Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

УП ГЭК ИиК-2013

.pdf
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
553.4 Кб
Скачать

прынцыпаў” сувязяў з грамадскасцю, увасабленне ім сваіх ідэй на практыцы. Дзейнасць Камітэта грамадскай інфармацыі Дж. Крыля. Э. Бернэйз і яго кніга “Крышталізацыя грамадскага меркавання”. Стварэнне нацыянальных асацыяцый PR-спецыялістаў. Развіццё паблік рылейшнз у краінах Еўропы. Міжнародныя PR-арганізацыі, распрацоўка этычных кодэксаў прафесійнай этыкі.

15.Заканамернасці развіцця рэкламы ў ХХ стагоддзі.

Гістарычныя перадумовы развіцця рэкламы ў ХХ стагоддзі. ЗША як калыска рэкламнай індустрыі. З'яўленне першых рэкламных агенцтваў і асаблівасці іх дзейнасці. Спецыфіка развіцця рэкламы ў СССР. Галоўныя тэндэнцыі развіцця рэкламы ў прэсе, на тэлебачанні, радыё і г.д. Гісторыя з'яўлення і распаўсюджвання рэкламы ў Інтэрнэце, асноўныя віды інтэрнэтрэкламы. Рэкламны рынак Беларусі: гісторыя фарміравання і характэрныя ўласцівасці.

16.Вядучыя тэндэнцыі развіцця друкаваных СМІ ў ХХ стагоддзі.

Манапалізацыя прэсы ў пачатку ХХ стагоддзя. Новыя тэндэнцыі ў выданні часопісаў. Развіццё беларускай прэсы пасля 1905 г. Адлюстраванне супярэчнасцей грамадскага развіцця ў беларускай журналістыцы 1921 – 1941 гг. Беларуская журналістыка ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Прэса Беларусі ў пасляваенны перыяд. Тэндэнцыі развіцця беларускай журналістыкі ў 1964 – 1991 гг. Фарміраванне сістэмы нацыянальнай прэсы ва ўмовах пабудовы суверэннай нацыянальнай дзяржавы.

17.Масавая камунікацыя як працэс абмену знакамі.

Характарыстыка катэгорый “масавая інфармацыя” і “масавая камунікацыя”. Узаемасувязь семіялогіі з тэорыяй камунікацыі. Ідэнтыфікацыя асноўных палажэнняў гэтай тэорыі з бінарнымі і тэрнарнымі семіятычнымі мадэлямі. Паняцце трохвугольніка Г.Фрэге ў свеце сучасных падыходаў да значэння, азначвання і сэнсаўтварэння. Суб’екты камунікацыі ў працэсе кадзіравання і дэкадзіравання. Разуменне дыяхраніі і сінхраніі. Тыпы знакаў як асноўных носьбітаў сацыяльнай інфармацыі і іх характарыстыка. Сродкі масавай інфармацыі і камунікацыі ў семіятычным разуменні. Інтэграваная знакавая структура масавай інфармацыі. Класіфікацыя рэсурсаў інтэграваных знакавых сістэм.

18.Тыпалогія натуральных і штучных моў у сучаснай навуцы аб знаках.

Характарыстыка катэгорыі “мовы” і другасныя мадэлюючыя сістэмы ў межах класічнай семіётыкі. Паняцце аб другасных мадэлюючых сістэмах Ю. Лотмана. Псіхафізічныя асаблівасці функцыянавання органаў пачуццяў і абумоўленасць вербалізацыі форм зносін і камунікацыі. Гіпотэзы аб

11

прычынах узнікнення вербалізацыі ў якасці фундаментальнага інструмента азначвання, разумення і ўзаемадзеяння. Семіётыка чалавечага маўлення, заасеміётыка і “мовы” жывой прыроды. Пераходныя тыпы невербальных знакавых сістэм. Жэстыкуляцыя, пластыка, міміка ў якасці пераходных сродкаў зносін і камунікацыі. Вербальныя і невербальныя знакавыя сістэмы ў жыццядзейнасці соцыуму. Невербальныя знакавыя сістэмы і іх выкарыстанне ў сродках масавай камунікацыі, культуры і мастацтве.

