Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

УП ГЭК ИиК-2013

.pdf
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
553.4 Кб
Скачать

Аўтарскае права і яго крыніцы. Гісторыя развіцця аўтарскага права. Аб'екты аўтарскага права. Журналісцкія матэрыялы як аб'ект аўтарскага права. Сфера дзейнасці аўтарскага права. Суб'екты аўтарскага права. Аўтарскае права ў рэкламе, у Інтэрнэце. Абарона аўтарскага права.

14. Метады палітычнага аналізу ў журналісцкай практыцы.

Палітыка і сродкі масавай інфармацыі. Тыпалогія палітычнай журналістыкі. Метады палітычнага аналізу ў журналістыцы, у тым ліку праца з палітычнымі дакументамі. Жанры палітычнай журналістыкі (каментарый, палітычная публіцыстыка. палітычная экспертыза, палітычная рэклама і інш.). Парламенцкая журналістыка. Функцыянаванне СМІ ў розных палітычных сістэмах і рэжымах.

15.Журналістыка як палітычны інстытут грамадства.

Журналістыка ў сістэме сацыяльных інстытутаў. Журналістыка як “чацвёртая ўлада”. Спецыфіка, маштабы, абмежаванні, формы рэалізацыі “ўладных паўнамоцтваў” розных СМІ. Праблема легітымнасці СМІ як “чацвёртай улады”.

16.Сістэма стыляў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Функцыянальны стыль як адна з асноўных катэгорый стылістыкі. Паняцце аб функцыянальным стылі. Агульная характарыстыка функцыянальных стыляў: канструктыўны прынцып, вобразнасць, стандарт і экспрэсія, тэорыя газетнай штампаванасці, індывідуальнасць. Прынцыпы класіфікацыі функцыянальных стыляў. Пытанне аб іерархіі стыляў. Узаемадзеянне функцыянальных стыляў. Паняцце аб стылявой норме і стылёвым эстэтычным ідэале.

Навуковы, афіцыйна-справавы, гутарковы (гутарковае маўленне) і літаратурна-мастацкі стылі як функцыянальныя разнавіднасці літаратурнай мовы.

Публіцыстычны стыль як разнавіднасць літаратурнага маўлення. Асноўныя функцыі публіцыстычнага стылю. Разнавіднасці публіцыстычнага стылю і яго жанры. Канструктыўны прынцып публіцыстычнага стылю (спалучэнне стандарту і экспрэсіі, лагічнага і вобразнага, ацэначнага і доказнага). Моўныя асаблівасці публіцыстычнага стылю. Сацыяльная ацэначнасць моўных сродкаў. Дынамічнасць выяўленчых і стандартных сродкаў у публіцыстычным стылі. Ужыванне слоў і выразаў, новых слоў, значэнняў і словазлучэнняў, своеасаблівых метафар у публіцыстычным стылі. Сродкі выражэння экспрэсіі і вобразнасці ў публіцыстычным стылі. Стылістычная характарыстыка выкарыстання марфалагічных сродкаў. Асаблівасці выкарыстання сінтаксічных сродкаў. Стылістыка газетных жанраў як частка функцыянальнай стылістыкі. Паняцце аб стылістыцы

21

газетных жанраў, спецыфіка гэтай дысцыпліны. Спецыфіка мовы і стылю газетных жанраў (інфармацыйная заметка, справаздача, інтэрв’ю, рэпартаж, карэспандэнцыя, артыкул, нарыс, фельетон, памфлет, рэцэнзія, агляд, эсэ). Праява вобраза аўтара і яго маўленчае ўвасабленне ў жанрах. Выкарыстанне розных відаў чужога маўлення. Суадносіны розных пластоў стылістычна афарбаванай лексікі ў жанрах.

Месца публіцыстычнага стылю ў сістэме іншых функцыянальных стыляў. Уплыў іншых функцыянальных стыляў на публіцыстычны стыль. Станоўчыя і адмоўныя бакі гэтага ўплыву. Роля публіцыстыкі ў фарміраванні стылістычных густаў і ў станаўленні моўнай нормы. Тэлевізійнае маўленне і радыёмаўленне. Іх месца ў сістэме стыляў. Лінгвістычная спецыфіка, жанры і формы тэлевізійнага і радыёмаўлення. Віды і жанры рэкламы. Іх месца ў сістэме функцыянальных стыляў. Стылістычныя і кампазіцыйныя асаблівасці рэкламы. Аб’екты рэкламы і тэкст.

