Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

УП ГЭК ИиК-2013

.pdf
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
553.4 Кб
Скачать

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар

__________________ С. У. Абламейка (подпіс)

___________________

(дата зацвярджэння) Рэгістрацыйны № УД-________/баз.

Праграма дзяржаўнага экзамену па спецыяльнасці 1-23 01 07

“Інфармацыя і камунікацыя (па напрамках)” напрамак 1-23 01 07-01“Інфармацыя і камунікацыя (тэхналогіі камунікацыі)”

2013 г.

1

Праграма дзяржаўнага экзамену складзена на аснове тыпавых вучэбных праграм, вучэбных праграм па кафедрах тэхналогій камунікацыі, перыядычнага друку, тэорыі і метадалогіі журналістыкі, стылістыкі і літаратурнага рэдагавання, гісторыі журналістыкі, міжнароднай журналістыкі, літаратурна-мастацкай крытыкі, тэлебачання і радыёвяшчання, сацыялогіі журналістыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

РЭЦЭНЗЕНТЫ:

Кафедра сацыяльнай камунікацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; Г. А. Булгакава, дацэнт кафедры журналістыкі і камунікацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук.

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Вучэбна-метадычнай камісіяй Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пратакол № 4 ад 22.11.2013);

Навукова-метадычным Саветам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пратакол № 2 ад 25.11.2013)

Адказны за рэдакцыю: П. Л. Салаўёў

Адказны за выпуск: П. Л. Салаўёў

2

Тлумачальная запіска

Дзяржаўны экзамен па спецыяльнасці – гэта важны складнік фінальнага этапу вучэбнага працэсу. Асноўная мэта дзяржаўнага экзамену – праверыць, наколькі сістэмна засвоіў выпускнік вучэбную праграму па розных прадметах, ці здольны ён суаднесці веды па спецыяльных дысцыплінах з агульнагуманітарнымі і практычнымі.

Праграма дзяржаўнага экзамену складаецца з трох блокаў.

Першы блок уяўляе сабой творчую справаздачу студэнта за ўвесь перыяд навучання. У Інстытуце журналістыкі практыцы надаецца асаблівая ўвага, справаздачы і матэрыялы практыкі павінны захоўвацца выпускаючай кафедрай і студэнтам на працягу вучобы, каб напрыканцы скласці агульную творчую справаздачу, якая афармляецца ў асобную папку і зацвярджаецца загадчыкам кафедры і дырэктарам Інстытута.

Другі блок – гэта пытанні па профільных дысцыплінах накірунку спецыяльнасці “Інфармацыя і камунікацыя (тэхналогіі камунікацыі)”.

Трэці блок – гэта пытанні па тэорыі, гісторыі, сацыялогіі, паліталогіі журналістыкі і іншых агульнапрафесійных дысцыплінах, якія выкладаліся студэнтам гэтай спецыяльнасці.

3

Прыкладны пералік пытанняў да дзяржаўнага экзамену па спецыяльнасці “Інфармацыя і камунікацыя (тэхналогіі камунікацыі)”

I. Творчая справаздача за перыяд навучання (спецыялізацыя, тэматыка, жанры).

II.Пытанні па спецыяльнасці.

1.Паняцце і сутнасць працэсу камунікацыі.

2.Паняцце “інфармацыя” ў сучаснай навуцы.

3.Метад мадэліравання ў даследаванні камунікацыі. Эвалюцыя мадэляў.

4.Масавая камунікацыя: паняцце, асаблівасці, сістэма функцый.

5.Сістэма камунікацыі ў арганізацыях, яе спецыфіка і асноўныя элементы.

6.Карпаратыўныя медыя: тыпалогія і функцыі.

7.Рэкламная камунікацыя і аналіз яе асноўных элементаў.

8.Паблік рылейшнз як форма інфармацыйна-камунікацыйнай дзейнасці.

