Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria_shpora.docx
Скачиваний:
36
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
286.98 Кб
Скачать

19.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст. Крызіс феадальна-прыгонніцкага ладу

Першая палова XIX ст. адзначана працэсам разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання на Беларусі, для якой былі уласцівы наступныя асаблівасці: 1. Манапольнымі ўласнікамі капіталаў на Беларусі заставаліся памешчыкі. Імкненне да павышэння даходаў штурхала іх да арганізацыі ў сваіх маёнтках розных прамысловых прадпрыемстваў. Вотчынная прамысловасць выкарыстоўвала практычна бясплатную сыравіну і дармавую рабочую сілу прыгонных сялян і ў гэтых адносінах мела велізарныя перавагі над прамысловымі прадпрыемствамі, што належалі купцам і мяшчанам. 2. Панавала буйное дваранскае землеўладанне (3,6 % буйных памешчыкаў валодалі 50 % прыгонных сялян). Буйным памешчыцкім гаспадаркам было значна лягчэй прыстасоўвацца да патрэб рынку. Яны будавалі прамысловыя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны - суконныя, вінакурныя, цукраварныя, смалакурныя, жалезаапрацоўчыя. 3. Асновай сялянскай гаспадаркі з'яўлялася земляробства, ад якога памешчыкі атрымлівалі галоўную частку сваіх даходаў. У сувязі з ростам попыту на збожжа ў Заходняй Еўропе плошча ворных зямель павялічылася ў 3 - 4 разы. Вырошчваліся жыта, авёс, ячмень. Увядзенне ў севазварот бульбы садзейнічала пераходу з трохполля на чатырохполле. 4. На тэрыторыі Беларусі існавала спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Вылучаліся рэгіёны, якія займаліся вытворчасцю льну, бульбы, цукровых буракоў, танкаруннай авечкагадоўляй. 5. Для павелічэння сваёй вытворчасці памешчыкі выпісвалі з Англіі сельскагаспадарчыя машыны, уводзілі шматпольныя севазвароты, паляпшалі пароды жывёлы. Асновай гаспадаркі селяніна з'яўляўся зямельны надзел, які ён атрымліваў у карыстанне ад землеўладальніка-памешчыка або дзяржавы пры ўмове адбывання на іх карысць пэўных павіннасцей. У сувязі з гэтым сяляне дзяліліся на дзве асноўныя катэгорыі - памешчыцкіх і дзяржаўных (казённых). Памешчыцкія сяляне складалі больш за 3/4 усіх сялян, дзяржаўныя - 1/5 частку сялянскага люду, колькасць сялян, што адносіліся да вольных людзей, была нязначнай. Сялянскія павіннасці падзяляліся на галоўныя і дадатковыя. Галоўныя - паншчына, чынш, згоны (талокі, гвалты), дадатковыя - удзел у будаўніцтве гаспадарчых пабудоў у панскіх дварах, рамонт і будоўля дарог, мастоў, перавозка грузаў. З пачатку XIX ст. ішоў працэс пераводу сялян з чыншу на паншчыну, амаль усе памешчыцкія сяляне Беларусі (97 %) знаходзіліся на паншчыне. Норма паншчыны павялічылася ўдвая. З-за работы на панскай гаспадарцы амаль не заставалася часу на апрацоўку сваіх надзелаў. Ураджайнасць была вельмі нізкай. Існавалі таксама катэгорыі найбольш збяднелага сялянства - агароднікі, бабылі, халупнікі, каморнікі, якія мелі мала ці наогул не мелі зямлі. Становішча сялян даходзіла да крытычнага ў гады неўраджаяў, якія паўтараліся даволі часта. Асабліва страшным быў неўраджай 1844 - 1846 гг., які ахапіў усю Беларусь. Крызіс феадальна-прыгонной сістэмы, які пачаўся ў 40-я гг. XIX ст., праявіўся ў: 1) скарачэнні прыросту сельскага насельніцтва; 2) рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, немагчымасці спагнання з іх дзяржаўных падаткаў; 3) абеззямельванні і збядненні сялянства; 4) росце канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі. Усё гэта прымусіла царскі ўрад прыняць меры для выхаду з крызісу. Ініцыятарам рэформаў выступіў граф Пётр Кісялёў - міністр дзяржаўных маёмасцей. У 1839 - 1845 гг. ён здзейсніў рэформу кіравання дзяржаўнымі сялянамі. Мэтай рэформы з'яўлялася павышэнне дзяржаўных даходаў. Рэформы Кісялёва істотна палепшылі становішча дзяржаўных сялян на Беларусі. У дзяржаўных маёнтках былі ліквідаваны фальваркі і паншчына, зямельныя надзелы павялічыліся, зменшылася грашовая рэнта. Перавод на чынш (грашовая рэнта) садзейнічаў узмацненню сувязяў сялянскай гаспадаркі з рынкам, развіццю хатніх і адыходных промыслаў дзяржаўных сялян. Такім чынам, крызіс феадальна-прыгонніцкіх адносін у казённай вёсцы на Беларусі быў часова пераадолены, але вырашыць гэтыя праблемы ў памешчыцкай вёсцы не ўдалося.