17.Медыярыторыка. Тыпалогія рытарычнага ідэалу ў СМІ.

Лагасфера культуры: метады аналізу, структура і “формула” (паводле А.К.Міхальскай). Дыялогі Платона як крыніца еўрапейскай рытарычнай традыцыі. Сафісты і Сакрат. Вучэнне аб адноснасці ісціны. Характарыстыка і дыферэнцыяцыя рытарычнага ідэалу: гістарычная зменлівасць, культураспецыфічнасць, сацыяльная абумоўленасць. Адносіны паміж удзельнікамі маўленчай сітуацыі, іх мэты, прадмет прамовы і адносіны прамоўцы да яго. Бінарныя апазіцыі прымет рытарычнага ідэалу: маналагічнасць/дыялагічнасць па змесце; маналагічнасць/дыялагічнасць па форме; аганальнасць/гарманізацыя; анталагічнасць/рэлятывізм. Сучасны айчынны рытарычны ідэал (заснаваны на вучэнні Сакрата-Платона): дыялагічны па фоме і змесце, гарманізуючы, анталагічны; супрацьпастаўленасць яго сафістычнаму – маналагічнаму па змесце, хутчэй маналагічнаму, чым дыялагічнаму па форме, аганальнаму, рэлятывісцкаму. Рыторыкі ХХ ст. (Дэйл Карнегі, Поль Сопер, Эверэт Шострам, Рон Хоф і інш.). Інфармацыйная эпоха, інтэрпрэтацыя катонаўскага запавету “Vir bonus dicendi peritus” у сучаснасць. Інфармацыйныя тэхналогіі і гуманізацыя вербалістыкі. Сучасны спецыяліст па сувязях з грамадскасцю/журналіст і актывізацыя вербальнай дзейнасці грамадства (роля сацыяльных сетак у змене парадыгмы рытарычных адносін).

18.Камунікатыўная лінгвістыка. Тэорыя маўленчых актаў і правілы камунікацыі.

Камунікатыўная лінгвістыка на сучасным этапе. Асноўныя адзінкі маўленчай камунікацыі: маўленчы акт, дыскурс, тэкст, жанр. Камунікатыўны акт як сегмент выказвання, камунікатыўная кампетэнцыя і яе складнікі. Прагматычны аспект функцыянавання мовы. Паняцце аб прапазіцыі, прапазіцыйных і эмацыйных устаноўках. Прагматычны аспект выказвання. Дыктум і модус. Параметры прагматычнага кантэксту: сацыяльны, лінгвістычны і сітуатыўны. Асноўныя пастулаты інтэнцыяналізму.

22

Класіфікацыя ілакутыўных актаў. Тыпалогія тэкстаў у залежнасці ад тыпу маўленчага акту. Асноўны прынцып кааперацыі П.Грэймаса. Прынцып ветлівасці Д. Ліча. Школа дыялогу Д. Бома. Стратэгіі камунікатыўнага ўзаемадзеяння ў рэкламным тэксце. Маўленчыя тактыкі, што рэалізуюць рэкламныя стратэгіі. Мнеманічная і гульнёвая стратэгіі. Фанетычна арыентаваныя стратэгіі. Камунікатыўныя паводзіны, іх нацыянальнакультурная спецыфіка. Лінгвакультурныя тыпажы. Кагнітыўны ўзровень маўленчай дзейнасці.

19.Метадалогія рэдагавання.

Тэкст як прадмет творчай працы рэдактара. Методыка рэдактарскага аналізу і ацэнкі аўтарскага твора. Навуковы апарат выдання. Агульная схема рэдактарскага аналізу і ацэнкі аўтарскага твора. Асноўныя характарыстыкі тэксту. Віды праўкі тэксту. Тэхніка праўкі. Праўка-вычытка. Праўкаскарачэнне. Праўка-апрацоўка і праўка-пераробка. Рэдактарскі аналіз і ацэнка фактычнага матэрыялу.Таблічнае афармленне фактычнага матэрыялу. Рэдактарскі аналіз і праўка тэксту. Віды тэкстаў і асаблівасці іх рэдагавання. Методыка моўна-стылёвага аналізу і праўкі тэксту. Рэдагаванне твораўперакладаў. Значэнне вопыту рэдактарскай дзейнасці беларускіх і расійскіх пісьменнікаў і публіцыстаў. Лагічныя асновы рэдагавання. Законы тоеснасці і супярэчнасці і іх захаванне ў тэксце. Закон дастатковай падставы і яго захаванне ў тэксце. Рэдагаванне кампазіцыі твора. Віды тэкстаў і асаблівасці іх рэдагавання. Практыка моўна-стылёвай праўкі. Класіфікацыя памылак. Комплекснае рэдагаванне аўтарскага твора.

