Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novik_Marcul_Gistoryja_Belarusi_CH_1.rtf
Скачиваний:
80
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
3.52 Mб
Скачать

Глава 4 фарміраванне беларускай народнасці. Культура беларусі другой паловы XIII - першай паловы XVI ст.

§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці

Народнасць — форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і куль-турнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кансалідацыі, зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. Яна

ўласціва рабаўладальніцкаму і феадальнаму ладу. Асноўнымі прыкметамі народнасці з'яўляюцца: адносная агульнасць мовы, агуль-насць тэрыторыі, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Існаванне Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага фарміравання беларускай народнасці. Як руская і ўкраінская, беларуская народнасць утваралася паступова на аснове старажытнарускай народнасці. Якія ж фактары садзейнічалі гэтаму працэсу?

Першая група фактараў утварэння беларускай народнасці -палітычныя фактары. Неабходнасць барацьбы з агрэсіяй нямецкіх феадалаў і татара-манголаў, уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага садзейнічалі стварэнню палітычных умоў для ўмацавання сувязей паміж рознымі тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва Беларусі, яго кансалідацыі і інтэграцыі з суседнімі народамі. У межах Вялікага княства Літоўскага была ліквідавана сістэма мясцовых княжанняў і створаны інстытут намесніцтваў, арганізавана адзінае дзяржаўнае кіраванне, уведзена адзінае закана-даўства, што сведчыла аб складванні сістэмы палітыка-прававой цэнтралізацыі ў краіне, узмацненні палітычных сувязей паміж яе рознымі тэрыторыямі.

Аднак палітычнае аб'яднанне поўнасцю не знішчыла лакальнай аўтаномнасці асобных зямель. У залежнасці ад умоў пераходу розных беларускіх, рускіх і ўкраінскіх зямель у ВКЛ вызначаўся і іх статус, некаторыя тэрыторыі доўгі час захоўвалі ў значнай ступені сваю са-мастойнасць. Увогуле, у грамадска-палітычным жыцці ВКЛ наглядаліся як аб'яднальныя, так і сепаратысцкія тэндэнцыі, што ўскладняла працэс фарміравання беларускай народнасці.

Утварэнню беларускай народнасці садзейнічаў і шэраг эканамічных фактараў. Эканамічнай асновай этнаўтваральных працэсаў з'явіліся далейшае развіццё сельскай гаспадаркі (замена двухполля і іншых архаічных форм - ляснога пералогу, ворыва наездам, падсекі - па-парнай зерневай сістэмай трохполля), удасканаленне рамяства (разам з традыцыйнымі рамёствамі - ганчарнае, ткацкае, бандарнае, сля-сарнае, апрацоўка дрэва, косці, металаў і іншыя распаўсюджваліся новыя віды рамесніцкай дзейнасці - выраб паперы, адліўка шкла ў гутах, кнігадрукарства і інш.), пашырэнне гандлю на тэрыторыі ад Прыпяці да Заходняй Дзвіны і ад Нёмана да Дняпра. Узрастала роля буйных гарадоў Беларусі - Полацка, Брэста (Берасця), Магілёва, Гродна (Гародні), Віцебска і іншых як цэнтраў рэгіянальнага і транзітнага гандлю, сродкаў умацавання тэрытарыяльна-эканамічных сувязей беларускіх зямель.

Паступова ў Вялікім княстве Літоўскім усталёўвалася адзіная грашовая сістэма, асноўнай манетай станавіўся грашовы знак мясцо-вай вытворчасці - літоўскі паўгрош, які чаканіўся на манетным двары ў Вільні. Таксама ішоў працэс усталявання гандлёва-вымяральных

стандартаў, некаторыя з іх былі ўзаконены ў статутах ВКЛ. Развіццё таварна-грашовых адносін і ўнутраных гаспадарчых сувязей садзейнічала інтэнсіфікацыі этнічных, эканамічных і сацыяльных кантактаў, этнакультурнай і моўнай інтэграцыі.

