Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
реферат.docx
Скачиваний:
135
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.81 Mб
Скачать

«Беларусы»

Беларусы. Т. I. Уводзіны ў вывучэнне мовы і народнай славеснасці. - Варшава, 1903.

Перавыдадзена: Беларусы. Т. I. Уводзіны ў вывучэнне мовы і народнай славеснасці. - Вільня, 1904.

Беларусы. Т. II. Мова беларускага племені. В. 1. - [S.l.], 1908.

Беларусы. Т. II. Мова беларускага племені. 2. Гістарычны нарыс словаўтварэння і словазмянення ў беларускай гаворцы. - [S.l.], 1911.

Беларусы. Т. II. Мова беларускага племені. 3. Нарысы сінтаксісу беларускага прыслоўі. Дапаўненні і папраўкі. - [S.l.], 1912.

Беларусы. Т. III. Нарысы славеснасці беларускага племені. 1. Народная паэзія. - Масква, 1916.

Беларусы. Т. III. Нарысы славеснасці беларускага племені. 2. Старая заходнерускіх літаратура. - Петраград, 1921.

Беларусы. Т. III. Нарысы славеснасці беларускага племені. 3. Мастацкая літаратура на народнай гаворцы. - [S.l.], 1922.

Перавыдадзена Цалкам: Беларусы: Т. 1 - 3. - Масква, 1955-1956.

Ацэнкі

Фундаментальная сямітомная праца Я. Карскага «Беларусы» лічыца «энцыклапедыяй беларускага мовазнаўства, унікальнай па ахопу і глыбіні матэрыялу» (М. С. Дзяржавін), «непараўнальнай паводле вычарпальнасці з кожным іншым даследваннем славянскіх народаў» (Ляпуноў). Гэтая праца ўпершыню навукова абвергла канцэпцыю моўнай ідэнтычнасці рускай і старабеларускай моў, упершыню навукова пацвердзіла існаванне і адметнасць уласна беларускай нацыі, паказала свету багацце беларускай традыцыйнай культуры. Гэтая праца «адкрыла вочы беларусам, дазволіла ім убачыць сябе сапраўднай нацыяй», паставіла беларусаў у пач. 20 ст. «нечакана на чале ўсіх славянскіх народаў у навуковых ведах пра сваю мову» (гісторык В. Тумаш).

За заслугі ў педагагічнай і навуковай дзейнасці атрымаў чын «сапраўднага стацкага саветніка». Узнагароджаны ордэнамі Св. Станіслава 3-й ст. (1889) і 2-й ст. (1899), Св. Анны 3-й ст. (1895) і 2-й ст. (1903), Св. Уладзіміра 4-й ст. (1911), рознымі медалямі. Атрымаў вялікі залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства (1894), 2 залатыя медалі імя Бацюшкава Расійскай Акадэміі навук (1898, 1902), малы прыз імя Ламаносава Расійскай Акадэміі навук (1901), акадэмічны прыз імя Бацюшкава (1910), акадэмічны прыз імя Ахматава (1913).

Я. Карскі апісваўся сучаснікамі як асоба надзвычайнай працаздольнасці, акуратнасці, арганізаванасці, асабістай стрыманасці, навуковец высокай добрасумленнасці. Яго ўнёсак у славістыку, асабліва ў яе беларускую частку, быў надзвычай вялікім. Першыя значныя перагляды поглядаў Карскага на развіццё царкоўнаславянскай мовы і рускай мовы былі прапанаваны значна пазней, В. В. Вінаградавым. Погляды Карскага на беларускія этнічныя гісторыю і тэрыторыю пераглядаліся В. К. Бандарчыкам (каля 1998—1999). Значныя дапаўненні да выкладзенай Карскім гісторыі вуснага фальклору былі зроблены А. С. Фядосікам (каля 1998) і інш.

Ушанаванне памяцi

У 1964 ў будынку сярэдняй школы ў в. Лаша быў адкрыты мемарыяльны музей Карскага. Яго імя носіць Гродзенская абласная бібліятэка.

У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваюцца творы:

Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

Медальён “Я.Ф.Карскі”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30х15 см.

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Яўхім Карскі”. 1993.

ДВП, алей. 40х30.

М. Несцярэускi

“Яўхім Карскі”. Медальен.

Сiлумiн.

Спіс выкарыстанай літаратуры

  1. Крывіцкі А.А. Я.Ф.Карскі – выдатны беларускі вучоны (Да 100-годдзя з дня нараджэння) // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук, 1961. – № 1. – С. 5–14.

  2. Булахов М.Г. Ефимий Федорович Карский: Жизнь и научная и общественная деятельность. – Минск, 1981.

  3. Новікава Т. Прамень сонца над нашай нівай // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1990. – № 12. – С. 17–21.

  4. Плыгаўка Л. Вялікі вучоны-патрыёт зямлі беларускай // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1991. – № 1. – С. 12–20.

  5. Янушкевіч Я., Цвірка К. Яўхім Карскі і яго “Беларусы” // Карскі Я. Беларусы. – Мінск, 2001. – С. 5–30.

  6. Цыхун А.П. Акадэмік з вёскі Лаша Я.Ф.Карскі: Краязнаўча-бібліяграфічны нарыс. – Гродна, 1992.

  7. "Редакция газеты "Заря"" (новая редакция). 05.09.2011 года Автор: Алена ГАРМЕЛЬ

  8. Янковяк, М. Прафесар Яўхім Карскі — рэктар Імператарскага Варшаўскага універсітэта / Міраслаў Янковяк // ARCHE. — 2010. — № 4. — С. 300 [На падставе размовы аўтара з В. Карпелюком — дырэктарам музея Я. Карскага пры 1-й Гродзенскай гімназіі імя Я. Купалы].

  9. Тумаш, В. Яўхім Карскі: жыцьцё, навуковая спадчына, пагляды (1861—1931) // Тумаш, В. Выбраныя працы / Вітаўт Тумаш. — Мн.: [б. в.], 2002. — 246 с. — С. 143. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны агляд», Сэрыя Досьледы). — ISBN 978-5272-09-2.

  10. Карский, Е. Ф. Белорусы: в 3 т. Т. 1 / Е. Ф. Карский; Уступ. артыкул М. Г. Булахава, прадм. да першага тома і камент. В. М. Курцовай, А. У. Унучака, І. У. Чаквіна. — Мн.: БелЭн, 2006. — 656 с.: 2 карт. — С. 9. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі). — ISBN 985-11-0360-8.

  11. Пратоколы паседжанняў агульнага сходу расійскай акадэміі навук 5.5.1919, § 141.

25