Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novik_Marcul_Gistoryja_Belarusi_CH_1.rtf
Скачиваний:
80
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
3.52 Mб
Скачать

Глава 2 грамадска-палітычнае жыццё беларусі

§ 1. Паўстанне 1863 - 1864 гг. У Польшчы, Літве і на Беларусі

Уздым нацыянальна-вызваленчага руху ў Еўропе на рубяжы 50 — 60-х гадоў не мінуў Каралеўства Польскага, а таксама закрануў і тэрыторыю Беларусі. У шматнацыянальных заходніх губернях Расійскай імперыі амаль што самым вострым было польскае пытан-не. 3 часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам, якія то бізуном, то пернікам спрабавалі зняць напал супраціўлення.

Пасля даволі жорсткай антыпольскай палітыкі Мікалая I, выкліканай паўстаннем 1830 - 1831 гг., урад Аляксандра II палічыў патрэбным зрабіць некаторыя ўступкі палякам. Было адменена ваен-нае становішча, частка сасланых паўстанцаў вернута з Сібіры. Дазво-

лена заснаваць у Варшаве "Земляробчае таварыства" для вывучэння сялянскага пытання. Аднак прынятыя меры не аслабілі, а, наадва-рот, узмацнілі антырускія настроі сярод грамадства. У 1858 г. у Вільні пры падтрымцы генерал-губернатара В.І.Назімава быў адчынены Музей старажытнасцей, які адразу ж стаў духоўным асяродкам ваяўнічага паланафільства. Пачала адкрыта прапагандавацца барацьба супраць рускага ўрада, распаўсюджвацца рэвалюцыйная літаратура. У 1860 г. у Варшаве, іншых гарадах Полыдчы, а таксама ў Літве і заходніх губернях Беларусі і Украіны пракацілася хваля патрыя-

тычных дэманстрацый.

Патрыятычны лагер падзяляўся на дэмакратаў, якія выступалі за

паўстанне, і лібералаў, прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы. Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалі назву "чырвоныя". Фактычна яны ўяўлялі сабой шырокі і разнастайны дэмакратычны блок, у які ўваходзілі рэвалюцыянізаваная дробная і беззямельная шляхта, афіцэры, дробная гарадская буржуазія, інтэлігенцыя, студэнцтва. Праціўнікаў паўстання называлі "белымі". Гэта былі пераважна памешчыкі з "Земляробчага таварыства", сярэдняя буржуазія, частка інтэлігенцыі.

Узрастанне нацыянальных настрояў у канцы 50-х гадоў адбывалася ва ўмовах складвання рэвалюцыйнай сітуацыі ў Расійскай імперыі напярэдадні адмены прыгоннага права. Таму сялянскае пытанне заня-ло не апошняе месца ў праграмах польскіх патрыётаў, самыя радыкальныя з якіх знаходзіліся пад уплывам ідэй Герцэна, Даб-ралюбава, Чарнышэўскага. Яшчэ з 1858 г. у Пецярбургу існаваў гурток палякаў - слухачоў вайсковых акадэмій і афіцераў. Ім кіравалі сябры Т.Шаўчэнкі і М.Чарнышэўскага Зыгмунт Серакоўскі і Яраслаў Дамброўскі. Яны былі прыхільнікамі саюзу паміж рэвалюцыянерамі Полыпчы і Расіі, спалучэння нацыянальнага паўстання з сацыяль-ным пераваротам, з вырашэннем аграрнага пытання на карысць ся-

лян.

Аднак сярод "чырвоных" не было адзінства наконт метадаў дасяг-

нення сваіх мэт. Яны падзяляліся на правых - памяркоўных і левых -прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. Правыя рабілі стаўку на шляхту і асцерагаліся шырокага сялянскага руху. Яны прызнавалі роўнасць нацыянальных правоў беларусаў, літоўцаў, украінцаў з палякамі, але выступалі за адзіную незалежную Польшчу ў межах 1772 г. Правыя прадугледжвалі надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфіскацыі ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыі. Левыя ж разлічвалі на сялянскую рэвалюцыю. Поспех паўстання, на іх думку, быў гарантаваны толькі ў саюзе і адзінстве дзеянняў з рускімі рэвалюцыянерамі. Яны прызнавалі права на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Аграрнае пытанне планавалася вырашыць шляхам ліквідацыі памеш-

чыцкага землеўладання.

"Белыя" былі адназначна супраць паўстання, не жадалі ніякіх са-

цыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, катэгарычна адмаўлялі права

на нацыянальна-палітычнае сама-вызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Яны хацелі дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г., выкарыстоўваючы націск заходнееўрапейскіх краін на расійскія ўлады.