Разам з тым ва ўмовах феадальнага спосабу вытворчасці з яго на-туральнай сістэмай гаспадарання аб'яднальныя працэсы абмяжоўваліся рэгіянальнымі, а не агульнадзяржаўнымі сувязямі, стварэннем лакальных рынкаў вакол гарадоў і мястэчак. Нягледзячы на пэўную уніфікацыю асобных вагавых адзінак, на тэрыторыі Беларусі наглядалася ўстойлівасць лакальнай метралогіі (бочка і паў-бочка "мінская", "лукомская", "вядро пінскае", "берасцейскае", вагі "полацкія" і інш.). Гэта адлюстроўвала слабасць эканамічнай і звяза-най з ёй этнічнай інтэграцыі.

3 папярэднімі этнаўтваральнымі фактарамі цесна звязаны сацы-яльныя фактары. Далейшае развіццё феадальных адносін, паступо-вае ўсталяванне прыгоннага права садзейнічалі кансалідацыі шматлікіх катэгорый насельніцтва зямель Беларусі ў сацыяльныя групы з агульнымі п'равамі і абавязкамі для кожнай з іх. Так, розныя катэгорыі свецкіх феадалаў кансалідаваліся ў шляхецкае саслоўе, якому належала вядучая роля ў дзяржаўным кіраванні. Асобным саслоўем з'яўлялася духавенства. Фарміраваліся таксама саслоўі пры-гонных сялян і мяшчан — жыхароў гарадоў і мястэчак. Гэты працэс садзейнічаў усталяванню болып шырокіх сувязей у межах кожнага саслоўя і паміж імі. Так сацыяльныя ўмовы ўплывалі на ўтварэнне беларускай народнасці.

Разам з палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі фактарамі адыгрываў пэўную этнакансалідуючую ролю канфесійны фактар. Канфесійныя антаганізмы актывізавалі складанне і ўмацаванне розных форм самасвядомасці насельніцтва. Прыкмета веры станавілася своеасаблівай прыкметай народа, а барацьба за веру з'яўлялася часткай барацьбы за яго самабытнасць.

Большасць усходнеславянскага насельніцтва прытрымлівалася пра-васлаўя. Аднак пасля Крэўскай уніі пачалося актыўнае наступленне каталіцкай веры. Літоўскай шляхце, якая прымала каталіцтва, былі дадзены прывілеі, якіх не мела праваслаўная шляхта. Да актыўнага ўдзелу ў дзяржаўных справах доўгі час не дапускаліся таксама і вышэйшыя колы праваслаўнага духавенства.

Сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню беларускай народнасці і такіх яе агульных прыкмет, як этнічная тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэры-яльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Важнай прыкметай беларускай народнасці перыяду яе фарміравання было дзяржаўна-тэрытарыяльнае адзінства расся-лення ўсходнеславянскага насельніцтва.

Ядро этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ў асноўных рысах адпавядала арэалам рассялення яе старажытных продкаў - крывічоў,

дрыгавічоў, радзімічаў. Заходнерускае насельніцтва, якое пражывала на былой тэрыторыі крывічоў, было ўцягнута ў працэсы фарміравання беларускай (смаленска-полацкая група крывічоў) і рускай (паўночна-ўсходняя група крывічоў, якая прымыкала да верхняй Волгі) народ-насцей. Паўднёвая мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў ахоплівала правабярэжжа Прыпяці і ў асноўным супадала з арэалам рассялення дрыгавічоў, а ў перыяд феадальнай раздробленасці — з паўднёвай мя-жой Тураўскага княства. Тэрыторыя, на якой фарміравалася бела-руская народнасць, часткова ўключала землі рассялення радзімічаў. Усходняя мяжа радзімічаў даходзіла да лініі - Рослаўль, Хоцімск, Клетня, Дзясна, Старадуб, Трубчэўск.