19.Характарыстыка інфармацыйнай прасторы як адной з другасных мадэлюючых сістэм.

Праблема мноства другасных мадэлюючых сістэм, вызначэння іх межаў і спосабаў ўзаемапранікнення. Спецыфіка змястоўнага напаўнення інфармацыйнай прасторы, медыясферы, семіясферы. Дыяхранічная і сінхранічная мадэлі інфапрасторы. Медыясфера і семіясфера. Вызначэнне масавай інфармацыі як асноўнага носьбіту зместу ў медыясферы. Адносіны паміж масавай інфармацыяй і інфармацыяй такой другаснай мадэлюючай сістэмы, як культура. Культура, ідэалогія і семіясфера як асноўныя макрапаняцці сучаснай семіялогіі. Сродкі масавай інфармацыі і камунікацыі як медыятары-пасярэднікі фарміравання другасных мадэлюючых сістэм.

20.Развіццё масмедыя ў кантэксце развіцця грамадства.

Пяць стадый «эвалюцыі культуры» ў кантэксце трансфармацыі інфармацыйна-камунікацыйных сістэм (А. Сакалоў): пракультура, археакультура, палеакультура, неакультура, пастнеакультура. Эпохі гісторыі чалавецтва ў кантэксце дамінуючых сродкаў масавай камунікацыі па М. Маклюэну. Эпохі «славеснасці», «кніжнасці», «мультымедыйнасці». Змена камунікацыйнай сістэмы грамадства ў сувязі са з’яўленнем пісьмовай камунікацыі. Фактары, якія прадвызначылі месца масавай камунікацыі ў сучаснасці. Уплыў умоў рынкавай эканомікі на масмедыя. Тыпы ўзаемаадносін масмедыя і дзяржавы. Культурныя наступствы глабалізацыі медыя. Паняцце «культурны імперыялізм»

21.Тэарэтычная мадэль сродкаў масавай камунікацыі.

Тэарэтычная мадэль сродкаў масавай камунікацыі: асноўныя элементы. Функцыі масавай камунікацыі і асаблівасці іх вызначэння ў замежным, савецкім і пастсавецкім навуковым дыскурсах. Спецыфіка масавай аўдыторыі. Тэндэнцыі дыверсіфікацыі і дэмасавізацыі аўдыторыі. Масмедыя як маніпулятар грамадскай думкай. Масмедыя як agenda setter (“той, які ўсталёўвае парадак дня”). Паняцце “спіраль маўчання” (Э. Ноэль-Нойман). Пазіцыя “грамадскага меркавання не існуе”; паняцця “сацыяльнае поле”, “сімвалічная ўлада” (“ўлада найменняў і класіфікацый”), “агенты поля”, “цэнзура поля” (П. Бурдзье).

12

22.Сацыялагічны аналіз у масавай камунікацыі: даследаванне ўтрымання паведамленняў масмедыя і меркаванні аўдыторыі.

Метады даследавання колькасці паведамленняў масмедыя: кантэнтаналіз, дыскурс-аналіз. Працэдура правядзення кантэнт-аналізу. Выяўленне інтэнцый камунікантаў; тэхнікі “прачытання” навін па Ю. Латынінай. Метады даследавання меркаванняў аўдыторыі: розныя віды апытанняў. Этапы арганізацыі і правядзення апытанняў. Асаблівасці складання анкеты: структура, тыпы пытанняў, тыповыя памылкі. Асаблівасці правядзення вуснага апытання. Асаблівасці вывучэння меркаванняў аўдыторыі праз інтэрнэт.

23.Псіхалагічныя асаблівасці PR-камунікацыі.

PR як рэалізацыя схемы схаванага кіравання. Віды схаванага кіравання. Збор інфармацыі аб адрасаце ўздзеяння і асаблівасці групавога ўспрымання. Мішэні ўздзеяння (універсальныя стымулы, матывы і патрэбы). Метады і прыёмы прыцягнення ўвагі да аб’екта. Дасягненне атракцыі ў PR-акцыях. Сродкі пабуджэння ў PR. Выйгрышнае пазіцыянаванне.