Падобныя палітычныя плыні сфарміраваліся і існавалі не толькі ў Полыпчы, але і на тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Штуршком для непасрэднай арганізацыйнай падрыхтоўкі паў-стання стаў расстрэл царскімі войскамі патрыятычнай дэманстрацыі ў Варшаве 8 красавіка 1861 г. Увосень 1861 г. у Варша-ве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганізаваны паўстанцкі гарадскі Камітэт руху, перайменаваны ў 1862 г. у Цэнт-ральны нацыянальны камітэт (ЦНК). Камітэт здолеў наладзіць

шырока разгалінаваную агульнапольскую арганізацыю. -Рэвалю-цыйныя сілы сталіцы ўзначаліў прадстаўнік левага крыла "чырвоных" Яраслаў Дамброўскі. Ён падрыхтоўваў паўстанне ў саюзе з рэвалю-цыйна настроенымі афіцэрамі рускіх гарнізонаў у Полыпчы. Рускія афіцэры мелі ў войску сваю згуртаваную тайную арганізацыю. Левыя "чырвоныя" вялі перамовы з Герцэнам у Лондане і з кіраўніцтвам "Зямлі і волі" ў Пецярбургу і дамовіліся аб узаемнай падтрымцы.

3 мэтай падрыхтоўкі паўстання на Беларусі і ў Літве ўлетку 1862 г. у Вільні быў створаны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які фармальна падначальваўся ЦНК. У яго ўваходзілі як "чырвоныя", так і "белыя". Сярод "чырвоных" былі капітан генеральнага штаба рускай арміі Л.Звяждоўскі, інжынер-паручнік Я.Козел, доктар Б.Длускі, юрысты Э.Вярыга і К.Каліноўскі.

Левых на Беларусі ўзначальваў Канстанцін Каліноўскі (1838 -1864). Ён паходзіў з сям'і збяднелага шляхціца Гродзенскан губерні, скончыў у званні кандыдата Пецярбургскі універсітэт, актыўна ўдзельнічаў у тайным гуртку польскага рэвалюцыянера З.Серакоўскага. Вярнуўшыся ў 1861 г. нарадзіму, К.Каліноўскі разам з В.Урублеўскім стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганізацыю з разначыннай інтэлігенцыі, якая мела сувязі з арганізацыямі Вільні, Масквы, Пецярбурга. У 1862 — 1863 гг. ён разам з В.Урублеўскім і Ф.Ражанскім выдаваў падпольную рэвалю-

цыйную газету на беларускан мове "Мужыцкая праўда" (друкава-лася лацінкай). Газета была прасякнута рэвалюцыйна-дэмакратычнымі ідэямі, яна выкрывала прыгонніцкі характар рэформы 1861 г., заклікала беларускі народ да ўзброенай барацьбы супраць самадзяр-жаўя і паноў, ідэалізавала мінулае беларускага народа, паказвала агульнае ў жыцці і марах беларускага і польскага сялянства, заклікала беларускіх сялян падтрымаць польскі нацыянальна-вызваленчы рух. "Мужыцкая праўда" брала пад абарону уніяцкую царкву.

Пачынаючы выданне "Мужыцкай праўды", К.Каліноўскі і яго сябры, выхаваныя на ідэях Герцэна, Дабралюбава і Чарнышэўскага, мелі на мэце перш за ўсё прыцягненне да паўстання сялян, якіх яны лічылі галоўнай рэвалюцыйнай сілай. А каб сяляне лепш зразумелі іх, і была выкарыстана беларуская мова. Аднак нельга пераболыпваць уплыў гэтай газеты. За год выйшла ўсяго 7 нумароў (апошні ўжо ў час паўстання), тыраж якіх быў недастатковы, каб ахапіць значную колькасць беларускага сялянства. Пераважнае значэнне "Мужыцкая праўда" мае ў гісторыі нацыянальнай культуры і мовы як газета, надрукаваная на беларускай мове і разлічаная на беларускае

насельніцтва.

Падрыхтоўка да паўстання яшчэ не была завершана, калі ў канцы

1862 г. стала вядома аб намеры царскага ўрада правесці ў Польшчы масавы рэкруцкі набор. Набору падлягалі якраз тыя групы насельніцтва, з якіх вербаваліся члены будучых паўстанцкіх атра-даў. Гэта паведамленне прымусіла ЦНК, ваенным кіраўніком якога пасля арышту Дамброўскага стаў 3. Падлеўскі, прызначыць паўстан-

не на студзень 1863 г.

