Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria_shpora.docx
Скачиваний:
36
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
286.98 Кб
Скачать

29.Кастр рэвалюц 1917 у б.

Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні. . Утварэнне БНР і дзейнасць яе Рады. 24 – 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты. 25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала вядома ў Мінску. Улада ў горадзе перайшла ў рукі Савета. 1 лістапада 1917 г. у Мінск прыбылі атрады рэвалюцыйных. Іх прыбыццё змяніла суадносіны сіл на карысць бальшавікоў. 2 лістапада прайшоў пашыраны сход Мінскага Савета з удзелам вайсковых і фабрычна-заводскіх камітэтаў. Сход прыняў рэзалюцыю аб устанаўленні савецкай улады ў Мінску. Такім чынам, барацьба з контррэвалюцыяй у Мінску завяршылася перамогай рэвалюцыйных сіл. Значна пазней перамагла савецкая ўлада ў Магілёве На працягу кастрычніка – лістапада 1917 г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй свабоднай ад ворагаў тэрыторыі Беларусі. Разам з утварэннем на Беларусі новых савецкіх органаў улады былі ліквідаваны органы, створаныя Часовым урадам. Першым крокам на шляху зацвярджэння савецкай улады было ўвядзенне рабочага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем. Напрыканцы 1917 г. на Беларусі былі сфарміраваны мясцовыя органы рабочага кантролю. Пачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя ўсёй зямлі. У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццёўлены меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дня. Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі ВБР выступіла за ўтварэнне самастойнай беларускай дзяржавы. Беларускі абласны камітэт (БАК), утвораны на Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў, Белнацкам пры СНК РСФСР выказаліся за аўтаномію Беларусі ў складзе РСФСР, Аблвыканкамзах лічыў Беларусь часткай РСФСР. Вялікая Беларуская Рада па дамоўленнасці з БАКам 15-17 снежня 1917 г. склікала Усебеларускі з’езд (1872 дэлегатаў). З’езд прызнаў Савецкую ўладу ў Расіі, выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе РСФСР і вырашыў стварыць з складу дэпутатаў часовы, да склікання Устаноўчага сходу, орган улады – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Гэтым рашэннем Аблвыканкамзах адхіляўся ад улады і ў выніку апошні распусціў з’езд. 18 снежня на падпольным паседжанні члены Савета з’езда аб’явілі сябе пастаянна дзейнічаючым органам, выбралі выканкам.  Мірныя перагаворы паміж Германіяй і РСФСР, якія пачаліся 9 снежня 1917г., вяліся напружана. 18 лютага 1918г. германскія войскі пачалі наступленне і хутка наблізіліся да г.Мінска. Аблвыканкамзах і СНК Заходняй вобласці 20 лютага эвакуіраваліся з горада. Выканкам Савета 21 лютага выдаў 1-ю Статутную грамату, у якой абвясціў сябе часовай, да склікання Устаноўчага сходу, уладай. Быў створаны часовы выканаўчы орган улады - Народны Сакратарыят. 9 сакавіка на пашыраным паседжанні выканкам Савета прыняў 2-ю Статутную грамату, у якой абвяшчалася аб стварэнні Беларускай народнай рэспублікі у межах этнічнага рассялення беларусаў. Выканкам быў пераўтвораны ў Раду БНР. Абвяшчаліся палітычныя свабоды, 8-гадзінны працоўны дзень, скасоўвалася прыватная ўласнасць на зямлю. Гэтыя граматы былі выдадзены ў умовах германскай акупацыі. 25 сакавіка была выдадзена 3-я Статутная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР. Улічваючы яе нерэальнасць на акупіраванай тэрыторыі, а таксама лаяльнасць БНР да нямецкіх улад, з аднаго боку, і умовы Брэсцкага міру ад 3 сакавіка 1918 г, па якім тэрыторыя, на якую прэтэндавала БНР, лічылася належачай РСФСР або Польшчы, Германія юрыдычна не прызнала БНР, але дазволіла прадстаўніцтва з яе боку пры нямецкіх акупацыйных органах улады, пэўную самастойнасць у галіне культуры і адукацыі. За гады акупацыі былі адкрыты 160 беларускіх школ, педінстытут, Таварыства драмы і камедыі, утворана Бюро па напісанню падручнікаў, а для іх выдання - таварыства “Асвета”. БНР не прызналі таксама еўрапейскія