
Научные стремления 2011-2
.pdfкаханне для лірычнага героя – гэта пакуты і радасць, боль ад растання і спадзяванне на новую сустрэчу. Супярэчнасць пачуццяў героя характэрна для творчасці Караткевіча. Аднак, нягледзячы на складанасць узаемаадносін мужчыны і жанчыны, адчуваецца вера героя ў вечнасць любові, вера ў тое, што таямніца любові большая, чым таямніца смерці, таму што сэрца захоча жыць і памерці дзеля гэтага вялікага пачуцця, але не здолее жыць без кахання.
На першым месцы для лірычнага героя стаіць любоў да бацькаўшчыны, роднай прыроды, з якой ѐн ―зліўся душою‖. У кожным творы пісьменніка заключаны глыбокі філасофскі сэнс: усѐ ў кругабегу нашага касмічнага быцця імкнецца да роднага кута, зямлі, дзе мы, як трапна адзначыў яшчэ Францыск Скарына, ―зродилися и ускормлены суть по Бозе». Бацькоўская зямля – гэта тая крыніца жывой вады, што дае нам сілы для новага жыцця, удыхае моц у нашы грудзі. Таму ў лірыцы Уладзіміра Караткевіча любоў да мілай старонкі перарастае ў сапраўднае бясконцае каханне да яе, як да жанчыны.
Звернемся да зборніка ―Мая Іліяда‖ Уладзіміра Караткевіча, да вобразаў закаханых юнакоў і дзяўчат. Лірычны герой пісьменніка марыць пра ўзаемнае, моцнае каханне, марыць пра дзяўчыну, якая заўсѐды будзе побач. Сэрца перапоўнена гэтым вялікім пачуццѐм.
Адносіны Уладзіміра Караткевіча да роднай зямлі, да прыроды як да жанчыны выспявалі ў сэрцы пісьменніка з цягам часу. Напачатку, у самым першым зборніку ―Матчына душа‖, які выйшаў з друку ў 1958 годзе, паэт прысвячае шмат вершаў каханню. Ён ідэалізуе гэта пачуццѐ, акунаецца ў ―акіян любові‖. Аднак каханне часцей за ўсѐ прыносіць толькі сум лірычнаму герою:
Толькі я перапоўнены сумам. Зросся я з гэтай весняй зямлѐй, Не птушыным сэрцам бяздушным, А трывожнай людской душой. Мне лягчэй бы стала, напэўна, Каб забыла мінулае ты.
Аднак, нягледзячы на тое, што ―боль ад растання жыве‖ і жыць заўсѐды будзе, да канца, гэта закладзена ў самім чалавеку, яго душы, лірычны герой дзякуе жыццю нават ― за цень кахання‖.
З гадамі думка У.Караткевіча сталее. Аднак вобраз жанчыны застаецца трагічным. Для лірычнага героя Караткевіча – самая жаданая і каханая жанчына – ―мілая Бацькаўшчына‖, ―прыўкрасная радзіма‖. Лірычны герой імкнецца прынесці ў дар каханай паляны, вецер, блакітныя кветкі ―сну‖, ―ночы ласкавы крок‖. Прырода надзелена рысамі чалавека.
Каханне да жанчыны і любоў да Бацькаўшчыны непарыўна звязаны паміж сабой. Неадольную цягу Уладзіміра Караткевіча да мілай Бацькаўшчыны можна вытлумачыць абвостраным пачуццѐм нацыянальнага,
961
вялікай зацікаўленасцю гісторыяй Беларусі, яе лѐсам. З захапленнем чытаем радкі, прысвечаныя прыродзе – маці чалавецтва.
Любоў да радзімы герой не прамяняе на каханне жанчыны. Вялікае пачуццѐ да ―мілай Бацькаўшчыны‖ адчувае жанчына. Яна не хоча дзяліць каханне з другой, вялікай жанчынай, імя якой – Беларусь. Дзве любові сумясціць у адным сэрцы немагчыма.
