Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
606
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

970. Ад урокаў (нячыстай сілы, нарадкі i г. д.)

Романов, с. 137—138, № 3. Зап. у Соінскай вол. Мсціслаўскага п.

Лучэ — як адзначана ў Раманава, ад дзеяслова лучацца, што, згодна са Слоўнікам Насовіча, азначае «случается» (с. 273). Гэта пацвярджаецца i тлумачэннем інфарматара наконт замовы: «Пераксціцца i плюнуць назад. Тройчы на вадзе. На худы час лучыцца — не паможэць, a на добры памагаець».

Вар. скароч. — пералік азначэнняў хваробы i завяршальная пагроза — праклён «Соль яму у вочы, маладня ў зубы, тряскучае палена яму ў калена» зап. У. А. Васілевіч i I. В. Карашчанка ў 1990 г. у в. Круціха Кыштоўскага р. ад Н. I. Мінчанка, 1925 г. н. (з перасяленцаў з Магілёўшчыны).

 

971. Ад уроку

8-79-165, сш. 1, л. 18, №

12. Зап. Г. А. Барташэвіч i Л. П. Барабанава

ў 1979 г. у в. Барталамееўка

Веткаўскага р. ад М. Ц. Жукавай, 1919 г. н.

972. Ад уроку

8-73-69, сш. 2, л. 47, 35. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1973 г. у в.'Іскань Быхаўскага р. ад A. М. Глусцовай, 1900 г. н.

973. Ад уроку

Романов, с. 27, № 91. Зап. у в. Чарнаручча Магілёўскага п.

974. Ад уроку

Романов, с. 25, № 77. Зап. Е. Р. Раманаў у в. Нежкава Магілёўскага п. ад Г. Восіпавай, 60 г.

Вар.: Там жа, с. 25, № 79. Зап. Е. Р. Раманаў у Царковішчанскай вол. Магілёўскага п.

975. Ад прыстрэку

8-81-182, сш. 2, л. 95, № 98. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1981 г.-у в. Амелькаўшчына Хойніцкага р. ад A. А. Паўлянок, 71 г.

Вар.: 8-75-94, л. 85, 58. Зап. Л. М. Салавей i студ. МДПІ 3. М. Гайцюкевіч i Г. А. Чаркас у 1975 г. у в. Будзенічы Старадарожскага р. ад Н. I. Скарыны, 67 г. Пачатак замовы: «Ішла святая Прачыста дарогаю, несла пясочак у прыполе, пасеяла ў варотах. Як таму пясочку не ўзыходзіць, не красаваць, так у (імя) жывым подзіўкам не бываць». Далей формулы пераліку.

976. Ад уроку

8-78-144, сш. 5. Заіі: Н. Ф. Якушава ў 1978 г. у в. Глыбочыца Чачэрскага р.

977. Ад уроку («ад плахога глаза»)

13-10-86, сш. 38а, л. 11 адв.— 12, № 31. Зап. студ. Магілёўскага педінстытута Л. К. Ясенка ў 1973 г. у в. Кнышэвічы Светлагорскага р. ад М. М. Ханенка, 1920 г. н.

529

978. Ад уроку

Романов, с. 15, № 41. Зап. Е. Р. Раманаў у м. Мікуліна Аршанскага п. ад Петрунелі Вікенцьевай. Тлумачэнне да замовы: «Гаварыць тры разы над вадою, якую потым абдуць i перахрысцТць «тры разы тры» i даць выпіць».

979. Ад уроку

8-81-182, сш. 1, л. 66—67, № 48. Зап. Г. А. Барташэвіч i Л. П. Барабанава ў 1981 г. у в. Асарэвічы Брагінскага р: ад М. Р. Богуш, 1905 г. н., М. Р. Астапенка, 1903 г. н. Па сведчанню інфарматара, замова выкарыстоўваецца як лекавая («колькі раз лечыш, усё па тры разы перакажы») i як ахоўная: «Куды будзеш іці, гавары ў любое ўрэмя тры разы. Малое прынесла ты дзіця, ідзеш ты гуляць — загавары, нічога не прыстане. Сама ідзеш гуляць на гўлёнзы; тожа загаварыся. Нічога рабіць не трэба. Гэта гасподнія слава> (М. ^ Богуш).

Вар.: Мннько, с. 75. Цікавы матывамі праклёну:

Хто з ліхімі вачыма, Для таго соль i нячыма. Соль табе ў вочы, Галаўня ў зубы, Засланка ў грудзі, Твае рэчы табе ў плечы, Твае слава табе ў зява.

