Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
5 пытанняу.doc
Скачиваний:
159
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
69.12 Кб
Скачать

3. Развіцё беларускай мовы у пачатку 20 стагоддзя. Роля першых беларуских газет Наша доля і Наша ніва у развіцці беларускай літаратурнай мовы .

На пачатку 20 стагоддзя падзеяй, што рашуча змяніла умовы культурнага развіцця народай царскай Расіі, была рэвалюцыя 1905-1907г. Была снята забарона карыстацца беларускай мовай, друкаваць на ёй. Пачынаюць выходзіць першыя газеты і часопісы.

Першай легальнай газетай на беларускай мове была "Наша доля". Кароткі час, з верасня па снежань 1906 г., яна выдавалася ў Вільні групай сяброў Беларускай сацыялістычнай грамады. Усяго выйшла шэсць нумароў, пяць з якіх было канфіскавана паліцыяй. У газеце былі надрукаваны творы выдатных беларускіх пісьменнікаў: Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Якуба Коласа, Ядзвігіна Ш.

У цэнтры грамадска-палітычнага і літаратурнага жыцця Беларусі ў 1906 - 1915 гг. была газета "Наша ніва". Яна выходзіла штотыднёва ў Вільні. Ініцыятарамі і выдаўцамі "Нашай нівы" з'яўляліся кіраўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, вядомыя дзеячы беларускага адраджэнскага руху браты Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў, з 1914 г. рэдактарам "Нашай нівы" быў Янка Купала. У газеце знайшлі адлюстраванне матэрыялы пра народнае жыццё, нацыянальны характар беларусаў. Яна адстойвала патрабаванні грамадзянскага і палітычнага раўнапраўя беларускага народа, выступала супраць вялікадзяржаўнай палітыкі царызму, за права свабодна карыстацца роднай мовай, развіваць на ёй нацыянальную культуру і асвету. Вакол газеты групавалася вялікая колькасць пісьменнікаў, публіцыстаў, грамадска-палітычных дзеячаў. У ідэйных адносінах яны не былі адзінымі. Паміж імі адбываліся жорсткія дыскусіі, яны па-рознаму глядзелі на хвалюючыя Беларусь праблемы. Але разам з тым усе гэтыя людзі аддавалі газеце ўвесь свой талент. Сярод іх - Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч, Цішка Гартны, Алесь Гарун, Змітрок Бядуля, Каганец, Гурло, Журба, Ядзвігін Ш., М.Гарэцкі. "Наша ніва" адыграла вялікую ролю ў выяўленні і збіранні нацыянальных літаратурных сіл, развіцці беларускай мовы, выданні і прапагандзе беларускіх кніг.

4.Беларуская мова ў 20-я гады хх ст.

Як ні дзіўна, але менавіта ў час поўнага нацыянальнага заня-паду ў

асяроддзі навукоўцаў-беларусістаў з'яўляецца ідэя беларускага

нацыянальнага Адраджэння. Узнавіць беларускую культуру праз адраджэнне

беларускай мовы - такую мэту ставілі перад сабой асветнікі ХІХ ст. (ля вытокаў

гэтага прагрэсіўнага працэсу стаялі Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін-

Марцінкевіч, К. Каліноўскі, У. Сыракомля, Ядвігін Ш., А. Гурыновіч і

іншыя прагрэсіўныя пісьменнікі). Нягледзячы на царскую забарону аб

друкаванні кніг, у канцы ХІХ ст. за мяжой выходзяць творы Фран-цішка

Багушэвіча (зборнікі «Дудка беларуская» і «Смык беларускі»), з'яўляюцца

вершы Я. Лучыны. У 1906 г. выдаюцца газеты «Наша Доля», пасля - «Наша

Ніва». У «Нашай Ніве» друкавалі свае творы класікі беларускай літаратуры: Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Цѐтка, С. Палуян і інш. Іх творчасць і

стала пачаткам новай беларускай літаратурнай мовы. Нагадаем, што

фарміравалася яна не на кніжных традыцыях, як многія іншыя літаратурныя

мовы, а цалкам «вырастала» з народных гаворак, затым апрацоўвалася,

удасканальвалася майстрамі беларускага слова. (Аднак працэс развіцця

сучаснай літаратурнай мовы расцягнуўся больш чым на стагоддзе. Па сутнасці, яшчэ ў пачатку ХХ ст. беларуская мова была неўнармаванай, развівалася ў асноўным у жанры мастацкай літаратуры.)

У 1918 г. была ўтворана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) і

беларуская мова ўпершыню пасля часоў ВКЛ набыла статус дзяржаўнай,г.зн.

на ёй працавалі ўрад і іншыя грамадскія ўстановы. Распачаўся працэс

беларусізацыі. Да беларускага пісьмовага слова далучыліся мільѐны людзей.

Толькі за перыяд з 1920 па 1926 гг. пачалі сваю творчую дзейнасць каля 500

маладых літаратараў, сярод іх А. Александровіч, А. Бабарэка, Я. Пушча, М.

Чарот, А. Дудар. К. Чорны, З. Бядуля, К. Крапіва і інш. Упершыню былі

створаны на беларускай мове падручнікі для школ па ўсіх прадметах, слоўнікі (у прыватнасці, слоўнікі вайсковай тэрміналогіі, прававой,батанічнай; дыялектныя слоўнікі, перакладныя і інш.). У канцы 1920-х гадоў амаль уся літаратура (каля 90 %), якая выпускалася ў рэспубліцы, была беларускамоўнай, звыш 80 % школ мелі беларускую мову навучання. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі. У 1918 г. Браніслаў Тарашкевіч падрыхтаваў «Беларускую граматыку для школ», якая дала пачатак станаўленню новай беларускай арфа-графіі. У «Граматыцы» ўпершыню былі прыведзены ў сістэму пра-вілы напісання спрадвечна беларускіх слоў і асобна вызначаны нормы напісання слоў іншамоўнага паходжання. «Граматыка» Тарашкевіча на працягу 20-х гадоў ХХ ст. заставалася адзіным стабілным вучэбным дапаможнікам, на

аснове якога ствараліся падручнікі і даследаванні па беларускай мове. (Дарэчы, беларуская дыяспара і сѐння карыстаецца дадзенай арфаграфіяй, якая атрымала неафіцыйную назву «тарашкевіца»).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]