Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
otvety_etnografia.doc
Скачиваний:
106
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
276.99 Кб
Скачать

23.Сям’я і сямейны побыт

.Гістарычныя тыпы сям’і.

У залежнасці ад характару шлюбных саюзаў адрозніваюць сем’і палігамныя (мнагашлюбныя), парныя (няўстойлівы саюз мужчыны і жанчыны), манагамныя (аднашлюбныя).

Ад колькасці шлюбных пар і характару вядзення гаспадаркі: нераздзеленая і малая сям’я.

Нераздзеленая –сумесна вядуць гаспадарку некалькі шлюбных пар. Такія сем’і дзеляцца на бацькоўскія (сумесна пражываюць бацькі і іх жанатыя сыны) і брацкія (сумесна пражываюць два ці больш жанатых братоў).

У залежнасці ад колькасці пакаленняў вызначаюцца сем’і адналінейныя (бацькі, жанаты сын, ўнукі) і многалінейныя (бацькі і два ці больш жанатых сыноў аб одва ці бальш жанатых братоў).

Да малой сям’і адносяцца нуклеарная (шлюбная пара з дзецьмі або без іх) і складаная (акрамя шлюбнай пары і дзяцей пражывае адзін з бацькоў ці інш. сваякоў – брат, сястра, пляменнік і інш.). Сярод малых ёсць няпоўныя (удовыя; мужчына і жанчына пасля скасавання шлюбу; асобы якія не ўступілі у шлюб,але маюць дзяцей).

У эпоху феадалізма пераважалі нераздзеленыя сем’і. З канца 19-пач.20 ст. – пераважае малая сем’я.

Сям’я. Сямейны побыт

Сям’я – сацыяльная катэнорыя, якая заснавана на шлюбе і агульнасці роду.

Функцыі сям’і: рэпрадукцыйная, выхаваўчая, гаспадарча-эканамичная, рэкрэатыўная (узаемадапамога), камунікатыўная, рэгулятыўная (кантроль). Структура сям’і – узаемаадносіны паміж членамі сям’і. Да структуры адносяцца: колькасць членаў сям’і, колькасць пакаленняў, шлюбных пар.

Формы сям’і: вялікая, нераздельная малая, простая, індывідуальная, нукліарная. У 16 ст. да 1861 года сем’і былі нераздзельнымі.

Тыпы сям’і: -бацькоўская -брацукая (бацька аддзяляў сыноў ад гаспадаркі) : аднлінейная (з бацькам жыў 1 сын са сваёй сям’ёй) і мнагалінейная (.. некалькі сыноў..)

Абавязкі ў сям’і былі аднолькавымі. Іх размяркоўвала свякроў. Чым большы пасаг быў у нявесткі, тым менш ёй давалася абавязкаў.

Дзевер – брат мужа. Дзядзіна – жонка дзядзькі. Пасёстра – дваюрадная сястра. Род: прамая лінія – бацькі, дзеці, продкі, нашчадкі. Бакавая лінія – браты, сёстры, дзядзькі, цёткі, пляменнікі.

Асобы з няпоўнай роднасцю называліся: айчын, матчыха, пасынак.. Усыноўленыя: чадаванец, выхаванка.

Пад апекай маці дзец знаходзіліся да 12-14 гадоў.

Напісанае права – забараняла дзецям спрачацца з бацькамі. Прочкі – жанчына, пасля сваркі з мужам сыходзіла да быцькоў. Таксама існаваў звычай “пасястрыцтва” – дзяўчыны вілі на бярозе вянок і цалаваліся, мяняліся падарункамі.

24.Сямейнае звычаёвае права

Сямейнае звычаёвае права

Сямейнае звычаёвае права — няпісаныя нормы і правілы, якія рэгулявалі асабістыя і маёмасныя адносіны, што ўзнікалі са шлюбу і прыналежнасці да сям’і. Паводле сямейнага звычаёвага права ў беларусаў шлюб бралі ў некалькі этапаў: сватанне, аглядзіны, заручыны (змовіны), вянчанне і вяселле. Сватанне і аглядзіны, як падрыхтоўчыя дзеянні, ніякіх прававых вынікаў не мелі, апошнія наступалі толькі пасля заручын. Той, хто адмаўляўся ад шлюбу, павінен быў вярнуць панесеныя выдаткі. Асноўныя правамоцтвы пры заручынах належалі бацькам, блізкім сваякам ці апекунам маладых. Калі ў сям’і было некалькі дачок, аддавалі раней старэйшую, потым маладзейшую. Узрост, з якога маглі ўступаць у шлюб, у сямейным звычаёвым праве не быў дакладна ўстаноўлены. Паводле царкоўных правілаў у шлюб маглі ўступаць дзяўчаты з 12 — 14, хлопцы з 14 — 15 гадоў (паводле Статутаў 1529 і 1566 паўналетнімі лічыліся дзяўчаты з 15, хлопцы з 18 гадоў, паводле Статута 1588 шлюбны ўзрост для дзяўчыны — 13 гадоў). Шлюб адбываўся са згоды маладых і іх бацькоў (ці блізкіх сваякоў). Згода на шлюб жаніха і нявесты мела значэнне, калі яны былі матэрыяльна незалежныя і ў сталым узросце. Часцей яна была фармальнасцю. Вяселле праходзіла ўрачыста, суправаджалася народнымі абрадамі. На вяселле запрашалі вельмі многа гасцей. Пасля вяселля, незалежна ад таго, адбылося царкоўнае вянчанне ці не, шлюб лічыўся агульнапрызнаным і грамадска замацаваным. Узаемаадносіны мужа і жонкі ў сям’і залежалі ад іх характару, паходжання і маёмаснага становішча (маёмасць, якую яны ўнеслі пры шлюбе). Прызнанне па сямейнаму звычаёваму праву маёмасных правоў жанчыны забяспечвала ёй пэўную свабоду як гаспадыні ў доме, а не служанкі мужа. Пасаг жонкі, хоць і пераходзіў у агульную ўласнасць сям’і, забяспечваўся нерухомай маёмасцю мужа. Калі муж быў бяднейшы за жонку і прыходзіў да яе ў дом, жонка абмяжоўвала яго правы па распараджэнню маёмасцю. Але і ў гэтым выпадку ён лічыўся галавой сям'і. Доля дзяцей у агульнай маёмасці не была дакладна вызначана, хоць іх права і не адмаўлялася.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]