24.Псіхалагічныя асновы стварэння тэкстаў.

Дыферэнцыяцыя камунікатыўных тэкстаў у псіхалогіі. Парадыгмы мыслення і віды тэксту па А. Пронінай. Магічнае мысленне і пераканаўчы тэкст. Пазітывісцкае мысленне і прагматычны тэкст. Драйв-мысленне і геданістычны тэкст. Гуманістычнае мысленне і сэнсавыяўленчы тэкст. Netмысленне і сеткавы тэкст. Псіхалагічная ментальнасць і тыпы тэкстаў. Псіхалагічныя характарыстыкі тэкстаў: сугестыўная (унушальнасць), наяўнасць прыёмаў моўнага маніпулявання і г.д. Камп’ютарныя праграмы па ацэнцы тэкстаў. Галіны магчымага прымянення праграмы VAAL.

25.Камунікацыя ў сітуацыі арганізацыйнага крызісу: асаблівасці, механізмы, мэтавыя аўдыторыі.

Вызначэнне паняцця «крызіс» і яго характарыстыкі. Узнікненне і развіццё крызісных сітуацый. Паводзіны мас у крызісных сітуацыях: інстынкт натоўпу, паніка, агрэсія. Рэпутацыйныя наступствы: аднаўленне страчанага даверу мэтавых аўдыторый.

Кіраванне крызіснымі сітуацыямі ў знешнім асяроддзі. Базавы рэгламент дзеянняў пры ўзнікненні крызісу, палітыка ўзаемадзеяння са СМІ. Фарміраванне антыкрызіснай камунікацыйнай стратэгіі і ўзаемадзеянне са знешнімі аўдыторыямі. Кіраванне крызіснымі сітуацыямі ўнутры арганізацыі. Уплыў знешніх і ўнутраных крызісных сітуацый на супрацоўнікаў. Значэнне палітыкі ўзаемадзеяння са СМІ і карпаратыўных кодэксаў у дзеяннях супрацоўнікаў пры ўзнікненні крызісных сітуацый. Праца з супрацоўнікамі падчас крызіснай сітуацыі (экстраныя нарады, каардынацыйныя групы, штабы). Супрацоўнікі як рэсурс арганізацыі ў пераадоленні крызісных сітуацый.

13

Папярэджанне крызісных сітуацый. Аналіз канфліктнасці інфармацыйнага поля арганізацыі, слабых і моцных бакоў арганізацыі, канкурэнтаў. Патэнцыяльныя крыніцы ўзнікнення крызісных сітуацый і ацэнка рэпутацыйнай рызыкі. Адкрытая камунікацыйная палітыка арганізацыі: фарміраванне “крэдыту даверу” ў знешняй і ўнутранай аўдыторыі. Удзел PR-спецыяліста ў ліквідацыі крыніц крызісных сітуацый у арганізацыі. Стварэнне мадэлі кіравання крызіснымі сітуацыямі ў арганізацыі. Антыкрызісныя праграмы і маніторынг.

26.Дзяржава як аб’ект PR-прасоўвання ў краінавым маркетынгу.

Мэты і прынцыпы PR-прасоўвання дзяржавы. Паняцці іміджу і рэпутацыі ў дачыненні да дзяржавы і іх уплыў на эканоміку краіны. Паняцце краінавага маркетынгу і краінавага паблік рылейшнз. Унутраны і знешні краінавы PR: мэты, задачы, мэтавыя аўдыторыі. Механізмы краінавага паблік рылейшнз.

Паняцце нацыянальнага брэнда. Шасцікутнік нацыянальнага брэнда Саймана Анхольта. Кошт нацыянальнага брэнда: матэрыяльныя і нематэрыяльная складнікі. Мэты, задачы і механізмы краінавага брэндынгу. Параметры эфектыўнасці прасоўвання краінавага брэнда.

