Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Kontrolnye_testy_istoria_pravovoy_mysli

.docx
Скачиваний:
47
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
39.18 Кб
Скачать

Кантрольныя тэсты для студэнтаў па “Гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі”

1. Назавіце прадмет курса “Гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі”:

а) узнікненне і развіцце дзяржавы і права на тэрыторыі Беларусі ў цеснай узаемасувязі і ўзаемазалежнасці.

б) узнікненне і развіццце тэарэтычных палажэнняў аб дзяржаве, праве, заканадаўстве і палітыцы, выказаных нацыянальнымі мысліцелямі.

в) агульныя заканамернасці ўзнікнення, функцыянавання і развіцця дзяржавы і права, іх сутнасць і сацыяльнае прызначэнне.

2. Р. Цамблак з'яўляўся прыхільнікам:

а) Уніі каталіцкай і праваслаўнай царквы на ўмовах раўнапраўя.

б) Уніі каталіцкай і прававаслаўнай царквы на ўмовах падпарадкавання апошняй.

в) Царкоўнай аўтакефаліі (праваслаўнай царквы).

3. Пералiчыце крынiцы вывучэння грамадскай думкi дахрысцiянскай пары:

а) летапiсы, хронiкi, жыцiйная лiтаратура, эпiсталярная спадчына.

б) мемуары, прадмовы, творы рэлiгiйна-палемiчнай лiтаратуры, фiласофскiя сачыненнi, публiцыстыка.

в) творы вiзантыйскiх, арабскiх вандроўнiкаў, летапiсы, фальклор.

4. Назавiце характэрныя рысы светаўяўлення старажытных беларусаў у дахрысцiянскi перыяд:

а) атэiзм, матэрыялiзм.

б) вера ў адзiнага Бога - збавiцеля.

в) шматбож’е, анiмiзм, фецiшызм, татемiзм.

5. Назавіце вызначальную ідэю, якая была пакладзена ў нарматыўныя прававые акты, прынятыя ў час грамадзянскай вайны XV ст. – прывелеі 1432 г. і 1434 г.:

а) ідэя ўмацавання дзяржаўнага суверынітэта.

б) ідэя прававой роўнасці ўсяго шляхецкага саслоўя, як гарантыя велічнасці і целаснасці ВКЛ.

в) ідэя пераходу ад персанальнай ўніі між Польскай Каронай і ВКЛ да дзяржаўнай.

6. Асаблівасці рэнесансавай ідэалогіі Беларусі былі абумоўлены:

а) наяўнасцю стратэгічных інтарэсаў у іншых краінах свету.

б) раннім фарміраваннем буржуазных грамадскіх адносін.

в) геапалiтычным становішчам беларускай тэрыторыі.

7. Назавіце базавую ідэю беларускай адраджэнчаскай думкі:

а) уніі паміж хрысціянскімі канфесіямі.

б) паспалітага дабра.

в) індывідуальнай свабоды чалавека.

8. Назавіце мысліцеля беларускага Рэнесансу – выразніка ідэі дзяржаўнага патрятызму:

а) С. Будны.

б) П. Гезка.

в) М. Літвін.

г) Л. Сапега.

9. Ідэолагі радыкальна-гуманістычнай плыні палітыка-прававой думкі XVI ст. адлюстроўвалі інтарэсы:

а) духавенства.

б) маладой буржуазіі.

в) шляхты.

г) бедных слаеў горада і вескі.

10. Ф. Скарына ставіўся да ідэі хрысціянскай уніі наступным чынам:

а) лічыў яе неабходнай.

б) ставіўся адмоўна.

в) не разглядваў гэтую праблему.

11. Пад тэрмінам “собрание людское” Ф. Скарына разумеў:

а) дзяржаву.

б) духоўную ўстанову.

в) універсітэт.

г) аб'яднанне ідэйна блізкіх людзей.

12. Укажыце шлях барацьбы з асманскай агрэсіяй, які прапанаваў Мікола Гусоўскі ў “Песні пра зубра”:

а) аб'яднацца для вядзення “свяшчэннай вайны”.

