Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел літ экзамен.doc
Скачиваний:
71
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
115.71 Кб
Скачать

В 17 Адлюстраванне беларуска мінуўшчыны. Характару народа ( “Ладзя роспачы”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “ Чорны замак Альшанскі” )

У. Караткевіч вядомы ў беларускай літаратуры як прааік, паэт, драматург, сцэнарыст, публіцыст, перакладчык, літаратурны крытык. Мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей прысвяціў Караткевіч раманы “Ладзя роспачы”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “ Чорны замак Альшанскі”. Са старонак гэтых твораў паўстаюць змагары за народнае шчасце, інтэлегенты. Рыцары, прыгожыя дзячаты. Іх лесы неадрыныя ад гістарычных падей. Абумоўлены гэтымі падзеямі. У аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” аўтар звярнуўся да падзей беларускай гісторыі 1880- ых гадоў. Напоўніў распаўсюджаную ў ітаратуры дэтэктыўную схему новым, арыгінаьным зместам, што дазволіла з усей паўнатой адлюстраваць каарыт і нацыянальныя асаблівасці тагачаснага грамадства.Падеі ў псіхалагічным дэтэктыве “ Чорны замак Альшанскі” разгортваюцца на працягу 17 – 20 ст. антону Космічу, спецыялісту па сярэдневяковай гісторыі, здалося раскрыць лачынствы як чатырохсотгадовай даўнасці. Так і мінулай вайны і сучаснасці ( хто з’яўляецца забойцам Ганны Альшанскай, яе каханага Валюжыніча, Мар’яна Пташынскага, Людвіка Лапатухі і іншых сумленных людей, куды ніклі фамільныя скарбы, што адбылося ў замку ў апошнюю вайну) У раскрыцці лачынстваў Космічу дапамагаюць супрацоўнікі органаў бяспекі Хілінскі і Шчука, вясковыя настанікі змагіцель і Шаблыка. Айтец Жыхоновіч,вартаўнік амка і касцела Мультан. У рамане сцвярджаецца, што чалавек павінен аставацца чалавекам у самых крытычных і экстрэмальных сітуацыях. Твор вучыць любіць сваю бацькашчыну, развіваць цікавасць да гісторыі свайго народа.Дзеянне ў рамантычнай легендзе “ Ладзя Роспачы”адбываецца ў беларускім горадзе Рагачове ў 16 ст. галоўны герой – дваранін – Гервасій Выпіваха – за свае грахі аказася на тым свеце. Але і ў падземным царстве ен не губляе жыццевага аптымізму. Бадерасці і гумару. Смерць не можа перамагчы Гервасія. У вобразе якога пісьменнік увасобіў тыповыя рысы нацыянальнага характару беларусаў – непакорлівасць, стойкасць, аптымізм, жыццялюбства.

В 21 праблематыка, сутнасць канфліктаў .... У творах шамякіна,” Злая зорка”

