Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
реферат.docx
Скачиваний:
135
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.81 Mб
Скачать

Калi зъявiлася беларуская мова?

Паходжаньне Беларускай мовы захінутае ня толькі смугой стагодзьдзяў. Праз доўгі час гісторыкі, мовазнаўцы, а найгорай – палітыкі, стваралі вакол гэтага пытаньня бясконцыя міты. Кожны глядзеў на навуковую праблему са сваёй нацыянальнай, сацыяльнай, палітычнай ці ідэалягічнай званіцы.

У прамінулым стагодзьдзі гэтая званіца стаяла пераважна на падмурку камуністычнае ідэалёгіі, паводле якой, як і належыць у тыповым славянскім міце, жылі-былі тры браты. Вырасьлі яны з аднаго зярнятка і таму ад пачатку рознымі былі толькі паводле ўзросту: старэйшы, сярэдні і малодшы. І мова ў іх была аднолькавая і лад жыцьця падобны і ворагі тыя ж самыя. Але меў кожны з братоў сваю дзялку. Працаваць на ёй даводзілася шмат, таму на супольныя размовы часу бракавала. Вось і разыйшліся іхныя мовы…

Але гэта толькі пераказ міту. А што думае пра яго сучасная Беларуская навука і якія наагул існуюць міты пра нашую мову?

Гэтыя міты зьвязаныя перш за ўсё з адмаўленьнем Беларускай мове ў тых самых правах, якія маюць іншыя мовы.

Яшчэ Карскі некалі пастаянна зьвяртаў увагу на тое, што, напрыклад, пераклічка назваў плямёнаў можа сьведчыць пра цікавыя нашы сувязі. Напрыклад, мы ведаем, што племя другувітаў ці драгавічаў, якое прыйшло некалі на Балканы, пасялілася каля Салуні – гэта значыць, у той мясцовасьці, адкуль фактычна паходзілі Кірыла і Мяфодзій, якія, як лічыцца, паклалі ў аснову першай літаратурнай мовы славян (царкоўнаславянскай ці стараславянскай мовы) якраз гаворкі ваколіц Салуні. Такім чынам, бачыце, пераклічка можа быць вельмі далёкая і глыбокая.

Ну а самы распаўсюджаны міт – гэта міт аб тым, што Беларуская мова – гэта позьняя мова, што яна ня мае ранейшых каранёў, што яна недзе там ад 15-га стагодзьдзя…

Гэта зьвязана зь вельмі вядомым мітам ці вельмі вядомай тэорыяй, пра тое, што ўсе ўсходнеславянскія народы мелі так званую "агульную калыску", якая была зьвязана з Кіеўскай Русьсю і што да гэтага не было ні Беларусаў, ні Беларускай мовы, ні ўкраінскай, ні рускай у такім сучасным значэньні і што вось толькі з гэтага моманту пачынаецца гісторыя Беларускай мовы як самастойнай.

У гэтым, зразумела, зацікаўленыя відаць, пэўныя колы, якія цяпер часта паўтараюць, што гэта – непарыўнае адзінства са старых часоў, якое толькі ў апошні час было разбуранае, і што вяртаньне да гэтага адзінства – гэта адзіны шлях і гэтак далей.

Фактычна, разьвіцьцё ўсходнеславянскай групы моў было падобным на разьвіцьцё іншых групаў моў: заходнеславянскіх і паўднёваславянскіх. Гэта значыць, што для іх наўрад ці ёсьць падставы рэканструяваць нейкую агульную прамову ў рамках усходніх славян, заходніх славян і гэтак далей. Для заходніх славян і паўднёвых славян ніхто і не сьцьвярджае наяўнасьць такой прамовы, а вось для ўсходніх славян гэта стала агульным месцам у некаторых навуковых працах, дзе гэта як бы пацьвярджаецца фактамі рознымі і гэтак далей.

Няма падставаў лічыць, што разьвіцьцё ўсходніх славянаў было нечым зусім адрозным ад разьвіцьця іншых славянскіх моў. Таму, хутчэй за ўсё, Беларуская мова разьвівалася спачатку ў рамках рода-племянных моў, пэўных племянных саюзаў. Потым яна была створана, як і іншыя літаратурныя мовы тады, калі ўзьнікла неабходнасьць у такой агульнай форме існаваньня.

Так што, Карскі меў рацыю, які сьцьвярджаў, што падставай для Беларускай мовы былі мовы плямёнаў, якія насялялі сучасную Беларусь. Перш за ўсё гэта дрыгавічы, крывічы (пэўная частка), магчыма валыняне (пэўная частка), радзімічы.

Цяпер, асабліва сярод расейскіх вучоных, распаўсюджаны такі падыход, што тыя зьявы, якія ёсьць на Беларускай тэрыторыі, яны вядомыя паасобку ці ў комплексе і ў іншых славянскіх мовах, і таму Беларуская мова як бы ў нечым неарыгінальная...