравана на таго, хто дзейнічае (значыць, абазначае адначасова і аб’ект, і суб’ект дзеяння): Мы лічылі сябе баявой групай, і на гэта былі ўсе падставы. (І.Н.) Гэты займеннік не мае формы назоўнага склону, яму не ўласцівы формы роду і ліку. Займеннік сябе можа адносіцца да ўсіх трох асоб як у адзіночным, так і ў множным ліку.

Прыналежныя займеннікі ўказваюць на прыналежнасць прадмета асобе ці іншаму прадмету: Наш дзесяты клас быў гераічны. (І.Н.) Свой план мы здзейснілі (І.Н.) Ён [М.Багдановіч] знайшоў у сабе сілы, каб пачуць голас і боль свайго народа, зразумець яго надзеі і мары. (Сач.)

! Прыналежныя займеннікі яго, яе, іх у сказе выконваюць ролю недапасаванага азначэння: яе кніга, у яе кнізе, з яе кнігай.

Указальныя займеннікі ўказваюць на прадметы ці іх якасці. Канкрэтная іх значэнне раскрываецца толькі ў кантэксце: “Вам трэба думаць не толькі пра гэтыя чартяжы”, - звяўляў ён. (І.Н.) Ад мовы той, што ў цемры мне свяціла, не адракаўся і не адракуся.(Гіл.)

Займеннік сам можа мець значэнні “самастойна”, “без чыёй-небудзь дапамогі”. “адзін”. Ён ужываецца пры назоўніках і асабовых займенніках (і нават калі яны адсутнічаюць у сказе), падкрэсліваючы, што менавіта пра гэтую асобу ці прадмет ідзе гаворка: Ён сам адчувае ў сабе крамяную сілу: можа лёгка ўскінуць на плячо і панесці поўны мяшок бульбы …(І.Н.)

Мае форму множнага ліку: Мы самі ствараем свой лёс (А.Зв.)

Займеннік самы ўжываецца пры іншых займенніках і пры назоўніках і ўказвае на мяжу ў часе або прасторы, на найбольшае праяўленне якасці, на найбольшую колькасць чаго-небудзь: Ад самага ранку касіў Паўлюк у пана на лузе. (К-с)

Пры дапамозе займенніка самы ўтвараецца найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаў: Цёпла, пахне…яблыкамі, разрэзанымі палавінкамі гарбузоў. Самы прыемны час, каб павандраваць па мястэчку… (І.Н.)

Займеннік ўвесь указвае на сукупнасць з’яў, а таксама па паўнату ахопу прадмета пэзным дзеяннем, станам. Ён мае значэнне “цэлы”, “цалкам”: Я не бачыў яе ўсю вайну, але ведаў, што яна дома. (І.Н.)

Займеннік усякі, кожны, іншы выдзяляюць адзінакавыя прадметы з шэрага падобных: Увесну да змяркання пчолы пад кожнай ліпаю гулі. (Грах.) Кожны сабака брэша, але не ўсякі кусаецца.(Прык.)

Пытальна-адносныя займеннікі выражаюць пытанне або звязваюць часткі складаназалежнага сказа: Хто, які чалавек ступіць першым на бераг далёкай планеты? (І.Н.) Пачуць водар хлеба ў зярнятах можа толькі той, хто вырас на зямлі. (Ш.)

Адмоўныя займеннікі ніхто, нішто, ніякі, нічый, ніколькі ўказваюць на поўную адсутнасць прадметаў, якасцей, прымет. Утвораны ад пытальна-адносных далучэннем прыстаўкі ні-: На Лізу спачатку ніхто не глядзеў. (І.Н.) Ён не карыстаўся ніякім алоўкам і паперай. (І.Н.)