22 студзеня 1863 г. ЦНК абвясціў сябе Часовым нацыянальным

урадам і заклікаў паўстанцкія атрады да нападзення на царскія войскі ў правінцыяльных гарнізонах. У маніфесце і двух аграрных дэкрэтах Часоваі^іадыяцальнага^ўрада была выкладзена праграма паўстання:

Польшча абв^шчаласа-ЕКаі^^Т^^раІд^'^г^ яё гра1мадзян^^'^^^конамТ*^азваляляСТ планавала'сяГІдерадаць сяляіна^^у^зямв^іьння^^з^л'ы ''ў"по^наё' ^ла-даннеГа памешчыкам выплаціць кампенсацыю'ідзяржа^нанйазны;

пасяя "нерамоті~было паабяц§,]н^^ надзййідь^зшдлен_ без^здм^льных уДзёлБНІ'кяў "Наўстання. СпецыяльныГ зварот да насельніцтва Беларусі і'^НтвнГ'заклікяўтгадтрымаць паўстанне ў Полыпчы, але ў ім нічога не гаварылася аб нацыянальна-палітычным самавызначэнні гэты-х

тэрыторый.

Пачатак паўстання быў нечаканым для царскага камандавання,

якое сканцэнтравала войскі ў некалькіх буйных польскіх гарадах. Нягледзячы на гэтыя спрыяльныя ўмовы, рэвалюцыянеры не скарысталі час для папаўнення і ўзбраення сваіх атрадаў. Памыл-ковая абарончая тактыка, недахоп зброі і вайсковай вывучкі, рознагалоссі паміж кіраўніцтвам не дазволілі паўстанцам авалодаць колькі-небудзь значнымі гарадамі і перамагчы праціўніка. Паўстан-

не ператварылася ў незлічоную колькасць партызанскіх баёў і суты-чак у сельскай мясцовасці.

ЛПК не быў папярэджаны аб пачатку паўстання, але вырашыў падтрымаць польскіх патрыётаў. Перайменаваны ў Часовы ўрад Літвы і Беларусі на чале з К.Каліноўскім, ён 1 лютага 1863 г. звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з маніфестам, у якім заклікаў пад-трымаць паўстанне ў Польшчы. Каб не парушаць адзінства дзеян-няў, ЛПК вымушаны быў адобрыць у сваім маніфесце і праграму паўстання, прынятую ў Варшаве.

У студзені — лютым 1863 г. на Беларусі з'явіліся першыя паўстанцкія атрады, якія прыйшлі з Полыпчы. Самы буйны з іх уз-начальваў Р.Рагінскі. Яго атрад здолеў дайсці да Слуцкага павета, дзе быў разбіты. Мясцовыя атрады пачалі дзейнічаць у сакавіку -красавіку і былі падначалены "беламу" камітэту ў Вільні. Яны складаліся з дробнай шляхты, афіцэраў, рамеснікаў, студэнтаў, гімназістаў старэйшых класаў, сялян.

Адзінага плана баявых дзеянняў у паўстанцаў не было. Асобныя спробы ўзаемадзеяння паўстанцкіх атрадаў заканчваліся беспаспя-хова. Многія з атрадаў былі разбіты ў самым пачатку фарміравання. Паўстанцам не ўдалося авалодаць якімі-небудзь, значнымі стратэгічнымі пунктамі. Толькі атрад Л.Звяждоўскага пры падтрымцы студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута ў красавіку 1863 г. на кароткі тэрмін здолеў захапіць павятовы г.Горкі (Магілёўская губ.). Найболып актыўна паўстанцы дзейнічалі ў Гродзенскай губерні, дзе ваяводскім камісарам быў К.Каліноўскі.

Самыя радыкальныя з кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў:

В.Урублеўскі і Ф.Ражанскі ў Гродзенскай губерні, М.Чарняк у Віленскай, З.Серакоўскі і А.Мацкявічус у Ковенскай, А.Трусаў у Мінскай, Л.Звяждоўскі ў Магілёўскай — імкнуліся прыцягнуць да ўдзелу ў паўстанні як мага больш сялян. Левыя "чырвоныя" ў ЛПК, асабліва К.Каліноўскі, планавалі пашырыць паўстанне на прыбалтыйскія і рускія губерні. Для гэтага прадугледжвалася ства-рэнне атрадаў у Латвіі і Эстоніі (З.Серакоўскім), у Віцебскай губерні (О.Грабніцкім і Б.Кульчынскім). 3 мэтай арганізацыі паўстання ў Смаленскай і Маскоўскай губернях з Пецярбурга на дапамогу Л.Звяждоўскаму прыехалі афіцэры І.Будзіловіч і К.Жаброўскі.