Лірычны герой хоча прынесці ў дар каханай ―вольны вецер і песні палян‖, неба, сонца, душу, увесь свет, ―кахання акіян‖. Самыя ласкавыя, пяшчотныя словы належаць каханай жанчыне.
Як мне, моцнаму, пражыць на свеце Без цябе, танюткай і слабой?
Бясконцая любоў да радзімы, яе абагаўленне перарастае ў сапраўднае каханне да яе як да жанчыны-радзімы:
Нават на самую лепшую ў свеце, Нават на цѐплыя вусны яе Я не змяняю вільготны вецер,
Што ў сітнягах над Дняпром пяе.
Гэта не проста патрыятызм, не проста любоў да Радзімы, а гэта каханне, вялікае, сапраўднае, бясконцае:
О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком Пралятае самотная гусь, Разразаючы люстра крылом.
Самыя пяшчотныя словы знаходзіць для роднай зямлі Уладзімір Караткевіч. Пісьменнік размаўляе з ѐй, надае жаночыя рысы.
Бацькаўшчына для Караткевіча – гэта яго паветра, яго жыццѐ, яго Іліяда. Пісьменнік марыць пра шчасце для сваѐй зямлі. Каханне да жанчыны часам проціпастаўляецца каханню да радзімы. Несапраўднае, на думку героя, сапраўднаму. Перамагае любоў да радзімы. Гэта высокае пачуццѐ адчувае жанчына, якая вельмі кахае лірычнага героя. Яна не хоча ―дзяліць каханне з другой, з вялікай жанчынай‖, імя якой Беларусь. Так, дзве любові сумясціць у адным сэрцы цяжка. Таму трэба кахаць некага аднаго. Вельмі часта з-за вялікай любові да радзімы каханне жанчыны застаецца непадзельным:
Але ѐн не кахаў нікога, Бо занадта радзіму любіў.
Герой Караткевіча прызнаецца ў каханні прыродзе роднай зямлі, асобным дрэвам і кветкам. Незвычайныя словы знайшоў аўтар, каб выказаць свае пачуцці ―прыўкраснай пальме‖.
Нельга, на думку Караткевіча, змяняць ―залаты пясок на брынклівую медзь‖. Жанчыны, якіх любілі героі пісьменніка, – гэта праявы роднай зямлі, адна з яе прыкметаў. Таму самае каштоўнае ў жанчыны тое, што нагадвае пра сувязь з зямлѐй. Явар і каліна, Дняпро і Ака, бор і хмара – вось закаханыя пары, з якімі мы знаѐмімся ў паэзіі Уладзіміра Караткевіча.
962
Такім чынам, дзякуючы каханню, лірычны герой знаходзіць для сябе адзіную жанчыну-радзіму. Каханне да Беларусі для Караткевіча – гэта пачуццѐ цалкам рэальнае і паўнацэннае, сапраўднае, а не створане ў марах. Герой бясконца любуецца ѐю, яе азѐрамі, палеткамі.
Лірычны герой любіць радзіму не толкі сэрцам і душой, але і целам. Яму важна адчуваць яе, дакранацца да яе ўсім целам. Герой прагне крануць рукой папараць-кветку, якая ўвасабляе Беларусь.
Часта ў вершах сустаркаецца вобраз шыпшыны як сімвал Беларусі, сімвал кахання. Шыпшына – гэта яшчэ і сівал закаханай дзяўчыны.
Кветка шыпшыны ў паэме ―Слова пра чалавечнасць‖ сімвалізуе няшчаснае каханне, нераздзеленае пачуццѐ. Менавіта фінал паэмы – сведчанне таму. Рыгор Чаховіч, галоўны герой, памірае амаль на руках сваѐй дачкі. Апошні раз паглядзеў Рыгор на сонца, на зямлю ―з усмешкай дзявочай‖. ―Я люблю цябе‖, – прызнаецца ѐн сваѐй зямлі. Цяжка паміраць, страціўшы каханую жанчыну-радзіму, якую ўжо не ўбачыш. Шыпшына і клѐн нават заплакалі.