9.Фарміраванне інстытута паблік рылейшнз у Рэспубліцы Беларусь.

10.Паблік рылейшнз унутры арганізацыі: мэты, задачы, напрамкі дзейнасці.

11.PR-дзейнасць па сувязях са СМІ. 12.Прэс-цэнтр, прэс-служба: задачы і функцыі.

13.Прафесійная дзейнасць прэс-сакратара і яго базавыя функцыі. 14.Узнікненне і асноўныя этапы развіцця паблік рылейшнз. 15.Заканамернасці развіцця рэкламы ў ХХ стагоддзі. 16.Вядучыя тэндэнцыі развіцця друкаваных СМІ ў ХХ стагоддзі. 17.Масавая камунікацыя як працэс абмену знакамі.

18.Тыпалогія натуральных і штучных моў у сучаснай навуцы аб знаках. 19.Характарыстыка інфармацыйнай прасторы як адной з другасных

мадэлюючых сістэм.

20.Развіццё масмедыя ў кантэксце развіцця грамадства.

21.Тэарэтычная мадэль сродкаў масавай камунікацыі.

22.Сацыялагічны аналіз у масавай камунікацыі: даследаванне зместу паведамленняў масмедыя і меркавання аўдыторыі.

23.Псіхалагічныя асаблівасці PR-камунікацыі.

24.Псіхалагічныя асновы стварэння тэкстаў.

25.Камунікацыя ў сітуацыі арганізацыйнага крызісу: асаблівасці, механізмы, мэтавыя аўдыторыі.

26.Дзяржава як аб’ект PR-прасоўвання ў краінавым маркетынгу. 27.Перфоманс як форма палітычнай камунікацыі.

28.Мадэлі ўздзеяння ў інфармацыйных кампаніях.

29.Стратэгія і тактыка вядзення перамоў.

30.Палітычны імідж як формастваральная структура ў сістэме паблік рылейшнз.

31.Міжнародная камунікатыўная прастора на сучасным этапе. 32.Дзяржава як асноўны суб’ект міжнароднай камунікацыі. 33.Знешняя інфармацыйная палітыка Рэспублікі Беларусь. 34.Тэндэнцыі развіцця медыятэхналогій у інфармацыйным грамадстве.

4

35.Метады збору і аналізу інфармацыі на этапе падрыхтоўкі вэб-праекта. 36.Крэатыўны брыф як спосаб адлюстравання візуальных і

канцэптуальных задач вэб-рэсурсу.

37.Арганізацыя інфармацыі на вэб-рэсурсе. Інтэрнэт-гіпертэкст: канцэпцыя, характарыстыкі, асаблівасці стварэння.

38.Паняцце SEO-аптымізацыі. Падыходы да рэгістрацыі вэб-рэсурсу ў пошукавых сістэмах.

39.Інфармацыйна-пошукавыя сістэмы: класіфікацыя і параўнальныя магчымасці сродкаў пошуку.

40.Інтэрнэт-рэклама: метады, параўнальны аналіз з традыцыйнымі маркетынгавымі каналамі.

III.Пытанні па агульнапрафесійных дысцыплінах.

1.Першыя перыядычныя выданні ў Беларусі.

2.Выдавецкая дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных народнікаў (70-90-я

гг. XІX ст.).

3.Газеты «Наша доля» і «Наша ніва» ў адраджэнскім працэсе.

4.Беларускі друк у гады Вялікай Айчыннай вайны. Ідэйная барацьба падпольных і партызанскіх газет з выданнямі калабарацыяністаў.

5.Друкаваныя СМІ Беларусі ў час перабудовы і дэмакратызацыі грамадскага жыцця (1986-1991 гг.).

6.Сучасны менеджмент у галіне культуры.

7.Культурная падзея ў Беларусі і PR-кампанія.

8.Культурная падзея ў Беларусі і медыякантэкст.