б) стварыць сістэму калектыўнай бяспекі.

в) паспрабаваць наладзіць добрасуседскія адносіны.

13. Назавіце твор М. Літвіна, у якім ён рэзка крытыкуе судовы лад і патрабуе ўдасканалення судзейства ў ВКЛ:

а) “Аб свецкай уладзе”.

б) “Малая падарожная кніжка”.

в) “Аб палітычнай i грамадзянскай свабодзе”.

г) “Аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян”.

д) “Хрысціянскія размовы”.

14. Назавіце прапанову М. Літвіна па ўдасканаленню палітыка-прававога ладу і судовай сістэмы дзяржавы, замацаваную ў якасці прававой нормы ў Статуце 1588 г:

а) перадача сялян пад юрысдыкцыю дзяржавы.

б) зніжэнне судовых падаткаў.

в) патрабаванне галоснасці і публічнасці правасуддзя.

15. Назавіце пратэстанцкую царкву, якая была шырока распаўсюджанна ў ВКЛ у XVI ст.:

а) лютэранская.

б) адвенцістаў семага дня.

в) евангельскіх хрысціян-бапцістаў.

г) кальвініская.

16. Ліст Л. Сапегі, дзе ўздымаецца праблема рэлігійнай свабоды чалавека, быў адрасаваны:

а) каралю Ж. Вазе.

б) князю Астрожскаму.

в) епіскапу І. Кунцэвічу.

г) жонцы.

17. Назавіце метад уздзеяння дзяржаўнай улады на грамадзян, які С. Будны ставіў на першае месца:

а) пакарання.

б) выхавання.

в) прымусу да працы.

г) кантролю за грамадскімі паводзінамі і асабістым жыццем.

18. Вызначыце праблему, пастаўленую перад беларуска-літоўскай шляхтай В. Цяпінскім у прадмове да перакладу “Евангелля”:

а) удасканалення законадаўчай улады.

б) неабходнасці ўмацавання баяздольнасці войска.

в) удасканалення падатковай сістэмы.

г) выратавання роднай мовы і культуры.

19. Радыкальныя гуманісты ставіліся да сучаснага ім грамадска-палітычнага ладу наступным чынам:

а) станоўча, лічылі яго непарушным.

б) наогул адмаўлялі ў існаванні феадальным грамадскім і палітычным інстытутам, бо лічылі іх супярэчнымі сапраўднай хрысціянскай маралі.

в) распрацоўвалі праграмы яго рэфармавання.

20. Назавіце беларускіх рэнесансавых мысліцеляў, якія адмоўна ставіліся да Рэфармацыі:

а) Л. Сапега.

б) А.. Волан.

в) М. Гусоўскі.

г) М. Чаховіц.

д) М. Літвін.

21. П. Скарга лічыў ідэальнай для Рэчы Паспалітай наступную форму дзяржаўнага кiравання:

а) рэспубліку.

б) неабмежаваную манархію.

в) манархію, абмежаваную прадстаўнічым шляхецкім органам і законамі.

22. На думку П. Скаргі паміж духоўнай і свецкай улады павінны быць наступныя адносіны:

а) партнёрскіе.

б) царква павінна падпарадкоўвацца і кантралявацца дзяржаваю.

в) свецкая ўлада павінна залежыць ад царквы.

23. На Берасцейскім сойме ў 1596 г. быў прыняты варыянт уніі, распрацаваны:

а) П. Скаргай.

б) К. Астрожскім.

в) І. Пацеям.

24. Канцэпцыя “монацаркоўнай дзяржавы”, якая паўстала ў рэлігійнай палемiцы XVII ст. належыла:

а) уніятам.

б) праваслаўным.

в) каралю.

25. Згодна з падыходамі М. Сматріцкага і І. Руцкага нормамі “права народаў” прадугледжвалася рэгуляваць наступныя грамадскія адносіны:

а) адносіны ў сям'і.