20.Беларуская арфаграфія: гісторыя станаўлення і сучасная праблематыка. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу ў кантэксце фарміравання новай літаратурна-пісьмовай мовы. Асаблівасці вырашэння арфаграфічных праблем на пачатку ХХ ст. “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча (асноўныя прынцыпы і практычнае вырашэнне праблем правапісу). Моўная практыка і праблемы беларускай арфаграфіі ў 20-я гады ХХ ст. Рэформа беларускага правапісу 1933 года (сутнасць і грамадская ацэнка рэформы). “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (Мн., 1959). Абмеркаванне пытанняў беларускага правапісу ў 90-я гады ХХ стагоддзя (палітычныя матывы і практычныя праблемы). Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008) як стабілізуючы фактар укаранення ў пісьмовую практыку арфаграфічных норм беларускай літаратурнай мовы, забеспячэння пераемнасці і захавання моўнага рэжыму ў сістэме адукацыі, адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, умацавання прэстыжу беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь. Асноўныя змены ў беларускім правапісе, абгрунтаванне іх сутнасці і практычнай мэтазгоднасці.

23

21. Тыпалогія друкаваных СМІ.

Журналістыка і СМІ ў інфармацыйнай прасторы. Структура сістэмы СМІ Рэспублікі Беларусь. Паняцце тыпалогіі СМІ. Дзейнасць СМІ рознага тыпу і ўзроўню. Газеты і часопісы ў сістэме СМІ. СМІ і аўдыторыя.

22. Рэдакцыя СМІ: задачы, структура, арганізацыя працы.

Паняцце рэдакцыі СМІ ў прафесійным і юрыдычным вызначэнні. Заканадаўчае забеспячэнне дзейнасці СМІ. Парадак заснавання і рэгістрацыі СМІ. Заснавальнік сродку масавай інфармацыі. Статут рэдакцыі. Мэты, задачы і прынцыпы дзейнасці рэдакцыі. Органы кіравання рэдакцыі.

23. Сістэма інфармацыйных жанраў СМІ.

Узнікненне журналісцкіх жанраў. Жанраўтвараючыя фактары ў журналісцкім творы. Сучасныя тэндэнцыі развіцця жанравай сістэмы. Групы жанраў. Навіна як аснова журналісцкага факту. Крытэрыі адбору навін, спецыялізацыя і віды. Справаздача і яе разнавіднасці. Спецыфіка работы над рэпартажам. Інтэрв’ю як метад і жанр.

24. Сістэма аналітычных жанраў СМІ.

Асаблівасці аналітычнай журналістыкі. Каментарый і калонка. Карэспандэнцыя і яе разнавіднасці. Артыкул і яго разнавіднасці. Асаблівасці працы над рэцэнзіяй. Расследаванне як жанр і метад. Агляд, агляд СМІ, ліст.

25. Факт і аргументацыя ў публіцыстыцы.

Факт як аснова публіцыстычнага твора. Разгортванне факту ў розных жанрах. Тыпы фактаў. Сістэма аргументацыі і правілы прад’яўлення аргументаў.

26. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай інфармацыйнай і камунікацыйнай прасторы.

Глабалізацыя інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій – перадумова да змянення ўсяго комплексу інфармацыйных працэсаў у сучасным свеце. Пільная ўвага сусветнай грамадскасці да праблем фарміравання новага інфармацыйнага і камунікацыйнага парадку (НСІКП) на сучасным этапе сацыяльна-гістарычнага развіцця.

27.Асноўныя патокі навін у сучаснай міжнароднай інфармацыйнай прасторы.

Мэты і задачы свабоднага патоку інфармацыі. Ідэалагічная і геапалітычная накіраванасць свабоднага патоку. Абарона стратэгічных

24

планаў ЗША і іншых індустрыяльна развітых краін. Дэфекты і станоўчыя фактары свабоднага патоку інфармацыі. Аднабаковы паток навін, ідэй, фактаў і паведамленняў. Заганнасць аднабаковага руху інфармацыі з Поўначы на Поўдзень. Вертыкальны паток і яго сістэма размеркавання інфармацыі. Асаблівасці функцыянавання ў інфармацыйным полі гарызантальнага патоку навін, фактаў, ідэй і паведамленняў.