I не баяцца пасілку i падзіўку. Пасільныя пасільніцы, Падзіўныя падзіўніцы, Умаляю i ўгавараю,

На сухі лес адсылаю.

980. Ад суроц

Добровольскнй, I, с. 175—176, № 6. Зап. У. М. Дабравольскі ў в. Бердзібякі Ельнінскага п. ад Васіля Міхайлава, вядомага казачніка.

Вар.: Добровольекнй, I, с. 173, № 1 (скрочаны далёкі вар.); с. 174—175, № 4 (скарочаны вар.); с. 175, № 5. Зап. у в. Бердзібякі. Тлумачэнне аб дзеяннях пры замаўлянні: «Чатыры ўгалёчкІ ўкінуць у коўш, адзін засіпіць — тада даць папіць чалавеку i нахрыст верхняю часцью рукі ўмываць ліцо, рукі, праці серца. Тада са рта брызнуць на бальнова:

Сгуся вада,

Сцібе худаба.

Тада выліць із каўша воду ў тэй угалок, гдзе завесы двярэй». Усе замовы маюць відавочны налёт кніжнасці, хаця i ў вуснай інтэрпрэтацыі. Такога ж характару i замова са збору Е. Р. Раманава. Гл.: Романов, с. 14, 35. Зап. у в. Лісічына Сенненскага п. У замове спалучаюцца матывы народных i кніжных твораў: «Вадзіца-царыца ірданьская, a з ключа салтаньскага, абмывала шэрае карэння, твердае камення. Як беламу камяню воз мора ня васплываць, так рабу Грышку ямў век вяком жадных уроц ня знаць. A цяпер васіян-трава ўсім травам маць, a цяпер купарэсь-дзерава ўсім дзеравам маць, a Салтан-рака ўсім ракам маць. (Гол. кн.) — Во святая малітва васкрэсная, васкрасаецца із Госпадам Богам Сусам Хрыстом, Сынам Божым. Як мы Бога любім, такЛэога

530

відзім; як воск ад агня адметаецца, так усіх людзей да раю прыганяецца; Прасвятая маць Бугуродзіца на помач прызываецца. Прачыстая мацяр Божая, заступі нас i захарані сваёй рызай белай i памагай васкрэснай рукой, красным сонцам, ясным месяцам, дробнымы палынамы i чыстымы звяздамы i святымы нябеснымы грамнішнымы свячамы. Хрэст наш жывутварашчы, заступі нас i захрані ад злых, ад ліхіх, ад шатана, ад усякія пакусы, ад злога чалавека i нявер-і нага праклятага языка, i во вякі вяком, амін>.

Цікавая заўвага да замовы: «Вядома, калі хто сваё ня 'тжыў, дак помач, a аджыў — дак ня памажэць».

981. Ад урокаў

13-10-1, сш. 35, л. 4, № 7. Зап. студ. Гродзенскага педінстытута М. Р. Янушкевіч у 1963 г. у в. Хрольчыцы Слонімскага р. ад A. М. Жытко.

Вар.: 8-79-165, сш. 1, л. 12, №8. Зап. Л. П. Барабанава i Г А. Барташэвіч у 1979 г. у в. Барталамееўка Веткаўскага р. ад М. Ц. Жукавай, 1919 г. н. Дал. вар., прамаўляецца, калі дзіця выціраецца падолам навыварат: «Як цябе маць нарадзіла, яна тыя ўрокі, прыгаворы адхадзіла. Чые ўрокі, таму скулле ў вокі. Урокі няхай ляцяць на сарокі».

 

982. Ад урокаў дзіцяці

8-85-229, л. 73.

Зап. А. Ю. Лозка ў в. Дзяржынск Лельчыцкага р.

ад Н. Л. Лукашэвіч,

1914 г. н. Перад пачаткам за спіною нажом хрысцяць.

Шэпчуць тры разы.

 

Вар.: Там жа, л. 54. Зап. А. Ю. Лозка ў 1979 г. у в. Прыбалавічы Лельчыцкага р. ад М. Л. Акуліч, 1904 г. н.

983. Ад урокаў

8-78-144, сш. 5. Зап. Н. Ф. Якушава ў 1978 г. у в. Глыбочыца Чачэрскага р. Вар.: Романов, с. 25, № 80. Зап. Е. Р. Раманаў у Царковішчанскай вол.