б) маемасныя адносіны.

в) культурна-нацыянальныя адносіны.

26. Асаблівасць контррэфармацыі ў ВКЛ састаяла ў наступным:

а) была накіравана не толькі супраць Рэфармацыі, але і супраць праваслаўя.

б) была накіравана не толькі супраць Рэфармацыі, але і супраць уніяцтва.

в) была накіравана не толькі супраць Рэфармацыі, але і супраць каталіцызму.

г) была накіравана не толькі супраць Рэфармацыі, але і супраць ордэна езуітаў.

27. А. Алізароўскі лічыў найбольш рацыянальнай для Рэчы Паспалітай наступную форму паспалітага (дзяржаўнага) ладу:

а) рэспубліку.

б) выбарную (элекцыйную) манархію.

в) спадчыную манархію.

28. Найбольш цяжкім парокам уласцівы праваслаўны светар С. Полацкі лічыў:

а) прагавітасць.

б) маральная разбэшчанасць.

в) жорсткасць.

г) неадукаванасць.

29. Назавіце ўдзельніка рэлігійна-палітычнай палемікі XVII ст., які выдзяляў дзве крыніцы, з якіх фарміруецца “права народаў”: “права розуму” і “права развагі”:

а) М. Сматрыцкі.

б) І. Руцкі.

в) І. Пацей.

г) А. Алізароўскі.

д) Т. Цішкевіч-Скуміновіч.

30. А. Алізароўскі прапанаваў наступную класіфікацыю права:

а) земскае, пісанае, боскае.

б) паспалітае, боскае, крымінальнае.

в) натуральнае, боскае, права народаў.

31. Згодна з паведамленнем Я. Бжоскі ў “Маніфесце аб атэізме К. Лышчынскага”, апошні быў прыхільнікам сацыяльнай утопіі:

а) Томаса Мора.

б) Тамазы Кампанэлы.

в) Антоніо де Гевары.

32. Назавіце вызначальную ў творчасці і жыцці Сімяона Полацкага ідэю, якую ён успрыняў з адукацыйнай канцэпцыі Кіева-Магілянскай калегіі:

а) выхаванне семінарыстаў у духу вінзантыйскай праваслаўнай традыцыі.

б) выхаванне навучэнцаў у духу паспалітага патрыятызму.

в)выхаванне ў духу рэлігійна-культурнага кампрамісу, успрыманне еўрапейскай культуры, як выніка сінтэзу каталіцка-заходняй і візантыйска-праваслаўнай традыцый.

33. Прапанова Я. Руцкага аб усталяванні ўніяцкага патрыяршаства ў ВКЛ мела на мэце:

а) выхад з падпарадкавання Папе Рымскаму.

б) утварэнне аўтакефальнай уніяцкай царквы.

в) арганізацыю цэнтра палітычнай барацьбы з іншаверцамі.

34. А. Алізароўскі наступным чынам разглядаў праблему грамадзянскіх правоў:

а) лічыў, што заканадаўча замацаваныя грамадзянскія правы павінны належыць толькі шляхце.

б) грамадзянскія правы даюцца ад нараджэння і дзяржава павінна замацоўваць іх за ўсімі свабоднымі грамадзянамі.

в) грамадзянскія правы можна заслужыць самаадданым служэннем Айчыне.

35. Асаблiвасцямi беларускай грамадска-палiтычнай i прававой думкi пары Асветнiцтва з¢яўляюцца:

а) крытычныя адносiны да ўсiх феадальных грамадскiх iнстытутаў: дзяржавы, права, рэлiгii, маралi.

б) накiраванасць на грамадска-палiтычныя пераўтварэннi.

в) распрацоўка праграммы адукацыйнай рэформы.

г) гiстарычны аптымiзм.

д) абсалютызацыя каштоўнасцей навукi.

е) супярэчлiвасць i непаслядоўнасць рэфармацыйных пераўтварэнняў.

36. Выразнiкамi асветнiцкiх iдэй на Беларусi былi:

а) духавенства.