Вывады. Ствараючы вобраз жанчыны-радзімы, любай Бацькаўшчыны, Уладзімір Караткевіч ні да кога не падобны. Арыгінальнасць, непаўторнасць Караткевіча-пісьменніка выяўляюцца асабліва яскрава ў стварэнні вобраза жанчыны-радзімы, вобраза каханай, хоць крыху і рамантычнага, але ўсѐ ж сапраўднага, выпакутанага ў думках і марах героя.
Каханне і любоў да радзімы непарыўна звязаны паміж сабой у лірыцы Караткевіча. Без кахання няма любові да роднай зямлі, а без гэтай любові няма і сапраўднага кахання.
Паэзія Уладзіміра Караткевіча сваімі каранямі ўрасла ў нацыянальны грунт, моцна знітавана з гісторыяй радзімы.
Літаратура
1.Андраюк, С. Быў. Ёсць. Буду. / ЛіМ, 2000, №47.
2.Караткевіч, У. С. Збор твораў: У 8 тамах./ У.С. Караткевіч – Мінск ―Мастацкая літаратура‖, 1987-1990.Т.1.
3.Мальдзіс, А. Жыццѐ і ўзнясенне У. Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека/ А. Мальдзіс – Мінск ―Мастацкая літаратура‖,1990 .
4.Русецкі,А.У.Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць/ А.У.Русецкі – Мінск ―Мастацкая літаратура‖, 1991.
5.Наскова, П. Быў,ѐсць,буду.../ Роднае слова,2004,№2.
Budko V.G.
THE IMAGE OF A WOMAN – MOTHERLAND IN THE LYRIC POETRY BY V. KOROTKEVICH
Summary
The investigation of lyric poetry by V. Korotkevich is offered in the work. We‘ve analyzed poems dedicated to Motherland, love for woman and native land. The research proves the hypothesis: the image of Motherland is the image of a beloved woman. The originality of works by Korotkevich is expressed in the creation of an image of a lyrical hero who loves his Motherland with all his heart. This love is sincere and the hero won‘t exchange it even for love for a woman. Love for native land doesn‘t exist without love for a woman but there is no true love for a woman without love for Motherland.
963
Журко Г.В., Хахлова С.М.
АБ‘ЯДНАННЕ ХРЫСЦIЯНСКIХ КАНФЕСIЙ У ХХI СТАГОДДЗI
ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзiна”
Калі зазірнуць у гісторыю часоў, калі хрысціянства было непадзельным, незразумелымі становяцца спрэчкі і непаразуменні, узнікаючыя паміж цэрквамі. З самага пачатку свайго існавання хрысціянства перажывала шмат пераследаў, ганьбу і нават забарону. Але, не гледзячы на ўсе, яно працягвала існаваць. Усе цяжкасці людзі перамагалі разам, будучы адной супольнасцю, адной сям‘ѐй, не звяртаючы ўвагі на тое, што ўсе розныя, з розным лѐсам і рознымі поглядамі на жыццѐ. Раскол хрысціянства на два накірункі развіцця – каталіцтва і праваслаўе – адбыўся ў 1054 годзе. Ужо праз два стагоддзі ў Еўропе пачалі ўзнікаць ідэі аб‘яднання і стварэння адзінай царквы з адзінымі абрадамі і мовай.
У сенняшнім свеце няма ніякіх забарон, ніхто не перашкаджае людзям вызнаваць сваю веру. Людзі самі пачынаюць рабіць перашкоды для веры, сэнс якой сапраўднае адзінства не толькі ў царкве, але і ў паўсядзѐнным жыцці. Незразумела таксама і тое, што ўзнікаюць непаразумеласці паміж не толькі асобнымі людзьмі, але і цэлымі нацыямі на падставе веры і веравызнання. А калі гэта так, то які сэнс можна ўкладаць ў веру, якімі каштоўнасцямі і поглядамі можна ўвогуле кіравацца? Гэтае пытанне ўжо на працягу дзесяцігоддзя не страчвае сваѐй актуальнасці. Мне здаецца, гэта звязана з часам, у якім мы жывѐм. Сѐння папулярнай застаецца iдэя верацярпімасці, а калі гэта так, чаму нельга стаць увогуле адзіным цэлым?