Эканамічны патэнцыял беларускіх гарадоў быў слабым. Гарадская прамысловасць у першай палове XIX ст. знаходзілася на стадыі дробнатаварнай рамеснай вытворчасці. Па звестках, у 1828 г. на Беларусі было ўсяго 104 мануфактуры. Пачатак фабрычнай вытворчасці быў пакладзены ўсталяваннем у 1825 - 1827 гг. паравых рухавікоў на суконных прадпрыемствах у мястэчках Косава Слонімскага і Хомск Кобрынскага паветаў.

20. Грамадска-палітычны рух на Беларусі у першай палове XIX ст. Пачатак 19 ст. у Заходняй Еўропе ішоў пад уплывам Вялікай французскай рэвалюцыі. Узнікла палітычная дактрына інтарэсаў прамысловай буржуазіі, так званы лібералізм. Для яго характэрны ідэі свабоды, абмежаванні правоў манарха, парламент, зацвярджэнне канстытуцыйнага ладу. У Францыі гэта асаблівасць палітычнага развіцця прывядзе да ўлады Напалеона Банапарта у 1801 годзе, які далей пачне перакройваць карту Еўропы. У выніку авантурыстычнага паходу 1812 года Напалеона на Расію Беларусь апынулася у эпіцэнтры баявых дзеянняў. Значнай праблемай для Беларусі з’явяцца неаднолькавыя адносіны да Напалеона насельніцтва ( адна частка, апалячанная шляхта, падтрымала заваёўніка, спадзяючыся на аднаўленне ВКЛ, другая частка сустрэла адмоўна, баючыся, што Напалеон адменіць прыгоннае права). Галоўнай ахвярай гэтых падзей стане беларускае сялянства, ад якога патрабаваліся пастаўкі фуражу, зерня, харча, як для арміі Напалеона, так і для рускай арміі. Летам 1812 года Беларусь стала арэнай баявых дзеянняў. Баі пад Мірам, каля вёскі Раманава пад Магілёвам, Полацкам спустошылі беларускія землі. Створаная Напалеонам камісія часовага ураду ВКЛ галоўнай мэтай дзейнасці зрабіла збор з насельніцтва падаткаў на карысць французскай арміі.  Другі раз вайна прыйшла на Беларусь пад час адступлення французскіх войск. Рашаючая бітва адбылася каля в.Студзёнка пад Барысавам. 600-тысячная армія Напалеона на пачатку вайны з Расіяй пасля пераправы праз Бярэзіну, мела меньш за 60 тыс. У Смаргоні Напалеон пакінуў армію і ад’ехаў у Парыж. 8 снежня 1812 г. рускія войскі занялі Гродна.  Вынікам вайны для Беларусі была масавая гібель людзей. У грашовых адносінах страты ад вайны склалі 52 млн. руб. серабром. Імператар Аляксандр І дараваў здраду мясцовым памешчыкам, але нічога не зрабіў для сялян, хто змагаўся у партызанскіх атрадах на баку расійскіх войскаў.  Для Напалеона вайна была праіграна. 