дзяржавы, РСФСР. Тэлеграма , накіраваная Радай БНР 25 красавіка кайзеру Вільгельму ІІ з пажаданнем устанавіць апякунства Германіі над Беларуссю, выкліка крызіс у Радзе. Частка нацыянальных дзеячаў палічыла гэта супярэчаннем ІІІ Статутнай грамаце і вышла з Рады, адбыўся раскол БСГ. З дапамогай германскага камандавання быў сфарміраваны новы склад Народнага сакратарыята на чале з Р. Скірмунтам, які зноў абвясціў аб увядзенні прыватнай уласнасці на землю, выступіў з пратэстам супраць пачатку вываду у жніўні 1918 г. нямецкіх войск з Беларусі. Пасля перамогі рэвалюцыі ў Германіі і канчатковага вываду войск з Беларусі Рада БНР і сакратарыят таксама выехалі за мяжу. Абвяшчэнне БНР было спробай, а не фактычным утварэннем беларускай дзяржаўнасці, паколькі адсутнічалі рэальная сістэма ўлады, армія, межы, але яна мела значэнне ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

25.культура Мастацтва Беларусі ў першай палове 19 ст. На пачатку 19 ст. у мастацкім жыцці Беларусі дамінуе класіцызм (klasikus – узорны) – галоўны стыль у еўрапейскай культуры гэтага перыяду. Сутнасць класіцызму выявілася ў кананізацыі антычнай класікі, як дасканалага ўзору для наследавання, нарматыўнасці эстэтычных крытэрыяў, ідэалізацыі і абстрактнасці вобразнага абагульнення. К-м характарызаваўся універсальнасцю і адносным стылявым адзінствам. Архітэктура К-му заснавана на прынцыпах сіметрыі, геаметрызму, ураўнаважанасці аб’ёмаў, рэгулярнасці планіровачных рашэнняў, шырокага выкарыстання антычнай ордэрнай сістэмы, адноснай прастаце дэкаратыўных формаў. Класічны ордэрны порцік становіцца характэрнай часткай арх-х кампазіцый палацаў і сядзібаў, а таксама многіх культавых пабудоў. У 1-ай трэці 19 ст. К-м засвойвае рысы ампіру (імперскі стыль), які вызначаецца знешняй параднасцю і вытанчанай дэкаратыўнай пластыкай фасадаў. У архітэктуры Беларусі К-м выявіўся ў 1770-х гадах і развіваўся паралельна з познім барока. Сярод помнікаў пераходнага стылю можна назваць палацы ў Ружанах і Свяцку. У вялікай ступені станаўленне К-му было звязана з інтэнсіўным развіццём горадабудаўніцтва. Горад стаў разглядацца як цэласная рацыянальна спланаваная сістэма. Новыя прыёмы планіроўкі прадугледжвалі пераход да ансамблевай забудовы кварталаў, плошчаў і вуліц, арганічнага спалучэння гарадскіх забудоў і прыроднага ландшафту. Планам новых гарадоў надавался форма квадратаў, многавугольнікаў. Асаблівая роля адводзілася дзяржаўным адміністрацыйным і навучальным установам. Прыкладам такіх будынкаў у класічным стылі ў Гародні можа служыць дом віцэ-губернатара, губернская гімназія (суч. вул.Савецкая), жылыя дамы на суч. Замкавай вуліцы. У культавай мураванай архітэктуры найбольшае распаўсюджанне атрымалі 2 тыпы пабудоў: 1) з цэнтрычнай кампазіцыяй аб’ёмаў (купальныя храмы-ратонды і крыжова-купальныя) 2) з падоўжана-восевай кампазіцыяй і франтальным вырашэннем галоўнага фасада. Храмы набываюць больш свецкі характар, вокны і ўваходы ў іх вырашаюцца як і ў грамадскіх будынках таго часу. Да класічных храмаў-ратондаў належыць Іосіфаўскі касцёл у Лідзе (буд. у 1797-1825 гг.). Да класічных храмаў з падоўжана-восевай кампазіцыяй можна аднесці Петрапаўлаўскі касцёл у Ізабеліна (Ваўкавыскі павет, буд.1778 г.), Троіцкі касцёл у Росі (Ваўкавыскі павет, 1801 г.), Троіцкі касцёл у Індуры (Гарадзенскі павет, 1825 г.), касцёл Св.Тэрэзы ў Шчучыне (1829 г.), царква Раства Багародзіцы у Масалянах (Гарадзенскі павет, 1796 г.) Вельмі яскрава класічны стыль праявіўся ў палацава-сядзібнай архітэктуры Беларусі першай паловы 19 ст. Да найбольш цікавых помнікаў належаць наступныя сядзібы: Падароск (сяр. 19 ст.), Сноў (1827), Відзы-Лаўчынскія (пач.19 ст.), Лагойск (1814-1819), палац Тызенгаузаў у Паставах (другая палова 18 ст.), сядзіба Альберцін у Слоніме (1-я палова 19 ст.). На беларускіх землях працавалі як мясцовыя, так і замежныя архітэктары. Можна вылучыць Гуцэвіча, выкладчыка Віленскага універсітэта, пецербургскіх дойлідаў Львова і Стасава, варшавянаў Цуга і Іадкоўскага, англічан Стампоні і Дж.