Няпэўныя займеннікі ўтвораны ад пытальна-адносных пры дапамозе прыставак не-, абы-(нехта, нешта, нечы, нейкі, некаторы, абы-хто і інш.) або постфіксаў -небудзь, -сьці (-сь): хто-небудзь, чый-небудзь і інш. Указваюць на няпэўных асоб, няпэўныя прадметы, якасці, уласцівасці: Ён заўсёды вінавата ўсміхаўся і нешта гаварыў сам сабе. (І.Н.) Юнак далучыўся да нас па дарозе, на якойсьці маленькай станцыі. (Шашк.)

У адно слова заўсёды пішуцца займеннікі з постфіксамі –сьці (-сь): хтосьці (хтось), кагосьці (кагось), якісьці (якісь), якомусьці.

Праз злучок пішуцца няпэўныя займеннікі з постфіксам –небудзь і прыстаўкай абы-: хто-небудзь, з кім-небудзь¸абы-хто. Прыназоўнік пры неабходнасці ўжываецца пасля прыстаўкі абы: абы з кім, абы з чым.

У адмоўных займенніках, калі яны ўжываюцца без прыназоўніка, ні- з’яўляецца прыстаўкай: нікому, нікога. Калі пры займенніку ўжываецца прыназоўнік, ні становіцца часціцай і пішацца асобна: ні з кім, ні ў кога.

У спалучэннях слоў не хто іншы, як; не што іншае, як не ў склад займенніка не ўваходзіць і пішацца асобна. У спалучэннях ніхто іншы, нішто іншае ні з’яўляецца прыстаўкай і пішацца разам з займеннікам.

!Размежаваць гэтыя спалучэнні лёгка: злучэнні ніхто іншы, нішто іншае ўжываюцца ў сказах, дзе ёсць яшчэ адно адмоўе: ніхто іншы не мог гэтага зрабіць.

Пераход слоў іншых часцін мовы ў разрад займеннікаў можа адбыцца ў выпадку, калі іншыя часціны мовы ў пэўных сінтаксічных умовах страчваюць сваё лексічнае значэнне і набываюць агульнае значэнне ўказання на прадмет, прымету ці колькасць, што ўласціва займеннікам.

Найбольш часта ў ролі займенніка выступае лічэбнік адзін са значэннем “нейкі”: У адным з мінскіх паркаў узвышаецца бронзавы хлопец з вялікай гранатай ва ўзнятай руцэ. (Б.) Жыла-была адна свіння, паслушная сваёй прыродзе…(К.К.)

Прыметнік цэлы можа ўжывацца са значэннем “увесь”: Цэлы дзень ішоў снег.

Лічэбнік другі часта ўжываецца ў ролі азначальнага займенніка іншы: Мінуліся ліхія дні, другія зоры прад вачыма…(Куп.)

Ужыванне займеннікаў у ролі іншых часцін мовы магчымы, калі займеннікі страчваюць сваё значэнне агульнасці і набываюць значэнне іншай часціны мовы, што ўплыве на іх ролю ў сказе: Нашы перамаглі. За сталом сядзелі толькі свае.

Займеннікі лёгка субстантывуюцца (становяцца назоўнікамі), а таксама могуць пераходзіць у разрад часціц.

Пераходзяць у назоўнікі наступныя займеннікі:

  • азначальныя (усё, усе, усякі, кожны, іншы, сам), ужытыя без назоўніка: Адзін за ўсіх, усе – за аднаго. (Прым.) Кожны адказвае сам за сябе;

  • прыналежныя займеннікі мой, твой, свой, наш, ваш: Яна пазнала сваіх і шчыра ўзрадавалася. (Шам.). Займеннікі мой, мая маюць значэнне “муж”, “жонка”: Зараз павінен мой вярнуцца …(К.К.);

  • указальныя займеннікі той, гэты, калі не паяняюць назоўнікаў: І гэта больш за ўсё непакоіла Міхася. (Луж.)

у ролі часціц ужываюцца:

  • зваротны займеннік сябе у форме сабе як узмацняльная часціца: Мужчына смяецца, а Паўлюк сабе толькі маўчыць…(Б.);

  • указальны займеннік гэта: А мы толькі гэта разгаварыліся.(С); займеннік усё: Снег усё ішоў і ішоў;

  • займеннікі штосьці (штось): Мне штось не спалася.

