Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novik_Marcul_Gistoryja_Belarusi_CH_1.rtf
Скачиваний:
80
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
3.52 Mб
Скачать

§ 3. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў

Паўночна-заходнімі суседзямі Полацкай зямлі з даўнейшых часоў былі шматлікія прыбалтыйскія плямёны - яцвягі, літоўцы, аўкштайты, земгалы, лівы і інш. Славяне сутыкнуліся з імі яшчэ ў VI — VII стст. н. э. Падчас славянскай каланізацыі балты адступілі на поўнач і захад, частка іх была асімілявана.

Развіццё феадальных адносін у балтаў пачалося крыху пазней за славян. Паміж насельніцтвам паўночна-заходніх зямель Русі і мяжуючымі балцкімі плямёнамі існавалі даўнія палітычныя, эканамічныя, культурныя і этнічныя сувязі. 3 рускіх абласцей у Прыбалтыку траплялі традыцыйныя прадметы экспарту: футра, воск, шыферныя прасліцы, вырабы са шкла, металічныя ўпрыгажэнні (бронзавыя грыўны, бранзалеты).

На тэрыторыі латгалаў, у ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны, у XII -XIII стст. існавалі два невялікія княствы — Кукенойс і Герцыке, за-лежныя ад Полацка. Тут узніклі гарады са змешаным насельніцтвам,

рэзідэнцыі мясцовых князёў і іх дружын, праваслаўныя цэрквы. Кукенойс размяшчаўся на правым беразе Заходняй Дзвіны ў вытоках яе прытоку Персе (раней Кокна). Кукенойс упамінаецца ў "Хроніцы Лівоніі" ў 1205 г., калі там княжыў Вячка. У Герцыке, другім важным умацаваным пункце, на пачатку ХШ ст. княжыў Усевалад (Шты.хов Г.В. Города Полоцкой землн (XI - XIII вв.). Мн., 1978. С. 59 - 63 ).

3 даўнейшых часоў Русь падтрымлівала палітычныя і гандлёвыя сувязі з многімі краінамі Еўропы, у тым ліку і з Германіяй. Правіцелі Русі і Германіі абменьваліся пасольствамі; рускія купцы гандлявалі ў нямецкіх гарадах, нямецкія часта бывалі ў Ноўгарадзе, Кіеве, Сма-ленску, Луцку, Полацку.

У пачатку XIII ст. гэтыя мірныя адносіны парушыліся. Летапісцы ў розных гарадах засведчылі трывожныя звесткі: нямецкія рыцары высадзіліся ў вытоках Заходняй Дзвіны і заснавалі тут крэпасць Рыгу (1201), якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў зямлю балтаў. Неўзаба-ве датчане напалі на эстонскае ўзбярэжжа, разбурылі старажытную крэпасць Калывань (Талін) і заснавалі сваю - Рэвель (1209).

Якім чынам нямецкія рыцары апынуліся ў Прыбалтыцы, каля рускіх межаў?

3 канца XI ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і іншых еўрапейскіх краін імкнуліся захаваць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых паходаў. Яна аб'явіла іх мэтай вызваленне ад мусульман Палесціны і "гроба гасподня". У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Уступаючы ў ор-дэн, рыцар заставаўся воінам, але даваў зарок манаства: не мог мець сям'і. 3 гэтага часу ён пакорліва слухаў галаву ордэна — гросмайстра, ці вялікага магістра.

Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім — ордэн шпітальераў-янітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які дапамагаў хворым пілігрымам - вандроўнікам). У канцы XII ст. стварыўся трэці ордэн - Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн, жадаючы абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі ордэн мечаносцаў. Новыя рыцары насілі белы плашч з чырвоным крыжам, замест якога пазней сталі нашываць зорку. У 1237 г. абодва гэтыя ордэны аб'ядналіся па нама-ганню палы рымскага Грыгорыя IX і стварылі Прускі (Лівонскі) ор-дэн. Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў вайне з арабамі, нямецкія князі ў канцы XII ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя землі і прыбыткі.

Атрымліваючы вялікую дапамогу людзыяі, зброяй і грашыма з боку нямецкіх феадалаў і паўночнагерманскіх гарадоў, рыцары-крыжакі пашыралі занятыя тэрыторыі, узводзячы магутныя замкі.