28.Замежныя тэорыі друку: агульная характарыстыка.

Свабода журналісцкай дзейнасці як базавая аснова аўтарскай тэорыі, тэорыі “свабоды волі журналіста” (ліберальнай, “поўнай свабоды”), тэорыі сацыяльнай адказнасці журналіста, камуністычнай (савецкай) тэорыі і інш. Сучасныя падыходы і вырашэнне юрыдычных аспектаў тэорый друку ў грамадствах дзяржаў з разнастайнымі сацыяльна-палітычнымі і эканамічнымі базіснымі і надбудовачнымі інстытутамі. Сучаснае беларускае заканадаўства ў сферы СМІ. Узаемазалежнасць тэорый журналістыкі з правамі, абавязкамі, статусамі, палітычнымі нормамі масава-інфармацыйнай дзейнасці рэдакцыйных калегій друкаваных, эфірных, а таксама іншых суб’ектаў СМІ.

29.Спецыфіка творчай працы журналіста-міжнародніка.

Шэсць асноўных імператываў творчай працы журналістаміжнародніка: 1) Праца з рэтранслюемай замежнай інфармацыяй: выбар, кампаноўка, падрыхтоўка да публікацыі, уключэнне ў друкаваныя, эфірныя і электронныя СМІ паведамленняў інфармагенцтваў, інтэрнэт і іншых крыніц, рэкламы, аб’яў, дайджыравання фактаў, а таксама іншых сацыяльна важных замежных паведамленняў. 2) Узаемадзеянне з сацыяльнымі інстытутамі: кантакты з арганізацыямі, установамі ў сувязі з рэдакцыйнымі задачамі, удзел у прэс-канферэнцыях, брыфінгах. 3) Арганізацыя грамадскіх акцый: падрыхтоўка і правядзенне круглых сталоў, апытанняў грамадскай думкі, дыскусій, абмеркаванне тэле- і радыёмастоў з выкарыстаннем замежных моў. 4) Праца з пазаштатнымі аўтарамі: планаванне і арганізацыя выступленняў у СМІ пазаштатных аўтараў. 5) Творчая праца з рэдакцыйнай поштай: праверка фактаў, выкладзеных у паведамленнях, падрыхтоўка аглядаў пісьмаў, падрыхтоўка бюлетэняў на падставе пошты, сацыялагічны аналіз вынікаў. 6) Падрыхтоўка арыгінала да выдання, выпуску: стварэнне тэксту для газеты, часопіса, інфармацыйнага выпуску, тэлеперадачы.

30.Сусветныя інфармацыйныя агенцтвы: агульная характарыстыка.

Сацыяльна-гістарычныя прычыны ўзнікнення сусветных інфармацыйных агенцтваў. Агенцтвы АП, ЮПІ, Рэйтэр, Франс-прэс, ІТАРТАСС. Асноўныя этапы эвалюцыі інфармацыйных агенцтваў. Класіфікацыя і структура інфармагенцтваў. Маніпулятыўныя тэхналогіі ў дзейнасці інфармацыйных агенцтваў. Эканамічныя змяненні ў статусе сусветных агенцтваў у гады паміж сусветнымі войнамі. Эвалюцыя змянення

25

праблематыкі інфармагенцтваў у 80–90-я гады ХХ ст. Асноўныя творчыя метады і прыёмы апрацоўкі і інтэгравання ў грамадскі працэс навін сусветнымі інфармацыйнымі агенцтвамі на сучасным этапе.

31.Асноўныя этапы развіцця радыёвяшчання і тэлебачання на Беларусі.

Арганізацыя і станаўленне масавага радыёвяшчання (1917-1941 гг.). Новыя формы і метады працы ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.). Радыёвяшчанне ў барацьбе за ліквідацыю наступстваў вайны (50-60-я гг. XX ст). Рэформа радыёвяшчання ў 70-я гг. XX ст., у гады перабудовы. Развіццё радыёвяшчання ў суверэннай Беларусі: тэндэнцыі і перспектывы.