9 чэрвеня 1815г. Аляксандр І падпісаў Заключны Акт Венскага кангрэсу. Па ім Расія атрымала значную частку былога Герцагства Варшаўскага. Аляксандр І дазволіў польскай шляхце ў гэтых межах стварыць сваю аўтаномію, мець сваю канстытуцыю, сейм і армію. Але гэтыя паблажлівыя адносіны да шляхты не далі жадаемых вынікаў. Апазіцыйны рух супраць царызму набіраў абароты. Пад уплывам ліберальна-дэмакратычных ідэй Зах. Еуропы пасля вайны 1812г. у Беларусі пачынае фарміравацца дэмакратычны рух. Яго праявы пачаліся ў дзейнасці розных тайных арганізацый пры навучальных установах, цэнтрам якіх быў Віленскі універсітэт. Праз культурна-асветніцкую працу – вывучэнне беларускага краю, этнічных асаблівасцей беларусаў ішло імкненне далучыць іх да пратэсту супраць афіцыйнай палітыкі царкіх улад. Такой была дзейнасць створанных студэнтамі “Таварыства філаматаў”, “Таварыства філарэтаў”, тайнага польскага” Патрыятычнага таварыства” і інш. Дзейнасць гэтых арганізацый спалучалася з дзейнасцю будучых дзекабрыстаў з асяроддзя рускай арміі, расквартыраванай пасля вайны 1812 г. на Беларусі: М. Мураўёў, С. Мураўёў-Апостал, Бястужаў-Румін і інш. У сваіх палітычных ідэях права на незалежнасць прызнавалася імі толькі за Польшчай. Праблемы беларускага народа дзекабрысты звязвалі з Расіяй, так як лічылі іх часткай рускага этнасу. Сваеасаблівасць нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі першай паловы ХІХ ст. была у тым, што апалячаная беларуская шляхта і дваранская інтэлігенцыя выступалі супраць царызму разам з палякамі, прымалі польскія лозунгі і мэты руху. Польскі ж нацыянальна-вызваленчы рух ставіў мэту аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Нацыянальныя інтарэсы беларусаў не улічваліся. Таму яны прынялі вельмі слабы удзел у паўстанні 1830-1831гг., якое пачалося у Польшчы. Царызм падавіў гэта паўстанне, ліквідаваў Каралеўства Польскае, канстытуцыю 1815 г., сейм, армію і увёў расійскі тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел. С 1831г. узмацняееца курс на русіфікацыю гэтага краю. Актывізуецца т.з. “разбор” шляхты. У 1832г. створаны ”Асобны камітэт па справах заходніх губерній” для ажыцяўлення мер па русіфікацыі края. У 1832 г. быў зачынены Віленскі універсітэт, забаронена польская мова ў справаводстве, школах. У 1840 г. адменена дзейнасць Літоўскага Статута 1588г. Расійскае заканадаўства ўводзіцца на усёй тэрыторыі Беларусі. Спецыяльным указам 1840 г. забараняецца выкарыстоўваць назвы “Беларусь” і “Літва”. Замест іх уводзіцца назва “Северо-Западный край”. Каталіцкі касцёл атрымаў абмежаванні ў сваёй дзейнасці. У 1839 г. уніяцкая царква далучана да праваслаўнай. 

