Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
реферат.docx
Скачиваний:
135
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.81 Mб
Скачать

Асноўныя працы

Яўхім Карскі аўтар Вялікія як 700 Працы па славістыцы, беларусістыцы русістыцы, у даследаванняў па гісторыі беларускай мовы, дыялекгалогіі, фальклор, этнаграфіі, гісторыі беларускай літаратуры i інш.

Сярод асноўных прац можна назваць наступныя:

“Агляд гукаў і форм беларускай мовы” (М., 1885),

“Народныя беларускія вяселлі ў Ашмянскім павеце Віленскай губерні...” (Вільня, 1888),

“Граматыка старажытнай царкоўнаславянскай мовы параўнальна з рускай” (Вільня, 1888 – вытрымала 19 выданняў),

“Да пытання пра распрацоўку старой заходнерускай гаворкі” (Вільня, 1893),

“Да гісторыі гукаў і форм беларускай мовы” (Варшава, 1893),

“Пра мову гэтак званых літоўскіх летапісаў” (Варшава, 1894), “Заходнерускія пераклады псалтыра ў V–VII ст.” (Варшава, 1896), “Праграма для збірання асаблівасцей беларускай гаворкі” (СПб, 1896, 1916), “З лекцый па славянскай кірылаўскай палеаграфіі” (Варшава, 1897), “Матэрыялы для вывучэння паўночнамаларускіх гаворак, а таксама пераходных ад беларускіх да маларускіх: Вып. 1-2” (СПб, 1898–1903), “Беларусы: У 3 т.” (Варшава, М., Петраград, 1903–1922),

“Да пытання пра этнаграфічную карту беларускага племені” (СПб, 1903),

“Этнаграфічная карта беларускага племені” (Пг., 1917),

“Беларуская гаворка: нарысы народнай мовы з гістарычным асвятленнем” (Пг., 1918),

“Руская дыялекталогія” (1921),

“Пра некаторыя асаблівасці беларускай мовы” (Кракаў, 1927),

“Славянская кірылаўская палеаграфія” (Л., 1928).

Самым значным вынікам навуковай дзейнасці Я.Ф.Карскага стала яго трохтомнае выданне ў сямі выпусках “Беларусы”, у якім вучоны ўсебакова і грунтоўна паказаў свету самабытнасць, нацыянальную адметнасць беларускага народа, багацце яго культуры і мовы.

Яўхім Карскі: мовазнаўца, этнограф, фалькларыст

У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна адбылася сустрэча з праўнукам вядомага беларускага мова-

знаўцы, этнографа і фалькларыста Яўхіма Карскага (1861 - 1931) - Аляксандрам Карскім, які прыехаў на брэсцкую зямлю ўпершыню, каб расказаць нам шмат цікавага пра жыццё свайго славутага родзіча.

Госць з Санкт-Пецярбурга прачытаў лекцыю «Яўхім Карскі: мовазнаўца, этнограф, фалькларыст», пазнаёміў прысутных з некаторымі малавядомымі фактамі з жыцця першага беларускага акадэміка і энцыклапедыста беларусазнаўства. Матэрыялы пра яго Аляксандр Карскі збірае і сістэматызуе больш за дзесяць гадоў, а таксама з’яўляецца аўтарам кнігі «Карскі Яўхім Фёдаравiч: бібліяграфічны агляд», выдадзенай на рускай мове Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам у мінулым годзе. Зараз Аляксандр Аляксандравіч рыхтуе да друку біяграфію свайго вядомага продка. Нешта з таго, што складзе новую кнігу, ужо змяшчалі на сваіх старонках часопіс «Нёман» і некаторыя іншыя беларускія выданні. Дарэчы, яшчэ аўтар друкуецца ў выданнях Украіны і Польшчы.

Цікавую выставу для слухачоў лекцыі падрыхтавалі супрацоўнікі абласной бібліятэкі. Экспазіцыя “Яўхім Карскі: мовазнаўца, этнограф, фалькларыст” пазнаёміць з рэдкімі фотаздымкамі, кнігамі і архіўнымі матэрыяламі, якія датычаць роду заснавальніка беларускага мовазнаўства. Усё гэта ўзята з фондаў нашай абласной і Прэзідэнцкай бібліятэк, а таксама запазычана ў Гродзенскай абласной бібліятэцы, якая носіць імя Яўхіма Карскага. На выставе ўбачым творы нашага славутага земляка, кнігі і артыкулы пра жыццёвы шлях аўтара і яго родных, матэрыялы аб дзейнасці акадэміка. Ёсць тут і рарытэты. Напрыклад, арыгінал адной з кніг трохтомнага фундаментальнага даследавання «Беларусы» - галоўнага помніка жыцця Яўхіма Карскага. Рарытэтнае выданне ўбачыла свет у 1922 годзе ў Петраградзе.

Выклікае цікавасць і электронны дыск «Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага». Тут змяшчаюцца біблія-

графічны нарыс, населеныя пункты, якія маюць дачыненне да біяграфіі Я.Ф.Карскага, пералік яго друкаваных прац, літаратура пра аўтара, дакументы і матэрыялы пра яго жыццё і дзейнасць (з фондаў беларускіх архіваў), эпісталярная і навуковая спадчына, некаторае іншае.