Развіццё краінавага маркетынгу і PR-прасоўвання ў Беларусі: асноўныя праблемы і дасягненні. Ацэнка важкасці складнікаў іміджу Беларусі на бягучым этапе і ў перспектыве.

27.Перфоманс як форма палітычнай камунікацыі.

Распаўсюджанне тэорыі перформанса ў палітычнай сферы. Палітыка як тэатр. Палітычная сцэна (арэна). «Сімвалічная палітыка», заснаваная на іміджах палітычных дзеячаў. «Конкурс» іміджаў. Канцэнтрацыя ўвагі на найбольш драматычных падзеях і дзеяннях. Пастаноўка падзей і «сцэн».

28. Мадэлі ўздзеяння ў інфармацыйных кампаніях.

Тыпалогія ўздзеяння па прынцыпу ступені інтэнсіўнасці ў інфармацыйных кампаніях. Характарыстыкі і мэты нізкаінтэнсіўных і высокаінтэнсіўных тэхналогій. Ацэнка інфармацыйнай плыні. Умовы правядзення паспяховых кампаній. Этапы планавання, правядзення і ацэнкі ходу інфармацыйнай кампаніі.

29.Стратэгія і тактыка вядзення перамоў.

Перамовы як форма ўзаемадзеяння для рашэння значных для бакоў праблем. Гарвардскі праект як мадэль паспяховай рэалізацыі перамоўнага працэсу. Базавыя падыходы прынцыповых перамоў. Прыкметы і параметры паспяховых перамоў.

14

30.Палітычны імідж як формастваральная структура ў сістэме паблік рылейшнз.

Імідж у палітыцы. Імідж і вартасныя характарыстыкі, імідж і мастацкі вобраз. «Пашпарт» іміджу. Структура палітычнага іміджу. Персанальныя, сацыяльныя і сімвалічныя іміджавыя характарыстыкі. Харызма палітычнага лідара як фактар эфектыўнага іміджыравання.

31.Міжнародная камунікатыўныя прастора на сучасным этапе.

Перадумовы фарміравання сучаснай прасторы міжнароднай камунікацыі. Фактары, якія аказалі найбольш значны ўплыў на фарміраванне сучаснай міжнароднай камунікацыйнай прасторы (геапалітычны перадзел свету, глабалізацыя сусветнай эканомікі, пераацэнка ідэалагічных каштоўнасцей, імклівае развіццё камунікацыйных тэхналогій). Перспектывы стварэння адзінай міжнароднай інфармацыйнай прасторы. Цяжкасці станаўлення адзінай інфармацыйнай прасторы і дзейнасць дзяржаў па іх пераадоленні.

32.Дзяржава як асноўны суб'ект міжнароднай камунікацыі.

Структура дзяржаўных суб'ектаў міжнароднай камунікацыі. Фактары рэалізацыі знешняй інфармацыйнай палітыкі дзяржавы ў сучасных умовах. Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці па рэалізацыі знешняй інфармацыйнай палітыкі дзяржавы. Рэсурсы рэалізацыі палітыкі па фарміраванні і падтрыманні пазітыўнага іміджу дзяржавы за мяжой (інфармацыйныя падраздзяленні органаў дзяржаўнай улады, сродкі масавай інфармацыі, аддзелы маркетынгу і сувязей з грамадскасцю прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці).

33.Знешняя інфармацыйная палітыка Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя палажэнні знешняй інфармацыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Асноўныя прынцыпы, мэты і задачы рэалізацыі знешняй інфармацыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Нарматыўна-прававыя асновы знешняй інфармацыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Суб’екты рэалізацыі і асноўныя напрамкі знешняй інфармацыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

34.Тэндэнцыі развіцця медыятэхналогій у інфармацыйным грамадстве.

Паняцце тэхналагічнай сінгулярнасці. Медыятэхналогіі на сучасным этапе. Тыпы сучасных медыятэхналогій (аўтаномныя, тэлевяшчальныя, тэлекамунікацыйныя). Выкарыстоўванне медыятэхналогій у сучаснай дзейнасці журналіста, арганізацыя рэдакцыйнай працы з дапамогай вэбтэхналогій. Удасканаленне доступу інфармацыі ў карпаратыўнай сферы і сферы бытавой неабходнасці.