21.Бур/ныя рэформы і контррэформы 1860–80-х і іх правядзеннена Б. Асаблів разв капіталізму ў Б. Адмена прыгоннага права. Татальнае адставанне Расіі ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны 1853-1856 гг. На этапе падрыхтоўкі рэформы ў студзені 1857 быў створаны «Сакрэтны камітэт па сялянскай справе». Ён збіраў пажаданні памешчыкаў аб умовах правядзення рэформы. 8 студзеня 1858 «Сакрэтны камітэт» быў пераўтвораны ў Галоўны камітэт па ўпарадкаванні сельскага насельніцтва. Гэта было афіцыйным пачаткам рэформы. 19 лютага 1861 Маніфест аб’явіў аб адмене прыгоннага права. У “Агульным палажэнні” змяшчаліся адзіныя для імперыі прынцыпы правядзення рэформы: памешчыкі заставаліся ўласнікамі ўсёй зямлі; частка зямлі адводзілася сялянам у пастаяннае карыстанне без права маёмасці; на 9 год уводзілася часоваабавязанае становішча сялян; адмянялася асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў. Уласнікам зямлі селянін ставаў пасля выкупа надзела, за які плаціў 20% выкупной сумы, астатнюю частку – 80% памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы. Сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй выкупныя плацяжы і працэнты (цалкам адменены 1 студзеня 1907 г.). Бур/ныя рэформы. Першай з праведзеных пасля адмены прыгоннага права рэформаў была земская (на Беларусі з 1911). У губернях і паветах стваралася сістэма органаў мясцовага самакіравання, якія займаліся пытаннямі мясцовай гаспадаркі, гандлю, прамысловасці. Гарадская 1870 рэформа мела мэтай упарадкаваць кіраванне гарадамі. Ствараліся органы кіравання – гарадскія думы і ўправы. Судовая 1864 рэформа ліквідавала саслоўныя суды. Суд станавіўся адкрытым і незалежным; ствараўся інстытут адвакатуры і прысяжных засядацеляў, была ўведзена пасада натарыуса. Ваенная 1862 рэформа мела мэтай стварэнне арміі буржуазнага тыпу з кваліфікаваным асабістым саставам, сучаснай зброяй, добра падрыхтаванымі афіцэрскімі кадрамі. Быў выдадзены закон аб усеагульнай воінскай павіннасці мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Уводзіўся скарочаны тэрмін службы: для сухапутных войскаў – 6 гадоў, для флоту 7 гадоў службы. Цэнзурная рэформа 1865 адменяла папярэднюю цэнзуру для твораў аб’емам больш 10 друкаваных аркушаў. Рэформа адукацыіпрадугледжвала ўвядзенне новага ўніверсітэцкага статута, а таксама новага статута гімназіі. Атрымліваць адукацыю маглі прадстаўнікі ўсіх саслоўяў. Контррэформы. Асноўная мэта: умацаванне самадзяржаў’я і вынішчэнне “крамолы”. З мэтай практычнай рэалізацыі ўводзіўся інстытут земскіх начальнікаў, што ўмацавала пазіцыі ўрада на месцах; былі ўмацаваны пазіцыі дваранства ў мясцовых органах земскага самакіравання шляхам зніжэння маёмаснага цэнзу для памешчыкаў і павялічэння для гарадскіх жыхароў; колькасць пасяджэнняў думы абмяжоўвалася, а пастановы гарадскіх дум сталі зацвярджацца губернскім кіраўніцтвам; з ведама суда прысяжных адбіраліся справы аб “супраціўленні ўладам”, абмяжоўвалася публічнасць і галоснасць пасяджэнняў; былі ўведзены “часовыя правілы” аб друку, якія ўзмацнілі цэнзуру.

14.Канфесійная сітуацыя ў ВКЛ. Рэфармацыйны рух на Беларусі. Контррэфармацыя. ^ Брэсцкая царкоўная унія. З сярэдзіны XVI ст. на Беларусь пранікае Рэфармацыя – рух за перабудову каталіцкай царквы. У ВКЛ Рэфармацыю падтрымалі магнаты (М. Радзівіл Чорны) для барацьбы за захаванне самастойнасці княства. Тут дзейнічалі пратэстанты – кальвіністы, антытрынітарыі, лютэране. Супраць каталіцызму таксама выступілі праваслаўныя шляхам стварэння брацтваў і на іх аснове – школ, друкарняў. Для барацьбы з рэфарамацыяй ствараецца каталіцкі ордэн езуітаў (з 1569 г. дзейнічае ў ВКЛ і на Беларусі), у ІІ палове XVI ст. пачынаецца працэс Контррэфармацыі. У 1596 г. заключаецца Брэсцкая царкоўная унія (яе аўтары – езуіт П. Скарга, праваслаўны мітрапаліт К. Цярлецкі) і ствараецца новая царква – грэка-рымская (уніяцкая), у якой змешваюцца праваслаўныя і каталіцкія рысы. Узмацняюцца працэсы акаталічвання і паланізацыі беларускага этнасу.

Соседние файлы в предмете История Беларуси