Замацаванне крыжакоў каля вытокаў Дзвіны паставіла пад іх кант-роль важны для Полацкай зямлі гандлёвы шлях, закрывала выйсце ў Б'алтыйскае мора. Рыцары імкнуліся трымаць у сваіх руках так-сама права збіраць даніну з ліваў. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра аблажылі крэпасці Ікскюль і Гольм. У тым жа годзе герцыкскі князь Усевалад аблажыў Рыгу. Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі; пасля адной з іх ён паслаў полацкаму князю Уладзіміру багатыя падарункі: "лепшых

тэўтонскіх коней, панцыры, балісты".

Аднак крыжакі, умела ўлагоджваючы багатымі падарункамі по-лацкага князя, змаглі яго нейтралізаваць. У рашучую гадзіну васальныя князі полацкага князя - Кукенойса і Герцыке - не атрымалі падтрымкі, у 1207 — 1214 гг. іх землі былі прылучаны да ўладанняў Лівонскага ордэна. У 1209 г. на месцы спаленага Кукенойса быў за-снаваны нямецкі мураваны замак Кокэнхаўзэн.

Зрэшты, крыжакі дамагліся таго, што пазбавілі полацкага князя і права збірання даніны з ліваў. Полацкі князь са свайго боку забараніў нямецкім купцам уязджаць у межы княства. Не зважаючы на няўдачы, Полацкае княства было яшчэ дастаткова моцным, і нямецкія рыцары не адважваліся ступаць на яго тэрыторыю. Па дамове паміж ордэнам і полацкім князем у 1210 г. апошні адмаўляўся ад Ніжняга Падзвіння, аднак дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Заходняй Дзвіне. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, аднак

раптоўна памёр.

У гэты час па загаду каталіцкай царквы пад чорны з белым крыжам

сцяг сабраліся рыцары з розных частак Германіі. Крыжовы паход па-чаўся паспяхова. У Прыбалтыцы не было вялікіх войскаў, магутных крэпасцей, і жыхары яе былі ўзброены горш за закаваных у латы рыцараў. Заваяваўшы Эстонію і значную частку Латвіі, рыцары сталі пагражаць Русі. Калі б аб'ядналіся дружыны ўсіх рускіх князёў, то сабралася б больш за 100 тыс. воінаў. Такое войска напэўна адкінула б рыцараў. Але, як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі баявыя харугвы рускіх князёў. Амаль бесперапынна ваявалі між сабой князі валынскія і чарнігаўскія, суздальскія і смаленскія, полацкія і мінскія; не сціхалі заўзятыя сваркі князёў з баярамі Вялікага Ноўгарада і Пскова.

Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгарод-скай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, які быў замацаваны шлюбам Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. У гэтай бітве вызначыўся полацкі воін Якуб. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паў-

ночным захадзе.

3 усходу на рускія землі абрынуліся татара-мангольскія полчышчы. У 1223 г. на р.Калцы сышліся на першую бітву татара-манголы і

рускія. Паражэнне, якое пацярпелі ў гэтай бітве аб'яднаныя сілы рускіх княстваў і полаўцаў, паслужыла перадумовай да Батыевай навалы. У трагічнай бітве на Калцы прымалі ўдзел і беларускія харугвы. Пералічваючы загінуўшых князёў, летапісы называюць сярод іх і нясвіжскага князя Юрыя.

За пяць гадоў (1236 - 1240) татара-манголы з мячом і агнём прайшлі ўсе рускія землі, знішчылі Кіеў, галіцкія і валынскія гарады, ашаламілі Заходнюю Еўропу спусташэннем Венгрыі, Малапольшчы і Сілезіі. У 1237 г. гарэлі Разань, Суздаль, Уладзімір. Татара-манголы рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі.

У 1240 г. татара-манголы разбурылі Уладзімір-на-Клязьме, Маск-ву. Знішчылі і паланілі сотні тысяч людзей. Цаной велізарных страт рускі народ абяскровіў сілы татара-манголаў і пазбавіў іх магчымасці заваёўваць краіны і народы Заходняй Еўропы. Аднак Русй, палітычна раздробленая, раздзіралася міжусобіцамі і не змагла аб'яднаць свае сілы, каб даць адпор захопнікам, а таму трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў.

Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Праўда, "Хроніка Быхаўца" ўпамінае пра разбурэн-не войскамі Батыя Брэста ў 1240 г., паведамляе, што некаторыя гарады Паўднёвай Беларусі былі абкладзены данінай. Маюцца звесткі аб бітвах з татара-манголамі ў нізіне р.Прыпяць, пад Мазыром. Татара-мангольскія нашэсці на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287,1315,1325,1338 гг.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]