Этнічная мяжа паміж балцкім і славянскім насельніцтвам, якая ўсталявалася да XIII. ст. прыкладна па лініі Мерач — Трабы (каля Ашмян) — воз. Свір (каля Браслава), у наступныя тры стагоддзі амаль не змянілася. Акрамя таго, на фарміраванне этнічнай тэрыторыі бела-рускай народнасці ўплывалі каланізацыйныя працэсы, якія адбываліся ў розных рэгіёнах Занёмання, Падляшша, Папрыпяцця, Паўночна-Заходняй Беларусі.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў даволі кампактны арэал рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва. Акрамя яго ў склад беларускага этнасу былі ўліты асобныя групы заходнеславянскага (польскага), балцкага (як усходнебалцкага - літва, латыголы, так і заходнебалцкага — прусы, яцвягі, жэмайты) і .цюркскага (татары) насельніцтва. Яны жылі побач са славянамі і з'явіліся дадатковым кампанентам утварэння беларускай народнасці. Але іх наяўнасць увогуле не парушала цэласнасці этнічнай тэрыторыі беларусаў.

На этнічнай тэрыторыі беларусаў адбыліся значныя змены ў мове ўсходнеславянскага насельніцтва. На працягу XIV - XVI стст. на аснове старажытнарускай мовы развіваліся такія спецыфічныя рысы беларускай гаворкі, як цвёрдае "р" (рабіна, бяроза), "дзеканне" і "цеканне" (дзеці замест детіі, цень замест тень), "аканне" і "яканне" (кароль, лебяда), прыстаўныя гукі на пачатку слова (восень замест осень, вобраз замест образ). Фарміравалася гутарковая мова як сро-дак зносін паміж людзьмі. У лексіку гэтай мовы траллялі запазычанні з польскай, балцкай і некаторых заходнееўрапейскіх моў, што нада-вала ёй спецыфічную афарбоўку.

Матэрыяльная і духоўная культура новага, усходнеславянскага этнасу базіравалася на шэрагу элементаў, атрыманых у спадчыну найперш са старажытнарускага часу. Другой яе састаўной часткай былі новаўвядзенні, якія закранулі сямейны і абшчынны побыт, на-вуку і асвету, фальклор, звычаі і абрады, мастацтва. Трэцяй часткай комплексу культуры былі элементы, запазычаныя ў суседніх наро-даў.

У XV — XVI стст. на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца шэраг новых тыпаў пасяленняў: мястэчка (пераходны тып пасялення паміж гора-дам і вёскай, мясцовы цэнтр рамяства, хатніх промыслаў і гандлю, у

адрозненне ад горада не мела абарончых збудаванняў); фальварак (невялікае пасяленне з некалькіх ці нават аднаго двара, цэнтр гаспадаркі феадала); засценак (пасяленне з аднаго ці некалькіх двароў за межамі, "сценамі", адведзеных вёсцы палёў, звычайна ў засценках жыла шляхта); ваколіца (невялікае пасяленне шляхты за межамі вёскі, абнесенае агароджай). Змянілася планіроўка некаторых тыпаў пася-ленняў, асабліва вёсак. Гэтаму ў значнай ступені спрыяла правядзен-не аграрнай рэформы 1557 г., калі было ўведзена падворнае землека-рыстанне замест абшчыннага і распаўсюдзіўся пагонны тып двара з уласцівым яму размяшчэннем пабудоў у адзін рад. У Паўночнай і Усходняй Беларусі ўсталяваўся пераважна вяночны тып двара, калі пабудовы размяшчаюцца па яго перыметры.

Асноўнымі прыладамі сельскагаспадарчай працы з'яўляліся літоўская саха, драўляная частаплеценая барана, сукаватка, матыка, серп, цэп і інш. Для захавання ўраджаю і сельскагаспадарчых пра-дуктаў існавалі клеці, свірны, гумны, ёўні, піўніцы. Побач са старадаўнімі жорнамі меліся ветраныя і вадзяныя млыны, а таксама млыны з коннай або валовай цягай.

На ўсёй тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны саматканыя су-конныя спадніцы з клятчастай ці паласатай тканіны, яркія безрукаўкі, світкі, упрыгожаныя кажухі. З'явіліся і новыя віды адзення - анда-рак, фартух. Менавіта ў гэты час зацвярджаюцца характэрныя для нашай тэрыторыі віды народнага адзення.

