Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Kontrolnye_testy_istoria_pravovoy_mysli

.docx
Скачиваний:
48
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
39.18 Кб
Скачать

а) інэртнасць, уласцівая беларускаму менталітэту.

б) тое, што тэрыторыя Беларусі была арэнай еўрапейскіх войнаў.

в) знаходжанне Беларусі паміж дзвумя накірункамі еўрапейскай цівілізацыі заходнім - каталіцкім і ўсходнім – праваслаўным.

83. На думку І. Канчэўскага беларуская нацыянальная ідэя – гэта:

а) прыняцце ўсходняй “візантыйскай” мадэлі цывілізацыі.

б) прыняцце мадэлі заходняга індывідалізму.

в) сінтэз лепшых бакоў гэтых культурна-гістарычных тыпаў на аснове самабытных нацыянальных форм грамадскага жыцця.

84. У эсэ “Гэтым пераможаш...!” “маленькімі перыядычнымі рэвалюцыямі” У. Самойла называў наступны дзяржаўна-прававы інстытут:

а) права на забастоўку.

б) выбары.

в) рэферэндум.

г) парламент.

д) права на пеціцыі.

85. Падставай для сацыяльнай творчасці народа І. Абдзіраловіч (Канчэўскі) бачыў:

а) стварэнне спрыяльных матэрыяльных умоў для творчасці.

б) наяўнасць шырока адукаванага народа.

в) адсутнасць сацыяльнага і палітычнага прымусу.

г) дзяржаўную незалежнасць.

86. І. Абдзіраловіч бачыў “трагедыю народнага духа” беларусаў у наступным:

а) у прыняцці каталіцтва насупярэк праваслаўнай традыцыі народа.

б) у пошуку новага рэлігійнага выяўлення нацыі.

в) у “падвойнасці”, “падзеленасці” беларускай культуры на два цывілізацыйных тыпа: заходнекаталіцкі і ўсходнеправаслаўны.

г) у наяўнасці язычаскага святапогляду.

д) у атэізме, як рысе ўласцівай народу.

87. І. Абдзіраловіч (Канчэўскі) бачыў будучыню за наступнай формай аб’яднання грамадзян:

а) саветы.

б) калгасы.

в) прафсаюзы.

г) кааператывы.

88. 1У Усебеларускі з’езд Саветаў падтрымаў наступную форму аб’яднання савецкіх рэспублік:

а) ленінскую - аб’яднанне ў саюз на аснове роўнасці і добраахвотнасці.

б) сталінскую – “аўтанамізацыі”.

в) утварэнне часовай канфедэрацыі савецкіх дзяржаў на перыяд пабудовы сацыялізма.

89. Згодна з канцэпцыяй беларусізацыі кадравая палітыка савецкага беларускага ўрада атрымала назву:

а) “беларусізацыя”.

б) “русіфікацыя”.

в) “інтэрнацыяналізацыя”.

г) “карэнізацыя”.

90. У Крымінальным кодэксе БССР 1922 г. злачыннае дзеянне вызначалася як:

а) “выступ з права”.

б) грамадска небяспечнае дзеянне або бяздзеянне, пагражаючае асновам савецкага ладу і правапарадку, усталяванага рабоча-сялянскай уладай на пераходны да камунізма перыяд часу.

в) небяспечнае дзеянне або бяздзеянне, прадугледжанае крымінальным заканадаўствам, якое пасягае на грамадскі лад дзяржавы, яго палітычную і эканамічную сістэму, на ўласнасць, асобу, яе правы і свабоды.

91. Назавіце элементы склада злачынства, якія адсутнічалі ў вызначэнні злачынства ў Крымінальным кодэксе БССР 1922 г.:

а) віна.

б) грамадская небяспечнасць.

в) супрацьпраўнасць, супрацьзаконнасць.

92. У. Самойла лічыў “найменш трывалай” наступную форму дзяржавы:

а) прававую.

б) манархічную.