Магілёўскага п.; Шейн, II, с. 535, № 21. Зап. у Рэчыцкім п., паведаміў Н. Яцко; 8-75-96, сш. 1, л. 46, № 28. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1975 г. у в. Клінок Чэрвеньскага р. ад В. X. Алісейчык, 76 г.

984. Ад урокаў

13-8-3, сш. 3, л. 10, № 32. Зап. студ. Брэсцкага педінстытута Л. С. Драгун у в. Самойлавічы Бярозаўскага р. ад Е. Амелька, 1886 г. н.

Вар.: 8-2-56, сш. 1, №22. Зап. Л. А. Малаш у в. Мільча Вілейскага р. ад М. Рысек, больш за 100 г. Месцы ссылкі ўрокаў — дрэвы: «'Сходзьце, урокі, на дубнікі, на бярозы, на мхі, балоты i на горкую асіну»; 8-75-96, сш. 2, л. 87, № 75. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1975 г. у в. Клінок Чэрвеньскага р. ад А. Расказёнак; Архіў кафедры беларускай літаратуры ГДУ, сш. 23, № 4. Зап. студ. Н. С. Леснікова ў 1981 г. у в. Міхалькі Гомельскага р. ад X. У. Мацвеенка, 1901 г. н. Кароткі прыгавор: «Лякі на сабакі, a ўрокі на сарокі».

985. Ад урокаў

8-82-203, сш. 5, л. 38, №24. Зап. Т. К. Цяпкова ў 1982 г. у в. Падгалле Ельскага р. ад Т. В. Кашкур, 80 г.

531

Вар.: 8-75-96, сш. 2, л. 88, № 76. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1975 г. у в. Клінок Чэрвеньскага р. ад X. К. Габернік, 85 г.; 13-8-3, сш. 3, л. 10, № 33. Зап. студ.

Брэсцкага

педінстытута Л. С. Драгун у в. Самойлавічы

Бярозаўскага р.

ад Е. Амелька, 1886 г. н.

 

 

986. Ад урокаў

 

Архіў

кафедры беларускай літаратуры ГДУ, сш. 61,

№5. Зап. студ.

В. В. Ярэміч у в. Тонеж Лельчыцкага р. ад Н. М. Ярэміч, 50 г.

987. Ад уроку

Романов, с. 21, №58. Зап> у Рагачоўскім п.

Вар.. Там жа, с. 21, № 60. Зап. пісар Яфрэмаў у в. Целяшы Гомельскага п.

988. Ад урокаў («Стацце»)

13-3-30, л. 5, №11. Зап. А. У. Русіновіч у 1978 г. у в. Гарохавішчы Акцябрскага р. ад У. Д. Дайнека, 99 г.

989. Ад урокаў

13-3-30, л. 2, №5. Зап. А. У. Русіновіч у 1978 г. у в. Гарохавішчы Акцябрскага р. ад У. Д. Дайнека, 99 г. Папераджальная. «Як першы раз нясеш дзіця ў другое сяло або першы раз у сваё сяло»— заўвага да замовы.

990. Ад нарадкі

8-73-71, сш. 2, л. 60, №61. Зап. В. I. Скідан у 1973 г. у в. Вялікі Бор Хойніцкага р. ад С. Ф. Дземідзенка.

Вар. дал.: Архіў кафёдры беларускай літаратуры ГДУ. Зап. студ. Г. С. Крупянькова ў 1989 г. у в. Прыбудак Жлобінскага р. ад П. М. Кірыленка, 64 г. «Загаворваю губы, зубы i рацівы язык, каб ім не браць, не браняць i на маю Настасю рота не разяўляць».

991. Ад прымаўкі

13-10-35, сш. 13, л. 11. Зап. студ. МДПІ Л. Н. Макарава ў 1971 г. у в. Ямінск Любанскага р.

992. Ад урокаў («ад дзяцінца»)

8-75-94, сш. 1, л. 35, № 26. Зап. Л. М. Салавей i студ. МДПІ А. Г. Ляшкевіч i I. I. Мурашка ў 1975 г. у в. Прусы Старадарожскага р. ад П. С. Вусік, 68 г.

993. Ад нагавору

8-85-229, л. 86. Зап. А. Ю. Лозка ў 1980 г. у в. Дзяржынск Лельчыцкага р. ад В. М. Краўчэні. Заўвага: «Шэпчуць тры разы, перад тварам хрысцяць нажом».