9.Мэдыятэхналогіі ў рэпрэзентацыі нацыянальных культурных каштоўнасцей.

10.Медыйныя стратэгіі сучаснага літаратурнага рынку.

11.Свабода слова і адказнасць журналіста.

12.Выкарыстанне метаду кантэнт-аналізу ў журналісцкай практыцы.

13.Аўтарскае права ў журналістыцы.

14.Метады палітычнага аналізу ў журналісцкай практыцы.

15.Журналістыка як палітычны інстытут грамадства.

16.Сістэма стыляў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

17.Медыярыторыка. Тыпалогія рытарычнага ідэалу ў СМІ.

18.Камунікатыўная лінгвістыка. Тэорыя маўленчых актаў і правілы камунікацыі.

19.Метадалогія рэдагавання.

20.Беларуская арфаграфія: гісторыя станаўлення і сучасная праблематыка. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

21.Тыпалогія друкаваных СМІ.

22.Рэдакцыя СМІ: задачы, структура, арганізацыя працы.

23.Сістэма інфармацыйных жанраў СМІ.

24.Сістэма аналітычных жанраў СМІ.

25.Факт і аргументацыя ў публіцыстыцы.

5

26.Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай інфармацыйнай і камунікацыйнай прасторы.

27.Асноўныя патокі навін у сучаснай міжнароднай інфармацыйнай прасторы.

28.Замежныя тэорыі друку: агульная характарыстыка.

29.Спецыфіка творчай працы журналіста-міжнародніка.

30.Сусветныя інфармацыйныя агенцтвы: агульная характарыстыка.

31.Асноўныя этапы развіцця радыёвяшчання і тэлебачання на Беларусі.

32.Сучасная сістэма аўдыявізуальных СМІ Рэспублікі Беларусь: прынцыпы пабудовы, структура, функцыі.

33.Тэхналогія стварэння перадач сучаснага тэлебачання і радыёвяшчання.

34.Выяўленча-выразныя сродкі тэле- і радыёжурналістыкі: характарыстыка, выкарыстанне.

35.Рэклама ў аўдыявізуальных СМІ: практыка, традыцыі, формы.

36.Праблема забеспячэння інфармацыйнай бяспекі дзяржавы ва ўмовах фарміравання глабальнай камунікатыўнай прасторы.

37.Асноўныя масмедыйныя праекты Саюзнай дзяржавы: спецыфіка іх ідэйна-тэматычнага зместу.

38.Інфармацыйныя агенцтвы ў сістэме сучасных СМІ.

39.Галоўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай фотажурналістыкі.

40.Этычныя нормы работы журналіста.

6

ЗМЕСТ МАТЭРЫЯЛУ

I. Творчая справаздача за перыяд навучання

Асноўныя пытанні па творчай справаздачы: спецыялізацыя, тэматыка, жанры. Прадстаўленне месцаў вучэбнай, вытворчай і пераддыпломнай практык. Характарыстыка асаблівасцей практычнай спецыялізацыі. Акрэсленне жанравых і тэматычных формаў інфармацыйнага прадукту. Аналізаванне магчымасцяў, умоў і якасці набытых навыкаў. Ацэнка (і самаацэнка) творчага росту.

Творчая справаздача прадастаўляецца студэнтам на кафедру не пазней чым за тыдзень да здачы дзяржаўнага экзамену.

Творчая справаздача афармляецца ў асобную папку. На тытульным лісце павінна быць наступная інфармацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут журналістыкі, кафедра тэхналогій камунікацыі, назва дакумента (“Творчая справаздача за перыяд навучання”), прозвішча студэнта, спіс практык (ІІ курс – вучэбная-азнаямляльная; ІІІ-V курсы – вытворчая; V курс

– пераддыпломная), кіраўнікі практыкі, адзнакі за практыкі. Творчая справаздача абавязкова зацвярджаецца загадчыкам кафедры і дырэктарам Інстытута.