б) маладая буржуазія.

в) перадавая шляхта.

г) ведныя слаi горада і вескі.

д) усе грамадства.

37. Твор К. Галоўкi, у якiм ён правеў аналiз еўрапейскага i польска-ліцвінскага парламентарызму, мае назву:

а) “Дэмакратычная Еўропа”.

б) “Парламентарная Еўропа”.

в) “Сеймуючая Еўропа”.

г) “ Новая Еўропа”.

38. I. Карпiнскi вылучаў наступныя формы дзяржаўнага кiравання:

а) манархiя, арыстакратыя, рэспублiка.

б) тыранiя, алiгархiя, дэмакратыя.

в) дэспатыя, манархiя, рэспублiка.

39. Выданне С. Канарскiм звода законаў i соймавых пастаноў з 1347 па 1736 гг. мела назву:

а) “Табула раса”.

б) “Валюмiна легум”.

в) “Модус вiвэндiс”.

40. “Дыпламатычны кодэкс” М. Догеля змяшчаў:

а) правiлы дыпламатычнага этыкету.

б) дыпламатычныя дагаворы Вялiкага княства Лiтоўскага i Рэчы Паспалiтай.

в) слоўнiк замежных слоў краiн, з якiмi ў Рэчы Паспалiтай былi наладжаны дыпламатычныя зносiны.

41. Дэсiдэнтамi ў Рэчы Паспалiтай называлi:

а) католiкаў.

б) унiятаў.

в) праваслаўных.

г) масульман.

42. Абаронцам правоў дэсiдэнтаў у Рэчы Паспалiтай у другой палове XVIII ст. быў:

а) Г. Канiскi.

б) Я. Ясiнскi.

в) Т. Астроўскi.

43. Дэсiдэнты былi ўраўнаваны ў правах з католiкамi наступным нарматыўным прававым актам:

а) Законам 1733 г.

б) Актам Слуцкай канфедэрацыi 1767 г.

в) Кардынальнымi правамi 1768 г.

44. Асновай канцэпцыi фiзiякратызму была:

а) ідэя натуральнага права на ўзброенае паўстанне.

б) прапаганда ўсеагульнага вывучэння натуральных навук (фiзiкi, бiялогii i iнш.).

в) вучэнне пра натуральнае права і як яго вынік - натуральны парадак.

45. Прадстаўнiкамi фiзiякратычнага накiрунку асветнiцкай беларускай думцы былi:

а) К. Нарбут.

б) Г. Канiскi.

в) I. Яленскi.

г) I. Страйноўскi.

д) I. Храптовiч.

46. Спроба пабудовы ўтапiчнага сацыялiзму ў сваiм маентку была ажыццеўлена:

а) П. Бжастоўскiм.

б) А. Тызенгаўзам.

в) I. Яленскiм.

г) Т. Касцюшкам.

47. Твор Т. Касцюшкi, якi быў напiсаны ў час паўстання 1794 г. i змяшчаў найбольш поўную канцэпцыю палiтычнага i грамадскага развiцця Рэчы Паспалiтай, меў назву:

а) “Мемарыял аб Польшчы”.

б) “Да святароў”.

в) “Паланецкi унiверсал”.

г) “Цi могуць палякi дамагчыся незалежнасцi?”.

д) “Да жанчын”.

48. Назавіце твор беларускага пісьменніка сярэдзіны Х1Х ст., які сучаснікі параўноўвалі з казкамі Шэхеразады:

а) А. Міцкевіч “Гражына”.

б) А.Рыпінскі “Нячысцік”.

в) В.Дунін-Марцінкевіч “Ідылія”.

г) Я. Баршчэўскі “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

49. Студэнцкая палiтычная арганiзацыя, якая дзейнiчала ў Вiленскiм унiверсiтэце ў 10-х гг. ХIХ ст. называлася:

а) дэмакратычнае таварыства..

б) фiламаты.

в) брацкi саюз лiтоўскай моладзi.

г) гоман.