15

35.Метады збору і аналізу інфармацыі на этапе падрыхтоўкі вэбпраекта.

Першая фаза базавага працэсу вэб-дызайна: высвятленне, удакладненне, планаванне. Высвятленне: мэта знаходжання кліента ў сетцы, аўдыторыя сайта і яе анлайнавыя магчымасці, сеткавыя аспекты галіны кліента і яго канкурэнтаў. Удакладненне і планаванне: фарміраванне крэатыўнага брыфа, складанне бюджэту, графікаў работ, плана тэсціраванняў і размеркавання абавязкаў у групе. Апытанне кліента, эксплуатацыйнае апытанне, тэхнічнае апытанне, прафіліраванне карыстальнікаў.

36.Крэатыўны брыф як спосаб адлюстравання візуальных і канцэптуальных задач вэб-рэсурсу.

Паняцце крэатыўнага брыфа. Змест працоўнага ліста крэатыўнага брыфа: рэзюмэ праекта, профіль аўдыторыі, успрыманне / стыль / асноўныя прынцыпы інтэрактыўнага прадстаўніцтва, стратэгія падачы інфармацыі, канкурэнтаздольнасць і пазіцыянаванне, асноўная ідэя.

37.Арганізацыя інфармацыі на вэб-рэсурсе. Інтэрнэт-гіпертэкст: канцэпцыя, характарыстыкі, асаблівасці стварэння.

Асноўныя рэкамендацыі па стварэнні тэкстаў для сеткі: лаканічнасць, зручнасць для беглага азнаямлення, выразнасць фармулёвак, разбіццё інфармацыі вялікага аб'ёму, стварэнне гіперспасылак, рэдактарская праўка. Службовая галіна HTML-старонкі: патрабаванні да напісання загалоўкаў. Інфармацыйная галіна HTML-старонкі: патрабаванні да напісання загалоўкаў.

38.Паняцце SEO-аптымізацыі. Падыходы да рэгістрацыі вэбрэсурсу ў пошукавых сістэмах.

Паняцце аптымізацыі сайтаў, прычыны выдзялення бюджэту на аптымізацыю. Вызначэнне SEO-аптымізацыі. Этапы SEO-аптымізацыі: аптымізацыя пад патрабаванні пошукавых сістэм, купля спасылак. Паняцці «песімізацыя», «бан». Класіфікацыя метадаў SEO. Прыёмы белай, шэрай, чорнай аптымізацыі. Аналіз, выбар, месцазнаходжанне ключавых слоў для прасоўвання. Унікальныя загалоўкі (tіtle) і назвы артыкулаў. Змена ўнутранай структуры сайта. Аптымізацыя сайта пад патрабаванні пошукавых сістэм. Рэгістрацыя ў каталогах. Павелічэнне колькасці знешніх спасылак на сайт. Крытэрыі паспяховай рэгістрацыі рэсурсу.

39.Інфармацыйна-пошукавыя сістэмы: класіфікацыя і параўнальныя магчымасці сродкаў пошуку.

Інфармацыйна-пошукавыя сістэмы: вызначэнне, актуальнасць, паказчыкі, задачы, кампаненты, крыніцы індэксіравання, класіфікацыя, прыклады, параўнальныя магчымасці.

16

40.Інтэрнэт-рэклама: метады, параўнальны аналіз з традыцыйнымі маркетынгавымі каналамі.

Параўнанне інтэрнэт-рэкламы з традыцыйнымі маркетынгавымі каналамі: друкаваная рэклама, вяшчальная рэклама, прамая паштовая рассылка, тэлефонны маркетынг. Асноўныя метады інтэрнэт-рэкламы: E- maіl-маркетынг, банэрная рэклама, абмен спасылкамі, пошукавыя сістэмы і каталогі; іх перавагі і недахопы.

III.Пытанні па агульнапрафесійных дысцыплінах

1.Першыя перыядычныя выданні ў Беларусі.

Эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове ХVI ст. Пранікненне ў ВКЛ ідэй еўрапейскага Рэнесансу. Беларуская сярэднявечная публіцыстыка як форма адлюстравання рэчаіснасці і неабходнай перадумовы ўзнікнення перыядычным друку. Публіцыстыка Ф. Скарыны і яго школы. Узнікненне першых перыядычных выданняў на тэрыторыі Беларусі. Газета «Новiны грозныя а жаласлівыя...» – першае друкаванае выданне на беларускай мове. Газеты-аднадзёнкі, выдадзеныя ў канцы ХVI – пачатку ХVII стст. – «Новiна iста а правдiва...» (1571), «Эдыкт з замку Полацкага» (1597 ), «Новiны аб взятьi Смаленска...» (1610) і інш.

2.Выдавецкая дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных народнікаў (70-90-я гг. ХІХ ст.)

Эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў 1870-1880 гг . XIX ст. Пачатак выдавецкай дзейнасці беларускіх народнікаў. Лістоўка «Да

беларускай моладзі», брашуры «Лісты пра Беларусь. Ліст першы» (16 сьнежня 1882 г.) Данілы Баравіка, «Пасланне да землякоў-беларусаў. З нагоды першага ліста пра Беларусь» (1884 г.) Шчырага Беларуса. Ідэйнатэматычны змест лістовак і брашур.

Часопіс «Гоман» (1884 г.). Гісторыя стварэння часопіса. Праграмныя матэрыялы выдання. Прапаганда ў часопісе вызваленчай барацьбы. Праблема нацыянальнага самавызначэння Беларусі на старонках «Гомана».

Значэнне выдавецкай дзейнасці беларускіх народнікаў у барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне беларускага народа.

3. Газеты «Наша доля» і «Наша ніва» ў адраджэнскім працэсе.

«Наша доля» – першая легальная масавая нацыянальна-дэмакратычная газета на беларускай мове. Гісторыя стварэння газеты. Склад рэдакцыі. Праблематыка газеты. Абарона газетай «Наша доля» сацыяльных і нацыянальных правоў беларускага народа, барацьба за вырашэнне сялянскага пытання, удзел у выбарчай кампаніі ў мясцовыя органы кіравання і Дзяржаўную думу.

17

Беларуская мастацкая літаратура на старонках «Нашай долi» . Удзел Я. Коласа, Ядвігіна Ш., Цёткі і інш. беларускіх пісьменнікаў і публіцыстаў ў газеце. Жанры газеты . Мастацкія асаблівасці публікацый.

«Наша доля» і цэнзура.

Стварэнне газеты «Наша нiва». Праблематыка выдання. Значэнне «Нашай нiвы» ў развіцці беларускай нацыянальнай літаратуры і журналістыкі. «Наша нiва» аб эканамічным, палітычным, сацыяльным і культурным становішчы беларускага народа. «Наша нiва» і Дзярждума. Паказ на старонках газеты падзей Першай сусветнай вайны. Сялянскае і рабочае пытанні. Міжнароднае жыццё ў газеце. «Наша нiва» аб гісторыі, этнаграфіі, фальклоры беларусаў. Рубрыкі газеты.

Пытанні культуры і літаратуры ў газеце «Наша нiва». Літаратурная крытыка ў газеце. Пісьменнікі-публіцысты «Нашай нiвы» – Я. Купала, Я. Колас, Ядвігін Ш., М. Багдановіч, М. Гарэцкі, З. Бядуля, Ц. Гартны.

«Наша нiва» і цэнзура. Формы масавай работы. Распаўсюджванне газеты. А. Уласаў, Я. Купала – рэдактары «Нашай нiвы». Значэнне газеты «Наша нiва» ў фарміраванні беларускай нацыі і стварэнні дзяржаўнасці.

4.Беларусі друк у гады Вялікай Айчыннай вайны. Ідэйная барацьба падпольных і партызанскіх газет з выданнямі калабарацыяністаў.