532

994. Ад уроку (карове)

8-79-171, сш. 1, л. 76, 53. Зап. К. П. Кабашнікаў у 1979 г. у Гомельскім р.

995. Ад урокаў худобе

8-82-198, сш. 2, л. 65, 79. Зап. Л. М. Салавей i A. М. Лапкоўская ў 1982 г. у в. Антонаў Нараўлянскага р. ад А. I. Цалко, 1923 г. н.

996. Ад уроку карове

13-3-7, л. 2, 5. Зап. А. У. Русіновіч у 1987 г. ад П. С. Русіновіч, 1905 г. н., з в. Чэрнін Светлагорскага р.

997. Ад урокаў (карове)

8-84-223, сш. 3, л. 52—53, № 19. Зап. Л.П.Барабанава ў 1984 г. у в. Зломнае Жлобінскага р. ад В. Ю. Міхальцовай, 1914 г. н.

998. Ад уроку (карове)

13-3-7, л. 2, 6. Зап. А. У. Русіновіч у 1987 г. ад П. С. Русіновіч, 1905 г. н., з в. Чэрнін Светлагорскага р.

999. Ад урокаў карове

 

8-84-223, сш. 3, л. 49—51, 18. Зап. Л. П.

Барабанава ў 1984 г.

у в. Зломнае Жлобінскага р. ад В. Ю. Міхальцовай,

1914 г. н.

«Жывец — вада. У балоде канаўка, збоку вада бяжыць, быстра бяжыць. Яна чыстая-чыстая, лякарственная вада — жывец»— тлумачанне інфарматара.

1000. Ад урокаў

13-10-87, сш. 50, л. 14, № 71. Зап. студ. Магілёўскага педінстытута В. П. Гузарык у 1974 г. у в. Серабрышча Баранавіцкага р. ад 3. С. Булгак, 73 г.

Вар.: 8-84-223, сш. 3, л. 47—48, № 17. Зап. Л,

П. Барабанава ў 1984 г.

у в. Зломнае Жлобінскага р. ад В. Ю. Міхальцовай,

1914 г. н. Замову можна

казаць i чалавеку; 8-82-204, сш. 4, л. 46, № 46. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1982 г. у в. Засінцы Ельскага р. ад А. I. Харашкевіч, 1941 г. н. У замове апеляцыя яшчэ да «св. Юрыя-Рыгорыя» дапамагчы «ўрокі ўгавараці i шаўковыя травы з'ядаці, i крынічныя воды співаці i з rop, i з мор, з трох тысяч балатоў...»

1001. Ад стацця, прытчы

Романов, с. 9, № 22. Зап. Е. Р. Раманаў у м. Бялынічы Магілёўскага п. ад А. Антонавай, 65 г. Заўвага да шаптання: «Тройча на вадзе. Першы раз

ніткай вымераць з галавы да ног, другі раз кала грудзей i галаву, a трэці раз

рукі. I дае Бог помач».

г

533

Стаццё — хвароба. Па слоўніку Насовіча — аслупяненне, стаянне слупам, адурэнне (с. 614).

Прытча — хвароба, якая сталася з невядомай прычыны, «прычынілася». У Мядзельскім р. вядома прымаўка «Ня прычча, дык смычча»,— калі ў чалавека ўвесь час ёсць чым адмовіцца, уважлівыя прычыны знаходзяцца, нездароўе (паведаміла Л. М. Салавей).

1002. Ад сценю

Романов, с. 4, № 10. Зап. у г. Сянно. Заўвага: ужываецца i для таго, «каб не прываражылі».

Вар.: 13-10-49, сш. 29, л. 1, №2. Зап. студ. Маладзечанскага наст. інстытута 3. Астапчык у 1950 г. у в. Старыя Лаўкі Чашніцкага р. ад Е. Астапчык, 53 г.

1003. Ад падвею (сПудвей»)

8-82-204, сш. 6, л. 2, 2, воп. 85, спр. 229, № 43. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1982 г., А. Ю. Лозка ў 1979 г. у в. Глушкавічы Лельчыцкага р. ад М. П. Сербянок, 1904 г. н.

Вар.: 8-83-212, сш. 2, л. 62, 57. Зап. Т. К- Цяпкова ў 1983 г. у в. Верасніца Жыткавіцкага р. ад Е. I. Блоцкай, 1915 г. н.