50. Упершыню тэзіс аб адзінстве права славянскіх народаў быў сфармуляваны:

а) Т. Чацкiм.

б) Ю. Ярашэвiчам.

в) А. Ракавецкiм.

г) I. Данiловiчам.

д) I. Файнiцкiм.

51. “Лiцвiнская свядомасць”, якая стала светапоглядным арыентырам беларускiх лiбералаў у 30-50-хх гг. XIX ст., азначала:

а) імкненне зацвердзiць свае этнiчнае лiтоўскае паходжанне.

б) звяртанне ўвагi на гiстарычную прыналежнасць да ВКЛ, асобны гiстарычны лёс народа.

в) заклiк да рэвалюцыйнага адраджэння магутнай дзяржавы - ВКЛ.

52. Аўтары, якiя згуртавалiся вакол газеты “Мiнскi лiсток” прапаноўвалi наступную тактыку барацьбы за свае палiтычныя iдэалы:

а) узброенае паўстанне.

б) правядзенне са згоды ўлад буржуазных рэформаў.

в) умацаванне пазiцый абсалютнай манархii.

53. Пазiцыя М. Каяловiча па беларускiм нацыянальным пытаннi адрознівалася ад пазiцыi кансерватыўных выданняў “Рубон”, “Вiленскi веснiк”, “Веснiк Заходняй Расii” наступным:

а) ён лiчыў беларускi народ адгалiнаваннем польскага народу i беларускую мову - дыялектам польскай мовы.

б) ён лiчыў беларускi народ самастойнай галiной “славянскага племенi” i выступаў за культурна-нацыянальнае адраджэнне Беларусi.

в) выступаючы з пазiцый “гiстарычнай лiцвiнскай свядомасцi”, бачыў будучыню народа ў адраджэннi дзяржаўнасцi ВКЛ.

г) прызнаваў наяўнасць беларускага народа, яго мовы, культуры, але не бачыў гiстарычных перспектыў яго культурна-нацыянальнага i, тым больш, дзяржаўнага адраджэння.

54. Ідэолагi кансерватызму, якія групаваліся вакол друкаваных органаў “Вiленскi веснiк”, “Веснiк Заходняй Расii” і іншых, вызначалі наступны шлях развіцця расійскага грамадства:

а) некапiталiстычны шлях развiцця - удасканаленне грамадства на сацыяльных асновах, традыцыйных для усходняга славянства.

б) развiцце грамадства шляхам буржуазных дэмакратычных рэформаў.

в) паскоранае развiцце грамадства, мiнуючы капiталiстычную фазу, шляхам пралетарскай рэвалюцыi да пабудовы сацыялiзму.

55. Рэвалюцыянеры-дэмакраты бачылі рухавiком узброенага паўстання за дэмакратычныя i рэспублiканскiя iдэалы:

а) сялян.

б) пралетарыят.

в) дэмакратычную шляхту.

г) прыгнечаныя нацыi.

56. Назву “Прынцыпы дэмакратызму” насіў Статут арганiзацыi:

а) прамянiстыя.

б) лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт.

в) народная воля.

г) дэмакратычнае таварыства.

57. Асноўны прынцып дзейнасцi ўрада дэмакратычнай дзяржавы К. Калiноўскi сфармуляваў наступным чынам:

а) ... а ўрад для моцы i росквiту дзяржавы.

б) ... а ўрад для народа.

в) ... а ўрад для сялян.

г) ... а ўрад для агульнага блага.

58. У распрацоўцы “судовых уставаў” пад час рэформы 1864 г. удзельнічаў:

а) I. Данiловiч.

б) А. Азарэвiч.

в) Л. Петражыцкi.

г) У. Спасовiч.

59. На думку Л. Петражыцкага права гэта:

а) рэгулятар грамадскiх адносiн.

б) інструмент палiтычнай улады пануючага класа.

в) праекцыя працэсаў, якiя адбываюцца ў псiхічнай сферы чалавека.