Пры напісанні гэтай працы я выдзвінула гіпотэзу: Цi iснуюць
магчымасцi i ўмовы для аб‘яднання каталіцтва і праваслаўя ў ХХІ стагоддзі.
Асноўнай мэтай гэтай працы з‘яўляецца аналіз сітуацыі сучаснасці
на падставе гiсторыі хрысціянства, вызначэнне магчымых шляхоў аб‘яднання хрысцiянства.
Метады даследвання:сiнтэз i аналiз гiстарычных падзей; анкетаванне, iнтэрв‘ю.
Час, у якім мы жывем адрозніваецца ад іншых свабодай веравызнання. На тэрыторыі Беларусі гэтае становішча сапраўды трывалае. Не ўзнікае ніякіх канфліктаў паміж канфесіямі, як гэта адбываецца, напрыклад, у Афрыцы ці Індыі, дзе хрысціянства сѐння амаль што пад забаронай. Падмуркам гэтай трываласці з‘яўляецца талерантнасць беларускага народу, якая, як мне здаецца, стала рысай характару беларусаў у выніку гісторыі, поўнай зменаў.
Прыкладам адзінства цэркваў сѐння з‘яўляюцца тыдні супольнай малітвы. Гэта тыдзень аб‘яднання прадстаўнікоў усіх міравых канфесій, праваслаўны чалавек можа прыйсці ў каталіцкую царкву на малітву, ці наадварот. Нажаль, на тэрыторыі Беларусі такую практыку можна сустрэць вельмі рэдка. Увогуле пачатак гэтай традыцыі, якая існуе ўжо 44 гады, даў папа рымскі Ян Павел ІІ. На самым першым спадканні прысутнічалі
964
прадстаўнікі каталіцтва, праваслаўя, буддызма, іўдаізма і, нават, іслама. Гэта вельмі спрыяе ўсталяванню добрых узаемаадносін паміж не толькі рэлігійнымі накірункамі, але і паміж людзьмі.
Яшчэ адным прыкладам сапраўднай верацярпімасці і гатоўнасці да аб‘яднання з‘яўляюцца сусветны дзень міру і пілігрымкі паяднання, якія праводзяцца Папам Рымскім. У гэты дзень спыняюцца ўсялякія войны, людзі розных канфесій моляцца аб міры на ўсѐй зямлі. Таксама, менавіта ў гэты дзень Папа Рымскі перадае пасланне ўсім веруючым, на ўсіх кантынентах і ва ўсіх краiнах. У гэтым пасланні ѐн кажа аб адзінстве хрысціян, аб неабходнасці аб‘ядання, не гледзячы на ўсе супярэчнасці. Адна з пілігрымак паяднання праходзіла пад кіраўніцтвам Яна Паўла ІІ у чэрвені 2001 года ў Кіеве. На гэтую сустрэчу з‘ехаліся тысячы людзей самых розных канфесій. Яна праходзіла пад дэвізам: ―Хрыстус – дарога праўды і жыцця‖. Было таксама шмат прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства, што яшчэ раз падкрэслівае добразычлівасць адносін паміж каталіцтвам і праваслаўем.
Асабліва вострыя пытанні і супярэчнасці вырашаюцца на саборах, сінодах і экуменычных асамблеях. Апошняя асамблея была праведзена ў верасні 2007 года. На ѐй не толькі былі вырашаны праблемы, але галоўнай мэтай яе было стварэнне новай атмасферы паміж хрысціянамi. Таксама крокам да гэтай мэты стала зняцце анафем 1054 года і пачатак дыялога, наконт спрэчных дагматычных пазіцый, мэта якога прызнанне цэркваў як ―сясцѐр‖ і ўзаемнае адабрэнне канонаў. 19 сакавіка 2011 года адбылася сустрэча прэзідэнта Папскага савета па садзеянню хрысціянскаму адзінству кардынала Курта Коха і главы Аддзела ўнутраных царкоўных адносін Маскоўскага Патрыярхата мітрапаліта Іларыона Алфеева ў нямецкім горадзе Вюрцберге. На гэтай сустрэчы былі абмяркованы пытанні збліжэння каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. У Беларусі праводзяцца вельмі шматлiкiя мерапрыемствы і спробы ўстанаўлення больш далікатных ўзаемаадносін паміж цэрвамi. Нельга не заўважыць той факт, што першым прэзідэнтам, з якім сустрэўся Папа Рымскі Бенедыкт ХІV стаў А.Р. Лукашэнка.Падчас яго візіта ў Ватыкан былі вырашаны некаторыя пытанні.