Узнікненне і развіццё тэлебачання ў СССР. Эксперыментальнае тэлебачанне ў 30-40-я гады XX ст. Пачатак рэгулярнага тэлевяшчання ў Беларусі. Станаўленне і развіццё тэлевізійных жанраў. Тэлебачанне перыяду застою, перабудовы і рынку (1970-1990-я гг.). Развіццё тэлебачання на сучасным этапе.

32.Сучасная сістэма аўдыявізуальных СМІ Рэспублікі Беларусь: прынцыпы пабудовы, структура, функцыі.

Месца і роля аўдыявізуальных СМІ ў інфармацыйнай прасторы Беларусі. Крытэрыі тыпалогіі аўдыявізуальных СМІ: адміністрацыйнатэрытарыяльны, прынцып уласнасці і інш. Узроўні дзяржаўнага тэле- і радыёвяшчання. Камерцыйнае тэлебачанне і радыё. Рэгіянальнае тэлебачанне і радыё.

33.Тэхналогія стварэння перадач сучаснага тэлебачання і радыёвяшчання.

Асноўныя этапы стварэння тэлерадыёперадачы: папярэдні этап (фармулёўка ідэі, тэмы, збор інфармацыі, праца з крыніцамі інфармацыі і інш.), вытворчы этап (“productіon”), фінальны (“postproductіon”).

34. Выяўленча-выразныя сродкі тэле- і радыёжурналістыкі: характарыстыка, выкарыстанне.

Выразныя сродкі радыё. Гукавы вобраз. Прыродныя выразныя сродкі радыё (маўленне, шумы, музыка) і стылеўтваральныя (мантаж, гукавая мізансцэна, гукавы грым і інш.).

Выразна-выяўленчыя сродкі тэлебачання. “Мова экрана”: кадр, план, ракурс, мантаж. Віды мантажу (па тэхнічных, мастацкіх характарыстыках і інш.).

35.Рэклама ў аўдыявізуальных СМІ: практыка, традыцыі, формы.

26

Рэклама на радыё і тэлебачанні. Гісторыя аўдыявізуальнай рэкламы. Паняцце мэтавай аўдыторыі. Структура рэкламнага аддзела. Рэкламная палітыка рэдакцыі. Паняцце “прайм-тайм”. Віды рэкламы на радыё і тэлебачанні. Асаблівасці слова ў рэкламе на радыё і тэлебачанні. Спецыфіка вобразаў і метафар у аўдыяльным рэкламным роліку. Асаблівасці слова ў рэкламе на тэлебачанні.

36.Праблема забеспячэння інфармацыйнай бяспекі дзяржавы ва ўмовах фарміравання глабальнай камунікатыўнай прасторы.

Дзяржаўная палітыка ў галіне СМІ. Патрабаванні інфармацыйнага парадку і яго нарматыўнага фіксавання. Дзяржаўны і грамадскі кантроль за дзейнасцю СМІ.

Забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі. Нацыянальныя інтарэсы ў забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі асобы (чалавека і грамадзяніна), грамадства, дзяржавы. Інфармаванасць як найважнейшая ўмова бяспечнага стану і развіцця.

37.Асноўныя масмедыйныя праекты Саюзнай дзяржавы: спецыфіка іх ідэйна-тэматычнага зместу.

Саюзная дзяржава: гісторыя і перспектывы. Паняцце адзінай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы. Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя “Саюз”. Газеты “Союз. Беларусь-Россия” (“СБ”), “Союзное вече” (“НГ”). Інфармацыйны бюлетэнь Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. Саюзнае інфармацыйнае агенцтва. Дэпартамент інфармацыі Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы.

38.Інфармацыйныя агенцтвы ў сістэме сучасных СМІ.

Спецыфіка функцыянавання інфармацыйных агенцтваў, методыка работы журналіста. Інфармацыя, факт, навіна як асноўныя катэгорыі журналісцкага твора інфармацыйнага агенцтва. Асаблівасці суіснавання інфармацыйных агенцтваў з друкаванымі, аўдыявізуальнымі СМІ, інтэрнэтам.

Інфармацыйныя агенцтвы Рэспублікі Беларусь: агульная характарыстыка (БелТА, Інтэрфакс, Экапрэс і інш.).

39.Галоўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай фотажурналістыкі.

Асноўныя функцыі і прынцыпы фотажурналістыкі на сучасным этапе. Змены ў фотажурналістыцы, абумоўленыя развіццём фатаграфічнай тэхнікі, рынка фотажурналістыкі, змяненнем патрэб гледача і інш.