Выстава «Яўхім Карскі: мовазнаўца, этнограф, фалькларыст» жыхарам Брэста ўжо вядома. Супрацоўнікі абласной бібліятэкі рыхтавалі яе да 1 студзеня 2011 года, калі адзначалася 150-годдзе з дня нараджэння славутага вучонага. Пра гэта даведаўся праўнук Яўхіма Фёдаравіча і ў хуткім часе выслаў на імя намесніка дырэктара па навуковай працы Алы Мяснянкінай 18 фотаздымкаў з сямейнага архіва Карскіх. На кожным - прыблізная дата і невялікі каментарый.

Лекцыя ва ўніверсітэце - не адзіная мэта прыезду на Брэстчыну пісьменні-ка і архівіста Аляксандра Карскага (дарэчы, ён мае вышэйшую тэхнічную адукацыю, доўгі час працаваў інжынерам). Госць з Санкт-Пецярбурга здейсніць сваю даўнейшую мару - наведае мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, а ў нядзелю пабывае ў вёсцы Будча Ганцавіцкага раёна, дзе ўпершыню ўбачыць магілу Фёдара Навіцкага, бацькі Яўхіма Карскага. Таксама 4 верасня Аляксандр Аляксандравіч стане жаданым госцем на свяце беларускага пісьменства.

Уклад у беларускую нацыянальную культуру Яўхіма Карскага, які жыў і працаваў на мяжы ХIХ і ХХ стагоддзяў, сапраўды значны. Нарадзіўся ж будучы вучоны ў вёсцы Лаша Гродзенскага павета. Бацька, Фёдар Мікалаевіч, зрабіў усё магчымае, каб сын атрымаў вельмі глыбокую першапачатковую адукацыю. Пасля сям’я пераехала на Навагрудчыну. Яўхім скончыў народнае вучылішча, паступіў у Мінскую духоўную семінарыю, потым - у Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут. У 1893 годзе ў Кіеўскім універсітэце Яўхім Карскі абараніў магістарскую дысертацыю па фанетыцы і граматыцы роднай мовы, і гэта было першае дысертацыйнае даследаванне ў гісторыі беларускага мовазнаўства. Праз тры гады ён, ужо прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, падрыхтаваў доктарскую дысертацыю пра пераклады Псалтыра ў ХV - ХVII стагоддзях. Дарэчы, некаторы час Карскі нават узначальваў вышэй названую навучальную ўстанову. Пазней наш славуты зямляк выкладаў у Петраградскім універсітэце, у 1916 годзе быў абраны акадэмікам Расійскай акадэміі навук. Праз год Яўхім Фёдаравіч вярнуўся на радзіму. Працаваў прафесарам Мінскага настаўніцкага інстытута, узначальваў камісію па падрыхтоўцы да адкрыцця Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, удзельнічаў у распрацоўцы статута Інстытута беларускай культуры...

На першым плане ў Яўхіма Карскага заўжды была навуковая, даследніцкая і асветніцкая дзейнасць. Сапраўды шматгранная асоба, ён быў не толькі выдатным філолагам-славістам: займаўся літаратуразнаўствам, палеаграфіяй, педагогікай, антрапалогіяй... Навуковыя даследаванні Яўхіма Фёдаравіча высока цанілі ў многіх славянскіх дзяржавах. Напрыклад, адным з першых савецкіх вучоных ён быў уганараваны званнем акадэміка Чэшскай акадэміі навук.

Пяру Я.Ф.Карскага належаць шматтомныя кнігі, зборнікі, манаграфіі, артыкулы, нататкі, рэцэнзіі. Адна з яго грунтоўных прац - “Этнаграфічная карта беларускага племені. Беларускія гаворкі”. Менавіта з яе ў нашым мова-знаўстве пачалася новая навука - лінгвістычная геаграфія. Усяго ж Яўхім Карскі напісаў звыш 700 навуковых прац, галоўнай з якіх лічыцца трохтомнік “Беларусы”, што ў 1903 - 1922 гадах выйшаў у сямі кнігах. І ужо тады гэтая сапраўдная энцыклапедыя беларусазнаўства стала вышэйшым дасягненнем еўрапейскай славістыкі канца ХIХ - пачатку ХХ стагоддзяў! Тут на падставе глыбокага параўнальна-гістарычнага даследавання мовы, фальклору, пісьменнасці, культуры беларусаў аўтар упершыню навукова абгрунтаваў нашу нацыянальную самабытнасць як самастойнага народа. Зразумела, падчас сваёй даследніцкай дзейнасці Яўхім Карскі прыязджаў і на Брэстчыну. Вядома, што ў 1903 годзе быў ён з экспедыцыяй на Лунінеччыне. Напрыклад, вывучаў асаблівасці дыялектаў беларускай мовы ў Лахве, Лунінцы, Луніне. З нашай зямлёй Яўхіма Карскага звязвае і тое, што тут жыў і служыў у царкве ягоны бацька, якога Яўхім мог наведваць у чэрвені 1915 года, калі прыязджаў да свайго брата Івана ў недалёкі ад Будчы Блячын. Фёдар Навіцкі памёр 21 студзеня 1918 года ва ўзросце 77 гадоў і быў пахаваны побач з царквой. Ёсць меркаванне, што Яўхім Фёдаравіч двойчы меў магчымасць наведаць яго магілу: калі ў 1920 годзе зноў быў у Блячыне і калі ў 1926 годзе вяртаўся ў СССР з замежнай камандзіроўкі.