Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
5 пытанняу.doc
Скачиваний:
159
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
69.12 Кб
Скачать

1. Развіцё беларускай мовы у вкл. . Роля ф. Скарыны у развіцці беларускай мовы

У ХІІІ ст. пасля распаду Кіеўскай Русі (а гэтаму паспрыялі міжусобныя

войны феадалаў) пачалі складвацца асобныя народнасці - беларуская, руская і ўкраінская. Беларуская народнасць утварылася з трох плямѐн: крывічы,

радзімічы, дрыгавічы. (Тэрмін «Белая Русь» упершыню сустракаецца ў канцы

XIV ст. у адносінах толькі да Полацкай зямлі. У далейшым ѐн пашырыўся на

ўсю Беларусь.)

Асноўную ролю ў фарміраванні беларускай мовы (даследчыкі называюць

яе старабеларускай) адыгралі мясцовыя гаворкі (паўночна-ўсходні і паўднѐва-заходні дыялекты). Як асобная самасто-ная мова яна сфарміравалася ў перыяд, калі нашы землі знаходзіліся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.

Менавіта ў ВКЛ на працягу ХІV-ХVІ стст. старабеларуская мова

выкарыстоўвалася ў якасці дзяржаўнай. У пісьмовых дакументах таго часу

наша зямля часта называецца Літвой, беларусы - літоўцамі, або ліцвінамі, у

знак таго, што яны былі жыхарамі ВКЛ, а мова - літоўскай, рускай, простай

(продкі ж сучасных літоўцаў называліся жамойтамі і аўкштайтамі).

На беларускай мове былі створаны летапісы, арыгінальныя і перакладныя

мастацкія творы, вучэбная, публіцыстычная, юрыдычная літаратура; вялася

дыпламатычная перапіска (у 1392-1393 гг. хан Арды Тахтамыш піша ліст

польскаму каралю Ягайла на старабеларускай мове). Важна і тое, што на

славянскім усходзе распачалося кнігадрукаванне (6 жніўня 1517 г. у Празе Ф.

Скарына надрукаваў на царкоўнаславянскай мове Псалтыр).

Спынімся на асветніцкай дзейнасці Ф. Скарыны (гуманіст, першадрукар, перакладчык, пісьменнік, рэдактар, мастак). Менавіта ѐн узняў беларускую мову і беларускую культуру на еўрапейскі ўзровень. Гэты перыяд знакаміты такімі вядо-мымі асветнікамі, людзьмі энцыклапедычнай адукаванасці, як Мікола Гусоўскі, Сымон Будны, Сімяон Полацкі, Васіль Цяпінскі, Андрэй Рымша, Лаўрэнцій Зізаній, Мялецій Сматрыцкі і інш.

2. Беларуская мова у XIX стагоддзі. Роля в. Дуніна-Марцінкевіча, ф. Багушэвіча, к. Каліноўскага у развіцці беларускай літаратурнай мовы .

Беларуская мова ў тыя часы знаходзілася пад фактычнай і юрыдычнай забаронай. Быць бесперашкодна надрукаваным і прачытаным на Радзіме можна было толькі па-польску альбо па-расейску. Пісаць па-беларуску азначала прайсці праз сто кругоў пекла і не мець нават надзеі на магчымасць прачытання нашчадкамі. 

Беларуская літаратура ў 19 стагоддзі станавілася ўсё болын і больш на пазіцыі дэмакратызму. За народ пайшоў на вісельню Кастусь Каліноўскі, які перад смерцю кінуў у вочы катам прарочае « Людзі роўныя на зямлі». Ён мог уратавацца, але не зрабіў гэтага, каб не страціць годнасць сваю ў вачах тых, каго вёў за сабой на змаганне з царом. Подзвіг Каліноўскага і сёння асвятляе нам шлях наперад, да жыцця шчаслівага, да дабра, да змагання за свае, што нам спрадвеку належыць. Яго газета «Мужыцкая праўда» — сімвал змагання за народную долю сродкамі публіцыcтыкі, мастацкага пісьма. 

Роля В. Дуніна-Марцінкевіча як аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры (у тым ліку драматургіі) і нацыянальнага тэатра надзвычай вялікая. Г. Кісялёў называе яго першым беларускім прафесійным пісьменнікам. В. Дунін-Марцінкевіч "прафесійны не ў тым сэнсе, што гэта давала яму сродкі для жыцця (хутчэй ён меў ад гэтага страты), а ў тым, што ён лічыў гэта галоўным у сваім жыцці". Першым класікам новай беларускай літаратуры называе пісьменніка даследчык яго творчасці Я. Янушкевіч. Апрача таго, В. Дунін-Марцінкевіч фактычна стаяў ля вытокаў новага нацыянальнага тэатра - ён выступаў у якасці не толькі драматурга, але і арганізатара тэатра, рэжысёра, акцёра.

Адным з першых ён зрабіў героямі сваіх твораў прыгонных беларускіх сялян. Таксама адным з першых многія з сваіх твораў напісаў на беларускай мове, якая ў яго час не толькі не мела афіцыйнага статуса, але і не была належным чынам распрацавана як мова мастацкай літаратуры. "Беларускай літаратуры тады, пасля доўгага заняпаду, па сутнасці не было, і менавіта Дуніну-Марцінкевічу давялося закладваць яе асновы, узнімаючы мову прыгнечанага селяніна да ўзроўню літаратурнай", - піша Г. Кісялёў. 

Францішак Багушэвіч увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры, усёй мастацкай культуры народа як першы нацыянальны паэт, які сярод пісьменнікаў 19 стагоддзя вызначыўся тым, што ўпершыню загаварыў пра існаванне беларускай нацыі, адзначаючы агульнасць мовы і псіхалагічнага складу народа. Яго прадмова да выдадзенага за мяжой, у Кракаве, паэтычнага зборніка «Дудка беларуская» (1891) стала сваеасаблівым маніфестам нацыянальнага Адраджэння. Цэнтральнымі тэмамі ў творчасці Ф. Багушэвіча з'яўляюцца тэмы народнай нядолі, Радзімы, роднай мовы, паэта і паэзіі, крытыкі самадзяржаўя. Аўтар вызначае ідэал чалавека, а якога неабходна імкнуцца кожнаму сумленнаму чалавеку.У сваіх творах паэт глядзіць на свет вачыма селяніна, выяўляе яго настроі і філасофію жыцця. Тэма народнай нядолі, бяспраўя селяніна — асноўная ў творчасці пісьменніка.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]