У цэнтр пісьменніцкай увагі не магла не трапіць такая трагічная падзея, як Чарнобыль. Думаецца, істотнае значэнне ў напісанні гэтага твора мелі паездкі пісьменніка на роднае Палессе, дзе ён увачавідкі сустрэўся з людской бядой і горам. Раман I. Шамякіна «Злая зорка» (1991) — першае вялікае эпічнае палатно ў беларускай прозе, у якім адлюстраваны трагедыя Чарнобыля і яго наступствы. «Злая зорка» напісана з сацыяльна-публіцыстычным і гуманістычным пафасам. Праз лёсы сем'яў Пустаходаў і Пыльчанкаў празаік раскрывае несправядліва зломную долю, драматызм быцця нашага народа. Сцэна вяселля Глеба Пыльчанкі і Ірыны Пустаход, з якой пачынаецца раман, набывае трагедыйнае гучанне. Замест вялікай радасці жыцця прыйшла бяда. Атручаны зямля, прырода, Чарнобыль зрабіў людзей выгнаннікамі. Пісьменнік уражліва паказвае ўвесь трагізм разрыву чалавека з роднай зямлёй, сваімі адвечнымі каранямі. Злавесны сэнс у творы набывае той факт, што першай ад Чарнобыля гіне жанчына-маці, пакідаючы дзяцей сіротамі. Гэтая жанчына — Ліза Пустаход, якая перадусім стала ахвярай маральнага Чарнобыля. Старшыня калгаса Карака (таго калгаса, куды перасяліліся Пустаходы), уладалюбівы і дэспатычны, не даў ёй каня: «Абраза, крыўда болем і гневам ударылі ў патыліцу, у сэрца». Гордая і сумленная Ліза, даведзеная да стрэсавага стану, надзявае хамут і барануе надзел. Сваёй ахвярай Чарнобыль зрабіў і Глеба Пыльчанку, які, працуючы не атамнай станцыі, атрымаў моцную дозу радыяцыі. Тым не менш на самым пачатку людзі не здагадваліся, што радыеактыўны попел атруціў усе жывое. Яны заставаліся заложнікамі бяды не адзін дзень, ад іх хавалі праўду. У рамане І. Шамякін часта паказвае кабінеты партыйных і савецкіх кіраўніклў, бо менавта там ен бачыць нараджэнне злачыннай абыякавасці, што паглыбіла народнае гора-бяду. На варце ведамасных інтарэсаў, грамадскага спакою стаіць бюракратычна-камандная сістэма, тыповым увасабленнем якой з’яўляюцца такія людзі, як першы сакратар раеннага камітэта партыі Пятро Міхайлавіч Сінякоў і яго стрыечны брат Лявонцій Мікалаевіч, кіраўнік рэспубліканскага ўзроўню. ” Спакойна, раўнадушна ўспрымае навіну пра Чарнобыль Сінякоў, не абцяжарвае сябе хвалваннямі, хоць аварыя на АЭС нясе смерць. Ен – кіраўнік-марыянетка перастрахоўшчык, якому бракуе смеласці, рашучасці, здольнасці прымаць самастойныя рашэнні. Уладзімір Паўлавіч Пыльчанка, старшыня райвыканкама, - поўная процілегласць Сінякову, ен у крытычных абставінах не хавае сваей трывогі, адчувае адказнасць за лёс людзей, прадбачыць пагрозу вялікай бяды: “Невуцтва наступае! Разгільдзяйства! Безадказнасць! Самазапакоенасць!” Пыльчанка, калі пачынаецца адсяленне, угаворвае людзей пакінуць забруджаную зону. Уладзімір Паўлавіч глыбока перажывае бяду роднай зямлі, з параненым сэрцам ідзе па ей, востра бачыць, што нарабілі радыяцыя і чалавечая бяздумнасць, нядбайства і бяздушнасць. Чарнобыль стаў злой зоркай народнага лёсу. ооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооо Вайна ў Афганістане бачыцца ў “Злой зорцы” зусім не выпадковай тэматычнай лініяй, а, наадварот, сэнсава-канцэптуальнай і значнай. Звязана гэтая тэма з вобразам ваеннага летчыка Барыса Пыльчанкі, які другі раз патрапў у Афганістан. Апынуўся ен там праз канфлікт з камсамольскім важаком раена Плечкам. Той напісаў на імя начальніка палітаддзела часці, дзе служыў Барыс, паклепніцкі ліст. Старэйшы сын Пыльчанкаў загінуў на афганскай зямлі, і гэтая смерць таксама стала суровым прысудам той сістэме, у якой чалавек аказваўся заложнікам амаральнай палітыкі, ен павінен быў дэманстраваць выключнае паслушэнства, у неспрыяльных, несправядлівых абставінах не заўседы мог адстаяць сваю годнасць. Афганістан, як паказвае І. Шамякін, забіваў у чалавеку чалавечае, ен калечыў душу нашага народа, гэта тыя бяда і боль, якія, як і Чарнобыль, пралягаюць у будучыню. У рамане набываюць трагедыйна-сімвалічнае гучанне многія прыродаапісанні і пейзажныя вобразы. Вобраз туману — алегорыя чарнобыльскага ліха, хлусні, няпраўды . Спрадвечны вобраз сонца таксама паўстае як трагедыйны сімвал. Чарнобыльскае сонца пісьменнік характарызуе эпітэтам «злавеснае», параўноўвае яго з пажарам. Вобразы прыроды ў шамякінскім творы становяцца знакамі бяды, прадвеснікамі людскіх няшчасцяў.