60. Развіцце беларускай літаратуры першай паловы Х1Х ст. вызначаў наступны ідэйны і стылявы накірунак:

а) класіцызм.

б) сентыменталізм.

в) рамантызм.

г) рэалізм.

61. І. Файніцкі падзяляў дзяржаўную ўладу на тры сферы:

а) заканадаўчую, выканаўчую, судовую.

б) заканадаўчую, урадавую, судовую.

в) заканадаўчую, арбітражную, кантрольную, судовую.

62. У судовым працэсе У. Спасовіч лічыў галоўнымі наступныя доказы:

а) паказанні сведак.

б) тлумачэнне бакоў.

в) рэчавыя доказы.

63. На думку Файніцкага становішча абвінавачанага ў крымінальным працэсе залежыць:

а) ад палітычнага рэжыму дзяржавы.

б) ад стану працэсуальнага заканадаўства.

в) ад юрыдычнай падрыхтоўкі і маральных якасцей удзельнікаў працэсу: пракурора, суддзі, прысяжных заседацеляў.

64. Пералічце задачы, якія на думку ідэологаў нацыянальнага Адраджэння, павінны былі быць вырашаны ў першую чаргу дзеля дасягненнядзяржаўнай незалежнасці:

а) адукаваць народ.

б) кансалідаваць нацыю.

в) арганізаваць нацыянальнае войска.

г) аднавіць уніацкую царкву.

д) атрымаць матэрыяльную і маральную падтрымку з боку еўрапейскіх дзяржаў.

65. Назавіце палітычную арганізацыю, у праграмных устаноўках якой упершыню нацыянальная ідэя выявілася праз ідэю нацыянальнай беларускай дзяржавы:

а) група “Гоман”.

б) “Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі”.

в) Беларуская сацыялістычная грамада.

г) Беларуская сацыялістычная партыя.

66. Ідэолагі палітычнай студэнцкай арганізацыі “Гоман” адводзілі нацыянальнай інтэлігенцыі наступную ролю:

а) матэрыяльная падрыхтоўка і ўзначаленне ўзброеннага паўстання.

б) наладжванне сувязяў з замежнымі рэвалюцыйнымі цэнтрамі з мэтаю атрымання маральнай падтрымкі і матэрыяльнай дапамогі.

в) фарміраванне ў народа свядомага імкнення да незалежнасці сродкамі адукацыі, агітацыі і прапаганды (праз друкаваны орган).

67. Беларускія палітычныя арганізацыі пач. ХХ ст. звязвалі вырашэнне беларускага нацыянальнага пытання з наступнымі ўмовамі:

а) дэмакратычнай рэвалюцыяй у Расіі.

б) узнаўленнем Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

в) фарміраваннем нацыянальнай свядомасці большасці народа.

г) палітычнымі і прававымі рэформамі ў Расійскай імперыі.

д) поспехамі нацыянальна-вызваленчай барацьбы еўрапейскіх падначаленых народаў.

68. У якасці сваёй праграмнай ідэі БСГ не прымала наступнае палажэнне праграмы РСДРП(б):

а) нацыналізацыю сродкаў вытворчасці і, у першую чаргу, зямлі.

б) права нацый на самавызначэнне.

в) патрабаванне дэмакратычных і палітычных правоў і свабод для працоўных.

г) дыктатуру пралетарыята.

69. Беларускі вызваленчы рух канца XIXXX стст. меў наступную асаблівасць:

а) прыхільнасць ідэі салідарнасці з польскім вызваленчым рухам.

б) выкарыстанне тактыкі індывідуальнага тэрора.

в) сувязь беларускага рэвалюцыйнага руха з міжнародным.

г) спалучэнне і ўзаемазалежнасць сацыяльнага і нацыянальнага пытанняў у праграмах палітычных партый і арганізацый.

70. Тэзіс аб сацыяльнай аднароднасці беларускай нацыі ў першыню быў сфармуляваны:

а) Арганізацыяй “Гоман”.

б) Партыяй БСГ.

в) А. Луцкевічам.

г) Ф. Багушевічам.