Развіццё жанраў фотажурналістыкі. Тэндэнцыі інфармацыйнай фотажурналістыкі.

27

40.Этычныя нормы работы журналіста.

Этычная адказнасць журналіста. Прафесійная этыка. Прынцыпы, нормы і правілы этычных паводзін у розных сферах журналісцкай дзейнасці (“журналіст – аўдыторыя”, “журналіст – крыніца інфармацыі”, “журналіст – герой твора”, “журналіст – калегі” і інш.). Кодэксы прафесійнай этыкі. Асноўныя праблемы прафесійнай этыкі журналіста.

28

Літаратура

Да пытанняў па спецыяльнасці “Інфармацыя і камунікацыя (тэхналогіі камунікацыі)”

1.Бакулев, Г. П. Массовая коммуникация: Западные теории и концепции: Учеб. пособие для студентов вузов. – 2-е изд., перераб. и доп. / Г. П. Бакулев. – М.,

2010.

2.Бенуа, Л. Знаки, символы и мифы / Л. Бенуа. – М., 2004.

3.Бердников, И. П. PR-коммуникации: Практическое пособие / И. П. Бердников, А. Ф. Стрижова. – Москва : Дашков и К, 2010.

4.Бочаров, М. П. История паблик рилейшнз: нравы, бизнес, наука / М. П.

Бочаров. – М., 2007.

5.Варакута, С. А. Связи с общественностью: Учеб. пособие / С. А. Варакута. –

М., 2009.

6.Ворошилов, В. В. Современная пресс-служба / В. В. Ворошилов. – СПб.,

2009.

7.Гавра, Д. Основы теории коммуникации: Учеб. пособие / Д. Гавра. – СПб.,

2011.

8.Душкина, М. Р. PR и продвижение в маркетинге: коммуникации и воздействие, технологии и психология: Учеб. пособие / М. Р. Душкина. – СПб., 2010.

9.Интернет-СМИ: Теория и практика: учеб. пособие для студентов ВУЗов / М. М. Лукина [и др.]; под ред. М. М. Лукиной. – М., 2010.

10.Катлип, С. Паблик рилейшнз. Теория и практика, 8-е изд.: Учеб. пособие / С. Катлип, А. Сентер, Г. Брум. – М., 2005.

11.Клюканов, И. Э. Коммуникативный универсум / И. Э. Клюканов. – М., 2010.

12.Коммуникация: теория, методы исследования, технологии: учеб. пособие для магистрантов и аспирантов специальности «Информация и коммуникация» / Сост. В. Р. Вашкевич, О. В. Терещенко. – Минск, 2004.

13.Кривоносов, А. Д. Основы теории связей с общественностью / А. Д. Кривоносов, О. Г. Филатова, М. А. Шишкина. – СП., 2011.

14.Кужелева-Саган, И. П. Научное знание о связях с общественностью (PR): Философский анализ / И. П. Кужелева-Саган. – М., 2011.

15.Кузьменкова, М. А. Связи с общественностью: гражданский диалог: Учеб. пособие / М. А. Кузьменкова. – М., 2010.

16.Лазаревич, А. А. Глобальное коммуникационное общество / А. А. Лазаревич.

Минск, 2008.

17.Лебедева, Е. В. Международная коммуникация: учеб.-метод. комплекс для студентов фак. журналистики спец. Е 23 01 07 «Информация и коммуникация» / Е. В. Лебедева. – Минск, 2013.

18.Леонтович, О. А. Методы коммуникативных исследования / О. А. Леонтович. – М., 2011.

19.Луман, Н. Реальность массмедиа / Н. Луман. – М., 2012.

20.Маклюэн, М. Галактика Гутенберга: Становление человека печатающего / М.

Маклюэн. – М., 2005.

21.Мандель, Б. Р. PR: методы работы со средствами массовой информации : учеб. пособие / Б. Р. Мандель. – М.: Вузовский учебник : ИНФРА-М, 2010.

22.Марков, Б. В. Люди и знаки: антропология межличностной коммуникации / Б. В. Марков. – СПб., 2011.

23.Межличностная коммуникация: теория и жизнь / под ред. О. И. Матьяш. –

СПб., 2011.