У XV — XVI стст. складваецца і своеасаблівая духоўная культура новага этнасу. Былі выпрацаваны асноўныя віды і жанры беларускага фальклору. Паступова быліны, якія расказвалі аб далёкіх часах Кіеўскай Русі, забываліся, але былінная традыцыя не знікла бясследна. Яна аказала ўплыў на чарадзейныя казкі з іх багатым зместам і своеасаблівай формай. Часцей за ўсё казкі распавядалі аб барацьбе фантастычнага героя са злымі страшыдламі, якія ўвасаблялі варожыя народу сілы. Чарадзейныя казкі былі прасякнуты аптымізмам, верай у канчатковую перамогу дабра і справядлівасці.

Нягледзячы на праследаванні і забароны царквы, яе імкненне выкараніць рэшткі язычніцтва, вельмі пашырана была абрадавая паэзія, што ўзнікла ў цеснай сувязі з працоўнай дзейнасцю сялян. Асаблівай паэтычнасцю вылучаюцца купальскія песні, у якіх адлюс-троўваецца арганічнае адзінства чалавека з адухоўленай ім прыро-дай. Песні суправаджалі беларуса ад нараджэння (хрэсьбінныя, песні-калыханкі) і да смерці (хаўтурныя, песні-плачы), гучалі на розных урачыстасцях (валачобныя, вясельныя), у час працы і адпачынку (жніўныя, жартоўныя).

У той жа час узнік і новы эпічны жанр — гістарычныя песні і паданні. Іх галоўнай тэмай былі вельмі блізкія і хвалюючыя народ падзеі, звязаныя з барацьбой з іншаземнымі захопнікамі. Глыбокім драматызмам напоўнены песні аб татарскім палоне. Існуюць народныя паданні і пра "крыжацкія магілы", у якіх тлеюць косці нямецкіх

псоў-рыцараў. У XVI ст. з'явіліся песні, якія распавядалі аб узбро-еных паўстаннях народа супраць сваіх прыгнятальнікаў. Жыццёвы і гаспадарчы вопыт народа знайшоў сваё ўвасабленне ў шматлікіх пры-казках, прымаўках і загадках.

Першымі тэатральнымі відовішчамі былі карагоды, народныя гульні, прадстаўленні скамарохаў. Паступова ўкарагодзе, дзе сплятаюцца розныя жанры народнага мастацтва, зараджалася драма-тычнае дзеянне, якое адлюстроўвала розныя бакі жыцця. Узнікае таксама народны лялечны тэатр — батлейка, дзе разам са свецкімі сюжэтамі, народнымі песнямі і танцамі выкарыстоўваліся і хрысціянскія міфалагічныя тэмы.

У XVI ст. з'яўля.юцца і распаўсюджваюцца новыя музычныя інструменты — скрыпка, цымбалы, ліра, дудка. Дудка і скрыпка сталі аднымі з найболып характэрных інструментаў для беларускай народнасці і звычайна выкарыстоўваліся падчас народных свят. Уво-гуле, у культуры беларускай народнасці існавалі розныя па сваіх крыніцах і межах распаўсюджання культурныя элементы, адны з якіх былі поліэтнічныя і ахоплівалі некалькі этнасаў, другія належалі пераважна беларусам.

Адным са значных кампанентаў народнасці з'яўляецца самасвя-домасць. У Вялікім княстве Літоўскім жыхар беларускіх зямель адрозніваў сябе ад іншых народаў (немцаў, палякаў, літоўцаў). Значна пазней беларусы пачалі адрозніваць сябе ад рускіх. Гістарычная су-польнасць усходнеславянскага народа, адзіная рэлігія і мова продкаў тармазілі працэс дыферэнцыяцыі рускага і беларускага народаў. Значны час насельніцтва беларускай тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага называласябе рускімі і сваю мову рускай. Гэта абумовіла тую акалічнасць, што самасвядомасць і саманазва беларусаў фарміравалася пазней за іншыя этнічныя прыкметы.

Такім чынам, у другой палове XIII — першай палове XVI ст. пра-цягваўся працэс фарміравання новай этнічнай супольнасці - бела-рускай народнасці. Склаліся і яскрава вызначаліся асноўныя прык-меты гэтай супольнасці: тэрытарыяльнае адзінства, адносная агуль-насць мовы, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная сама-свядомасць і саманазва.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]