Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
otvety_etnografia.doc
Скачиваний:
106
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
276.99 Кб
Скачать

11.Інтэр’ер беларускага народнага жылля

Інтэр’ер сялянскай хаты.

Да 60-70гг 19ст. Вясковые хаты былі курнымі – мелі глінабітныя курные печы бе коміна, печ была справа каля ўвахода, калі палілі, дым ішоў на хату і выходзіў праз верхнік (адтуліну ў столі). Хата мела высокі парог і нізкія дзверы. Тры невялікія акенцы зачыняліся на нач драўлянай засаўкай. Падлога – гліабітны ток, летам у святочныя дні слалі аір. У вуглу каля печы – качарэжнік, там стаялі вілкі для гаршкоў, чапяла, памяло, мяцёлка і інш. Над вусцем печы – жэрдка, дзе сушылі адзенне. Супраць печы – “Бабін кут”. Там каля дзвярэй – кадушка для вады, далей на лаве –драўляныя вёдры, даёнка, сальніца і інш. Над лавай вісела паліца з посудам, побач –лыжачнік (драўляная планка з гнёздамі для лыжак). Каля самых дзвярэй на круку віселя верхняя вопратка.Пад столлю уздоўж сцен –дзве паралельныя жердкі, на якіх сушылі лучыну, складвалі маткі нітак, кудзелі льну і інш. Ніжэй вокнаў –шырокія лавы. Покуць (красны кут) – развешвалі абразы, убраныя ручнікамі, пучкі асвечаных траў і каласоў. На покуці стаяў засланы абрусам стол, на ім пакідалі хлеб накрыты ручніком. Сярод мэблі ужывалі табурэты, дзіцячыя стойкі, хадуны, калыскі. У зімовы час хата была майстэрняй – рабілі лыжкі, плялі лапці, пралі,ткалі, шылі адзенне, вязалі. Ля кутняй сцяны ці бліжэй да парога ставілі кросны для ткацтва.

Пасля адмены прыгоннага права адбыліся змены. Курная печ змянілася на “Чыстую” ці “белую”, з дымаходам. Павялічваліся размеры вокнаў, падлога масцілася дошкамі. Мэбліроўка – замест спальных нар (пола і палацяў) – драўляныя ложкі. Ля кутняй сцяны – куфар для адзення. Прадметы узорнага ткацтва - посцілкі, абрусы, ручнікі. Сцены хат счэсвалі, унекаторых раёнах бялілі, часам толькі столь. Мэбліроўка залежала ад памераў хаты. Магло быць трохкамернае жыллё – хата+хата+сенцы, хата+кухня+сенцы і гаспадарчы кут.

13.Жыллё ў абрадах і звычаях беларусаў

14.Будаўнічая абраднасць

 Абрады пры будаўніцтве і засяленне хаты Гістарычныя і археалагічныя крыніцы сведчаць, што старажытныя славяне, якія насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі ў эпоху першабытна-абшчыннага ладу, шырока выкарыстоўвалі дрэва для ўзвядзення свайго жылля. У сувязі з распадам першабытнага грамадства рэзка ўзрасла патрэба ў дамах, разлічаных на адну сям’ю. Такі дом можна было пабудаваць і сіламі адной сям’і. Верагодна, у гэты перыяд і ўзніклі звычаі і абрады, звязаныя з будаўніцтвам і засяленнем хаты. Будаўніцтва хаты ў адзначаны перыяд пачыналася з выбару будаўнічых матэрыялаў і месца будучай пабудовы. Дрэва на будоўлю, паводле народнага меркавання, лепш за ўсё ссякаць, калі месяц знаходзіцца ў сваёй апошняй квадры («вятоху»), тады яно будзе трывалае; у маладзік жа лічылі яго нетрывалым, паміж квадрамі месяца («на змянах») яго нібыта мог стачыць шашаль. Нельга на пабудову браць вывернутага непагаддзю дрэва, бо, быццам бы, яго чорт сабе на кладку вывернуў і разам з дрэвам можа перасяліцца ў новую хату. Таксама нельга браць таго дрэва, што завісла на другім, бо хутка такі будынак згарэў бы

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]