в) арыстакратычную.

г) тэакратычную.

д) паліцэйскую.

93. У пасляваенны перыяд у грамадска-палітычнай думцы Беларусі аднавілася наступная тэндэнцыя:

а)накіраваная на засяроджанне сіл дзеля пабудовы “развітога” сацыялістычнага грамадства.

б) накіраваная на барацьбу з ворагамі сацыялізма і савецкай дзяржавы.

в) накіраваная на пашырэнне кантроля дзяржавы за рознымі бакамі жыцця савецкіх людзей.

г)накіраванае на адраджэнне нацыянальная свядомасці і абарону нацыянальных і дэмакратычных правоў і свабод.

94. Носьбітам дэмакратычнай тэндэнцыі ў 60-х гадах ХХ ст. была група творчай і навуковай інтэлігенцыі, якая называлася:

а) дэсідэнты.

б) апаненты.

в) цэнтрысты.

г) лібералы.

д) шэстьдзесятнікі.

95. Дэсідэнтамі ў БССР 1970-х гадоў ХХ ст. называлі:

а) вернікаў не праваслаўнай канфэсіі.

б) грамадзян, якія выступалі супраць парушэння правоў чалавека і грамадзяніна.

в) апазіцыю камуністычнай партыі ўнутры краіны.

96. Артыкул 67 Крымінальнага кодэксу БССР 1960 г., які прадугледжваў пакаранне пазбаўленнем волі на тэрмін ад 6 мес. да 7 год за антысавецкую агітацыю і прапаганду, быў уведзены з мэтаю:

а) барацьбы з іншадумствам.

б) умацавання унутраннай стабільнасці дзяржавы.

в)паскарэння працессу пабудовы камунізма праз рэалізацыю задачы камуністычнага выхавання грамадзян згодна з “Кодэксам будаўніка камунізма”.

97. Назавіце нарматыўны прававы акт, прыняты ў гады перабудовы савецкай дзяржавы з мэтаю абвяшчэння свабоднага развіцця і дабрабыту, годнага жыцця кожнага грамадзяніна Беларусі найвышэйшай каштоўнасцю краіны:

а) Закон аб выбарах народных дэпутатаў у Вярхоўны Савет БССР і аб выбарах народных дэпутатаў мясцовых саветаў (кастрычнік 1988 г.).

б) Пастанова Кастрычніцкага Пленума ЦК КПСС 1985 г.

в) Дэкларацыя аб дзяржаўным сувярэнітэце БССР (ліпень 1990 г.).

98. Укажыце форму дзяржаўнага кіравання, замацаваную ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г.:

а) суперпрэзідэнцская рэспубліка.

б) парламенцская рэспубліка.

в) савецкая рэспубліка.

г) прэзідэнцская рэспубліка.

99. Беларускія прававеды разумеюць сутнасць незалежнасці галін улады як:

а) незалежнасць галін улады адна ад другой.

б) незалежнасць галін улады ад дзяржавы.

в) незалежнасць галін улады пры ажыццяўленні паўнамоцтваў, якія адносяцца да іх кампетэнцыі.

100. На думку сучасных беларускіх юрыстаў, адносіны паміж галінамі ўлады павінны будавацца на падставе:

а) незалежнасці, поўнай самастойнасці.

б) супрацьстаяння.

в) кааперацыі, аб’яднання намаганняў.

101. Згодна с сучаснай тэорыяй дзяржавы, спрыяльныя ўмовы для функцыянавання грамадзянскай супольнасці стварае наступная форма дзяржавы:

а) паліцэйская.

б) арыстакратычная.

в) тэакратычная.

г) рэспубліканская.

д) прававая.

102. Сучасны беларускі палітолаг У. Мельнік тлумачыць паняцці ідэалогія нацыянальная і ідэалогія дзяржаўная як:

а) паняцці тоясныя.

б) паняцці супярэчныя адно другому.

в) паняцці аўтаномныя, напоўненыя розным зместам.