Але планы рэвалюцыянераў не ажыццявіліся. Сялян сярод паў-станцаў было няшмат, асабліва ва ўсходніх губернях Беларусі: у Віцебскай - 7%, Магілёўскай - 13, Мінскай -20%. Толькі ў Віленскай і Гродзенскай губернях сяляне складалі болып за чвэрць паўстанцаў -адпаведна 27% і 33%. Для сялян Беларусі былі незразумелыя лозунгі Варшаўскага ЦНК аб адраджэнні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Не магла іх задаволіць і вельмі абмежаваная аграрная праграма паў-станцаў. Апроч таго, на сялян значны ўплыў аказалі шырокая анты-паўстанцкая агітацыя з боку царскіх улад і паслабленне для беларускіх губерняў умоў рэформы 1861 г.

Значнай перашкодай пашырэнню паўстання з'явілася далучэнне да паўстанцаў "белых". Болып таго, паступова яны ўзялі кіраўніцтва паўстаннем у свае рукі. Спадзеючыся на англа-французскае выступ-ленне супраць Расіі, "белыя" жадалі толькі пратрымацца некаторы час і ўсяляк перашкаджалі перарастанню баявых дзеянняў асобных паўстанцкіх атрадаў у народную сялянскую вайну. У сакавіку 1863 г. па загаду Часовага нацыянальнага ўрада ў Варшаве Віленскі часовы ўрад Літвы і Беларусі быў распушчаны і створаны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у які ўвайшлі "белыя". Аддзел узначаліў ковенскі памешчык Якуб Гейштар. К.Каліноўскі спрабаваў супраціўляцца, але, каб не ўносіць раскол у рады паўстанцаў, вымушаны быў падпа-радкавацца. Ён заняў пасаду ваяводскага камісара на Гродзеншчыне.

Спадзяванні "белых" на падтрымку Англіі і Францыі не спраўдзіліся. Гэтыя дзяржавы не жадалі, ды і не мелі неабходных сіл, каб ваяваць з Расіяй з-за Польшчы, а іх дыпламатычныя захады царскі ўрад рашуча адхіліў. Ужо ў маі 1863 г. паўстанне ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях было задушана, а летам рускае ка-мандаванне рушыла буйныя вайсковыя сілы на Літву і Полыпчу. Атрады паўстанцаў пачалі адыходзіць на поўдзень, да аўстрыйскай

граніцы.

Падавіць паўстанне царскія ўлады змаглі не толькі дзякуючы

вайсковай сіле і жорсткім рэпрэсіям у адносінах да паўстанцаў. У маі І..863 г. віленскім генерал-губернатарам быў назначаны М.М.Мураўёў. Ен атрымаў назву "вешальнік". Гэта быў энергічны дзяржаўны дзеяч, які з веданнем справы рабіў тое, да чаго быў закліканы. У Вільню М.М.Мураўёў прыехаў з планам дзеянняў і з неабмежаванымі

паўнамоцтвамі.

Значную ўвагу ён звярнуў на цывільнае кіраванне, маючы на мэце

знайсці ў краі тыя элементы, на якія царскія ўлады маглі б абаперціся. Перш за ўсё гэта было сялянства. М.М.Мураўёў дабіўся, каб у краі не толькі выконваліся нормы "Палажэнняў" 1861 г., але і значнага іх паслаблення: быд^дік.відавана часоваабавязанае становішча сялян, уведзены^абавязковы выкуп сялянскіх надзёлаў, сялянам вер'нуты адрэзкі^ій_20_%.^меншаны,Ш^^ беззямёльныя сяля-не надзялядіса.т.рыма.даесядіаамі з.ямлі. Болын таго, сялянам'пера-ТУавалас'ялямля ўдзедьнікаў оаўстання. М.М.Мураўёў абавязаў ~"5?л^к1я таварыствы наглядаць за мясцовай шляхтай, арганізаваў спецыяльныя сялянскія каравулы, якія павінны былі весці барацьбу з паўстанцамі. Ажыццяўлялася шырокая антыпаўстанцкая і анты-польская агітацыя. Усе гэтыя меры сціскалі раён дзеянняў паўстан-

цаў і адхілялі ад іх сялян.

