Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_iaz Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны .doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
21.02.2016
Размер:
150.02 Кб
Скачать

Пытанні да заліку па беларускай мове (прафесійная лексіка) для студэнтаў вочнай і завочнай формы навучання

  1. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

  2. Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве.

  3. Беларуская мова на лінгвістычнай карце свету.

  4. Вусная і пісьмовая літаратурная мова.

  5. Паняцце білінгвізму. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму.

  6. З гісторыі беларускай графікі (лацініца, кірыліца).

  7. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы.

  8. Лексіка паводле паходжання (спрадвечна беларуская і запазычаная; актыўная і пасіўная лексіка).

  9. Лексіка паводле сферы ўжывання (агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання, адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі).

  10. Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Спосабы ўтварэння тэрмінаў, іх паходжанне.

  11. З гісторыі беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі.

  12. Стылістычная дыферэнцыяцыя беларускай мовы.

  13. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.

  14. Назоўнік: несупадзенне ў родзе, ліку.

  15. Канчаткі назоўнікаў І скланення ў Д. і М. склоне адз. ліку.

  16. Канчаткі а(-я) / -у(-ю) назоўнікаў ІІ скланення ў Р. скл. адз. ліку.

  17. Канчаткі назоўнікаў ІІ скланення ў М. скл. адз. ліку.

  18. Канчаткі назоўнікаў ІІІ скланення ў Тв. скл. адз. ліку.

  19. Канчаткі назоўнікаў у множным ліку.

  20. Асаблівасці скланення некаторых груп уласных імёнаў і прозвішчаў.

  21. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.

  22. Выкарыстанне элятыўных форм у беларускай і рускай мовах. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне.

  23. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі.

  24. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння.

  25. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.

  26. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.

  27. Асаблівасці ўтварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў у беларускай мове.

  28. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання прыслоўяў у беларускай мове.

  29. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да іх.

  30. Спецыфіка словазлучэння. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.

Тэматыка рэфератаў па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

  1. Беларуская мова – дзяржаўная мова Вялікага княства Літоўскага.

  2. Ментальнасць і нацыянальны характар. Самасвядомасць беларусаў.

  3. Мова ў жыцці народа, яе праблемы на Беларусі. Паняцце білінгвізму.

  4. Гісторыя беларускай графікі: кірыліца, лацініца, арабскі алфавіт.

  5. Стваральнікі славянскай азбукі Кірыла і Мяфодзій.

  6. Леў Сапега – палітычны дзеяч і аўтар Статута Вялікага княства Літоўскага.

  7. Лексікалогія. Слова – асноўная адзінка мовы. Значэнне слова, мнагазначнасць, прамое і пераноснае значэнне слова.

  8. Фразеалагізм як адзінка мовы. Крыніцы беларускай фразеалогіі. Прыказкі, крылатыя выразы, перыфразы.

  9. “Граматыкі” І.Ужэвіча, Л.Зізанія, М.Сматрыцкага.

  10. Ф.М.Янкоўскі – вядомы беларускі мовавед.

  11. Ф.Скарына – беларускі асветнік і гуманіст.

  12. Б.А.Тарашкевіч – аўтар першай “Беларускай граматыкі”.

  13. Я.Ф.Карскі – даследчык, заснавальнік беларускай філалогіі.

  14. Наш славуты зямляк З.А.Даленга-Хадакоўскі.

  15. Фразеалагізмы – устойлівыя спалучэнні слоў. Фразеалагічныя слоўнікі беларускай мовы.

  16. Сымон Будны – паслядоўнік Скарыны.

  17. Жыццё і творчасць Васіля Цяпінскага.

  18. Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць.

  19. Лексікаграфія. Слоўнікі беларускай мовы.

  20. “Слоўнік беларускай мовы” І.І.Насовіча – здабытак нацыянальнай культуры беларускага народа.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]