Два гады таму нашу краіну наведваў кардынал Бертонэ. Гэтыя факты вельмі значна ўплываюць на ўзаемаадносіны цэркваў. Таксама адбыліся сустрэчы паміж Папам Рымскім і прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі. Гэта паказвае добры настрой каталіцкай царквы ў адносiнах да праваслаўя.
Вельмі ярка паказвае ўзаемаадносіны праваслаўных і каталікоў архітэктура. У адным горадзе, як у старым, так і ў маладым, сустракаецца будынак царквы побач з касцелам.Гэта адзначае моцную талерантнасць беларусаў. Нават у часы варожых адносін паміж цэрквамі будаваліся побач храмы. Прыклады можна знайсці ў Менску, Браславе, Барысаве, Лідзе, Несвіжы і ў Жодзіне . Вельмі прыгожа выглядаюць будынкi царквы і касцела на адной плошчы, быццам сѐстры, якія заўсѐды ідуць па жыцці.
Да сенняшняга дня разглядаецца магчымасць сустрэчы Папы Рымскага і Патрыярха Маскоўскага.
965
Як больш магчымым месцам правядзення разглядаецца Беларусь. Калі задумацца над гэтым, узнікае пытанне, чаму менавіта наша краіна, такая маленькая, ветлівая?Адказ вельмі просты: у Беларусі пражываюць каля 10 мільѐнаў людзей вялікай колькасці веравызнанняў – каталікі і праваслаўныя, мусульмане і буддысты, пратэстанты і прадстаўнікі іўдаізма. Калі на працягу шматлікіх дзесяцігоддзяў людзі жылі разам, то гэта прыклад сапраўднай верацярпімасці і братняй любові.
Я была ўражана пазіцыяй маладых людзей наконт хрысціянства і яго аб‘яднання. Па вынiках апроса большая частка адносіць сябе да веруючых хрысціянаў (ў большасці да праваслаўя). Моладзь ведае гісторыю і спробы аб‘яднання, якія не мелі добрага выніку. Але іх адносіны да аб‘яднання розныя, можа таму, што не маюць вялікага вопыту адносінаў з людзьмі, можа таму, што іх светапогляд яшчэ не ўсталяваўся. У большасці яны лічаць гэтую ідэю добрай і падтрымліваюць яе. Гэта, на мой погляд, дае надзею на здзяйсненне, бо яна ў руках маладых людзей, якія ў будучыні самі будуць ствараць гісторыю. Не менш уразіла мяне размова з прадстаўнікамі цэркваў: каталiцкай-айцом Юзэфам Петушкай i праваслаўнай – айцом Вiталiем . Разглядаючы разам з імі пытанні маѐй працы і выслухоўваючы іх пункты гледжання, я прыйшла да наступных вывадаў:
1.Галоўная прычына спрэчак памiж канфесiямi –тэалагiчная, але мне здаецца , што ўсѐ перавышае пагроза страты iмi незалежнасцi.
2.Палiтыкi iмкнуцца ўсялякiмi спосабам падпарадкаваць рэлiгiйнае жыццѐ грамадзян адной палiтычнай сiстэме.