М.М.Мураўёў таксама зрабіў захады для замены польскіх чыноўнікаў рускімі (праваслаўнымі),зачыняў каталіцкія кляштары і касцёлы, спрабаваў узмацніць значэнне праваслаўнага духавенства і падняць яго матэрыяльны дабрабыт. У навучальных і грамадскіх установах была ўведзена руская мова як абавязковая, забаронена

выкладанне польскай мовы ў сельскіх школах, зачыняліся польскія бібліятэкі.

Прадчуваючы хуткае паражэнне паўстання, "белыя" пачалі пакідаць свае пасады ў кіраўніцтве. Да ўлады зноў прыйшлі "чырвоныя". У чэрвені ў Вільню вярнуўся К.Каліноўскі, а ў ліпені ён стаў старшынёй Віленскага аддзела. Да канца лета ў руках К.Каліноўскага было сканцэнтравана ўсё кіраўніцтва паўстанцкімі атрадамі на тэрыторыі Літвы і Беларусі. Сваіх прыхільнікаў ён на-значаў на галоўныя пасады, паспрабаваў аднавіць сувязі з рэвалю-цыйнай арганізацыяй "Зямля і воля". Аднак выратаваць паўстанне было ўжо немагчыма. Мясцовыя памешчыкі канчаткова адышлі ад паўстанцаў.

28 жніўня 1863 г. Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні. У верасні 1863 г. узброеная барацьба ў заходніх губернях Беларусі і ў Літве была спынена, а летам 1864 г. ліквідавана алошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце. У Польшчы некаторыя паўстанцкія атрады дзейнічалі яшчэ да восені 1864 г., але таксама былі разбіты. К.Каліноўскі па даносу здрадніка арыштаваны ў студзені 1864 г. Ваенна-палявы суд прыгаварыў яго да расстрэлу, аднак М.М.Мураўёў замяніў расстрэл павешаннем. 22 сакавіка таго ж года К.Каліноўскі быў павешаны ў Вільні. Увогуле за ўдзел у паўстанні 128 чалавек былі пакараны смерцю, 853 сасланы на катаргу, каля 12,5 тыс. выселены, у тым ліку 504 - у Сібір.

За барацьбой палякаў з глыбокім спачуваннем сачылі рэвалюцыя-неры ўсіх краін. Рэвалюцыйныя дэмакраты ў Расіі, прадстаўнікі рус-кай палітычнай эміграцыі лічылі справу Полыпчы сваёй кроўнай справай. У абарону паўстанцаў выступіў "Колокол" А.Герцэна. М.Бакунін апублікаваў адозву "Да рускага, польскага і да ўсіх славянскіх народаў", дзе заклікаў падтрымаць польскіх патрыётаў. Нямала рускіх змагалася ў радах паўстанцаў. У заходнееўрапейскан прэсе распаўсюджвалася інфармацыя аб ходзе паўстання, сабіралася і накіроўвалася ў Полыпчу зброя, з эмігрантаў вербаваліся добраахвотнікі. 3 дапамогай цэнтра "Маладая Еўропа" і асабіста Дж. Гарыбальдзі рыхтаваліся палітычныя і ваенныя кіраўнікі паў-станцаў. Пры непасрэдным удзеле К.Маркса і Ф.Энгельса, якія лічылі польскае пытанне важнай састаўной часткай еўрапейскай рэвалюцыі, арганізоўваліся акцыі салідарнасці заходнееўрапейскіх рабочых з польскім народам.

Паўстанне 1863 - 1864 гг. па сваіх мэтах было нацыянальнай бур-жуазна-дэмакратычнай рэвалюцыяй, накіраванай супраць самадзяр-жаўя, саслоўнай і нацыянальнай няроўнасці. Пад націскам паўстання царскія ўлады былі вымушаны пайсці на значнае паслабленне ўмоў сялянскай рэформы 1861 г. у беларускіх і літоўскіх губернях. Сяля-не Беларусі апынуліся ў болып выгадным эканамічным і прававым становішчы, чым сяляне іншых губерняў Расіі. Паўстанне дало штур-шок развіццю беларускага нацыянальнага руху.

Разам з тым паўстанне мела і адмоўныя вынікі. Перш за ўсё гэта тычыцца буржуазных рэформ 60 - 70-х гадоў, якія на Беларусі ці не праводзіліся ўвогуле (як земская), ці ажыццяўляліся са значным спаз-неннем і істотнымі адступленнямі ад агульнарасійскіх прынцыпаў (як судовая і гарадская). Да канца 60-х гадоў у краі захоўвалася ваен-

нае становішча.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]