Падвей лечаць як нарадку, як хваробу, якую нашле злосны чалавек або якая прычыніцца па невядомых прычынах. Е. М. Варашкевіч з в. Вялікі Рожан Салігорскага р. дае такое тлумачэнне: «Як вецер або, бывае, накідаюць на чалавека нейкія нарады, тожа з чорнакніжніка, a вецер сам ідзе чорт яго знае адкуль. Казаў адзін: быў на базары, так нешта каню зрабіласо, так крывіць пыску i голаў крывіць. Трэба пераказаць i пройдзе. Пераказаць: «Месяц унай, з ветру мінай, касцей не ламі, жыл не затрудняй, румянага цела не затрудняй, крыві чырвонай не ганяй» (8-77-131, сш. 1, л. 65, №44).

Тлумачэнне падвею зап. Л. М. Салавей у 1990 г. у в. Навасёлкі Мядзельскага р. ад сваёй маці Н. Е. Скурко, 1910 г. н. У гэтай мясцовасці на балацінках падвей расце, i ім усе карыстаюцца. Падвей («божая бародка»), рус. пушнца — балотная трава, пашырана ад Беларусі да тундры паўночнай, заканчваецца пучком белага шаўкавістага пуху, што звешваецца ўніз у выглядзе кутасіка. Выкарыстоўвалася ў магічных дзеяннях пры лячэнні дзяцей, «падхопленых Падвеем»— благім ветрам, не тое што застуджаных, a проста пашкоджаных, калі яны блага сябе адчуваюць, плачуць, не спяць, «дрэпчацца». Падпаленым пучком сухога падвею «абкурваюць» дзіця, абдаюць дымам, i яно супакойваецца.

Падвей — 1) у старажытнай міфалогіі беларусаў — злы дух, які круціцца ў віхры, прыносіць разбурэнні i незвычайныя хваробы; 2) хвароба, якая здараецца* калі прахопіць скразняком, параліч (ТС, т. 3, с. 517).

1004. Ад падвею («Падвей»)

Архіў кафедры беларускай літаратуры I ДУ. Зап. студ. В. Д. Акуліч у 1986 г. у в. Прыбалавічы Лельчыцкага р. ад Л. В. Акуліч, 52 г.

1005. «Як віцёр падвіе»

8-85-230, сш. 2, л. 53, №62. Зап. Г. А. Барташэвіч i Л. П. Барабанава ў 1985 г. у в. Махро Іванаўскага р. ад A. А. Масляк, 58 г.

534

1006. Ад падвею («Пудвей»)

8-85-229, л. 44. Зап. А. Ю. Лозка ў 1979 г. у в. Мілашавічы Лельчыцкага р. ад М. В. Астаповіч, 1894 г. н. Заўвага збіральніка: «Калі чалавек выйдзе на халодны (поганы) вецер, твар яго запухне ці пакрыецца прышчамі».

1007. Ад падвею

Романов, с. 6, № 16. Зап. Е. Р. Раманаў у Вендаражскай вол. Магілёўскага п.

1008. Ад падвею

8-84-224, сш. 3, л. 6—9, 90. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1984 г. у в. Затон Жлобінскага р. ад Н. А. Рагаўцовай, 1911 г. н.

1009. Ад падвею

 

Романов, с. 4, № 9. Зап. Е. Р. Раманаў у в. Насовічы

Гомельскага п.

Заўвага інфарматара: «Тройчы казаць, як ногды ад ветру

адбярэ i мову

ў чалавека. Злыя чараўнікі напускаюць».

 

Вар.: 8-80-178 а, сш. 10, л. 74—75, №97. Зап. Т. К. Цяпкова ў в. Яланы Светлагорската р. ад Я. Л. Шэнца, 1906 г. н. Як заўважае інфарматар, замаўляюць пры пажары, калі моцны вецер, a таксама калі падвейвае, паддувае дзяцей, іншы раз дарослых, нават аднімае ногі. Вар. замовы, захоўваючы дакладна сюжэтную лінію, зазнаў скажэнні. Так, замест правялікі (гаспадзін дамавы i г. д.) у тэксце незразумелае «правільны». Некалькі на сучасны канцылярскі лад зменены элементы канцоўкі («Вецер ціх, вынімай сваё ветраное ліха... Я табой буду заведуваць, i я цябе буду пасылаць...»).

Скароч. вар. зап. А. М. Нароўская ў 1989 г. у в. Баханы Хоцімскага р. ад Г. Д. Барджаіхі (вулічная клічка), 97 г.