Трэба ўладкаваць усе канфлікты паміж цэрквамі, бо вера не павінна быць падмуркам варожасці. Сѐння гэта сапраўды магчыма. Але дзеля гэтага трэба знайсці нешта адзінае, адпавядаючае абодвум бакам. Чамусьці, разумеючы гэта, цэрквы працягваюць абапірацца ў гэтых пытаннях на існуючыя законы і правілы, розныя для гэтых канфесій. Калі больш падрабязна разгледзець каноны і абрады праваслаўя і каталіцтва, можна знайсці шмат агульнага, на якое, нажаль, увагі звяртаецца менш, чым на рознае. Аб‘яднанне ў любым выпадку не пройдзе лѐгка. Людзі амаль тысячагоддзе жылі побач, але былі падзелены ўмоўнасцямі. Мы проста звыкліся з думкай, што ѐсць нехта не такі, як мы, адносячы сябе да іншай рэлігіі. Гэта стала нормай жыцця, якую, па праўдзе, прыдумалі самі людзі. Ад часткі, дапамагла яе ўсталяванню гісторыя, ад часткі, – культура розных народаў і нацый. Але галоўнай яе прычынай, як і прычынай шматлікіх падзеяў, стала псіхалогія чалавецтва, жаданне індывідуальнасці і незалежнасці. Менавіта гэту памылку сѐння ѐсць магчымасць выправіць. Былі спробы аб‘яднання дзеля абароны, дзеля ўсталявання палітычнай улады, але ніводнай дзеля сапраўданага адзінства, дзеля простай чалавечай любові.
Вывучаючы гэту тэму, япрыйшла данаступных вынiкаў:
1.Сапраўдныя магчымасцi аб‘яднання iснуюць, але умовы не склалiся.
2.Канфесіям неабходна прыйсці да адзінага бачання першахрысціянскай веры.
966
3.Палітыкі не павінны ўмешваць царкву ў справы дзяржавы, але павінны прыслухоўвацца да яе парадаў.
4.Неабходна вырашыць спрэчныя пытанні наконт структуры веры. Раней гэта было немагчыма па прычыне варожасці – сѐння гэтай
праблемы амаль не існуе. Яна ўсплывае толькі ў якасці палітыкі. Нельга сказаць, што гісторыя магла скласціся інакш, бо на памылках вучацца. Разглядаючы гісторыю і яе недахопы, прасцей сѐння прыйсці да адзінай думкі і, прызнаючы галоўныя духоўныя каштоўнасці, стаць непадзельнай канфесіяй, падмурак якой не ўлада, а адносіны паміж людзьмі/
Літаратура
1.Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік/рэдкал.: А.А.Воінаў (гал. Рэд.) і інш.- Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1933.- 620 с.: іл.
2.Яроменка, А. Каталіцкія святыні.- Мн.: Про Хрысто, 2003.- с.255
3.Карташов,А.В. Вселенские соборы.- М.,1994.- 351с.
4.Зноско – Боровский, М.(Протоиерей). Православие. РимоКатоличество. Протестантизм. Сектанство. Сравнительное богословие.- М., 1998.- 270с.
5.Энциклопедия для детей. Т.6. Религии мира. Ч.2. Религии Китая и Японии. Христианство. Ислам. Духовные искания человечества в конце ХІХ-ХХ веках. Религия и мир.- 5-е изд., перераб. и доп. / глав. Ред. М.Аксѐнова.- М.: Аванта+, 2004.- 688 с.: ил.
Zhurko A.V., Khokhlova S.N.
THE INTEGRATION OF CHRISTIAN CONFESSIONS
State Institute of Education “Secondary School №5 Zhodino”
Summary
Since the very beginning of its existence Christianity has come over a lot of persecution and chases. Once it was even prohibited but in spite of everything it continued to develop. The split of Christianity into two brunches: Catholic Church and Orthodox Church happened in 1054. Two hundred years later there appeared some ideas concerning integration and creation of the single church with the same traditions and one language.
967
УДК 314.112(476)
Зверева П.В.
