Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
otvety_etnografia.doc
Скачиваний:
108
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
276.99 Кб
Скачать

34. Батлейка і яе асаблівасці

35. Зараджэнне батлейкавага тэатра ў Беларусі адносіцца да канца XVI — першай паловы XVII ст. Узнікненне батлейкі звязанае з каляднымі святамі (адгэтуль назва, Віфлеем — месца нараджэння Хрыста). На тэрыторыю Беларусі батлейка трапіла з Польшчы і Украіны і атрымала распаўсюд з XVI стагоддзя.[2] Па сваім рэпертуары і прынцыпах увасаблення батлейкавы тэатр роднасны ўкраінскаму вяртэпу і польскай шопцы, а ўсе яны разам генетычна ўзыходзяць да заходнееўрапейскіх містэрый. Арганізатарамі відовішчаў звычайна былі законнікі каталіцкіх ордэнаў, вучні калегій. Распаўсюду батлейкі спрыялі вандроўныя семінарысты, якія ўносілі ў рэпертуар сюжэты школьнага тэатру. Хутка батлейку ад царкоўнікаў пераймаюць мяшчане, сяляне — тэатр робіцца народным.

Да 19 ст. у рэпертуары батлейкі пераважала рэлігійная тэматыка[3]. У часы Асветніцтва батлейкавыя прадстаўленні ладзіліся ў драўлянай (спачатку — аднапавярховай, потым — двухпавярховай) скрыні (батлейцы) статычнымі або рухомымі лялькамі. Іх дзеянні суправаджаліся вершаваным дыялогам, песнямі. У прадстаўленнях, прымеркаваных да калядных свят, паказваліся біблейскія сцэны нараджэння Хрыста, пакланення яму пастухоў і каралёў-вешчуноў, праследу жорсткім царом Ірадам нявінных немаўлятак. У рэпертуар батлейкі, побач з рэлігійнай п'есай «Цар Ірад», народнай драмай «Цар Максіміліян», уваходзілі таксама жанравыя сцэны «Мацей і доктар», «Антон з казой і Антоніха», «Вольскі — купец польскі», «Бэрка-карчмар», «Цыган і цыганка», «Ванька малы», «Паніч» і інш. насычаныя сацыяльнай сатырай.

Паступова, становячыся здабыткам народа ў шырокім сэнсе слова (мяшчане і сялянства), у прыватнасці ў перыяд XVII-XVIII стагоддзях, Батлейка актыўна звяртаецца да народна-камедыйных, свецкіх па характары пастановак.[4]

Лічыцца, што з развіццём і станаўленнем прафесійнага тэатра ў Беларусі Батлейка саступіла папулярнасцю апошняму. Прадстаўленні батлейкі даваліся да пач. XX ст.

Сцэнай для прадстаўлення батлейкі звычайна служыла двух'ярусная драўляная скрыня, які нагадвала царкву ці дамок, дзеі пастановак адбываліся ў верхнім і ніжнім ярусах. Батлейнікі вадзілі драўляныя лялькі на стрыжнях па прарэзах у падлозе ярусаў[1].

Сцэну, што нагадвала балкон, на якім адбывалася дзеянне, аздаблялі тканінай, паперай, геаметрычнымі фігурамі з тоненькіх палачак. На задніку сцэны малявалі абразы, зоркі, крыжы, вокны, лялечныя кампазіцыі на біблейскі сюжэт і інш[1]. Скрынка закрывалася дзверцамі[1].

У прадстаўленнях дзейнічала да 40 персанажаў. Лялек рабілі з дрэва, каляровай тканіны; валасы, вусы — з лёну ці аўчыны; вопратку шылі з тканіны[1]. Трапляліся таксама батлейкі з лялькамі-марыянеткаммі на нітках ці з пальчатачнымі лялькамі[1]. Вядома 6 тыпаў батлейкі. Асобнае месца займалі батлейкі, зробленыя па прынцыпе ценявога тэатра (ВіцебскВеліж), і батлейка са зменнымі празрыстымі дэкарацыямі (Докшыцы)[5]. Пад час прадстаўлення батлеечнік знаходзіўся за скрыняй, ён не толькі рухаў лялек, але і гаварыў тэкст за іх, часам на фоне музыкі. Здаралася, што адзін чалавек быў і рэжысёрам, і драматургам, і мастаком, і музыкантам[1]. Звычайна, батлеечнікі былі таленавітымі акцёрамі-самародкамі[1].

Паказ складаўся з дзвюх частак: кананічнай, якая паказвалася на верхнім ярусе, і свецкай, якая гулялася на ніжнім ярусе батлейкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]