Рэарганізацыя дзейнасці друку ў адпаведнасці з патрабаваннямі ваеннага часу. Падзеі першых дзён вайны ў адлюстраванні беларускіх газет. Выхад агітплакатаў «Раздавiм фашысцкую гадзiну». Публіцыстычная дзейнасць беларускіх паэтаў і празаікаў Я. Купалы, Я. Коласа, К. Чорнага, М. Танка, П. Броўкі, К. Крапівы, А. Астрэйкі і інш.

Выданне газеты «Савецкая Беларусь» на беларускай мове ў г. Арол. Распаўсюджванне газеты на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Рэдакцыйны актыў выдання. Ідэйны змест газеты, адлюстраванне на яе старонках партызанскага руху.

Газета «За Савецкую Беларусь» і яе рэдакцыя. Газета «За Свабодная Беларусь». Памфлеты і фельетоны К. Крапівы , К. Чорнага, І. Гурскага , П. Глебкі, М. Машары. Аднаўленне выпуску абласной газеты «Вiцебскi рабочы» і яе роля ў разгортванні партызанскага руху.

Падпольны і партызанскі друк і яго ідэйная барацьба з калабарацыйнымі выданнямі («Беларуская газэта», «Баранавіцкая газета», «Беларускі голас» і інш.). Выданне падпольнай газеты «Звязда» ў акупаваным Менску. Агульная характарыстыка падпольных газет.

Разгортванне сеткі падпольнага і партызанскага друку ў другой палове вайны. Газеты падпольных абкамаў партыі. Газеты «Звязда» і «Чырвоная змена» ў зоне партызанскіх злучэнняў. Выданне рукапісных часопісаў у партызанскіх атрадах. Роля падпольнага і партызанскага друку ў мабілізацыі беларускага народа на барацьбу з захопнікамі.

5.Друкаваныя СМІ Беларусі ў час перабудовы і дэмакратызацыі грамадскага жыцця (1986-1991 гг.).

18

Праблемы «перабудовы» ў друку і крызіс грамадскай свядомасці ў

СССР. Матывы дэмакратыі і свабоды слова ў СМІ. Канфлікт выданняў з партыйнымі камітэтамі.

Друк і дэмакратычныя свабоды, галоснасць у сферы палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця. «Белыя плямы» ў гісторыі. Газеты «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Чырвоная змена», «Знамя юнацтва».

Праблематыка, жанры. Склад рэдакцый. Стварэнне бюлетэняў «Весткi адраджэння», «Супольнасць» і іх тэматыка. Часопісы «Праваслаўная думка» і «Унiя». Адраджэнне ў Беларусі шматпартыйнай дэмакратычнай прэсы.

6. Сучасны менеджмент у галіне культуры.

Культура як сфера матэрыяльных і духоўна-эстэтычных каштоўнасцей. Высокая і масавая культура: мастацка-камерцыйныя адрозненні. Дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь у галіне культуры. Роля дзяржаўных органаў і органаў мясцовага самакіравання ў падтрымцы і развіцці культуры. Камерцыйны сектар, дабрачынныя фонды як крыніцы фінансавання культурных праектаў. Дзейнасць менеджара, прадзюсара ў аптымізацыі культурнай прасторы. Рынкавая накіраванасць розных сфер культуры (бібліятэчная, музейная, галерэйная справа, архітэктура, турызм, кнігавыданне, кінавытворчасць, тэатральнае мастацтва, шоў-бізнес, музыка).

7. Культурная падзея ў Беларусі і PR-кампанія.

Паняцце «культурная падзея». Культурная падзея ў кантэксце агульнага развіцця культуры краіны (ці рэгіёну). Гісторыка-культурны і сацыяльнаэканамічны кантэкст культурных падзей Беларусі. Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»: асаблівасці прадстаўлення падзеі ў гарадскім асяроддзі. PR-кампанія ў прадстаўленні тэатральнага форума «TeART», міжнароднага тэатральнага фестывалю «Сакавік-кантакт». Музычныя фестывалі ў люстэрку сучаснай рэкламы. «Славянскі базар у Віцебску»: асаблівасці PR-кампаніі ў працэсе падрыхтоўкі і ажыццяўленні буйнога музычнага праекта. Прэс-канферэнцыі ў сувязі з культурнай падзеяй: функцыянальнае прызначэнне і інфармацыйнае напаўненне.