ИССЛЕДОВАНИЕ ВЛИЯНИЯ ДЕМОГРАФИЧЕСКИХ ПРОБЛЕМ НА ЧИСЛЕННОСТЬ ТРУДОВЫХ РЕСУРСОВ СЛУЦКОГО РАЙОНА МИНСКОЙ ОБЛАСТИ
ГУО «Гимназия №1 г. Слуцка»
Важность данной темы исследования состоит в том, что современная демографическая ситуация в Беларуси характеризуется процессом естественной убыли населения, что представляет потенциальную угрозу устойчивому развитию государства и национальной безопасности. Цель работы – изучение населения Слуцкого района и исследование влияния демографических проблем на численность трудовых ресурсов. Задачами исследования были: изучение населения и характеристика демографической ситуации в нашем районе, а также изучение влияния демографических проблем на численность трудовых ресурсов.
При проведении исследования были использованы данные Республиканской переписи населения 1999 и 2009 годов и данные Слуцкого центра статистики, а также отработаны навыки статистического сбора и математической обработки данных. На основе полученных данных были составлены таблицы и построены диаграммы по основным демографическим показателям, а также проведѐн анализ полученных результатов, сделаны выводы.
Слуцкий район расположен на юге Минской области и занимает 4,5 % еѐ территории. Количество населения Слуцкого района на 14 октября 2009 года составляло 95,1 тыс. человек (2,6 % населения Минской области), в том числе 61,4 тыс. человек проживали в административном центре района – городе Слуцке. За межпереписной период количество населения Слуцкого района сократилась почти на 10 тысяч человек, или на 9,5 %.
В среднем за год численность населения нашего района уменьшается на 970 человек и если темпы убыли населения сохранятся, то через 100 лет Слуцкий район может исчезнуть с карты нашей страны.
За последние годы размещение населения существенно не изменилось – город по-прежнему притягивает население и сейчас в Слуцке проживает уже 64,6 % населения района (в 1999 году – 60,3%). Но это всѐ равно меньше, чем средне республиканский показатель урбанизации. Численность населения города Слуцка уменьшается. За десятилетие, прошедшее после переписи населения 1999 года, численность городского населения уменьшилась на 2 тысячи человек, или на 3,1 %. По численности населения Слуцкий район занимает пятое место среди районов Минской области.
Вызывают тревогу показатели естественного прироста в нашем районе
– смертность населения почти в 2 раза выше рождаемости. В целом прирост отрицательный и составляет – 6,8 ‰. Если в среднем по Республике Беларусь рождаемость составляет 9,2 ‰ и в Минской области коэффициент
968
рождаемости (9,1 ‰) близок к среднему по стране, то в Слуцком районе он составляет около 8,5 ‰, что значительно ниже.
Если говорить про смертность, то средняя смертность по стране составляет 14,5 ‰. В Минской области на 1000 населения умирает в среднем 16,2 человека, в нашем районе в среднем 15,3 человека, т.е. смертность в городе Слуцке выше, чем в среднем по стране, но ниже, чем в среднем по области.
Тревогу вызывает тот факт, что в сельской местности смертность превышает 19-20 человек на 1000 населения. Это связано с тем, что большее количество пенсионеров живѐт в сельских населѐнных пунктах.
Численность населения нашего района убывает также по причине отрицательного сальдо миграций, которое составило в 2005 году – 658 человек. В 2000 году количество выехавших было всего на 199 человек больше, т.е. за 5 лет количество эмигрантов выросло в 3,3 раза. Основными причинами миграций являются: переезд к родственникам (29 %), на работу (26 %), получение или обмен и покупка жилья (14 и 11 % соответственно), возвращение на прежнее место жительства (12 %).
Возрастная структура населения Слуцкого района в последние годы характеризуется снижением доли детей (15,8 % против 20,9 % в 1999 году) и увеличением количества пенсионеров (24,8 % против 23,9 в 1999 году). При этом наблюдаются большие различия в возрастной структуре города Слуцка и Слуцкого района. В Слуцке трудоспособных жителей в 3,8 раза больше, чем пенсионеров, а среди сельского населения – только в 1,3 раза. Количество трудоспособного населения в городе более чем в 2 раза выше, чем в сельской местности, а детей на селе меньше чем в городе в 1,92 раза. Количество пенсионеров больше в сельской местности, чем в городе.