II.Пытанні па спецыяльнасці

1.Паняцце і сутнасць працэсу камунікацыі.

Мнагазначнасць паняцця “камунікацыя”. Сацыяльная камунікацыя. Механістычны, дзейнасны і трансактны падыходы да камунікацыі. Камунікацыя як працэс сацыяльнага ўзаемадзеяння ў знакавай форме. Паняцце знака. Абмен у камунікацыі як абмен паведамленнямі. Роля зваротнай сувязі ў камунікацыі. Разуменне камунікацыі як міжсуб’ектных стасункаў. Суадносіны тэрмінаў “камунікацыя” і “зносіны”. Мэты камунікацыі. Пастулаты і ўмовы эфектыўнай камунікацыі. Камунікацыя ў чалавечым і жывёльным свеце. Тыпалогія камунікацыі.

2. Паняцце “інфармацыя” ў сучаснай навуцы.

Полісемантычнасць паняцця “інфармацыя”: адрозненні ў разуменні інфармацыі ў журналістыцы; у тэорыі Шэнана-Ўівера; у семантычным і аксіялагічным падыходах. Прынцыпы фасцынацыі і маеўтыкі інфармацыі. Суадносіны паняццяў “інфармацыя” і “паведамленне”. Знакавы характар інфармацыйнага ўзаемадзеяння. Інфармацыя, знак, вобраз. Асноўныя характарыстыкі знака. Кадзіраванне і дэкадзіраванне інфармацыі. Рэсурсны і камунікатыўны падыходы да інфармацыі. Суадносіны паняццяў “інфармацыя” і “веды”. Праблемы ўзаемаператварэння інфармацыі і ведаў. Кагніталогія як навука аб стварэнні інфармацыі на аснове прафесійных ведаў.

7

3.Метад мадэліравання ў даследаванні камунікацыі. Эвалюцыя мадэляў.

Метад мадэліравання ў навуцы, яго асаблівасці. Тыпалогія мадэляў. Спецыфіка мадэліравання ў тэорыі камунікацыі. Асноўныя функцыі мадэляў: тлумачальная і прагнозная. Тыпалогія камунікатыўных мадэляў: лінейныя і структурныя мадэлі. Мадэлі масавай камунікацыі. Стэнфардская камунікатыўная мадэль (КПКА) і тэорыя шматступеннага патоку інфармацыі. Мадэлі Г. Ласуэла як маркетынгавыя мадэлі. Эвалюцыя камунікатыўных мадэляў: ад простых да складаных, ад агульных да канкрэтных.

4. Масавая камунікацыя: паняцце, асаблівасці, сістэма функцый.

Паняцце “масавая камунікацыя”. Падыход да азначэння масавай камунікацыі ў савецкай тэорыі масмедыя. Асноўная функцыя масавай камунікацыі ў функцыянальным падыходзе. Паняцце “сродкі масавай камунікацыі”. Асаблівасці масавай камунікацыі. Асноўныя напрамкі даследавання масавай камунікацыі. Агульнапсіхалагічны і сацыяльнапсіхалагічны ўзроўні аналізу масавай камунікацыі. Сістэма функцый масавай камунікацыі: сацыяльныя, сацыяльна-псіхалагічныя, агульнапсіхалагічныя.

5.Сістэма камунікацыі ў арганізацыях, яе спецыфіка і асноўныя элементы.

Роля камунікацыі ў арганізацыях. Фармальная і нефармальная камунікацыя ў арганізацыях, асаблівасці і ўзаемадзеянне. Фармальныя сродкі ўнутрыарганізацыйнай камунікацыі: сход, нарада, карпаратыўны друкаваны ці электроны сродак масавай інфармацыі, выданні для менеджэраў, дошкі аб'яў, сустрэчы з кіраўнікамі і інш. Ролі супрацоўнікаў арганізацыі ў нефармальнай камунікацыі: «вартаўнік», «лідэр думак», «касмапаліт», «сувязны», «мосцік». Нефармальныя паведамленні ў арганізацыі. Чуткі ў арганізацыйнай камунікацыі. Чутка як паведамленне і як камунікацыя. Стратэгіі барацьбы з арганізацыйнымі чуткамі.