8. Культурная падзея ў Беларусі і медыякантэкст.

Культурная падзея як інфармацыйная нагода. Спецыфіка асвятлення культурнай падзеі ў масавых і спецыялізаваных сродках масавай інфармацыі. Асаблівасці прадстаўлення культурнай падзеі ў аўдыявізуальных СМІ. Жанравы дыяпазон у асвятленні культурных падзей у беларускай медыясферы. Роля карпаратыўных выданняў у прадстаўленні значных падзей культурнага жыцця Беларусі. Літаратурна-мастацкая крытыка і артжурналістыка ў прадстаўленні культурных падзей: падабенства і адрозненні.

9. Мэдыятэхналогіі ў рэпрэзентацыі нацыянальных культурных

19

каштоўнасцей.

Паняцце «нацыянальныя культурныя каштоўнасці»: эстэтычны і маральны сэнс. Нацыянальныя каштоўнасці, захаваныя ў розных відах мастацкай культуры: літаратуры, архітэктуры, музыцы, тэатры, кіно, выяўленчым, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Формы прадстаўлення нацыянальных культурных каштоўнасцей з дапамогай экранных тэхналогій. Агляд як аналітычная форма прадстаўлення твораў мастацтва ў друкаваных СМІ. Медыйныя спецпраекты для прэзентацыі культурных артэфактаў. Роля «медыйнай персоны» ў рэпрэзентацыі культурных каштоўнасцей. Мэдыятэхналогіі ў гарадскім асяроддзі для прадстаўлення нацыянальных культурных каштоўнасцей.

10.Медыйныя стратэгіі сучаснага літаратурнага рынку.

Сучасная літаратура ва ўмовах рынкавых адносін. Фарміраванне новых дэфініцый: «камерцыйная» і «некамерцыйная» літаратура, «сучасны пісьменнік» і «сучасны аўтар». Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій у «прасоўванні» аўтара і літаратурнага твора. Літаратурны маркетынг і рэклама: стратэгіі выдавецкай палітыкі ў працы з аўтарам, дзейнасць літаратурнага агента, праца з чытацкай аўдыторыяй. Літаратурны твор як «тавар»: афармленне вокладкі, анатацыя, рэцэнзія ў спецыялізаваным выданні, прэзентацыя. Пісьменнік як праект: прынцыпы стварэння «медыйнага ладу». Асаблівасці сучасных літаратурных конкурсаў і фестываляў, літаратурных прэмій. Магчымасці інтэрнэт-рэсурсаў у самарэкламе: блог, уласны сайт.

11. Свабода слова і адказнасць журналіста.

Свабода слова і свабода масавай інфармацыі: сутнасць паняццяў. Мнагазначнасць паняцця «свабода» і цяжкасці, звязаныя з выкарыстаннем тэрміна. Станаўленне і характар канцэпцый свабоды: аўтарытарная, поўная, адказная. Праблема сацыяльнай адказнасці. Творчы патэнцыял журналіста і мера свабоды дзейнасці. Заканадаўства аб журналістьщы як юрыдычная фіксацыя рамак сацыяльна-творчай свабоды. Сацыяльна-творчая, юрыдычная і эканамічная свабоды журналістыкі ў розных сацыяльных сістэмах.

12.Выкарыстанне метаду кантэнт-аналізу ў журналісцкай практыцы.

Аб’ект і прадмет кантэнт-аналізу СМІ. Катэгорыі і адзінкі аналізу. Правілы кантэнт-аналізу СМІ. Этапы кантэнт-аналізу СМІ і іх змест. Інструментарый кантэнт-аналізу СМІ. Метад кантэнт-аналізу ў журналісцкай практыцы, прыклады.

13.Аўтарскае права ў журналістыцы.

20