71. Пытанне аб федэралізме, як форме саюза паміж нацыямі ўпершыню была пастаўлена ў палітычнай праграме:

а) Арганізацыі “Гоман”.

б) БРП.

в) БСГ.

г) Польскай рабочай партыі.

72. Ідэологі беларускага Адраджэння бычылі магчымасць вырашэння задачы кансалідацыі нацыі наступнымі сродкамі:

а) праз перадольванне сацыяльнай варожасці паміж прадстаўнікамі розных сацыяльных груп.

б) праз выпрацоўку тэорыі аб выключнасці беларускай нацыі і вяршынстве яе над іншымі.

в) праз арганізацыю агульна-нацыянальных акцый: забастовак, маніфістацый.

г) праз тлумачэнне, што беларусы незалежна ад прыналежнасці да розных канфесій, з’яўляюцца адзіным народам.

73. З канца 1907 года БСГ выкарыстоўвала наступную тактыку палітычнай барацьбы:

а) падрыхтоўка адкрытага паўстання на Беларусі з сацыяльнымі і палітычнымі лозунгамі.

б) удзел у падрыхтоўцы дэмакратычнай і сацыялістычнай рэвалюцый разам з рэвалюцыйнымі сіламі Расіі.

в) ціск на Дзяржаўную Думу з мэтаю патрабання грамадска-палітычных рэформаў.

74. Назавіце друкаваны орган, які прапагандаваў ідэю адзінства беларусаў незалежна ад сацыяльнай і канфесійнай праналежнасці:

а) “Мужыцкая праўда”.

б) “Минский листок”.

в) “Наша Ніва”.

г) “Гоман”.

д) “Віленскі веснік”.

75. У аснову праграмы беларускага адраджэнскага руха пачатку ХХ ст. была пакладзена тэорыя:

а) класавай барацбы і дыктатуры пралетарыята.

б) дыктатуры сялянства як асноўнага класа беларускага грамадства.

в) сацыяльнага адзінства беларускага грамадства.

76. Назавіце ідэолага беларускага Адраджэння, які лічыў фарміраванне гістарычнай свядомасці галоўнай умоваю выхавання патрыётаў:

а) А. Луцкевіч.

б) Я. Купала.

в) М. Гарэцкі.

г) В. Ластоўскі.

77. М. Гарэцкі лічыў, што выразнікам інтарэсаў беларускага народа можа быць:

а) Польскі сойм.

б) З’езд Саветаў РСФСР.

в) Беларускі ўстаноўчы сойм.

78. А. Цвікевіч лічыў, што незалежнасць беларусаў – гэта:

а) юрыдычны акт.

б) масавы псіхалагічны працэс.

в) нерэальная мара.

79. Назавіце лідэра беларускага вызваленчага руха, які на Статгольмскай канферэнцыі 1916 г. прадставіў ідэю Злучаных штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора:

а) І. Луцкевіч.

б) В. Ластоўскі.

в) Р. Скірмунт.

г) Я. Лёсік.

80. Стратэгія барацьбы за цалкам незалежную Беларускую дэмакратычную рэспубліку была сфармулявана ў 1916 г. у праграме:

а) Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы.

б) Беларускага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны.

в) Беларускіх камуністычных секцыій РСДРП.

г) Сувязі незалежнасці і непадзельнасці Беларусі.

81. Большасць дэлегатаў Усебеларускага з’езда (кангрэса) выказалася за наступную форму дзяржаўнага самавызначэння Беларусі:

а) поўнай дзяржаўнай незалежнасці.

б) культурна-нацыянальнай аўтаноміі.

в) тэрытарыяльнай аўтаноміі ў складзе РСФСР.

г) тэрытарыяльнай аўтаноміі ў складзе Польскай рэспублікі ( ІІ Рэчы Паспалітай).

82. На думку І. Абдзіраловіча (Канчэўскага) цяжкасць пошуку Беларуссю ўласнага шляху развіцця была абумоўлена наступнымі фактарамі: