
- •54.Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве.
- •54. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве
- •30.Абвяшчэнне бнр.
- •1.Насельництва на тэр. Б у эпоху кам,бронз и жалез вякоу.
- •3.Сацыяльна-эканамічнае развіццё…IX-xiiIcтст.
- •5. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго саманазвы
- •6. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •4.Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у IX — XIII стст.
- •10.Знешняя палітыка вкл
- •9.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вялікага княства літоўскага
- •8.Дзяржаўны лад і органы кіравання ў вкл
- •11. Культура Беларусі XIV – XVI стст. Царква і рэлігія
- •40.Нац-культурн становишча зах бел у складзе польшчы 1921-1939
- •50.Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаванні
- •53Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця
- •29.Кастр рэвалюц 1917 у б.
- •19.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст. Крызіс феадальна-прыгонніцкага ладу
- •15.Паглыбленне палiтычнага крызiсу. Падзелы рп.
- •16. Тэндэнцыи и дасягненне у развицци культуры б. У 17-18cт. У культурным развіцці Беларусі у 17-18 ст.Ст. Выразна выдзяляюцца два перыяды:
- •23.Народная гаспадарка Беларусі ў парэформенны перыяд (60-90 гг. XIX ст.)
6. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
У канцы XII пачатку XIII ст. заходнім і паўночназаходнім землям Русі пачала пагражаць сур'ёзная небяспека. У Прыбалтыцы з'явіліся першыя каталіцкія місіянеры, услед за якімі пачалі прыбываць атрады крыжакоў. У вусці Заходняй Дзвіны ў 1201 г. яны заснавалі крэпасць Рыгу, якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў землях балтаў. Неўзабаве датчане напалі на эстонскае ўзбярэжжа, разбурылі старажытную крэпасць Калывань (Талін) і заснавалі сваю Рэвель (1209).
Якім чынам нямецкія рыцары апынуліся ў Прыбалтыцы, каля рускіх межаў?
3 канца XI ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі • іншых еўрапейскіх краін імкнуліся захапіць багатае ўзбярэж
Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых паходаў. Яна аб'явіла іх мэтай вызваленне ад мусульман Палесціны і "гроба Гасподня". У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаскарыцарскія арганізацыі духоўнарыцарскія ордэны. Уступаючы ў ордэн, рыцар заставаўся воінам, але даваў зарок манаства: не мог мець сям'і. 3 гэтага часу ён пакорліва слухаў кіраўніка ордэна гросмайстра, ці вялікага магістра.
Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім ордэн шпітальераўянітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які дапамагаў хворым пілігрымам вандроўнікам). У канцы XII ст. стварыўся трэці ордэн Тэўтонскі, які пазней перамясціўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн, жадаючы перавярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі ордэн мечаносцаў. Новыя рыцары насілі белы плашч з чырвоным мячом і крыжам, замест якога пазней пачалі нашываць зорку. У сувязі з цяжкім паражэннем у вайне з арабамі нямецкія князі ў канцы XII ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх абяцала ім новыя землі і прыбыткі.
Прыбалтыка, праз якую праходзіў важны для Русі гандлёвы шлях па Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора, ужо даўно знаходзілася ў сферы інтарэсаў Полацкага княства. Полацкія князі кантралявалі водны шлях, а мясцовыя плямёны ліваў прызнавалі васальную залежнасць ад Полацка і плацілі яму даніну.
Пабудаваўшы ў вусці Заходняй Дзвіны крэпасць Рыгу, рыцары ўстанавілі кантроль над гандлёвым шляхам і паставілі ў залежнасць ад сябе рускіх купцоў. Працягваючы агрэсію, ордэн мечаносцаў наблізіў свае ўладанні да Кукенойса, аднаго з падначаленых Полацку рускіх гарадоўкнястваў, і паспрабаваў перахапіць у полацкага князя права на збіранне даніны з ліваў. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра асадзілі дзве нямецкія крэпасці Ікскюль і Гольм. Немцы адкупіліся грашыма. Аднак ордэн працягваў палітыку захопаў. Летам 1206 г. Уладзімір спусціўся на караблях па Дзвіне з вялікім войскам, і 11 дзён працягвалася асада Гольма. Але крэпасць устаяла.
Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі. Пасля адной з іх ён паслаў полацкаму князю Уладзіміру багатыя падарункі: "лепшых тэўтонскіх коней, панцыры, балісты". У 1207 г. Вячка разам з літоўскімі атрадамі асадзіў Рыгу, але, не атрымаўшы дапамогі ад полацкага князя, вярнуўся назад, спаліў свой горад і адышоў на Русь. Не змог вытрымаць націску крыжакоў і другі рускі горадкняства на Дзвіне Герцыке. Яго князь вымушаны быў прызнаць сябе васалам рыжскага епіскапа.
Землі рускіх гарадоўкнястваў Кукенойса і Герцыке былі далучаны да ордэна. Неўзабаве ордэн і полацкі князь Уладзімір заключылі "вечны" мір. Полацк адмовіўся ад збірання даніны з ліваў. Дзвіна аб'яўлялася свабоднай для праезду купцоў. Аднак варожасць захавалася. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, але раптоўная смерць князя перашкодзіла яго ажыццяўленню.
Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгародскай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, які быў замацаваны шлюбам Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. У гэтай бітве вызначыўся полацкі воін Якуб. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на ледзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе.
Паспяховай барацьбе супраць ордэна перашкаджалі феадальныя міжусобіцы. Так, кукенойскі князь Вячка не ладзіў з полацкім князем Уладзімірам. Герцыкскі князь Усевалад не толькі ваяваў супраць немцаў, але і ў саюзе з Літвой "разбураў землі рускіх хрысціян". Захоўвалі нейтралітэт князі ТураваПінскай зямлі. Нават перад тварам грознай небяспекі не спынялі барацьбы паміж сабой полацкія князі. Іх выступленні супраць ордэна насілі разрознены і няўзгоднены характар. Да таго ж на Полацкую зямлю ўсё часцей пачалі рабіць спусташальныя набегі літоўцы, якія карысталіся аслабленнем княстваў Заходняй Русі. Аднак, нягледзячы на гэта, Полацк змог спыніць наступленне рыцараў у глыбіню Русі і сыграў ролю перашкоды на шляху распаўсюджання нямецкай агрэсіі.
У 30 40я гг. XIII ст. Русь перажыла самыя трагічныя паДзеі ў сваёй гісторыі. Полчышчы татараманголаў абрынуліся на яе землі. У 1223 г. на р. Калцы (цяпер Кальчык, прыток Р Кальміус у Данецкай вобласці) сышліся на першую бітву татараманголы і аб'яднаныя сілы рускіх і полаўцаў. Мужна зматаліся воіны Галіцкага, Валынскага і іншых княстваў. Аднак полаўцы нечакана кінуліся ўцякаць і змялі рускія палкі. Мангольскія войскі перайшлі ў наступленне і разбілі рускіх. На Калцы Русь пацярпела паражэнне па прычыне сваёй раздроб
ленасці. Але і ворагі, не маючы сіл, пабаяліся ісці на Кіеў і пайшлі на Усход.
Трынаццаць гадоў спатрэбілася захопнікам для падрыхтоўкі іх нашэсця на Еўропу. 3 1236 па 1240 г. татараманголы з мячом і агнём прайшлі праз землі ПаўночнаУсходняй Русі, разбурылі Разань, Маскву, Уладзімір, Суздаль і іншыя гарады. Яны рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі. Гераічна абараняўся Смаленск, які прымусіў заваёўнікаў павярнуць на поўдзень. Татараманголы, як саранча, прайшлі праз землі Паўднёвай Русі, захапілі і фактычна знішчылі Кіеў "маці гарадоў рускіх", валынскія і галіцкія гарады. Сотні тысяч людзей былі забіты альбо ўзяты ў палон. 1240 год год узяцця Кіева лічыцца пачаткам татарамангольскага ярма на Русі, якое доўжылася 240 гадоў.
Расколатая на княствы і ўдзелы, якія часта ваявалі паміж сабой, Русь не змагла аб'яднаць сілы і даць арганізаваны адпор чужынцам. Калі б аб'ядналіся дружыны ўсіх рускіх князёў, то сабралася б больш за 100 тыс. воінаў. Такое войска напэўна разбіла б ворага. Але, як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі баявыя харугвы рускіх князёў. Амаль бесперапынна ваявалі між сабой князі валынскія і чарнігаўскія, суздальскія і смаленскія, полацкія і мінскія; не сціхалі заўзятыя сваркі князёў з баярамі Вялікага Ноўгарада і Пскова.
Разам з тым цаной велізарных страт рускі народ абяскровіў сілы татараманголаў і пазбавіў іх магчымасці ажыццявіць свае планы заваявання Заходняй Еўропы. Пасля некалькіх бітваў у Польшчы, Чэхіі і Венгрыі яны вярнуліся на Русь і ў нізоўях Волгі заснавалі сваю дзяржаву Залатую Арду.
Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татараманголаў на захад. Яны не абкладаліся данінай і не ведалі ардынскіх нукераў (дружыннікі мангольскай феадальнай знаці ў XII XIII стст.) і баскакаў (прадстаўнікі мангольскага хана ў заваяваных землях Русі ў XIII XIV стст., якія ажыццяўлялі кантроль за мясцовымі ўладамі). Праўда, летапісы адзначаюць разбурэнне войскамі Батыя Брэста ў 1240 г., паведамляюць, што некаторыя гарады Паўднёвай Беларусі былі абкладзены данінай. Маюцца звесткі аб бітвах з татараманголамі ў нізіне р. Прыпяць, пад Мазыром. Татарамангольскія набегі на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гг.