24.Минаева, Л. В. Внутрикорпоративные связи с общественностью : теория и практика: учеб. пособие для студ. вузов, обуч. по напр. подгот. (спец.) «Связи с общественностью» / Л. В. Минаева. – М.: Аспект Пресс, 2010.

29

25.Мюллер, А. П. Организационная коммуникация: структуры и практики / пер.

сангл. // А. П. Мюллер, А. Кизер. – Харьков, 2005.

26.Основы теории коммуникации: учебник / под ред. проф. М. А. Василика. –

М., 2005.

27.Программное обеспечение мультимедийных технологий (в 3-х частях). Часть 1. Основы компьютерной графики и анимации. Растровая графика: Учебнометодический комплекс для студентов гуманитарных специальностей. / И.П. Шибут [и др.]; под ред. И.П. Шибут. – Минск: БГУ, 2011.

28.Программное обеспечение мультимедийных технологий (в 3-х частях). Часть 2. Основы компьютерной графики и анимации. Векторная графика: Учебнометодический комплекс для студентов гуманитарных специальностей. / И.П. Шибут [и др.]; под ред. И.П. Шибут. – Минск: БГУ, 2011.

29.Резепов, И.Ш. Психология рекламы и PR / И.Ш. Резепов. – М.: Дашков и Ко,

2009.

30.Сидорская, И. В. Имидж города: постановка проблемы, поиски решения / Теория и методы исследований коммуникации : сб. науч. тр. Вып. 2 // под ред. О. В. Терещенко. – Минск, 2009. – С. 110-118.

31.Сидорская, И. В. Коммуникация в организациях: учебн. пособие для студентов специальности Е 23 01 07-02 «Информация и коммуникация» / И. В. Сидорская. – Минск, 2002.

32.Сидорская, И. В. Паблик рилейшнз как общественное благо / И. В. Сидорская // Веснік БДУ. Сер. 4. – 2012. – № 3. – С. 53-57.

33.Сидорская, И. В. Теория коммуникации: учеб.-метод. комплекс для студентов фак. журналистики, обучающихся по спец. 1-23 01 07-0 «Информация и коммуникация (технологии коммуникации)» / И. В. Сидорская. – Минск, 2008.

34.Сидорская, И. В. Эффективная коммуникация со СМИ: принципы и технологии : пособие для студентов высш. учеб. заведений / И. В. Сидорская. – Минск, 2010.

35.Сидорская, И. Слухи в организации: понятие и способы управления / И. Сидорская // Отдел кадров. – Минск, 2006. – № 7. –С. 134-136.

36.Симхович, В. А. Корпоративная социальная ответственность: философскоуправленческие аспекты современного бизнеса / В. А. Симхович. – Минск, 2011.

37.Соловьев, А. И. Основы информационно-коммуникационной деятельности: пособие для студентов Института журналистики БГУ / А. И. Соловьев. – Минск, 2009.

38.Фрольцов, В. В. СМИ Республики Беларусь для зарубежной аудитории / В.В. Фрольцов // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка: навуковатэарэтычны часопіс БДУ.– 2007.– № 2. – С. 116–123.

39.Харитонов, М. В. Реклама и PR в массовых коммуникациях / М. В. Харитонов. - Санкт-Петербург : Речь, 2008.

40.Четвертков, Н. В. Современная пресс-служба: учеб. пособие для студ. вузов, обуч. по спец. «Связи с общественностью» / Н. В. Четвертков. – 2-е изд., перераб. и доп. – М.: Аспект пресс, 2010.

41.Чумиков, А. PR в Интернете: Web 1.0, Web 2.0, Web 3.0 / А. Чумиков, М. Бочаров, М. Тишкова. – М., 2010.

42.Чумиков, А. Н. Государственный PR: связи с общественностью для государственных организаций и проектов: Учебник / А. Н. Чумиков, М. П. Бочаров. – М., 2012.

43.Чумиков, А. Н. Связи с общественностью: теория и практика: Учеб. пособие / А. Н. Чумиков, М. П. Бочаров. – М., 2010.

44.Шарков, Ф. И. Константы гудвилла: стиль, паблисити, репутация, имидж и бренд фирмы: Учеб. пособие / Ф. И. Шарков. – М., 2009.

45.Шейнов, В.П. Психология лидерства, влияния, власти / В.П. Шейнов. – М.: Харвест, 2008.

46.Шестерина, А.М. Психология журналистики / А.М. Шестерина. Воронеж: Изд-во Воронеж. гос. ун-та, 2010.

30