1010. Ад падвею

8-75-96, сш. 3, л. 19, № 18. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1975 г. у в. Клінок Чэрвеньскага р. ад X. К. Габернік.

1011. Ад падвею

Архіў кафедры беларускай літаратуры ГДУ. Зап. студ. В. Д. Акуліч у 1986 г. у в. Прыбалавічы Лельчыцкага р. ад Л. В. Акуліч, 52 г.

1012. Ад падвею

Романов, с. 5, № 14. Зап. Е. Р. Раманаў у Бялыніцкай вол. Магілёўскага п. ад А. Антонава, 65 г. Заўвага інфарматара: «У вушы перш шаптаць, a тады на вадзе, i змываць галаву i вушы, i піць. Тройча на вушы i тройча на вадзе».

1013. Ад снарадкі» (ад чараў, «ад ветру»)

8-90-249. Зап. У. А. Васілевіч i I. В. Карашчанка ў 1990 г. у в. Круціха Кыштоўскага р. ад Н. I. Мінчанка, 1925 г. н. (з перасяленцаў з Магілёўшчыны).

535

1014. Ад ветру (ад калдаўства)

Гл. пашпарт № 1013.

1015. Ад ветру

Архіў кафедры беларускай літаратуры ГДУ. Зап. студ. Г. С. Крупянькова ў 1989 г. у в. Прыбудак Жлобінскага р. ад П. М. Кірыленка, 64 г.

1016. Ад падвею

Романов, с. 4—5, № 12. Зап. Е. Р. Раманаў у м. Антонаўка Гомельскага п.

 

1017. Ад наслання, нарадкі (сВраз»)

Зап. М. Каланчук у в. Аброва Пружанскага р. ад жанчыны. Перапісаў

i перадаў Мікола

Папека.

Леценьнечко,

ад ляцён — летняе памяшканне.

Падрабязнае апісанне гэтай хатняй прыбудовы даў I. А. Сербаў у працы «Вічынскія палянеж «Адначасова з абсталяваннем хаты да задняй яе сцяны пад агульную страху прыладжваецца другая палова памяшкання —«ляцён», які выяўляе сабою бярвенчаты трысцен на моху, аднолькавай шырыні з хатай, але па даўжыні крыху карацей яе... «Ляцён», як сведчыць сама назва, з'яўляецца летнім памяшканнем для ўсёй сям'і»І(цыт. па: Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973, с. 80).

На шэсці стаў — звязана з іншымі абрадавымі дзеяннямі вакол шаста (пячнога), напрыклад на вяселлях.

1018. Ад нарадкі

8-79-165, сш. 1, л. 64, №43. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1979 г. у в. Барталамееўка Веткаўскага р. ад X. К. Барадзіной, 75 г.

1019. Ад нарадкі

8-73-71, сш. 2, л. 62, №68. Зап. В. I. Скідан у 1973 г. у в. Вялікі Бор Хойніцкага р. ад С. Ф. Дземідзенка.

1020. Ад ляку

8-79-171, сш. 1, л. 77, № 54. Зап. К. П. Кабашнікаў у 1979 г. у Гомельскім р. Вар.: Экспедыцыя 1990 г. Зап. В. М. Гурманчук у 1990 г. у Мінску

ад С. А. Пятаковай, 1907 г. н., ураджэнкі Полацкага р.

Вольны пераказ блізкай па сюжэту замовы падае А. Я. Багдановіч. Гл.: Богдановнч, с. 162—163 (з Навагрудскага п.).

1021. Ад спужання

13-2-13, л. 22, № 26. Зап. А. С. Емяльянаў i студ. Віцебскага педінстытута ў 1978 г. у в. Сурнаўка Талачынскага р. ад W. Я7 Зайцавай.

536

Вар.: Там жа, л. 30, №42. Зап. А. С. Емяльянаў i студ. Віцебскага педінстытута ў 1979 г. у в. Кляны Дубровенскага р. ад 3. Кандыба, 51 г.; 8-80-178, сш. 6, л. 44, №39. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1980 г. у в. Ручаёўка Лоеўскага р. ад A. Е. Кацуба, 1905 г. н. Вар. канцоўкі: «Дую, здуваю, з раба божага (імя) зляк ізганяю».

1022. Ад ляку

8-79-167, еш. 2, № 6. Зап. Л. М. Салавей у 1979 г. у в. Дубраўка Добрушскага р. ад П. I. Худзяевай. «Спачатку гаворыцца «Ойча наш»— заўвага інфарматара.