6. Карпаратыўныя медыя: тыпалогія і функцыі.

Віды кaрпаратыўных медыя: карпаратыўная прэса, карпаратыўны вэбрэсурс (сайт, блог, форум), карпаратыўнае тэлебачанне і радыё. Тыпалогія карпаратыўных медыя: знешнія, унутрыкарпаратыўныя і змешаныя карпаратыўныя медыя. Знешнія карпаратыўныя B2C- і B2B-медыя. Маркетынгавыя функцыі B2С-медыя. PR-функцыі знешніх B2B-медыя для партнёраў. Унутрыкарпаратыўныя медыя як сродак унутрыарганізацыйнага PR, фарміравання карпаратыўнай культуры.

7. Рэкламная камунікацыя і аналіз яе асноўных элементаў.

8

Рэклама як камерцыйная форма камунікацыі для неасабіcтай прэзентацыі ідэй і інфармацыі. Мэты і аб’екты рэкламнай камунікацыі. Суб’екты рэкламнага рынку. Рэкламнае агенцтва ў сістэме рэкламнай камунікацыі. Спецыялізацыя рэкламных агенцтваў. Каналы рэкламнай камунікацыі і віды рэкламы: транзітная, вонкавая, друкаваная, рэклама ў месцах продажу, рэклама на тэлебачанні, радыё, у кіно, інтэрнэт-рэклама. Асаблівасці структуры рэкламнага паведамлення (з улікам спецыфікі каналаў і сродкаў камунікацыі). Камунікатыўныя эфекты і стратэгіі рэкламы. Стратэгіі пазіцыяніравання. Лексіка рэкламы, аргументацыя ў рэкламе. Бар’еры рэкламнай камунікацыі. Кантэкст і інтэрпрэтацыя рэкламнага паведамлення.

8.Паблік рылейшнз як форма інфармацыйна-камунікацыйнай дзейнасці.

Полісемантычнасць паняцця PR і асноўныя падыходы да яго аналізу. Пяць асноўных груп азначэнняў паблік рылейшнз. Роля падкрэслення мэтаў і метадаў дзейнасці ў азначэннях PR. Высокія этычныя стандарты гэтага віду дзейнасці. “Чорны піяр” як скажэнне сацыяльна-этычнай сутнасці паблік рылейшнз.

Перадумовы станаўлення паблік рылейшнз. Дэмакратыя і рынак як рамачныя ўмовы ўзнікнення PR-дзейнасці. Роля нецанавой канкурэнцыі і грамадзянскай супольнасці ў развіцці сувязяў з грамадскасцю.

Грамадскасць і грамадскае меркаванне ў PR. Асноўныя асаблівасці грамадскага меркавання, якія павінен улічваць у сваёй працы PR-спецыяліст. Несілавы і неманіпулятыўны характар фарміравання грамадскай думкі ў паблік рылешйнз.

Мадэлі PR Груніга-Ханта. Залежнасць паблік рылейшнз ад вонкавага асяроддзя. Эвалюцыя мадэляў PR: ад паблісіці да двухбаковай камунікацыі. Сучаснае разуменне паблік рылейшнз як пасрэдніка, медыятара паміж суб’ектам PR і грамадствам.

PR, журналістыка, маркетынг, рэклама, прапаганда: суадносіны мэтаў і задач. Разуменне паблік рылейшнз як камунікацыі. Эвалюцыя мадэляў PR у маркетынгу: ад складніка комплексу маркетынгавых камунікацый да стратэгічнай камунікацыі. Месца PR-аддзела ў арганізацыйнай іерархіі. Роля PR-спецыяліста ў прыняцці арганізацыйных рашэнняў.