Кларка. Паступова адбываецца агульны заняпад класічнай школы. К-м набывае ў архітэктуры дагматычны характар, назіраецца распад стылявога адзінства і з’яўленне эклектычных стыляў. Аднак у асобных збудаваннях рысы К-му сустракаюцца на працягу ўсяго 19 ст. У канцы 18 – напачатку 19 ст. працягвае развівацца тэндэнцыя пашырэння свецкай плыні ў развіцці выяўленчага мастацтва і аслаблення рэлігійнай плыні. Сярод беларускіх мастакоў і аматараў жывапісу зараджаецца цікавасць да штодзённага жыцця людзей, у тым ліку і прадстаўнікоў ніжэйшых класаў грамадства. Асаблівую ролю ў развіцці выяўленчага мастацтва на беларускіх землях адыграла Віленская мастацкая школа. У 1797 г. пры Галоўнай Літоўскай школе паўстала кафедра рысунку і жывапісу. У 1803 г. кафедра атрымала назву факультэта жывапісу, скульптуры і гравюры. Мастацтва жывапісу і рысунку тут выкладалі Францішак Смуглевіч і Ян Рустэма, а скульптуру – К.Ельскі. Складзеная Ф.Смуглевічам праграма навучання ўключала тры этапы: 1) капіраванне ўзораў класічнага мастацтва; 2) маляванне з гіспсавых скульптур; 3) маляванне з жывой мадэлі (было ўведзена Рустэмам у 1815 г.). Менавіта Ян Рустэм імкнуўся вызваліць жывапіс ад уплываў класіцызму, які ўжо стрымліваў яго развіццё. Ён нават дамогся дазволу прымаць у школу таленавітых вучняў незалежна ад іх сацыяльнага паходжання. У 1820 г. у Віленскім універсітэце вучыліся 45 жывапісцаў і 16 скульптараў. Сярод іх налічвалася вельмі шмат ураджэнцаў Беларусі. Да ліку апошніх належаў таленавіты партрэтыст Іосіф Аляшкевіч (1877-1830), які быў сынам беднага музыканта з Радашковічаў. Пасля Вільні Аляшкевіч вучыўся жывапісу ў Дрэздэне і Парыжы. Ён быў прыхільнікам класічнага стылю, стварыў партрэты князя Чартарыйскага, Лявона Сапегі, Мікалая Радзівіла, Адама Міцкевіча. Адыход ад канонаў класіцызму назіраецца ў творчасці Валенція Ваньковіча (1799-1842), які паходзіў з Ігуменскага павета Мінскай губерні. Ён стварыў у 1828 г. вядомы партрэт “Адам Міцкевіч на скале Аюдаг“, у якім выразна адчуваецца ўплыў рамантызму. Таксама паказальным з’яўляецца “Партрэт старога Сапліцы са Смілавіч“, на якім з вельмі глыбокім псіхалагізмам паказаны просты шляхціч. Заснавальнікам нацюрморту ў беларускім жывапісе з’яўляецца Іван Хруцкі (1810-1885), які нарадзіўся ў сям’і уніяцкага святара ў Віцебскай губерні. У 1839 г. ён атрымаў залаты медаль Расійскай акадэміі мастацтваў за карціну “Старая за работай“. З 1840-х гадоў жыў у мястэчку Захаравічы каля Полацку, напісаў шмат партрэтаў і нацюрмортаў. Найбольш значным прадстаўніком гістарычнага жынру ў беларускім жывапісе стаў Ян Дамель (1780-1840). У 1820 г. ён быў сасланы ў Сібір, але праз два гады вярнуўся у Мінск. Дамель напісаў такія вядомы карціны, як “Смерць князя Панятоўскага“, “Смерць магістра фон Юнгінгена пад Грунвальдам“, “Смерць Глінскага ў няволі“, “Вызваленне Касцюшкі з цямніцы“. Гістарычны жанр развіваў у сваёй творчасці таксама Януары Сухадольскі (1797-1875), які нарадзіўся ў Гародні ў сям’і збяднелага шляхціча. Я.Сухадольскі шмат гадоў праслужыў у расійскай арміі. Пасля ўдзелу ў паўстанні 1831 г. эмігруе ў Францыю. Пасля вяртаецца на радзіму. Ваенная тэматыка найбольш яскрава адлюстравана ў яго творчасці. Таксама перажыў паўстанне 1831 г. і эміграцыю Вікенці Дмахоўскі (1807-1862), які быў майстрам пейзажу. Асаблівую яго ўвагу прыцягвалі мясціны, звязаныя з жыццём Адама Міцкевіча. Майстрамі бытавога жанру ў беларускім жывапісе разгляданага перыяду з’яўляюцца Канстанцін Кукевіч (1810-1842), Юліян Карчэўскі (1806-1833) і інш. Увагу гэтых мастакоў прыцягвала жыццё простых людзей – сялян, салдат, мяшчан-яўрэяў – з іх простымі бедамі і радасцямі. Вельмі адмоўна паўплывала на працэсы развіцця выяўленчага мастацтва на беларускіх землях закрыццё ў 1832 г. Віленскага універсітэта. З таго часу мясцовым таленавітым мастакам значна цяжэй стала атрымаць добрую школу. Для гэтага патрэбна было патрапіць у Пецярбург, альбо за мяжу.

Соседние файлы в предмете История Беларуси