1023. Ад ляку

13-10-89, сш. 77 а, л. 31, №63. Зап. студ. Магілёўскага педінстытута Н. Д. Багаценка ў 1974 г. у в. Кабанаўка Жлобінскага р.

1Т)24. Ад ляку

8-79-165, сш. 1, л. 77, №52. Зап. Г. А. Барташэвіч i Л. П. Барабанава ў 1979 г. у в. Усоха-Буда Добрушскага р. ад A. В. Ярмошкінай, 1913 г. н.

Вар.: 8-79-165, сш. 1, л. 90, №63. Заіь Г. А. Барташэвіч там жа ад В. Ісаенка, 68 г. Скарочаны, але цікавы дэталямі вар.: «Я ж яго (ляк.— Г. Б.) вышэптую, я ж выгаварую з костачкаў, з сустаўчыкаў, з носікаў i з кро вачкі. Не стаяць, Галіных нерваў не разрываць, у галоўку не ўдараць i серца не бушаваць. Я ж яго вышэптую, дванаццаць лякаў i дванаццаць пералякаў, дванаццаць дзяцінцаў i дванаццаць радзімцаў. Я вас вышэптую, я вас выгаварую, пасылаю я вас на сіняе мора, лукамора. На том моры стаяў дуб на дванаццаць какатоў, пад тым дубам дванаццаць сталоў, за тымі сталамі дванаццаць пісароў. Нічога не параблялі, пір піравалі, з Галі ляк выбіралі, вычытувалі, выпісувалі. Прыляталі галубы, лапкамі выдзіралі, дзюбкамі выбіралі, зляталі на мха, на балата, на ніцыя лозы».

1025. Ад усяго (болей ляку)

8-81-185, сш. 1, л. 57—60, № 47. Зап. Л. П. Барабанава ў 1981 г. у в. Асарэвічы Брагінскага р. ад М. Ф. Астапенка, 1903 г. н. Тлумачэнне інфарматара: «Лячыць трэба тры разы — уранні, увечары i зноў уранні. Тры разы лечаць. Лучшай на сходнія дні. A няма яшчэ сходніх днёў, дак i так можна лячыць. I сколькі раз лечыш, усё па тры разы перакажы».

Вар.: 8-80-178, сш. 7, л. 69, № 61. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1990 г. у в. Карпаўка Лоеўскага р. ад Т. Ц. Санько, 1921 г. н. Інфарматар прыводзіць не зусім традыцыйны спосаб лячэння: «Ад іспуга нада на воду выліваць. Яна бярэ баначку, становіць на жар i патом кідае туды кусочак воску i сама гаворыць i гаворыць, a ў яе ўжэ ў місачцы стаіць вада налітая. I яна тады канчае гаварыць, над галавой так дзяржыць i гаворыць, i бярэ воск i вылівае на воду, i выходзіць то сабака, то от, ад чаго спужалась, тое i паказвае, a ўмрэ, так пакажа гроб. Нада ўсе суставы мыць этай вадой, пад каленкамі. Страшна так выгаварвае: «Стаіць дуб, a на дубе том сядзяць пташкі кашлатыя, кудлатыя, чытаюць, вычытваюць дванаццаць евангелляў». О, як стане яна так страшна гаварыць. Усё бажэственнае, i сільна нада Богу маліцца. Усё нада па парадку гаварыць, па тры разы гаварыць. Мацер Божую просім крэпка. Яна доўгая малітва».

537

1026. Ад пярэпалаху

8-75-94, сш. 1, л. 55, № 47. Зап. Л. М. Салавей i студ. МДПІ А. Г. Ляшкевіч i I. I. Мурашка ў 1975 г. у в. Прусы Старадарожскага р. ад Г. Р. Вусік, 74 г.

Вар.: 8-73-69 а, сш. 5, л. 51, № 44. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1973 г. у в. Віркаў Клічаўскага р. ад П. X. Казак, 88 г.

1027. Ад спугу

8-78-144, сш. 5, л. 41—42, 43. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1978 г. у в. Пятравічы Кармянскага р. ад Т. П. Медзвядзёвай.