Парадак разбору

  1. Часціна мовы.

  2. Пачатковая форма.

  3. Разрад паводле значэння.

  4. Марфалагічныя прыметы: асоба (для асабовых), род (калі ёсць), лік (калі ёсць), склон.

  5. Да якога назоўніка дапасуецца (калі ёсць дапасаванне).

  6. Сінтаксічная роля.

Узор

Перад табою праходзіць даўнейшчына. (Скр.)

(Перад) табою – займеннік, пачатковая форма - ты, асабовы, 2-й асобы адзіночнага ліку, ужыты ў форме тв.склону; у сказе – дапаўненне.

7. Формы ўскосных склонаў гэтых займеннікаў адрозніваюцца націскам, а ў сувязі з гэтым – і галосным.

Н.

сам само

сама

самі

Р.

самога

самой(-ое)

саміх

Д.

самому

самой

самім

В.

самога, сам само

саму

як Н. або Р.

Т.

самім

самой (-ою)

самімі

М.

(у)самім

(у) самой

(у) саміх

Н.

самы самае

самая

самыя

Р.

самага

самай

самых

Д.

самаму

самай

самым

В.

самага, самы самае

самую

як Н. або Р.

Т.

самым

самай (-аю)

самымі

М.

(у)самым

(у) самай

(у) самых

  1. Пераход слоў з іншых часцін мовы ў разрад займеннікаў

  1. Найбольш часта ў ролі займенніка выступае лючэбнік адзін са значэннем «нейкі»: Жыла-была адна свіння, паслушная сваёй прыродзе…(К.К.)

  2. Прыметнік цэлы можа ўжывацца са значэннем «увесь»: Цэлы дзень ішоў снег.

  3. Лічэбнік другі часта ўжываецца ў ролі азначальнага займенніка іншы: Мінуліся ліхія дні, другія зоры прад вачыма … Куп.)

  1. Ужыванне займеннікаў у ролі іншых часцін мовы

  1. Пераходзяць у назоўнікі наступныя займеннікі: а) азначальныя (усё, усе, усякі, кожны, іншы, сам), ужытыя без назоўніка: Адзін за ўсіх, усе – за аднаго. (прым.) Кожны адказвае сам за сябе;

б) прыналежныя займеннікі мой, твой, свой, наш, ваш: Яна пазнала сваіх і

шчыра ўзрадавалася. (Шам.) Займеннікі мой, мая маюць значэнне «муж»,

«жонка»: Зараз павінен мой вярнуцца… (К.К.);

в) указальныя займеннікі той, гэты, калі не паясняюць назоўнікаў: І гэта больш

за ўсё непакоіла Міхася. (Луж.)

  1. У ролі часціц ужываюцца:

а) зваротны займеннік сябе ў форме сабе як узмацняльная часціна: Мужчына

смяецца, а Паўлюк сабе толькі маўчыць…(Б.);

б) указальны займеннік гэта: А мы толькі гэта разгаварыліся. (С.);

в) займеннік усё: Снег усё ішоў і ішоў;

г) займеннікі штосьці (штось): Мне штось не спалася.

  1. Марфалагічны разбор займенніка

  1. Часціна мовы

  2. Пачатковая форма

  3. Лексічна-граматычны разрад (па суадносінах з іншымі часцінамі мовы)

  4. Лексіка-семантычны разрад (асабовы, зваротны, прыналежны, указальны, азначальны, пытальны, адносны, адмоўны, няпэўны)

  5. Марфалагічныя прыметы

а) для займеннікаў-назоўнікаў – склон, для асабовых + лік, асоба

б) для займеннікаў-прыметнікаў – род, лік, склон

  1. Да якога назоўніка дапасуецца (калі займеннік – прыметнік)

  2. Сінтаксічная функцыя