Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси. Полный конспект.doc
Скачиваний:
247
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
435.2 Кб
Скачать

Сац.-эканам. Становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.

Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі. Найбольш буйнымі былі магнаты. Яны складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў большасцю сялянскіх гаспадарак.Самай шматлікай была група дробнай шляхты, але ў яе руках былі толькі 28% сялянскіх гаспадарак.У сярэдзіне XVI ст. шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачынае разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство і гандаль. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за гандаль ці шынкарства.Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты.У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі.У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:1) Была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча;3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны;З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк.З аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці.Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты.Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль.У той час пачынаюць стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі.Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.

Политический кризис рп, попытки реформирования. Разделы рп и присоединение Бел земель к Российской империи.

На фоне эканамiчнага развiцця еурапейскiх краiн у XYII-XYIII ст.Рэч Паспалiтая выглядала застылай у летаргiчным сне.Узровень канца XYI ст. застауся вышэйшай адзнакай гаспадарчай i ваеннай магутнасцi краiны.Каб рушыць наперад - патрэбны рэформы у грамадстве: палiтычныя, ваенныя, эканамiчныя. Неабходнасць была i у канцынтрацыi улады у руках манарха-дыктатара.Шляхта ж не жадала паступiцца сваiм усеуладзем,якое перарастала у разгул анархii.Вольны Сойм "дзякуючы" "лiберум вета" стау недзеяздольным. Такое становiшча у Рэчы Паспалiтай старанна апекавалi суседзi: Прусiя, Аустрыя i Расiя. Iм было выгадна мець суседам слабую краiну. Але з 60-х гадоу XYIII ст. у Польшчы "РП" пачала праводзiцца iнтэнсiуная рэфармацыйная дзейнасць.Дзякуючы рэформан Тызенгауза на пауночным захадзе Беларусi з''явiлася значная колькасць мануфактур,скасоуваецца шэраг прывiлей шляхты, арганiзуецца i працуе "адукацыйная камiсiя". У 1764 г. было уведзена абмежаванне на ужытак права "лiберум вета",але ужо гэтыя рэформы прывялi да незадаволенасцi з боку магнатау якiя iмкнулiся як i раней панаваць у краiне. Грамадства аказалася расколатым на варожыя групоукi,якiя шукалi падтрымкi у больш моцных суседзяу:Расii,Аустрыi,Прусii.З дапамогай апошнiх пачалi стварацца канфедэрацыi "узброенныея арганiзацыi": у 1767 г.у Слуцку i Тарунi ( Расiя i Прусiя). У адказ на гэта была створана канфедэрацыя у Бары (Украiна 1768г). Пачалiся межусобныя войны.Расiя для абароны праваслауных увяла 40 тыс.войска, якое i разбiла барскiх канфедэратау у 1771 годзе.Пасля гэтых падзей адбываецца у 1772 годзе першы падзел Рэчы Паспалiтай.Да Расii адыйшла Усходняя частка Беларусi з гарадамi Полацк, Вiцебск, Ворша, Магiлеу, Рагачоу, Гомель. Але нават гэта трагiчная падзея не астанавiла варагуючыя магнацкiя групоукi. Выратаваць Рэч Паспалiтую магла толькi цэнтралiзацыя. Такая спроба была зроблена 3 мая 1791 года, падчас прыняцця канстытуцыi Рэчы Паспалiтай - першай у Еуропе. Канстатуцыя 3 мая заклала асновы вываду Рэчы Паспалiтай з палiтычнагу крызiсу i ставiла яе на шлях буржуазнага развiцця. Але час рэфармавання быу упушчаны.Ды гэтыя мерапрыемствы выклiкалi незадаволенасць у Расii Аустрыi i Прусii.У сярэдзiне мая 1792 года Расiя накiравала у Польшчу 100 тыч. войска.Пад час баявых дзеянняу войскi Рэчы Паспалiтай панеслi паражэнне Опсай, Мiрам, Зельвай, Бярэсцем. Рэч Паспалiтая капiтулiравала, канстытуцыя 1791 года была адменена.А у студзенi 1793 года Прусiя, Аустрыя i Расiя ажыццявiлi другi падзел Рэчы Паспалiтай.Да Расii адыйшлi землi Беларусi па лiнii Друя-Пiнск.Стала зразумела,што ад канчатковага падзелу Рэчы Паспалiтай можа выратаваць рашучае супрацiуленне аб''яднанага грамадства.

Паустанне 1794г. на чале з Тадэвушам Касцюшкам давала для гэтага апошнi шанс.Але атрады Касцюшкi не вытрымалi удары рускiх войск на чале з Суворавым.6 лiстапада 1794 года рускiя войскi занялi Варшаву.Паустанне было разгромлена,чакаць выратавання Рэчы Паспалiтай цяпер не было адкуль.

У кастрычнiку 1795 года Расiя,Прусiя, Аустрыя ажыццяуляюць трэцi падзел Рэчы Паспалiтай.Па iм уся тэрыторыя Беларусi была далучана да Расiйскай iмперыi.Сяляне, гараджане спакойна успрынялi далучэнне да Расii.Новыя парадкi заусёды неслi у сябе надзею на лепшую будучыню,на мiрнае жыццё.