Вар. (скарочаныя, з пералікам азначэнняў хваробы): Романов, с. 151, № 47. 3an.[R. АнікіевічІў Брацькавіцкай вол. Чэрыкаўскага гі.; с. 34, № 121. Зап. Е. Р. Раманаў у в. Чыгірынка Быхаўскага п.; с. 35, № 127. Зап. Чайкоўскі у в. Жгунь Гомельскага п. ад Шаболіна. «Тры разы казаць, качаючы па жывату галачкамі з попелу на гарэлцы»; с. 36, № 129. Зап. у в. Красная Буда Гомельскага п. Вар. пераліку: «...і маладзікавыя i вехтавыя, сабаччы, цяляччы, i каціны i мышыны, i жучыны, i чарвякоў i павукоў, i папоўські i цыганьскі i маскоўські, i карові i валові i коньскі i воўчы, i бацькаў i маткін, i дзядзькаў Гцеткін^і дзедаў i бабін, i знаюшчы i нязнаюшчы i ценявы i падалны, шчо ўпадзе, i сонны, шчо ўва сне прыдасца, i ветраны i вадзяны i сухавейны, i дзяціны i ўрадзімы, i насіланы (насыланы) i страканы, i падуманы i пагаданы»; с. 37, № 131. Зап. у в. Целяшы Гомельскага п.; с. 37, № 133. Зап. у в. Кашалёў Рагачоўскага п. «Калі дзяцёнак улякнецца, дак жывот уздуя, ня йме есці: ł коля i пора. Трэба пакупаць у шчолацы з попялам i загаманіць, i калі ў попялі будуць чые валосся, дак імянна ад ўлёку»; с. 38, № 137. Зап. Е. Р. Раманаў у м. Круглае Магілёўскага п. «Трэба выкупаць i здзелаць тры галачкі з цеста. Перш адной пакачаць па жывату, тады пацалуваць тое места, дунуць на галачку; a тады так жа другой i трэцяй. A тады сабацы i выкінуць. Два разы ўраннІ, a раз увечары»; с. 39, 140. Зап. Е. Р. Раманаў у в. Царковішча Магілёўскага п. «Над вадой,

упляшцы, i дмухнуць, i пляшку ўверх дном паставіць i змыць дзіця. A то купаюць іншыя»; с. 39, № 143. Зап. Е. Р. Раманаў у м. Княжыцы Магілёўскага п. ад Д. Самсонавай, 75 г.; 8-2-14, сш. 5, л. 48—49. Зап. М. Я. Грынблат у 1969 г.

ув. Сінькевічы Лунінецкага р. ад Клеўжыч; 8-2-15, сш. 3, л. 3. Зап. А. С. Фядосік там жа ад той жа; 8-73-75, сш. 3, № 154. Зап. П. П. Альхімовіч у 1973 г. у в. Папоўшчына Кіраўскага р. ад Н. Ц. Скуднай, 1891 г. н.; 8-75-94, сш. 1, л. 45, № 37.

Зап. Л. М. Салавей i студ. МДПІ А. Г. Ляшкевіч i I. I. Мурашка ў 1975 г. у в. Прусы Старадарожскага р. ад П. С. Вусік, 68 г.; 8-84-220, сш. 2, л. 26, № 14. Зап. У. А. Васілевіч у 1984 г. у в. Гоцк Салігорскага р. ад В. Ф. Балвановіч. Вар. пераліку: «...кацеча, сабача, курача, свіняча, конска, цяляча, авеча, чалавеча, з ветру, з пагоды, з нягоды».

1028. Ад упуду

13-2-13, л. 33, № 46. Зап. А. С. Емяльянаў i студ. Віцебскага педінстытута ў 1979 г. у в. Лучна Полацкага р. ад Г. А. Крукавай, 1902 г. н.

Вар.: Там жа, с. 46, №65. Зап. А. С. Емяльянаў i студ. у в. Мацюшына Лепельскага р. ад А. Ф. Кавалеўскай, 1923 г. н.; 13-10-29, сш. 10, л. 25, 15. Зап. студ. Гродзенскага педінстытута Я. Бурак у 1965 г. у г. Гродна ад А. Ф. Рыбалка, 1881 г. н.; сш. 8, л. 18, №64. Зап. студ. В. П. Ляшчэўская" ў 1967 г. у в. Харабровічы Дзятлаўскага р. ад В. М. Рабец, 45 г.; 13-10-87, cui.J50, л. 15, № 73. Зап. студ. Магілёўскага педінстытута В. П. Гузарык у 1974 г. з"в. Серабрышча Баранавіцкага р. ад 3. С. Булгак, 73 г.; 8-75-96, сш. 1, л. 52, № 35. Зап. Г. А. Барташэвіч у 1975 г. у в. Волма Чэрвеньскага р. ад К. Балоцінай.

538