Демографическая проблема состоит в том, что доля нетрудоспособных возрастов (детей и пенсионеров) в среднем по району приближается к доле трудоспособного населения. В сельской местности количество пенсионеров приблизительно равно количеству трудоспособного населения. Особенно негативным является тот факт, что количество нетрудоспособного населения (26624 человек) превышает количество детей (19632 человек).
При низкой доле трудоспособного населения возрастает демографическая нагрузка (отношение между группой людей трудоспособного возраста и группами детей и пенсионеров), что потребует от государства больших расходов на образование и воспитание детей и пенсионное обеспечение людей старших возрастных групп.
С другой стороны, количество детей определяет контингент будущих трудовых ресурсов, которых в нашем районе со временем станет меньше и возникнут проблемы с обеспечением промышленных предприятий города трудовыми ресурсами. Экономически активное население на начало 2007 года оставляло 40 035 человек (40,6 %). За период с 1989 года оно уменьшилось на 14151 человек или 26 %. Особенно значительное
969
уменьшение всего населения и его экономически активной части наблюдается в последние 6 лет.
Постоянное статистическое наблюдение ведѐтся за работниками наиболее крупных предприятий и организаций. Общие тенденции в качественном составе характерны и для остальной части работающего населения. Из общего количества работающих мужчины составляют 46,5 %, женщины – 53,5 %. Больше всего занятых в промышленности (24,3 %), сельском хозяйстве (21,2 %), образовании (11,9 %), здравоохранении (7,8 %) от всех работающих в районе. «Мужскими» отраслями в районе являются транспорт, где они составляют 79,5 %, строительство – 78,1 %, ЖКХ – 67,4 %, сельское хозяйство – 63,8 % и промышленность – 55%. Женские отрасли в районе: общественное питание – 90,2 %, здравоохранение – 85,8 %, образование – 83,7 %, культура – 80,7 %, торговля – 79,7 %, государственные учреждения – 67,6 % и связь – 61,1 %.
Из общего количества работающих 16,1 % имеют высшее образование, в том числе мужчины –13,5 % и 18,3 % женщин. Наиболее высокий образовательный уровень среди работников образования – 41,9 % из них имеют высшее образование. Среднее специальное образование в районе имеют 23,8 % населения района. Наиболее низкий уровень образования имеют работники сельского хозяйства – доля работающих с высшим образованием составляет только 6,5 %, со средним специальным – 15,9 %. При сохранении таких тенденций поступления новых кадров с высшим и средним специальным образованием необходимо более 70 лет для замены кадров.
В целом положение с кадрами в районе с каждым годом ухудшается. Большинство предприятий устранились от подготовки кадров. Начиная с 2000 года из района начался массовый выезд на учѐбу молодѐжи, которая изза невозможности трудоустройства по специальности и в силу других причин после окончания учѐбы не возвращаются на работу в район. Если в 1999 году миграционный прирост составил 136 человек, то в 2005 из района уехало на 492 человека больше, чем приехало.
Анализируя возрастную структуру трудовых ресурсов Слуцкого района, можно увидеть, что средний возраст работающих в районе высокий и составляет 40,5 лет. Из общего количества работников в возрасте до 30 лет – 19,1 %. Больше всего молодых работает в общественном питании (33,3 %), торговле (28,9 %) и лесном хозяйстве (27,5 %). Меньше их в сельском хозяйстве (12,4 %), в образовании (17,3 %), в банковской сфере (13 %) и государственном управлении (16,5 %).
Вместе с тем, в отраслях экономики работало 2444 пенсионеров. Больше всего их в сельском хозяйстве (10,4 %), в образовании (11,8 %), культуре (10,4 %). В отраслях экономики также работало 4067 человек в предпенсионных возрастах (50 – 60 лет). Доля работающих старше 40 лет составляет в среднем 54,6 % , в сельском хозяйстве – 58,9 % , в промышленности 55,4 %.
970