9.Фарміраванне інстытута паблік рылейшнз у Рэспубліцы Беларусь.

Стварэнне і эвалюцыя PR-службаў і PR-аддзелаў у камерцыйных і некамерцыйных арганізацыях краіны. Прэс-службы ў органах дзяржаўнага кіравання і прэс-цэнтры РБ. Адукацыя ў галіне паблік рылейшнз. Прафесійныя мерапрыемствы і конкурсы. Фарміраванне студэнцкага PRзгуртавання.Актуальныя задачы і тэндэнцыі ў развіцці паблік рылейшнз у краіне.

9

10.Паблік рылейшнз унутры арганізацыі: мэты, задачы, напрамкі дзейнасці.

Паняцце ўнутранага PR і яго сённяшняя актуальнасць. Прынцыпы сучаснай камунікацыі з супрацоўнікамі арганізацыі. Праблема даверу ва ўнутрыарганізацыйнай камунікацыі, фактары, якія спрыяюць росту даверу. Мэты, задачы, асноўныя напрамкі дзейнасці спецыяліста па ўнутраным PR. Сістэма інструментаў унутранага PR: інфармацыйныя, аналітычныя, навучальныя, іміджавыя, згуртавальныя. Карпаратыўная культура і карпаратыўная ідэнтычнасць. Складанне праграмы па аптымізацыі ўнутрыарганізацыйнай камунікацыі.

11.PR-дзейнасць па сувязях са СМІ.

Адносіны арганізацыі са СМІ ў сістэме PR. Агульныя правілы пабудовы гарманічнай камунікацыі са СМІ. Фарміраванне і ўмацаванне кантактаў з прадстаўнікамі масмедыя. Маніторынг СМІ. Спецыфіка работы з прэсай. Правілы складання мадыякарты. Універсальныя правілы напісання PR-тэкстаў. Формы друкаваных матэрыялаў для СМІ. Прэс-рэліз: падрыхтоўка і рассылка. Асноўныя спосабы стварэння і ўмацавання навін. Разуменне навін у журналістыцы і PR. Класіфікацыя навін. Тэхналогіі падавання і распаўсюджвання навін у PR. Асаблівасці арганізацыі прэсканферэнцый, брыфінгаў, прэс-ланчаў. Мерапрыемствы з удзелам журналістаў. Прэс-клубы. Эфектыўнасць камунікацыі са СМІ. Арганізацыя аддзела па сувязях са СМІ. Прафесійныя патрабаванні да медыярылейтараў.

12.Прэс-цэнтр, прэс-служба: задачы і функцыі.

Мэты, «спецыяльная місія», асноўныя задачы і функцыі. Адносіны са сродкамі масавай інфармацыі. Фарміраванне інфармацыйнай плыні ў СМІ. Вызначэнне формы падачы матэрыялаў. Падрыхтоўка і правядзенне публічных сустрэч. Інфармацыйныя прадукты. Крытэрыі эфектыўнасці работы.

13.Прафесійная дзейнасць прэс-сакратара і яго базавыя функцыі.

Пасрэдніцкія, арганізацыйныя і творчыя задачы прэс-сакратара. Асноўныя функцыі спецыяліста, якія рэалізуюцца ў практычнай дзейнасці. Спосабы перадачы інфармацыі. Асаблівасці ўзаемадзеяння са СМІ. Прафесійныя, творчыя і асобасныя характарыстыкі. Ацэнка работы вядомых спецыялістаў.

14.Узнікненне і асноўныя этапы развіцця паблік рылейшнз.

Станаўленне PR як самастойнага сацыяльна-камунікацыйнага інстытута. Барацьба за грамадскае меркаванне паміж “разграбацелямі бруду” і манаполіямі. Стварэнне першых PR-фірмаў. Распрацоўка А. Лі “Дэкларацыі

10